Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Прарэктар па вучэбнай рабоце




Ф 27-015

Установа адукацыі

«Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

і кіраванні якасцю

Установы адукацыі

“Гродзенскі дзяржаўны

ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

 

____________ Ю.Э. Бялых

«___» _____________ 2012 г.

 

ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

 

 

Вучэбная праграма для спецыяльнасцей:

1-25 01 03 Сусветная эканоміка

1-26 02 02-08 Менеджмент

1-25 01 10 Камерцыйная дзейнасць

1-25 01 07 Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

1-25 01 04 Фінансы і крэдыт

1-25 01 08-03 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт

1-40 01 02-02 Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)

 

 

2012 г.

Складальнік:

І.Ф. Кітурка, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

 

Рэцэнзенты:

В.У. Галубовіч, дацэнт кафедры грамадскіх навук УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

А.І. Мялешка, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

 

 

Рэкамендавана да зацвярджэння:

 

Кафедрай гісторыі Беларусі

(пратакол № __ ад ________ 2012 г.)

 

Навукова-метадычнай камісіяй факультэта гісторыі і сацыялогіі

(пратакол № __ ад ________ 2012 г.)

 

Саветам факультета гісторыі і сацыялогіі

(пратакол № __ ад ________ 2012 г.)

 

 

Навукова-метадычным саветам Установы адукацыі

«Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

 

(пратакол № __ ад ________);

 

 

 

 

Тлумачальная запіска

 

1.1. Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны “Эканамічная гісторыя Беларусі”

Вучэбная дысцыпліна “Эканамічная гісторыя Беларусі” вывучаецца студэнтамі 1-га курса дзённай і завочнай формаў навучання факультэта эканомікі і кіравання.

Праграма курса “Эканамічная гісторыя Беларусі” скіравана на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэарэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі ў галіне эканамічнага развіцця, апрацоўку, асэнсаванне і сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў. Вызначальнымі асаблівасцямі праграмы дадзенай вычэбнай дысцыпліны з’яўляюцца: яе інтэграваны, міждысцыплінарны характар, выкарыстанне прафесійнага, кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, павялічэнне ролі і ўдзельнай вагі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных тэхналогій.

Праграма спецкурса “Эканамічная гісторыя Беларусі” прадугледжвае не простае вывучэнне эканамічнага становішча на беларускіх землях у розныя гістарычныя перыяды, а ў першую чаргу разгляд гаспадарчых рэформ, якія былі праведзены ў дзяржаве, вызначэнне іх прычын, аналіз зместу праводзімых мерапрыемстваў, высвятленне спецыфікі правядзення ў розных эканоміка-геаграфічных зонах Беларусі, іх сацыяльна-эканамічных наступстваў, уплыў на развіццё ўнутранай і знешняй палітыкі, культуры і да т.п. Гаспадарчае развіццё на беларускіх землях разглядаецца ў кантэксце агульнаеўрапейскіх эканамічных працэсаў.

 

1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэта курса: Рознабаковае вывучэнне і засваенне студэнтамі гістарычнага вопыту эканамічнай дзейнасці, асноўных этапаў развіцця народнай гаспадаркі Беларусі і замежных краін, сацыяльна-эканамічных працэсаў, тэндэнцый і перспектыў эканамічнага развіцця грамадства.

Задачы:

· параўнаўча-гістарычнае даследаванне ўсіх гаспадарчых укладаў у эканоміцы Беларусі;

· вывучэнне ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці эканомікі і палітыкі, экалогіі, дэмаграфіі ў гісторыка-эканамічным развіцці на тэрыторыі Беларусі;

· аналіз важнейшых эканамічных рэформаў на беларускіх землях і вызначэнне іх уплыву на далейшае развіццё краіны;

· даследаванне эканамічных працэсаў з улікам альтэрнатыўнасці (многаварыянтнасці) гістарычнага шляху развіцця Беларусі і ў кантэксце сусветнай гісторыі.

1.3. Месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста

Месца вучэбнай дысцыпліны “Эканамічная гісторыя Беларусі” ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца прадметам яе вывучэння, якім з’яўляецца агульнасістэмныя заканамернасці і рэгіянальныя асаблівасці працэсаў гаспадарчай дзейнасці людзей на тэрыторыі Беларусі і найбольш развітых краін свету, умовы іх дзейнасці і фактары, якія на яе ўплываюць, ад старажытных часоў да нашых дзен.

Актуальнасць дадзенага курса абумоўліваецца ўзрастаннем значнасці вопыту эканамічнай дзейнасці для новага пакалення эканамістаў, закліканага больш актыўна ўдасканальваць і мадэрнізаваць эканоміку краіны.

1.4. Сувязі з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана

Вучэбная дысцыпліна “Эканамічная гісторыя Беларусі” лагічна ўзаемазлучана з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў: “Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)”, “Эканамічная тэорыя”, “Гісторыя эканамічных вучэнняў”, ”Сусветная эканоміка”, “Гісторыя развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы”.

1.5. Патрабаванні да кампетэнтннасці (адпаведна адукацыйнага стандарта спецыяльнасці)

Пры вывучэнні курса “Эканамічная гісторыя Беларусі” студэнт павінен:

ведаць:

· спецыфіку эканамічнай гісторыі (прадмет, задачы, метады), адрозніваць яе ад эканамічнай тэорыі і ўсеагульнай гісторыі;

· заканамернасці, характэрныя рысы і асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных рэгіенаў і краін у розныя гістарычныя перыяды і на сучасным этапе;

· галоўныя фактары эканамічнага развіцця;

· асноўныя гістарычныя факты, даты, падзеі, якія тычацца эканамічнага развіцця Беларусі;

· гістарычныя асобы, якія з’яўляліся ініцыятарамі гаспадарчых рэформаў на тэрыторыі Беларусі ў розныя перыяды развіцця;

· ролю месца айчыннай гаспадаркі ў сусветнай эканоміцы.

· асноўныя этапы фарміравання сусветнага рынка;

· гістарычныя мадэлі эканамічнай мадэрнізацыі;

· месца ў ролю беларускіх зямель у сусветным эканамічным развіцці;

· станаўленне і эвалюцыю розных форм міжнароднай эканамічнай інтэграцыі.

– умець:

· падцвярждаць асноўныя палажэнні эканамічнай тэорыі канкрэтным гістарычным матэрыялам;

· характарызаваць асноўныя этапы гаспадарчага развіцця на землях Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды, вызначаць агульныя і асаблівыя рысы;

· вызначаць перадумовы, прычыны, змест і вынікі асноўных эканамічных рэформаў на тэрыторыі Беларусі;

· вылучаць узаемасувязь і ўзаемазалежнасць эканомікі і палітыкі, эканомікі і экалогіі, эканомікі і дэмаграфіі ў гісторыка-эканамічным развіцці на тэрыторыі Беларусі

· аналізаваць асноўныя дасягненні гаспадарчага развіцця Беларусі ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай эканамічнай гісторыі.

· выкарыстоўваць гістарычны вопыт мадэрнізацыі сусветнай эканомікі ў сваей прафесійнай дзейнасці.

– набыць навыкі:

· самастойнай працы з навуковай і даведачнай літаратурай;

· абгрунтавання свайго пункту гледжання на эканамічную гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнага эканамічнага развіцця;

· вядзення дыскусіі па праблемах, якія датычацца гісторыі эканомікі;

· прымянення назапашанага паняційнага апарата ў практычнай рабоце;

· правядзення гістарычных паралеляў, супастаўлення і мадэліравання сітуацый, звязаных з эканамічным развіццём на беларускіх землях;

· выкарыстоўвання атрыманых ведаў для разумення перспектыў супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з іншымі краінамі свету.

1.6. Формы і метады навучання і выхавання

У працэсе вывучэння дысцыпліны “Эканамічная гісторыя Беларусі” прымяняюцца эфектыўныя педагагічныя методыкі і тэхналогіі. Сярод іх прыятытэт аддаецца тэхналогіям навукова-даследчай дзейнасці, камунікатыўным тэхналогіям (праблемным лекцыям і семінарам, дыскусіям, прэс-канферэнцыям, вучэбным дэбатам і іншым актыўным формам і метадам), ігравым тэхналогіям (дзелавым, ралевым, імітацыйным іграм і інш.).

Асноўнымі метадамі і тэхналогіямі навучання, якія адпавядаюць задачам вывучэння дысцыпліны “Эканамічная гісторыя Беларусі”, з'яўляюцца:

1) метад праблемнага навучання (праблемнае выкладанне, часткова-пошукавы і даследчы метады);

2) асобасна арыентаваныя (развіваючыя) тэхналогіі, заснаваныя на актыўных (рэфлексійна-дзейнасных) формах і метадах навучання («мазгавы штурм», дзелавая, ролевая і імітацыйная гульні, дыскусія, прэс-канферэнцыя, навучальныя дэбаты, круглы стол, кейс-тэхналогія, праект і інш);

3) інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, якія забяспечваюць праблемна-даследчы характар працэсу навучання і актывізацыю самастойнай працы студэнтаў (структураваныя электронныя прэзентацыі для лекцыйных заняткаў, выкарыстанне аўдыё-, відэападтрымкі вучэбных заняткаў (аналіз аўдыё-, відэасітуацый і інш.), распрацоўка і прымяненне на аснове кампутарных і мультымедыйных сродкаў гістарычных творчых заданняў, дапаўненне традыцыйных навучальных заняткаў сродкамі ўзаемадзеяння на аснове сеткавых камунікацыйных магчымасцяў (інтэрнэт-форум, інтэрнэт-семінар і інш.)

Для кіравання вучэбным працэсам і кантроля за засваеннем ведаў студэнтамі выкарыстоўваецца рэйтынгавая сістэма ацэнкі вучэбнай і даследчай працы студэнтаў, розныя формы самастойнай працы, вучэбна-метадычныя комплексы.

1.7. Рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай працы студэнтаў

Найбольш эфектыўнымі формамі і метадамі арганізацыі самастойнай работы студэнтаў з'яўляюцца: выкананне прамежкавых тэстаў; выкананне самастойна распрацаваных творчых заданняў, праектаў (індывідуальных або калектыўных); падрыхтоўка і ўдзел у актыўных формах вучэбна-даследчай дзейнасці; вывучэнне артыкулаў па гістарычнай праблематыцы і складанне на іх анатацый, рэцэнзій, рэфератаў. У мэтах стымулявання вучэбна-даследчай актыўнасці навучэнцаў рэкамендуецца выкарыстоўваць электронныя вучэбна-метадычныя комплексы, кампутарныя і мультымедыйныя сродкі.

У рамках курса самастойную працу студэнтаў можна арганізоўваць у наступных формах:

- сачыненне, эсэ. Тэма сачынення-разважання вызначаецца навуковай праблематыкай прадмета навукі. Работа над эсэ дазваляе студэнту самастойна разважаць над пэўнай праблемай, абапіраючыся на свае веды, свой пункт гледжання, светапогляд, выказваць свае думкі і меркаванні па абранаму пытанню. Аб’ём эсэ – 3 старонкі (А4), напісаныя ад рукі.

- канспект артыкула не павінны падмяняцца планамі прац або цалкам перапісаным тэкстам: студэнт павінен навучыцца адбіраць асноўнае. Канспект пішацца ў сшытку з указаннем прозвішча ўладальніка. Абавязкова указываюся выходныя дадзеныя артыкулы: аўтар, назва артыкула, назва часопіса, год, месяц выдання, старонкі. На палях канспекта змяшчаюцца старонкі, дзе размешчаны канспектуемы тэкст.

- прагляд кінафільмаў па тэме і іх абмеркаванне (вуснае ці ў пісьмовым выглядзе).

- праца з першакрыніцамі. Па пэўных тэмах практычных заняткаў і тэмах, вызначаных на КСР, выкладчыкам прапануюцца вытрымкі з крыніц (дакументаў), якія датычацца дадзенай праблематыкі. Студэнты самастойна працуюць з дакументам і пісьмова (ў сшытку) адказваюць на пытанні, змешчаныя пасля тэкстаў. Адказы здаюцца на праверку выкладчыку.

- складанне мультымедыйнай прэзентацыі з’яўляеца адной з новых формаў самастойнай работы студэнтаў. Гэты від працы прадугледжвае глыбокія веды і добрае валоданне студэнтам матэрыялам вызначанай тэмы. Прыкладны аб’ём прэзентацыі – тэма, пытанні, якія выносяцца на абмеркаванне, асноўныя паняцці, 15 слайдаў (тэкставых) па кожнаму пытанню тэмы, ілюстрацыі, карты і г.д.

Пад час падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў студэнты вывучаюць абавязковую літаратуру па кожнай тэме, а таксама дадатковую. Кантроль за самастойнай працай ажыццяўляецца ў ходзе апытання на семінарскіх занятках, абавязковай адпрацоўкі, незалежна ад прычыны, прапушчаных семінарскіх заняткаў, тэсціравання, падрыхтоўкі і напісання рэфератаў, навуковых работ, дакладаў на студэнцкіх навуковых канферэнцыях.

У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дадзенай дысцыпліны адводзіцца 72 гадзіны, з іх аўдыторных – 34 гадзіны.

 

Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін наступнае:

– лекцыі – 18 гадзін;

– практычныя заняткі – 16 гадзін.

 


ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных