Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дыскурсны падыход да вывучэння тэкстаў (сцэнарый дыскурснага аналізу тэкстаў-навін). Роля сасюраўскай канцэпцыі ў вызначэнні сутнасці дыскурснага падыходу да вывучэння тэксту.




Дыскурсны падыход і прасвятленне характару сувязей паміж рознымі кагнітыўнымі сістэмамі і ўмовамі паспяховасці маўленчых актаў у канкрэтных сітуацыях. Роля канвенцыяльных ведаў у вызначэнні іншых сістэм, што забяспечваюць камунікацыю (па-за такімі кагнітыўнымі фактарамі, як жаданне, норма і ацэнка). Матывацыя і спосабы інфармацыйнага забеспячэння. Абагульненне і ацэнка (спосаб падачы негатыўнай / пазітыўнай інфармацыі), “прывядзенне прыкладу” (конверсны спосаб падачы інфармацыі, тыповыя выразы), папраўкі (формульная або рытарычная стратэгія), узмацненне (верагодныя ўступкі, спосаб умоўнага абагульнення, тыповыя выразы), лексічныя паўторы (прыцягненне ўвагі і актуалізацыя інфармацыі, падкрэсліванне суб`ектыўных ацэнак, больш значных тэм), кантраст (кагнітыўныя функцыі: рытарычная, семантычная), “змякчэнне” інфармацыі (стратэгія самапрэзентацыі / блакіроўка адмоўных вывадаў), зрух (пазітыўная самапрэзентацыя), ухіленне (рэлевантная / нерэлевантная інфармацыя), прэсупазіцыі, імплікацыі, меркаванні, пабочныя маўленчыя акты (семантычныя і прагматычныя спосабы).

Вывучэнне тэкстаў-навін ў сацыяльна арыентаваным аспекце(макрасацыялагічны кантэкст, мікрасацыялагічны аналіз літаратурнай дзейнасці, ацэнка сацыяльных і культуралагічных характарыстык сродкаў масавай інфармацыі)іструктурным. Камунікатыўныя індэксы.

Праблема вызначэння зместу тэрміна дыскурс, яго структуры і залежнасцей. Ад вывучэння мовы ў сацыяльным кантэксце да дыскурснага аналізу. Семантычная кандэнсацыя як акумулятыўны сродак назапашвання ведаў пра ментальнасць народа.

Дыскурс і класічныя стратэгіі пабудовы тэксту ў жанравай камбінацыі. Сувязь паміж маўленчымі дзеяннямі (лакутыўнымі сіламі), якія з'яўляюцца носьбітамі пэўных камунікатыўных заданняў (ілакутыўных сіл) і накіраваны на дасягненне пэўных эфектаў (перлакутыўных сіл), і сацыяльным вопытам грамадства. “Палітычнае пісьмо”.

Узнікненне дыскурс-тэорый, асноўныя напрамкі іх дзеяння: уласналінгвістычны (З. Харыс, Н. Аруцюнава, Э. Бюісанс, Э. Бенвеніст), функцыянальны(стылістычныя спецыфіка плюс экспліцыраваная за ёй ідэалогія; М. Фуко, А. Грэймас, Ж. Дэрыда, Ю. Крысцева, М. Пешо) і метадалагічны (Ю. Хабермас). Праяўленне дыскурса як: тэксту ў розных яго аспектах (Р. Барт); звязанага маўлення (З. Харыс); актуалізаванага тэксту (ван Дэйк); кагерэнтнага тэксту (І. Белерт); сканструяванага гаворачым тэксту (Д. Браўн, Д. Юл); выніку працэсу ўзаемадзеяння ў сацыякультурным кантэксце (К. Пайк); утварэння, уключанага ў камунікатыўна-прагматычны аспект (І. Сусаў, Н. Аруцюнава); адзінства, што рэалізуецца ў выглядзе маўлення (У. Багданаў); разважання з мэтай знаходжання ісціны (Ю. Хабермас).

Сітуацыя дзяржаўнага білінгвізму, сучасныя тэндэнцыі развіцця мовы. Ізамарфізм рускага элемента ў беларускамоўных публіцыстычных тэкстах.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных