Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава




 

...Ранкам усе таты маіх сябровак пайшлі за вёску на балота касіць траву. Пайшлі многія з жанчын. Насупраць нас жыла цётка Анфіса, маміна сястра. Яна таксама збіралася за вёску, папрасіла паглядзець за яе сынам. Дзіме, так яго звалі, не было яшчэ і года. Я разаслала вялікую хустку на зямлі каля штучнай ямы, і мы ўсе гулялі. Наша хата стаяла насупраць школы на ўзгорку, а ўнізе праз вёску праходзіў шлях на Грудзінаўку. Мы, дзеці, відаць, першымі і заўважылі, як па дарозе шмат-шмат крытых машын паехала ў другі канец вёскі. Хутка пачаліся выстралы. Мне захацелася адразу ж расказаць пра гэта маме.

Пра Дзіму я, зразумела, забылася, бо вельмі хвалявалася. Каля сваёй хаты ўбачыла маці, суседку Маланню з дачкой Шуркай, сясцёр маіх Лену і Ніну, брата Колю з сябрам Міцькам. Трохгадовы брат Шура трымаўся за мамін падол. Гадавалага браціка Ваньку маці трымала на руках. Усе стаялі нібыта здранцвелыя. Мы чулі глухія выбухі ў хатах, яны станавіліся бліжэй і бліжэй... Вось заскуголіў паранены сабака ў двары дзядзькі Аніські, ужо чуем выстралы ў хаце цёткі Анфісы, на вуглу вуліцы ў Малініных. А потым высокі афіцэр з какардай і адзін рускі падышлі да нас. «Заходзьце, заходзьце»,— падштурхнуў афіцэр Маланню да нашай хаты. Яна кінулася прасіць і цалаваць афіцэру ногі. Ён ухапіў цётку за валасы і пачаў цягнуць у нашу хату. Усіх нас загналі ў дом. Афіцэр пайшоў у другую палавіну, цётка Малання за ім. «Паночку, не страляй»,— прасілася яна. Мы з 12-гадовым братам Колем і яго дружком таксама пайшлі за афіцэрам. Я села ў вугал і паставіла перад сабой венік. Цётку Маланню афіцэр забіў першай. Куля прайшла ёй праз рот і зубы. Закрычала Шурка, яе дачка. Афіцэр выстраліў і ў яе. Сябар Колькі Міцька нырнуў пад стол, накрыты длінным абрусам. Афіцэр стрэліў пад стол, паранены хлопчык закрычаў. Афіцэр паглядзеў на мяне і стрэліў яшчэ раз. Зноў крык. Немец яшчэ выстраліў і паглядзеў на мяне. Так паўтаралася некалькі разоў. Каля мяне прысеў Коля, а побач стаяў ложак, пад якім адкрывалася маснічына. Коля піхнуў мяне пад ложак, падняў маснічыну, зноў піхнуў мяне ў яму, дзе захоўвалася бульба і сам нырнуў. Сядзім. Чуем выстрал, потым хрыпенне. Пад пол ручаём палілася кроў... Было яшчэ некалькі выстралаў. Потым стала ціха. Мы вылезлі са сховішча, а ў вакне насупраць немец, глядзіць з вуліцы прама на нас. Мы зноў у яму пад ложкам палезлі. У гэты момант у хаце пачуўся моцны ўзрыў. Усё кругом стала трашчаць, ад дыму слязіліся вочы. Брат за руку выцягнуў мянеў хату. Кругом усё пачынала гарэць, шыбы ў вокнах былі выбіты. Мы кінуліся на кухню, там яшчэ агню не было. I тут я ўбачыла тое, што ніколі не забуду... Лена ляжала забітая, роўна-роўна выцягнуўшыся на падлозе. Ніна таксама ляжала. Маці за сталом нічком ляжала на забітым Вані. А брат Шура верхам на маме. Чэрап у Шуры быў разбіты і ўсё расцякалася па маме... Мы не заплакалі. Перашагнуўшы цераз родных, выскачылі ў акно. На двары яшчэ стаяў немец. Мы ўпалі на зямлю і паўзком у жыта, потым па канаве. Паўзці было цяжка і я часта ўзнімалася. І адразу ж кулі «ці-ў, ці-ў» справа і злева. Гэта кулямётчыкі з даху стралялі па нас. Коля мяне прыціскаў да зямлі, і мы зноў паўзлі, аж да Голага балота. Гэта кіламетраў 5. У балоце напіліся вады і тады расплакаліся (тады яшчэ не ведалі, што разам з мужчынамі загінуў у агні і наш бацька). «А куды ж мы цяпер пойдзем, сястрычка?» — усё паўтараў Коля. «Пойдзем да цёткі, якая семечкі нам давала»,— прапанавала я. I мы пайшлі ў Грудзінаўку да маёй хроснай маці Ганны Андрэеўны і Аляксандра Апанасавіча Мазуравых. Гэтыя людзі ўдачарылі мяне. Аляксандра Апанасавіча я называла бацькам, а яго жонку — бабуляй. Слова «мама» вымавіць не магла — перад вачыма адразу паўставала забітая маці.

Блуканне па пакутах працягвалася да самага канца вайны. Восенню 1943 г. з набліжэннем фронту нас перасялілі ў Быхаў, потым у вёску Залоцце. У пачатку лета 1944 г. нас, дзяцей і да-рослых, пагналі перад сабой да Друці. Праз бясконцыя лясы ішлі ўперамежак з акупантамі. Потым нас кінулі. Мы схаваліся пад зямлёй у вялікім бліндажы, аднак праз некаторы час фашысты нас знайшлі і зноў пагналі перад сабой. Ішлі ноччу, па дарозе ў жыце, многія нябачна кідаліся ў яго, каб адстаць. Да раніцы ўсе, хто выратаваўся, чалавек пятнаццаць, прыбіліся да вялізнай сасны ў жыце. Праз нас ляцелі снарады ў абодва бакі. Было ясна, што хутка ўсё скончыцца. Аляксандр Апанасавіч парваў выдадзены акупантамі ў Быхаве дакумент і закапаў тут жа. Сярод нас была жанчына з грудным дзіцем, яно вельмі громка крычала. А калі паднялося сонца, убачылі, як прама на нас ішоў шчыльны ланцуг фашыстаў з бляхамі на грудзях у бліскучых чорных накідках. Некалькі спынілася каля нас, сталі патрабаваць дакументы... Астатнія ланцугом пайшлі далей. Адзін фашыст з ланцуга павярнуўся ў наш бок і аўтаматнай чаргой трапіў у жанчыну і старога...

Гэта быў апошні дзень акупацыі. Днём мы сустрэліся з нашымі байцамі. Былі яны змораныя, чорныя ад пылу і поту. Мы беглі ім насустрач па жытнёвым полі, замініраваным, як потым стала вядома, і крычалі. I ніхто з нас не ўзарваўся. Жанчыны кідаліся да іх ног, цалавалі рукі. Байцы пайшлі ўперад па тым жытнёвым полі. 1 на нашых вачах пачалі рвацца міны...






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных