ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Стылістычныя асаблівасці ўжывання назоўніка3 пун. гледж. стыліст. - асноўнай граматычнай катэгорыі – прадметнасці – магч-сць чыт. ўявіць любую з'яву, працэс, як-ць, прым, дзе-не, пра якія ідзе гаворка ў творы, у выглядзе асобнай субстанцыі — наглядна, зрокава, адчувальна: Пах вільготнай зямлі, зяленіва польнага сцябла, жоўтая лагоднасць прыгрэтага сонцам малачайніку, духмянасць прзлага моху, прасвет неба паміж хвояў, птушка над дрэвам, родныя магілы на блізкім могільніку — / смутак і радасць! (К. Ч.). Канцэнтрацыя назоўнікаў у прыведзеным кантэксце надае яму прадметна-апісальны стылістычны характар. Гэтым назоўнікі проціпастаўляюцца дзеясловам, якія выражаюць рух, надаюць паведамленню дынаміку. У параўнанні з прыметнікамі і дзеясл. назоўнікі выражаюць больш катэгарычную, экспрэсіўную ацэнку. Прыгажун – прыгожы, тупіца-тупы, святло — свяціць, блакіт - блакітны, чаканне — чакаць. Напрыклад: На твары яго было больш радасці, чым трывогі, і хоць ён быў увесь самое закончанае чаканне, на ім не відаць было, шго ім уладае якая б там ні была нецярплівасць (К. Ч.). Іншамоўныя ўласныя імёны, як і іншая экзатычная лёксіка. Могут для мясцовага каларыту. Я — Умберта, з Кіпра... Я — Даната, з Чыта-Сан-Анджэла.. Я - Франчэска, з Порта-Рэканаш... Я - Энрыка, з горада Мілана Я - Паола, з Умбрыі гарыстай... Спецыфічныя імёны прозвішчы найбольш часта ўжываюцца для хар-кі ўнутр сут-сці персан. Як, напрыклад, вяд. прозвішчы-хар-кі герояў п'ес К. Крапівы: Гарла-хвацкі, Шкуранкоў, Туляга, Язва і інш. Ўласныя імёны могуць ужывацца з мэтай стварэння камічнага эфекту. У творах К. Крапівы. Так, у драме «Партызаны» дзед Бадыль часта блытае прозвішча камісара Скібы, называючы яго Лустай. Для стварэння моўных каламбураў пісьменнікі часта выкарыстоўваюць прозвішчы, аманімічныя прозвішчам розных прадметаў і жывых істот. Так, у апавяданні Янкі Брыля «Кансерватар» старшыня калгаса, мае прозвішча Шалухо. Аднак аўтар карыстаецца дзвюма формамі гэтага прозвішча — Шалухо і Шалуха, У аўтарскай мове і у мове самога героя ўжываецца форма Шалухо.У мове іншых персанажаў для адмоўнай хар-кі героя апавядання ўжываецца форма Шалуха. Выкарыстанне розных экспрэс суфіксаў. Экспрэсіўныя адценні ў вар-ях імён: Пятро, Пятрусь, Петрык, Пятруха, Петрусёк, Петрычак і інш. Троп, які носіць назву антанамасіі. Сутнасць яго ва ўжыванні ўласнага імені ў знач агульн, напр; У яе свой закон у хаце, свае Іванкі і Галі (Панч.). Пры антанамасіі ў слове сумяшчаюцца асабова-іменнае і агульна-назоўнае значэнні. Уласнае імя становіцца як бы агульным, атрымліваючы або станоўчую, або адмоўную экспрэсію: Сучасныя гітлеры мараць об новым паходзе (з газеты). Асаблівасці выкарыстання роду назоўнікаў. Многія назвы асоб па прафесіі, пасадзе, званню, роду заняткаў і г. д. маюць форму мужчынскага роду нават тады, калі абазначаюць асобу жан полу: інжынер, майстар, рэдактар, прафесар, лаўрэат, доктар, педагог, міністр. Пералічаныя прафесіі, пасады былі раней недаступны для жанчыны. Але ў тых выпадках, калі пэўная спец-сць адн звязана з працай і жанчын і мужчын, легка ўтвараюцца паралельныя формы для абазначэння асоб жаночага полу: касір — касірка, настаўнік — настаўніца. кандуктар — кандуктарка, лабарант — лабарантка, дэлегат — дэлегатка і г. д. У афіцыйна-дзелавым стылі звычайна ужываецца толькі форма мужчынскага роду, нават калі ёсць адпаведная форма жаночага роду: аспірант Іванова, лабарант Лятрова, доктар Каралёва. Формы жан р: доктарка, фельчарка, краўчыха — уласцівасць разм стылю. Ф. муж р. ў дачыненні да жанчыны ужываецца як экспрэсіўны. стылістычны сродак: Потым гаспадыня запрасіла нас у хату. Ды якая гаспадыня — сапраўдны гаспадар — дбайны і руплівы (з газеты). + і ў мастацкай літаратуры. Галубка... любая... Доктар!.. Вы мне вяр-нулі жыццё... (Шам.); Ты кім даводзішея доктарцы? (Шам.). Ф. Жан. Р. назоунікау з суфіксам -к- доктарка, паэтка, мастачка, кандуктарка, сакратарка у апошні час сталі распі: У аўтобусе было цесна, кандуктарка аж недзе на пярэдняй пляцоуцы прапанавала купіць білеты (Стр.). Пашырэнне гэтых форм тлумачыцца, відаць, тым, што часта парал. Ф. жан р. з суфіксам –ш- у размоўным стылі абазначаюць жанчыну не па прафесіі, а па сямейным становішчы: прафесарша, доктарша, міністэрша, жонка прафесара, доктара, міністра. Такое ж значэнне маюць наз жан р. с суфіксам -ых, -іх: старасціха, мельнічьіха, каваліха і інш. У некат вып утвар перашкаджае тая ак-сць, што падобныя формы. Напрыклад пары даяр — доярка, свінар — свінарка Але ад слоў аўчар, карэец нельга па той жа мадэлі ўтварыць адпаведныя назвы асоб жан полу. Існуе слова аўчарка і абазначае сабаку, а слова ж карейка цялячую грудзінку спецыяльнага прыгатавання. У тых выпадках, калі для абазначэння пэўнай прафесіі ўжываюцца словы толькі жан р. (машыністка, манікюрша і г. д.), асоб мужч полу гэтай прафесіі называюцца звычайна апіс выр-мі: артыст балета, перапісчык на машын. Некат назу бел мове маюць дзве формы роду. У такіх выпадках часцей за ўсё адна з форм лічыцца састарэлай або характэрнай для пэўнага стылю мовы: зал - зала, замш — замша, клавіш — клавіша, простор - простора, салат — салата, ціш — ціша. Ф. мужч р. такіх наз. заўсёды больш нейтр. ў стылістычных адносінах, а форма жан можа мець разнаст стыліст адценні: клавіша — устарэлая форма, салата - размоўная. Запаз нязм наз, якія абазн неадуш прадм, належаць да ніякага роду: конструкторское бюро, грузавое таксі, павольнае танга, замежное турнэ. Наз боль, мозоль, медаль, раяль, шаль, шынель, цень, пуць, ясень, шампунь, фальш, стэп, насып, россып у суч бел мове — словы мужч р. Наз сухмень, глыб, трэль, роспач — жан р. Наз вогнішча, брыво, футра, рэха — ніякага роду. У мове маст літ-ры і ў разм стылі сустр адхіленні ад гэтых грам. форм. Так, у байцы Крапівы «Махальнік Іваноў” слова мужч р. цэнтр у форме жаночага для таго, каб падкр. прастамоуны характар маўлення падхаліма Іванова. «У цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў». Нек іншую стыліст функ выконв незвыч форма слова метр — метра ў апавяданні Янкі Брыля «Праведнікі і зладзеі”. Слова гэта ўжываецца аўтарам у жаночым родзе для таго, каб падкрэсліць адметнасць мясцовай гаворкі Асаблівасці выкарыстання ліку назоўнікаў. Ф адзін і множ ліку некат наз могуць адрозн сэнсавымі адценнямі. Так, у фразе Чытанне кніг — яго любімы занятак слова чытанне нельга выкарыстаць у форме множнага ліку чытанні, а у фразе На нашым факультэце рэгулярна праводзяцца Скарынінскія чытанні слова чытанні нельга ўжыць у форме адзіночнага ліку. Форма адзін ліку мае зборнае, абагул. значэнне: Наўкол расла толькі сасна. + мае размоўны або прафес хар-р: «Мудры стары.— завяршыў, з пашанай круцячы галавой, Грыбок.— Пчалу тую лепш якога разумев і рыбу! Адзін лік можа ўжыв ў знач множ, калі трэба падкрэсліць, што аднольк прым належаць кожнай асобе або прадметам групы: Салдаты схілілі галаву над магілай. Ен пакінуў добрую памяць у сэрцы людзей. Мн лік абстракт наз выкарыс. часта для абазначэння паўтаральнасці з'яў. Рэчыўныя назоўнікі - для абазначэння вялікай колькасці, мноства чаго-неб, а таксама розных відаў матэрыялаў: воды, аўсы, сталі, солі, мінеральныя воды. Браў грунты, хадзій геолог, слухаў хвалі мерны ўсплёск... (Луж.). Семантыка-стылістычныя асаблівасці склонавых форм назоўнікаў. Склон належ у цэлым да агульнаўжыв і неэкспрэсіўных сродкаў мовы. Аднак у пэўных выпадках некаторыя склонавыя значэнні і ф. наз набыв экспрэсіўнае адценне і выкарыстоўваюцца пераважна ў якім-неб адным стылі. Назмужч роду ў Р.скл адзін маюць канчаткі -а(-я), або -у(-ю). Канчатак -а (-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць асоб і істот (чалавека, каня), канкрэтныя прадметы (пажа, пня), прадпрыемствы, установы, геаграфічныя паняцці (калгаса, завода, горада), пэўныя прамежкі часу, меры вагі, часткі цела (года, кілаграма, носа), некаторыя спецыяльныя тэрміны (лагарыфма,^ катэта). Канчатак -у(-ю) маюць абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць самыя разнастайныя паняцці: ідэалу, крызісу, звону, нахілу, свету, прастору, кроку, рэалізму^ 3 канчаткам -у(-ю) ужываюцца таксама рэчыўныя назоўнікі і назоўнікі са зборным значэннем: цукру, калектыву, скарбу, хвойніку. !!! успамінайце з бел. мовы!!! Бо тут вельмі шмат усяго!!! У мастацкай літаратуры для індывід мовы персан зрэдку ўжываецца на месцы сучаснай формы В. скл множнага ліку адушаўлёных назоўнікаў, якая супадае з формай Р. скл, старая форма, якая супадае з назоўным і ўжываецца звычайна ў жывым народным маўленні: Я, напрыклад, пачаў регулярна працаваць з шасці гадоў (улетку). Першая мая работа — пасвіць гусі (У. Д); Цяпер засталося толькі напаіць коні (К. Ч.). 3 мэтай індывідуалізацыі мовы персанажаў могуць ўжывацца дыялектныя склонавыя формы: Я, братко, за работай свету не бачыў. Цяпер жа самыя шчупаке па-чаліся. НядзелькІ дачакаешся, наловіш у збанок вясё-ленькіх жыўцоў І падаўся пауз Нём не (Б.). Пэўнае стылістычнае адрозненне выяўляецца паміж формамі некаторых назоўнікаў у творным склоне множнага ліку: людзямі — людзьмі, грудзямі — грудзьмі, гас-цямі — гасцьмі, касцямі — касцьмі, слязамі — слязьмі. Фора з -мі характэрны для наз. якія ўжыв тодькі ў множ ліку (грудзьмі, саньмі) Часта назоўнікі з канчаткам -мі ўжываюцца, калі яны ўвахо-дзяць у склад фразеалагізмаў: палегчы касцьмі, плакаць гарачымі слязьмі, людзьмі звацца У бел мове своеаінбіівую стылі-ст форма былога клічнага склону. Яна выступае пераважна ў ролі зваротка і экспрэс адценні. *Ад усяго сэрца....мой дарагі народзе!* Клічны склон выраж таксама адценні павагі, пачцівасці. Ну, голубе, бывай здароў (К-с); + адценні фамільярнасці, грубаватасці, непасрэднасці. *Кінь ты жарты, чалавеча, бо тут жарты недарэча*. Для індывідуалізацыі палякаў і украінцаў. Словы іншам. Паходжання, абрэвіятуры. У вершах змяненне абрэвіятур часам дапускаецца для захавання рытму або рыфмы: Чуў на поўначы дальняй Над айсбергам і акіяна. У гуканепранікальных Сценах ААНа (М. Т.). Стылістычная роля словаўтваральных сродкаў назоўнікаў. Размоуны, прастамоўны характар маюць словы з суф -іл-а (-ыл-а), -іх-а, -ух-а, -анк~а (~янк-а) і інш.: граміла, зуб рыла, галадуха, гулянка, сталоўка, халадэча, ежыва. Абстрактна-кніжны характар надаюць словам суфіксы -ацы-ізацы (электрыфікацыя, папулярызацыя, газіфікацыя), -анн-е, -енн-е (-энне-е) (абвінавачанне, кіпенне, абурэнне, стварэнне і г. д.) і многія іншыя. Дзеяслоўныя наз з суфіксамі анн-е, -енн-е (-энн-е), -нн-е* Яны абазн галчынам адцягненыя, абстр паняцці і ўжыв пераважна у кніжнай, нав мове. Параўн. наступныя пары: капаць — капанне, наступ -наступленне, асушка — асушэнне, варка — варэнне. Газетны артыкул: Служэнне – а не служба. Словы з суб’ектыўнымі суф-самі (галоўка, ручка, ножка). Неалагізм – свінтус грандыёзус (Крапіва – Хто смяецца апошнім) Стыліст. прыём – канцэнтрацыя назоўнікаў аднолькавага словаўтварэння. Павелічальныя суф ўжыв пераважна ў гутарк мове, часцей за ўсё з неадабральнай ацэнкай: Людзі як людзі: працуюць, кто на што здатны, а ты батоны мінскія валочыш мяхамі ды дрожджы. Спекулянцю-га!.. (Б.). Суф суб'ект ацэнкі наз часта не маюць знач памянш або павелічі, г, зн. яны звязаны не з колькаснымі паказчыкамі прадметаў I з'яў, а з разйастайнымі якаснымі іх асаблівасцямі. Так, у загалоўку артыкула «Факты і факцікі» сулрацьпастаўляюцца не вялікія і малыя факты, а факты сапраўдныя, важныя і факты ўяўныя, нязначныя, выпадковыя. Тое ж самае ў наступным прыкладзе: Каму вайна, дзяўчаты, а каму — дык в о йначк а (Б.). Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|