Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Костюм сельского населения Беларуси (довоенный период). У пач. 20 ст. сельскае насельніцтва выкарыстоўвае фабрычныя тканіны, але крой адзення, часткі касцюма застаюцца традыцыйнымі




У пач. 20 ст. сельскае насельніцтва выкарыстоўвае фабрычныя тканіны, але крой адзення, часткі касцюма застаюцца традыцыйнымі. Шылі вопратку з танных баваўняных тканін або перашывалі са старых рэчаў. Таксама магчымым быў такі расклад: мясцовы кравец шыў касцюм па “гарадской” тэхналогіі і канструкцыі, але з матэрыялаў хатняга вырабу. У камплектах спалучаліся прадметы розных стыляў, нешта даношвалася, нешта стваралася сваімі рукамі. Большая частка жанчын шыла сабе простыя сукенкі, кофты, спадніцы. Моладзь насіла адзенне зусім простых рашэнняў. Набылі папулярнасць майкі і кароткія да каленяў спадніцы расшыранага трапецавіднага сілуэта. Увайшлі ва ўжытак саламяныя капелюшы з невысокім плоскім верхам і шырокімі палямі, мацерчатыя тапачкі на гумавай падэшве.

Сярод мужчын найбольш распаўсюджаным быў камплект з пінжака ў пары з штанамі фасону галіфэ. Лаканічны стыль, які ствараўся з дэталямі ваеннага адзення, існаваў як прынятая рознымі слаямі насельніцтва мода. Ваенізіраваная суровасць касцюма выказвала настрой грамадства і была абумоўлена гістарычнымі асаблівасцямі быту. Стыль прапаноўваў чоткія, графічныя рашэнні кампазіцыі адзення, спалучэнне вялікіх гладкіх плоскасцей, мінімум дэкаратыўных элементаў. Знешнія контуры касцюма нагадвалі прамавугольны сілуэт. Лінія плячэй выпрамлялася падплечыкамі.

Мужчынскія пінжакі “падганяліся” да таліі, а плечы пашыраліся.

Функцыянальнасць стала галоўнай адметнасцю касцюма даваеннага часа. А стыль складваўся стыхійна. Абавязковым дапаўненнем касцюму канца 1930-х гг. становіцца галаўны ўбор. У мужчын – капелюшы з аб’ёмным круглым верхам.


 

13. Женская и мужская одежда горожан в 20-30 гг. ХХ в. Кастрычніцкая рэвалюцыя стала пачаткам новай эпохі для беларускага касцюма. У гэты складаны для Савецкай дзяржавы час касцюм быў простым, адзенне часам даношвалася. Адной з прыкметных частак касцюма стала “кожанка” – спецадзенне шафёраў. У жанчын кожанка звычайна насілася з кароткай да каленяў спадніцай, блузай, чырвонай хусткай або берэтам. Складзеная па дыяганалі хустка завязвалася ззаду. Жаночы касцюм першай паловы 1920-х стаў больш свабодным, талія не падкрэслівалася. Сукенкі і блузы абвісалі з плячэй. “Віселі” на фігуры і шырокія рукавы. Спадніца па даўжыні даходзіла да сярэдзіны лыткі. Гэта было кожнадзённае адзенне прадстаўніц з “нэпманаўскага” асяроддзя. Вячэрні касцюм рабіўся пераважна з атласа, з глыбокімі выразамі і вышыўкай. На шыі размяшчалася шаль. Ногі ў бліскучых панчохах і вострых туфлях завяршалі выхадны касцюм, а кароткія стрыжкі з выгаленымі патыліцамі рабілі вобраз жанчыны непаўторным. Моладзь насіла адзенне зусім простых рашэнняў. Набылі папулярнасць паласатыя суколкі з доўгімі рукавамі і кароткія спадніцы расшыранага трапецападобнага сілуэта. На галаву апраналі чырвоныя хусткі, на ногі – мацерчатыя тапачкі на гумавай падэшве. Марай кожнай дзяўчыны былі тапачкі з парусіны з блакітнай каёмачкай. Валасы маладых дзяўчат былі каротка пастрыжаны, дзяўчыны не прызнавалі ніякіх прычосак, манікюра, упрыгожанняў. Зімой дзяўчаты насілі вязаныя шапачкі з пампонамі і вязаныя берэты. Жаночы касцюм інтылігенцыі захоўваў прамую з невялікім завужэннем унізе форму, над якой узвышаўся авал невялікага, глыбока насунутага на галаву капялюшыка з вуалеткай. З 1930-х гадоў жаночая мода зрабіла рэзкі крок наперад: “жанчына-дошчачка” пераўтварылася ў “жанчыну-лінію”. На змену прамому сілуэту прыйшла лінія, якая затрымлівалася на грудзях, таліі і бёдрах. Спадніца апусцілася да шчыкалаткі, рабілася з аднаго палатнішча і зашпільвалася на левым баку зверху да нізу на вялікія гузікі. Змены ў мужчынскім касцюме адбываліся больш маруднымі тэмпамі. Яны закраналі форму лацкана, тып крою, шырыню штаноў унізе і іх абляганне па бёдрах, даўжыню пінжака і паліто. Мужчынскія пінжакі падганяліся пад талію, а плечы некалькі пашыраліся. У 1920-я гады гэтыя суадносіны ў памерах стваралі таксама як і ў жаночым касцюме, прамую сілуэтную форму.

Служачыя, настаўнікі, урачы насілі “талстоўкі” – кашулі на какетцы са зборкамі на спіне. З часоў ваеннай інтэрвенцыі па-ранейшаму выкарыстоўваўся фрэнч. Зручны, з чатырма накладнымі кішэнямі, раскляшоны па баках і апаясаны, ён заставаўся тыповым мужчынскім адзеннем да канца 1930-х гадоў. Мужчыны таксама насілі казацкія кашулі. Гэта кашуля з высокім каўняром, шэрая ці чорная з вузкім чорным кантам па барту. У 1929-1930-х гадах юнакі і рабочыя насілі форму – так званую юнгштурм, форму аўстрыйскай рэвалюцыйнай моладзі. Гэта кашуля колеру хакі з двума накладнымі кішэнямі, галіфэ і башмакі. Да гэтай формы найбольш какетлівая моладзь апранала брэзентавыя ахоўнага колеру капелюшы, якія зашпільваліся пад падбародкам. Таксама ў якасці галаўнога ўбору насілі “капітанкі” – шапкі з вялікім лакіраваным казырком. Асаблівай прыкметай міжваеннага часу былі малюнкі на тканінах. Знішчаючы старую мяшчанскую моду, выступаючы за прастату, мастакі 1920 – 1930-х гадоў адмовіліся ад кветак і букетаў, пераўтвараючы палатно тканін у наглядную агітацыю за савецкую ўладу: выявы машын, трактароў, электралямпачак, паравозаў, сцэны лікбеза, ударнай працы.

У Заходняй Беларусі у адзенні інтэлегенцыі існавала некалькі стыляў: строгі класічны, спартыўны і рамантычны. З 1920-х гадоў у модзе імкліва развівалася тэндэнцыя да больш простых практычных рашэнняў. Жаночыя сукенкі станавіліся больш свабоднымі ў таліі. Жанчыны сродкамі касцюма імкнуліся быць падобнымі на “дзяўчынку-падлетка”, “жанчыну-дошчачку”. У 30-х гг. Замест эксцэнтрычнай жанчыны-хлапчука запатрабаванай модай становіцца жанчына з высокай і тонкай фігурай, пластычная і некалькі спешчаная. З адзення папярэдніх часоў пераносяцца ўсе дэталі, якія надавалі касцюму жаноцкасць – валаны, жабо, плісіроўкі. Спадніца апусцілася да сярэдзіны нагі. Асаблівую папулярнасць у жаночым гардэробе набылі строгія англійскага пакрою касцюмы, блузкі з доўгімі і кароткімі рукавамі, плашчы з воданепранікальнай бліскучай тканіны. У мужчынскім касцюме не выходзілі з ужытку традыцыйнага пакрою кашулі, світкі, штаны. Але вышыўка была ўжо больш сціплай.

 

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных