Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Амонімы, іх віды. Прычыны ўзнікнення амонімаў. Крытэрыі размежавання аманіміі і мнагазначнасці.




Аманімія – лексіка-семантычныя адносіны нязвязаных па значэнні слоў, якія супадаюць па напісанні, гучанні і адрозніваюцца ў тэксце дзякуючы розным кантэкстуальным акружэнням.

У адрозненні ад мнагазначнага слова, у якіх паміж значэннем захоўваецца семантычнае значэнне, у амонімаў словы зусім розныя, якія па пэўных прыкметах супалі ў гучанні або напісанні. Аманімія семасеалагічная з’ява. Прычыны ўзнікнення амонімаў: 1) могуць стаць запазычанні з розных моў: бот – абутак, у галандскай лодка; кран – у галандскай закрыўка, у італьянскай пад’ёмны механізм. 2) запазычанні з адной мовы, дзе яны таксама амонімы: бокс – у англ. від спорту, аддзяленне ў палаце; кар’ер – хуткі бег каня, адкрытае месца; нота – у франц. музычны знак, дыпламатычны дакумент. 3)могуць з’яўляцца ўласнае слова і запазычанне: клуб – многа пылу, установа для адпачынку. 4)сярод амонімаў ёсць такія пары, дзе абодва слова ўласнамоўныя, але ўзніклі па розных словаўтваральных мадэлях або з аманімічнымі афіксамі: савок – прылада для капання, галка – птушка і жаночае імя. 5)з’яўленне з прычыны расшчаплення поўнага значэння мнагазначнага слова (толькі глыбокі этымалагічны аналіз дазваляе ўстанавіць гэту сувязь): ладдзя – шахматная фігура, лодка; гасцінец – дарога, падарунак. Мноства ўтварэнняў такога тыпу дае сучасны маладзёжны жаргон: канкрэтны пацан, батанік. Тыпы: амафоны (фанетычныя амонімы) - словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае напісанне (казка – каска, козка (ад каза) – коска, М. Танк – танк). Амаформы (марфалагічныя амонімы) - словы, якія супадаюць у гучанні ў адной, некалькіх граматычных формах (марожанае мяса – марожанае прадаецца штодзень, маладая трава – маладая вылучылася сярод вясельнікаў). Амографы - словы, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму вымаўляюцца (ка/зачка – каза/чка, му/зыка – музы/ка, па/ра – пара/).

 

14. Сінонімы, іх віды. Сінанімічны рад. Дамінанта сінанімічнага рада. Семантычныя і стылістычныя функцыі сінонімаў.

Сінанімія – лексіка–семантычныя адносіны тоесных або блізкіх па зместу значэнняў, выражаных фармальна рознымі словамі. Сінанімія адваротны бок полісеміі. Мнагазначнасць = адзін гукавы комплекс, розны змест. Сінанімія = розны гукавы комплекс, змест блізкі ці аднолькавы. Сінонімы аб’яднаныя адным і тым жа паняццем складаюць сінанімічны рад. Узначальвае яго апорнае слова, дамінанта, якое ўяўляе сабой у сучаснай літаратурнай мове найбольш ужывальнае прамое і дакладнае найменне паняцця. Крыніцы сінаніміі: развіццё шматзначнасці (мнагазначнае слова ў лексіка–семантычным варыянце з’яўляецца членам розных сінанімічных радоў, склад якіх не заўсёды супадае): вялікі, грамоздкі, гіганцкі камень – вялікі, моцны вецер; розныя словаўтваральныя мадэлі: славяназнаўца – славіст, ісці пешшу, пехатой; запазычанні: увоз, вываз – імпарт, экспарт, выбаршчыкі – электарат, укладанні – інвестыцыі; дыялектная лексіка: бусел – бацян, певень – кабаны на Палессі; жаргонная, прафесійная лексіка: руль – баранка, мышка – ручны маніпулятар, занятак – пара. Функцыі сінонімаў у мове: замяшчэння (ужыванне ў тэксце розных слоў для абазначэння аднаго паняцця з мэтай узаемнай іх заменай без парушэння сэнса выказвання, каб пазбегнуць таўталогіі); удакладняльная (перадача дадатковых сэнсавых адценняў); ацэнка (выражэне адносін моўцы да факта). Тыпы сінонімаў: поўныя (абсалютныя) - словы, значэнне якіх цалкам супадае: асьміног – спрут, усюды – паўсюдна; семантычныя - адрозніваюцца адценнямі значэнняў, могуць выражаць розную ступень праяўлення: балота, багна, дрыгва; стылістычныя - адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай, якая вызначаецца ў параўнанні з нейтральным словам(дамінант): войска (літ.), полчышча, раць (паэт.), арда; хадзіць, швэндацца; семантычна-стылістычныя - адрозніваюцца і сэнсавым адценнем і стылістычнай афарбоўкай: ваяка – баец, есці – жраць, жывот – пуза; кантэкстуальныя -’яўляюцца сінонімамі толькі ў пэўным кантэксце: слабець, мякчэць.

 

15. Канверсія як выражэнне двухбаковых суб’ектна-аб’ектных адносін.

Канверсія – лексіка-семантычныя адносіны адваротных па значэнні слоў (ЛСВ), якія выражаюць іх суб’ектна–аб’ктныя адносіны ў прамых і адваротных выказваннях і абазначаюць адну і тую ж сітуацыю: выігрываць – праігрываць. Канверсія выражае адваротныя адносіны моўных адзінак у зыходным і ўтвораным выказванні: (Я купіла ў Святланы сумку. Святлана прадала мне сумку). Стылістычная спецыфіка: канверсівы здольны перадаваць у звязаным тэксце семантычныя адрозненні ў выказванні (дэбютант выйграў у чэмпіёна – падкрэсліваюцца поспехі дэбютанта. Чэмпіён прайграў у дэбютанта – падкрэсліваюцца няўдачы чэмпіёна). Як і сінанімія, і антанімія, канверсівы анамасеалагічныя з’явы. Асноўная функцыя: быць цэнтральным семантычным і канструктыўным элементам пры фарміраванні эквівалентных выказваннях.У адрозненні ад сінонімаў і антонімаў канверсівам не ўласціва кантактнае размяшчэнне ў тэксце. Адзін з канверсіваў ужываецца ў тэксце, а другі маецца на ўвазе. Ёсць словы - канверсівы ў сабе – калега, сябар, сааўтар.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных