ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Дыхальны ланцуг і акісляльнае фасфарыляванне.Другая стадыя дыхання – акісленне адноўленых на першым этапе (гліколіз і цыкл Крэбса) кафактараў НАДН2 і ФАДН2 у дыхальным ланцугу. Дыхальны, ці электрон-транспартны ланцуг дыхання (ЭТЛ) – гэта сукупнасць арганічных рэчываў-пераносчыкаў электронаў і пратонаў, размешчаных у парадку паслядоўнага змянення іх акісляльна-аднаўляльнага патэнцыялу. Некаторыя з гэтых рэчываў з'яўляюцца прастатычнымі групамі ферментаў класу аксідарэдуктазы. Дыхальны ланцуг знаходзіцца на мембранах крыстаў мітахондрый Пры акісленні НАДН2 і ФАДН2 вадарод (электрон і пратон) пераносіцца ад кафактараў да кіслароду паветра не адразу, а па ЭТЛ. Пратон праходзіць толькі частку ланцуга, затым перадаецца ў матрыкс мітахондрый. Электроны рухаюцца па ўсяму ланцугу да цыт а3, які з'яўляецца тэрмінальнай (канцавой) цытахромаксідазаю. Гэты фермент перадае электроны непасрэдна кіслароду. Адначасова да кіслароду далучаюцца і пратоны, якія знаходзяцца ў матрыксе мітахондрый. У выніку гэтай рэакцыі утвараецца вада. Такім чынам, роля кіслароду – звязванне пратонаў і электронаў (вадароду). Акісленыя ў дыхальным ланцугу кафактары НАДН2 і ФАДН2 могуць зноў удзельнічаць у першай фазе дыхання ў якасці акісляльніка. Без гэтага цыкл Крэбса ісці не можа. Чарговыя пераносчыкі дыхальнага ланцуга пры ўспрыняцці электронаў аднаўляюцца, а папярэднія, якія аддаюць электроны, акісляюцца. Пры кожным акце акіслення-аднаўлення вылучаецца энергія, колькасць якой прапарцыянальная рознасці акісляльна-аднаўляльных патэнцыялаў пераносчыкаў. Такім чынам, пры акісленні кафактараў НАДН2 і ФАДН2 энергія выдзяляецца паступова невялікімі порцыямі, што дае магчымасць фіксіраваць яе ў макраэргічных сувязях АТФ. Працэс фасфарылявання АДФ, які спалучаецца з пераносам электронаў у дыхальным ланцугу мітахондрый, называецца акісляльным фасфарыляваннем. Невыкарыстаная энергія акіслення кафактараў рассейваецца ў форме цяпла. На шляху адной пары электронаў ад НАДН2 да кісларода адбываецца тры акты фасфарылявання АДФ (сінтэзуецца 3 малекулы АТФ), на шляху ад ФАДН2 – 2 малекулы АТФ. Стасунак паміж зрасходаванай на фасфарыляванне Н3РО4 і зрасходаванага на дыханне кіслароду называецца каэфіцыентам фасфарылявання: Кф=Фн/О Каэфіцыент карыснага дзеяння дыхання ў разліку на адзін моль глюкозы: Гліколіз: 2АТФ+2НАДН2; Цыкл Крэбса: 2АТФ+8НАДН2+2ФАДН2; ∑АТФ=4АТФ+10НАДН2*3АТФ+2ФАДН2*2АТФ=38АТФ. η=(38АТФ*41,87 кДж*100)/2842 кДж=55,4 % 2824 – энергія аднаго молю глюкозы.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|