Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Матывацыя і мэтавызначэнне.




· Але гэта не ўсе адметнасці. Як мы бачым, на кластары ў нас 3 вольныя кругі. Наша задача на ўроку паступова запоўніць і іх і атрымаць цэласнае ўяўленне пра свабодны верш.

· Я Вам прапаную зноў звярнуцца да тэмы і падумаць пра мэты сваёй работы на ўроку.

-Напэўна, мы будзем чытаць і аналізаваць свабодны верш на прыкладзе верша Максіма Танка “Дрэвы паміраюць...”

-Дазнаемся яшчэ пра некаторыя рысы верлібра.

Падвядзенне вынікаў.

· Правільна. Бо тэорыя без практыкі, як тое дрэва без каранёў. Так і свабоднаму вершу патрэбен філасофскі падтэкст. Як вы разумееце паняцце “філасофскі”.

- спакойны, разважлівы, удумлівы. Твор, у аснову якога пакладзена глыбокая ідэя. Раскрываць якую мы будзем сёння.

4. Работа над творам Максіма Танка “Дрэвы паміраюць...”

Інтэрактыўны метад “акварыум”

Задачы:

А. захаваць цікавасць да тэмы пры непасрэднай рабоце з новай інфармацыяй;

Б. асэнсаваць новую інфармацыю;

В. суаднесці яе з ужо вядомымі тэарэтычнымі звесткамі.

· Зараз прагучыць верш Максіма Танка “Дрэвы паміраюць”. І я папрашу Вас заплюшчыць вочкі і падумаць, якія пачуцці радкі твора ў Вас выклікаюць. (Настаўнік чытае верш “Дрэвы паміраюць” пад музыку). (Слайд 3)

Дрэвы паміраюць,

Калі перастаюць пазнаваць

Змены года

І не адгукаюцца рэхам;

Вада – калі забывае,

Куды ёй плыць,

І нікому не спатольвае смагі;

Зямля – калі перастае

Радзіць хлеб

І быць калыскай песняў;

Чалавек – калі страчвае здольнасць

Здзіўляцца і захапляцца

Жыццём.

· Запомніце пачуцці, адгарніце, калі ласка, падручнік на старонцы 218 і прачытайце яго самастойна.

Тлумачэнне ўмоў работы на ўроку.

· Звярніце, калі ласка, увагу на тыя таблічкі, якія стаяць на вашых сталах. Так, гэта Экспертная група і Дзеючыя асобы. Задача экспертных груп пазначыць адказы на пытанні, якія будуць задавацца дзеючым асобам, пры дапамозе алоўкаў, фламастараў у выглядзе схем, малюнкаў. 1 экспертная група адказвае на пытанне “Філасофскі падтэкст у вершы Максіма Танка “Дрэвы паміраюць” на прыкладзе дрэваў, 2 – вады, 3-зямлі, 4-чалавека.

· А мы пераходзім да дзеючых асоб. Толькі адна ўмова – трэба выказвацца ўсім па ланцужку. Калі адказу няма, значыць гаворыце “Адпачну”.

· Пытанні (знаходзяцца на дошцы, прыкрытыя паперай):

- №1. Якія думкі выклікае ў кожнага з вас гэты верш, пачуцці?

- №2. Звярніце ўвагу на слайд. Там знаходзяцца вобразна-выяўленчыя сродкі. Размяжуйце іх, калі ласка, згодна з азначэннем.

Узаемаправерка правільнасці запаўнення табліцы. (Слайд5) Максімальны бал – 6.1,5хв.

· Так, гэтае заданне дапамагло нам узгадаць вобразна-выяўленчыя сродкі. Адсюль пытанне: “Пры дапамозе якіх сродкаў аўтар перадае свае думкі?” (метафара, увасабленне, афарызм). Дадатковае пытанне на плюс-бал – колькі сказаў ужыта ў вершы? (адзін)

Вывад: Метафара (чалавек (памірае) – калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём), увасабленне (дрэвы паміраюць і не адгукаюцца рэхам; зямля перастае радзіць хлеб, вада не спатольвае смагі) надаюць мове выразнасць і афарыстычнасць. Таму першыя нашы пытальнікі ў кластары мы пазначым як выразнасць мовы, афарызмы.

 

Фізкультхвілінка.

(Давайце ўявім сябе дрэвам, вось павеяў ветрык, галінкі закалыхаліся, пад дрэвам працякае рэчанька, хвалі якой шумяць, а пад самым карэннем дрэва з’явіўся маленькі расток, які праз пэўны час стане таксама магутным і моцным асілкам-дубам, які будзе нагадваць шчаслівага чалавека, які рухаецца, ідзе па жыцці).

· №3. Які падтэкст вы бачыце ў наступных радках? (Слайды 6-8)

- Здольнасць мяняцца.

· А зараз я папрашу Вас памяняцца месцамі з экспертамі згодна свайго колеру. У каго ружовы колер – да ружовага, зялёны – да зялёнага і г.д.

· Ідзем далей. Пытанне №4. Які падтэкст вы бачыце ў наступным чатырохрадкоўі? (Зачытвае настаўнік)

- Вада не павінна стаяць, рух – гэта жыццё.

· Пытанне №5. Які падтэкст вы бачыце ў наступным чатырохрадкоўі? (слайды 9-11)

-Зямля дае ўсім нам жыццё.

· Пытанне №6. Каб лешп зразумець сэнс радка: «Чалавек (памірае) - калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём», праслухаем твор Анатоля Вярцінскага пра вечнае імкненне чалавека да пазнання свету - верш «Дзівак чалавек». (Чытае вучаніца). Вы праслухалі, а зараз патлумачце сэнс радка.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных