Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лекцыя 12. ПЕРАМОГА КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 5 страница




2. НЭП дала магчымасць даволі хутка аднавіць разбура­ную эка-номіку. Зараз яна з’яўлялася шма­тук­лад­най: адначасова існавалі капі-талістычная, сацыялістычная, ка­а­пе­ра­тыў­ная, натуральная гаспадаркі. У снежні 1925 г., на XIV з’ез­дзе РКП(б) быў прыняты курс на развіц-цё сацыялістычнага сек­та­ру эканомікі, у прыватнасці, цяжкой прамы-словасці, здольнай вы­раб­ляць айчынныя сродкі вытворчасці – станкі, машыны, трактары і г. д. Пагроза капіталістычнага акружэння і за­да­чы сусветнай рэвалюцыі настойліва патрабавалі ад кіраўніцтва СССР не-адкладных захадаў па прамысловай мадэрнізацыі краіны. ­Патрэба ў ёй разглядалася не толькі з эканамічнага пун­к­ту гледжання, а і ў кантэк-сце стратэгічных палітычных інтарэсаў СССР.

Курс УКП(б) на індустрыялізацыю быў ухвалены беларускай пар­тар­га­ні­за­цы­яй і прыняты для выканання. Па прычыне пераважна аг-рарнага характару яе эканомікі, адсутнасці металаапрацоўкі і радові-шчаў карысных выкапняў, з-за праблемы кадраў, немэтазгоднасці раз-мяшчэння буйной вытворчасці паблізу ад граніцы і інш. індустрыялі-зацыя ў рэспубліцы пачыналася з развіцця традыцыйных, перапрацоў-чых заводаў і фабрык і будаўніцтва новых прадпрыемстваў.

У БССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася, у першую чар­гу, за кошт саюзнага бюджэту. У 1926-1928 гг. на рэспубліканскі ра­ху­нак паступіла больш 19 млн руб. Пэўны прыток валюты даваў бе­ла­рус­кі экспарт лесаматэр’ялаў, смалы, ільносемя, сушаных грыбоў, ле­ка­вых траў. У ходзе рэалiзацыi аблігацый дзяржаўнай пазыкі сярод на­се­ль­ніц­т­ва Беларусі было сабрана 139 млн руб.

У 1928 г. выпускам на мінскім заводзе «Энергія» 200 свiдраваль-ных i 15 такарных станкоў быў пакладзены пачатак станкабудаванню Беларусi. У тым жа 1928 г. у Мінску быў заснаваны завод «Камунар», у Гомелі пачалося будаўнiцтва завода сельскагаспадарчых машын, у Бабруйску – дрэваапрацоўчага камбіната, у Магiлёве - фабрыкі штуч-нага шоўку, Оршы - iльнопрадзiльнага камбiната, у Вiцебску – пан-чошнай фабрыкi «КІМ» і г.д. Згодна з пастановай Савета працы i Аба­ро­ны СССР ад 20 чэрвеня 1927 г., у раёне Оршы, на Асінаўскіх ба­ло­тах пачалося будаўнiцтва буйнейшай у рэспублiцы БелДРЭС у мэ­тах забеспячэння энергiяй гарадоў Вiцебск, Орша, Магiлёў і Шклоў.

Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29-1932/33; другі – на 1933/34-1937/38, трэці – на 1938/1942 гады. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з’яўлялася нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. З гэтай нагоды планавалася павялічыць фонды дзяржаўнай прамысловасці ў 4, 4 разы (ва ўсім СССР – у 2, 9).

Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсіра-ванне тэмпаў індустрыялізацыі пад лозунгам: «Пяцігодку – у чатыры гады!». Характэрна, што рабочы клас з энтузіязмам адазваўся на зак-лік партыі, але перагляд паказчыкаў, штурмаўшчына і інш. пры-чыня-ліся да паломак абсталявання, выпуска бракаванай прадукцыі.

Як выйсце да пераадолення цяжкасцей была праведзена перабу-дова кіравання народна-гаспадарчым комплексам. Існаваўшая да кан-ца 1929 г. эканамiчная палiтыка была канчаткова адкінута. Паводле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 г., ВСНГ БССР быў пера-твораны ў народны камісарыят лёгкай прамысловасці, а буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкаваны двум наркаматам – цяжкой і лясной прамысловасці СССР. З гэтага часу цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця прамысло-васці.

Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі «шкоднікамі» і «ворагамі народу», на якіх скідваліся ўсе няўдачы і пралікі.

Намаганнямі працоўных асноўныя заданні першай пяцігодкі ў БССР былі выкананы: пабудаваны 538 прадпрыемстваў, у тым ліку – Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая – у Гомелі, запалкавая – у Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомельскі завод сельгасмашын, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільно– і мясакамбінат у Оршы.

Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб’ема пра-мысловай прадукцыi над сельскагаспадарчай. З аграрнай рэспублiка стала ператварацца ў iндустрыяльна-аграрную. У БССР з’явіліся ма-шынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спе-цыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя капі-талістычных элементаў і знікненне беспрацоўя.

Выкананне другога пяцігадовага плану (1933–1937) у БССР так-сама адбывалася ва ўмовах фарсіравання яго тэмпаў. Нягледзячы на слабае тэхнічнае забеспячэнне – у 1932 г. дзейнічала толькі 5 экскава-тараў, 61 кран, 98 бетонамешалак, 70 трактароў, 33 аўтамабiлі – пра-цоўныя Беларусі амаль удвая павялічылі аб’ём прамысловай вытвор-часці. Увайшлi у строй буйнейшы ў краiне Крычаўскi цэментны, Го-мельскi па вырабу шкла, Магiлёўскiя аўтарамонтны i трубалiцейны заводы, Аршанскi iльнокамбiнат. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павя-лічылася вытворчасць электраэнергіі. Была створана паліўная прамы-словасць на базе здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Буйная пра-мысловасць стала аказваць вызначальны ўплыў на ўсю гаспадарку.

У 1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пя-цігадовага плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб’ёму ва-лавой прадукцыі прамысловасці ў 3,5 раза. Пачатак Айчыннай вайны не дазволіў выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час са-цыялістычнага будаўніцтва 1929-1940 гг. беларускія рабочыя пабуда-валі і рэканструявалі 1863 прадпрыемстваў. З’явіліся новыя галіны прамысловасці – станка- і машынабудаўнічая, цэментная.

Адпаведных перамен патрабавала і сельская гаспадарка. Але пе-ракосы ў цэнавай палітыцы выклікалі нежаданне сялян прадаваць хлеб дзяржаве. У 1927 г. у кра­і­не ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ставіў пад пагрозу планы ін­дус­т­ры­я­лі­за­цыі, бо збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц ва­лют­ных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзейснага срод­ку прымусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгод-ных дзяр­жа­ве цэнах плёну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на за-можныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і кал-гасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам.

У ЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле яко­га становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гас­па­да­рак, дакладней – аб’яднанне іх у калектыўныя гаспадаркі (калга-сы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа бы­ла традыцыйна высокай – на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каў­ка­зе, потым – у Сібіры і г. д.

Сялянскія гаспадаркі Беларусі суцэльнай калектывізацыі не пад-лягалі, тым не менш партыйныя энтузіясты на чале з першым сак­ра­та­ром ЦК КП(б)Б К. Геям даслалі тэлеграму ў Маскву з пат­ра­ба­ван­нем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці ка­лек­ты­ві­за­цыю ў першую чаргу.

Са свайго боку ЦК КП(б)Б прыняў ра­шэн­не да канца 1931 г. за-вяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-ся­лян­с­кіх гаспадарак Бела-русі. З гэтай нагоды на вёску паслалі ўпаўнаважаных і 612 рабочых, якія прайшлі адпаведныя курсы. Разам з агітацыяй за ўступ­лен­не ў калгасы яны з апорай на ДПУ павялі барацьбу супраць так зва­ных ку-лакоў і праціўнікаў калектывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі было калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяс-коўцы былі вымушаны здаць у калгас коней, буйнарагатую жывёлу, інвентар.

2 сакавіка 1930 г. у газеце "Правда" з’явіўся артыкул І. Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", на словах скіраваны супраць парушэн-ня прынцыпу дабрахвотнасці пры арганізацыі калгасаў». У адказ на Беларусі працэнт калектывізацыі адразу знізіўся да 11, 1 %. Мясцо-выя арганізатары калгасаў абвясцілі прычынай іх распаду кулацкую агітацыю. Неўзабаве кулакі разам з сем’ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць перадавацца калгасам. Толькі за лета 1930 г. было «раскулачана» 15 629 сялянскіх гаспадарак. Баючыся быць аб-вінавачанымі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі заявы ў калгасы, колькасць якіх стала узрастаць.

У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць прымусовых метадаў ка-лектывізацыі. Калгасам ста­ла аказвацца моцная дзяржаўная падтрым-ка (падатковыя ільготы, крэ­ды­ты, электры- і радыёфікацыя). На больш якасны ўзровень уз­ня­лі­ся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю адыг­ры­вала павышэнне падаткаў на ад­на­а­соб­ні­каў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывізацыі на Беларусі ўзняўся да 40, 1 % (328,1 тыс. сялянскіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50, 4 % і 388 тыс.

Таму ж спрыяла ўтварэнне машына-трактарных станцый (МТС). У канцы 1932 г. 57 МТС апрацоўвалі палеткі 33 % калгасаў. Акрамя таго, пры станцыях былі створаны палітаддзелы, якія былі заняты ба-рацьбою з кулакамі, «шкоднікамі» і іншымі «ворагамі народа». На тое ж быў скіраваны выдадзены ў жніўні 1932 г. закон «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні са-цыялістычнай законнасці». Напрыклад, за недагляд за трактарам, які сапсаваўся, вінаваты пазбаўляўся волі на пяць год, а за агітацыю су-праць калгасаў – да 10 год. Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці месца жыхарства была рашуча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увя-дзенне пашпартнай сістэмы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў – у калгасы было аб’яднана 93, 4 % гаспадарак і 96, 2 % пасяўных пло-шчаў. У канцы 1940 г. у БССР было 10 165 калгасаў і 92 саўгасы.

Такім чынам, у эканамічным плане дзяржава атрымала хлеб для ажыццяўлення індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадук-цыйнасці працы калгаснікаў, а за кошт яе нізкай аплаты. У сацыяль-ным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З гаспадароў-аднаасобнікаў утварылася новая сацыяльная су-польнасць – калгаснае сялянства.

3. За пасляваенны перыяд эканоміка БССР як частка адзі­на­га на-роднагаспадарчага комплекса СССР прайшла складаны этап свайго развіцця, які спалучаў у сабе два тыпы росту – эк­с­тэн­сіў­ны і інтэнсіў-ны. Першы характэрызаваўся павелічэннем валавога ўнут­ра­на­га пра-дукта (ВУП) за кошт колькаснага нарошчвання эка­на­міч­ных рэсурсаў, што было выклікана спецыфікай сацыялістычнай сіс­тэ­мы гаспадаран-ня і асобымі ўмовамі пасляваеннай разрухі, пе­ра­важ­на сельскагаспа-дарчым характарам эканомікі БССР.

Экстэнсіўны тып яе росту знайшоў яскравае ўвасабленне ў пабу-дове тысяч новых прад­п­ры­ем­с­т­ваў і энергетычных магутнасцяў; ства-рэнні цэлых пра­мыс­ло­вых галін – хімічнай, аўтамабіле-, і машына-, станкабудаўнічай і інш.; асваенні прыродных багаццяў (лес, торф, ка-лійныя солі і інш.) асу­шэн­ні балот; павелічэнні парка сельскагаспа-дарчых машын і г. д.

Дзя­ку­ю­чы экстэнсіўнаму фактару адбывалася значнае павелічэн-не ВУП. Так, за сямігодку (1958-1965) аб’ём пра­мысловай вытвор-часці БССР павялічыўся ў 2, 1 раза пры плане 1, 8. Было па­бу­да­ва­на больш за 300 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку заводаў і камбіна-таў «вялікай хіміі» у Гомелі, Гродна, Магілёве, Наваполацку, Са­лі­гор­с­ку, Светлагорску. Сярэднегадавы прырост пра­мысловай пра­дук­цыі да-сягнуў 11, 4 %, на 2, 6 % больш запланаванага.

Вытворчыя пос­пе­хі рэспублікі дазволілі ёй выйсці на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры і iльняных тканiн; на 3 – па вы-пуску грузавых аў­та­ма­шын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. У БССР завяршылася фар­мі­ра­ван­не прамысло­вага комплексу з разві-тым аўтамабіле-, трак­та­ра-, станка- і прыбора-будавання, радыёэлек-тронікі, наф­та­пе­ра­ап­ра­цоў­кі і хімічнай вытворчасці. З пабудовай Бя-розаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ электраэнергетыка БССР вы-расла ў 3, 1 раза. У асноўным бы­ло завершана стварэнне адзiнай Бела-рускай энергасiстэмы.

У маштабе ўсяго СССР экстэнсіўныя метады гаспадарання давалі 68, 2 % прыбытку, а сама эканоміка рабiлася ўсё больш затратнай. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30 % капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Прадукцыйнасць працы істотна адставала і ў пачатку 1960-х складала толькі 45 % ад амеры-канскай. Рост галін групы «А» (вытворчасць сродкаў вытворчасці) апярэджваў рост прадукцыі народнага спажывання (група «Б») нават у большых па­ме­рах, чым было прадугледжана сямігадовым планам.

У БССР гэтыя лічбы былі больш аптымістычнымі. Так, у 8-й пя-цігодцы (1966-1970) рэнтабельнасць прамысловай выт­вор­час­ці выра-сла ў 1, 5 разы, а гаспадарка БССР атрымала больш за 9 млрд руб. прыбытку – на 5 млрд больш, чым за папярэднія 5 га­доў. Аб’ём пра­мысловай вытворчасці павялічыўся амаль на 80 % замест 70 % па пла-ну. Прырост вытворчасці сродкаў вытворчасці склаў 62 %, а прадук-цыйнасць працы вырасла на 39 %.

Без уліку дробных, у строй увайшлі 78 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку новыя магутнасці на Полацкім наф­та­пе­рап­ра­цоў­чым заводзе, 1-я чарга Полацкага хімічнага камбіната, 2-і і 3-і ка­лій­ныя камбінаты ў Салігорску, Гродзенскі хімічны камбінат, Свет­ла­гор­с­кі завод штуч-нага валакна, Пінскі завод штучнай скуры, Брэсцкі ды­ва­но­вы камбі-нат, 1-я чарга Магілёўскага камбіната сінтэтычнага ва­лак­на і інш.

Партыйна-савецкае кіраўніцтва ўсведамляла, што эк­с­тэн­сіў­ныя фактары развіцця народнай гаспадаркі сябе вычарпалі і таму па­чы­на­ю­чы з ХХІV (1971) з’езда КПСС ставілася задача аб не­аб­ход­нас­ці яе пераводу на інтэнсіўныя рэйкі, але рэалізаваць задуманае не ўда­ло­ся. Восьмая пяцігодка была апошняй паспяховай пяцігодкай са­вец­ка­га часу. У далейшым тэмпы росту вытворчасці працы і нацыянальнага да­хо­ду сталі зніжацца. Тэхнічная і тэхналагічная адсталасць пэўным чынам кам­пен­са­ва­ла­ся чарговымі фінансавымі інвестыцыямі. Так, у гады наступных трох (1971-1985) пяцігодак капітальныя ўкладанні ў эканоміку Бе­ла­ру­сі далі магчымасць павялічыць вытворчыя фонды ў 3, 4 раза (з 15, 2 да 52 млрд руб.).

Галоўнай задачай дзесятай (1976-1980) пяцігодкі аб­вяш­ча­ла­ся ба-рацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці. Экстэнсіўны шлях таксама ўжо не даваў ра­ней­ша­га эфекту, бо нацыянальны даход узрос толькі ў 2, 5 раза, а тэмпы рос­ту вытворчасці сталі зніжацца. Так, тэм-пы развіцця эканомікі ў 1981–1982 гг. склалі толькі 1, 1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на ду­шу насельніцтва знізіўся да дзесятай долі працэнта.

У выніку ў 1975-1986 гг. у СССР фактычна пе­ра­пы­ніў­ся экана-мічны рост, паколькі былі вычарпаны і экстэнсіўныя фак­та­ры (пера-пыніўся прыток рабочай сілы, замарудзіўся ўвод у дзе­ян­не прадпры-емстваў, зменшылася фондааддача і сельскагаспадарчая вытворчасць і інш.). Эка­но­мі­ка стала набываць выразна затратны характар і патра-бавала кар­ды­на­ль­ных рэформ.

Інтэнсіўны тып росту эканомікі, пад якім разумеюць перавагу ат­ры­ма­на­га ВУП над колькасцю затрачаных рэсурсаў, знаходзіў адбітак у павышэнні вытворчасці працы, рацыянальным выкарыстанні сы­ра­ві­ны і матэрыялаў, энергазберажэнні, укараненні дасягненняў навукова-тэх­ніч­на­га прагрэсу.

Асобныя аспекты інтэнсіфікацыі эканомікі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся ў гады сталінскіх пяцігодак, але ўсе яны надзвычай ак­ту­а­лі­за­ва­лі­ся ўжо ў другой палове 1950-х гг. У выніку ў БССР, як і паў­сюд­на ў СССР, актывізаваўся рух брыгад і ўдарнікаў за ка­му­ніс­тыч­ныя адносіны да працы. У 1960-1970-я гг. тут узніклі новыя формы са­цы­я­ліс­тыч­на­га спаборніцтва: калектываў сумежных прадпрыемстваў, pyx за высокую культуру вытворчасці, навуковую арганізацыю працы, за прысваенне вырабам Дзяржаўнага знака якасці. Праводзіліся ка­му­ніс­тыч­ныя су-ботнікі, удар­ныя працоўныя вахты ў гонар 50-годдзя Кас­т­рыч­ні­ка, 50-годдзя ўтварэння БССР і КПБ, 100-годдзя з дня на­рад­жэн­ня Ў. Леніна і інш. Колькасць удзельнікаў гэтых рухаў ахоп­лі­ва­ла амаль усіх пра-цоўных, але вынікі кампаній не мелі тых эка­на­міч­на­га эфекту, на які разлічвалі іх арганізатары. Па розных прычынах задача інтэнсіфіка-цыі эканомікі так і засталася нявырашанай на працягу ўся­го савецкага часу.

Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 1920-х – 1930-я гг., зас­та­ваў­ся амаль нязменным. Ён не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прык­мет­на саступаў заходнiм дзяржавам, якія развіваліся ва ўмовах ка­пі­та­ліс­тыч­на­га рынку. Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі пра­мыс­ло­васцi шляхам пабудовы новых прадпрыемстваў прыводзіла да рас­пы­ле­нас­ці капітальных укладанняў, у выніку чаго павялічваліся аб’ё­мы незавершанага будаўніцтва.

Нізкая прадукцыйнасць працы, сла­бая фондааддача, вялікая энер-гаёмістасць прадукцыі, уціск ка­ман­д­на-адміністрацыйнай сістэмы, слабая зацікаўленасць працоўных у вы­ні­ках сваёй працы, нізкі (у па-раўнанні з Захадам) узровень жыцця зас­та­ва­лі­ся характэрнымі рысамі сацыялістычнай сістэмы гаспадарання.

Замест укаранення эканамічных рычагоў рэгулявання эканомікі (гаспадарчы разлік і інш.), цэнтралізаванае кіраванне ёю яшчэ больш уз­мац­ня­ла­ся. У выніку механізм гаспадарання стаў ператварацца ў механізм тармажэння эканамічнага і са­цы­я­ль­на­га развіцця.

4. У сярэдзіне XX стагоддзя чалавецтва ўступіла ў паласу навуко­ва-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), калі навука стала пераўтварацца ў выз­на­ча­ль­ны фактар вытворчасці. Яе галоўнымі накірункамі сталі ком­п­лек­с­ная аўтаматызацыя, выкарыстанне новых відаў энер­гіі, стварэнне новых канструкцыйных матэрыялаў і інш.

Прынятая ХХІІ з’ездам КПСС Праграма пабудовы камунізма вы-лу­чы­ла шэраг прыярытэтных накірункаў навукова-тэхнічнага праг­рэ­су – поўная электрыфікацыя краіны, комплексная механізацыя работ з да­лей­шым пераходам да аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, шы­ро­кае выкарыстанне хіміі ў народнай гаспадарцы, укараненне лічыльна-вы­ра­ша­ль­най тэхнікі і г. д. у многім абумовіла выхад нашай краіны на пе­ра­да­выя пазіцыі ў эканоміцы. Выкарыстанне пер­ша­га ў свеце турба-рэактыўнага пасажырскага самалёта «ТУ-104» (1956), запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі (1957), здача ў эк­с­п­лу­а­та­цыю атамнага ледакола «Ленін» (1960), палёт у космас Ю. А. Га­га­ры­на і інш. атры-малі заслужанае прызнанне ўсяго чалавецтва.

На заводах і фабрыках БССР укараняліся аў­та­ма­тыч­ныя лініі. Іс-тотна ўзрасла кваліфікацыя рабочых і ІТР. За 12 пасляваенных год колькасць інжынераў павялічылася з 5, 1 тыс. да 13, 7 тыс. чал., тэхні-каў – з 9, 9 тыс. да 27, 5 тыс. чал. З 1958 г. на прад­прыемствах прамы-словасці, транспарту і будаўніцтва БССР па­ча­лі стварацца арганізацыі Ўсесаюзнага таварыства вынаходнікаў і ра­цы­я­на­лі­за­та­раў, да канца года яны аб'ядноўвалі 21, 8 тыс. чал.

Цэнтрам навуковай думкі з’яўлялася Акадэмія навук БССР. Рас-працаваны Інстытутам фізікі і матэматыкі метад спек­т­ра­ль­на­га аналі-зу металу ў 1956 г. быў укаранёны на Мінскім трактарным заводзе і даз­во­ліў сэканоміць каля 700 тыс. руб. У 1957 г. прапанаваныя Фізіка-тэх­ніч­на­га інстытута АН БССР метады ўдасканалення вытворчасці да­лі эканамічны эфект каля 2 млн руб.

Фінансаванню саміх навук на­да­ва­ла­ся значна меншая ўвага, чым вытворчасці, і яно складала толькі 2, 2 % нацыянальнага даходу. Тым не менш беларускія навукоўцы да­сяг­ну­лі поспехаў у вывучэнні фізікі цвёрдага цела, спектраскапіі, оп­ты­кі, цепла- і масаабмену, у атамнай энергетыцы, хіміі неарганічных злу­чэн­няў і іншым важным напрам-кам навукова-тэхнічнага прагрэсу.

У аснову сямігадовага (1959-1965) плана для БССР былі зак­ладзе­ны паскораныя тэмпы развiцця вызначальных для эканомiкi галiн – энергетыкi, машынабудавання, хiмiчнай прамысловасці. У рэчышчы да­сяг­нен­няў навукова-тэхнічнай рэвалюцы ў 1960 г. у сталіцы БССР па­ба­чы­ла свет першая ў краiне ЭВМ «Мiнск-1», у канцы 1962 г. з’явіў- ся першы беларускі халадзiльнiк «Мiнск -1». У маi 1962 г. Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар (п. Сосны, пад Мінскам).

На працягу 1950-1960-х гг. былі створаны сотні комплексна ме­ха­ні­за­ва­ных і аўтаматызаваных участкаў. У 1970-1980-я гг. БССР ужо набыла трывалую славу флагмана прыборабудавання («Агат», за­вод імя С. Арджанікідзе), электронікі («Інтэграл»), радыёэлектронікі («Га-рызонт»). Асаблівых поспехаў дасягнула хімізацыя народнай гаспа-даркі. Так, на базе Старобiнскага радовiшча быў ство­ра­ны калiйны камбiнат, здольны задавальняць 40 % агу­ль­на­са­юз­ных патрэб у калiй-ных угнаеннях. У 1963 г. пачаў дзейнiчаць Полацкi нафтаперапрацоў-чы і Гомельскі суперфасфатны заводы, Гродзенскi азотнатукавы кам-бiнат. У 1960 г. былi пракладзены газаправоды Дашава-Мiнск, Шчор-сы-Го­мель, што забяспечыла палівам 11 прамысловых цэнтраў рэс­пуб­лі­кі. У 1964 г. у раёне Рэчыцы пачало распрацоўвацца прамысло-вае радовішча нафты. За 1961–1970 гг. аб’ём хі­міч­най і нафтахімічнай прамысловасці павялічыўся больш чым у пяць разоў.

У многім таму, што на мяжы 1960–1970-х гг. эканоміка БССР да­сяг­ну­ла свайго вышэйшага ўзроўню, паспрыяла беларуская навука. Вар­та адзначыць, што і беларускае кіраўніцтва на чале з П. Ма­шэ­ра­вым аказвала ёй значную ўвагу. АН БССР істотна павялічвала свае маг­чы­мас­ці па каардынацыі ўкаранення дасягненняў НТР у выт­вор­часць. За 1970-1980 гг. да 21 яе інстытута дадалося яшчэ 10, а таксама кан­с­т­рук­тар­с­кая і вопытна-эксперыментальная база.

Разам з тым пры павелічэнні прыросту пра­мысловай вытворчасці амаль на 80% прадукцыйнасць працы як асноўны паказчык прагрэсу вы­рас толькі на 39 %. З гэтай нагоды на ХХІV з’ездзе КПСС гавары-лася аб патрэбе інтэнсіфікацыі і паскарэння навукова-тэх­ніч­на­га пра-грэсу. Заклік старшыні з’езда «арганічна спалучаць да­сяг­нен­ні наву-кова-тэхнічнай рэвалюцыі з перавагамі сацыялізма» мог аз­на­чаць, што пад апошнімі варта мець на ўвазе тое ж дырэктыўнае пла­на­ван­не гаспадаркі, цэнтралізацыю рэсурсаў, сацыялістычнае спа­бор­ніц­т­ва. І нарэшце, універсальным сродкам рашэння ўсіх эка­на­міч­ных і сацы-яльных праблем абвяшчалася павышэнне кіруючай ролі пар­тыі.

На справе спроба ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчую сфе­ру пры існуючай камандна-адміністрацыйнай сістэме ўжо да­ва­ла збоі. На Пленумах ЦК і з’ездах КПСС сталі гаварыць аб за­ган­нас­ці трады-цыйных экстэнсіўных фактараў росту народнай гаспадаркі, але рашэн-не праблемы бачылася толькі ў апрабаваных метадах. Таму дзе­ся­тая (1976-1980) пяцігодка так і не зрабілася «пяцігодкай эфек­тыў­нас­ці і якасці», а новая, адзінаццатая (1981-1985), як і ўсе па­пя­рэд­нія, выкон-валася па-ранейшаму на экстэнсіўнай аснове. Укараненне сродкаў ме-ханізацыі і аў­та­ма­ты­за­цыі адбывалася са значным спазненнем. Разам з пе­ра­да­вым узроўнем развіцця ВПК захоўваліся застарэлыя тэхналогіі і аб­с­та­ля­ван­не ў мностве іншых галін.

У той час, як на Захадзе вынаходніцтва робататэхнікі, мік­рап­ра­цэ­са­раў, камп’ютарных тэхналогій, касмічнай сувязі і інш. стварыла ма­тэ­ры­я­ль­на-тэхнічны падмурак для постіндустрыяльнага (інфармацый-нага) грамадства, у СССР, у тым ліку БССР да сярэдзіны 1980-х гг. ручной працай былі заняты трэцяя частка рабочых у пра­мыс­ло­вас­ці, больш паловы – у будаўніцтве, тры чвэрці – у сельскай гас­па­дар­цы, усяго каля 50 млн працоўных.

Партыйна-савецкаму кіраўніцтву не ўдалося пераадолець су­пя­рэч­насці памiж новымi магчымасцямi у развiццi прамысловасцi, якiя ад­к­ры­ваў НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманднымi формамi i метадамi кiравання, практыкай суцэльнай рэгламентацыi дзейнасцi усiх прадпрыемстваў. Яно не здолела своечасова вызначыць пер­с­пек­тыў развіцця навукі і тэхнікі на новым этапе НТР, не прыняла захадаў па рэарганізацыі гаспадарчага механізму для таго, каб вывесці эка­но­мі­ку краіны з застою і надаць ёй новы імпульс да развіцця.

5. Паступовае запаволенне тэмпаў росту эканомікі было абу­моў­ле­на экстэнсіўным шляхам яе развіцця, панаваннем адміністрацыйна-ка­ман­д­най сістэмай, унутры- і знешнепалітычнымі фактарамі. Са­цы­я­ліс­тыч­ная сістэма гаспадарання з манаполіяй на дзяржаўную ўлас-насць, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання, ды­рэк­тыў-ным планаваннем і размеркаваннем прывялі да таго, што ў СССР ад­бы­ло­ся адчужэнне працоўных ад сродкаў вытворчасці, адсюль уз­нік­нен­не іх абыякавасці і незацікаўленасці ў выніках сва­ёй працы. Да важнейшых прычын, якія прывялі да заняпаду эка­но­мі­кі варта аднесці слабую кампетэнтнасць кіраўніцтва ў эканамічных пы­тан­нях.

Перыяд развіцця народнай гаспадаркі СССР з 1970 па 1985 гг., у тым ліку і БССР, быў супярэчлівым. З аднаго боку – ствараліся новыя га­лі­ны прамысловасці, уступалі ў дзеянне прад­п­ры­ем­с­т­вы і адначасо-ва падалі тэмпы эканамічнага росту. Так, у 1971-1975 гг. сярэднегада-выя тэмпы прыросту нацыянальнага даходу БССР складалі 8, 3 %, у 1981-1985 гг. – 5, 6%, прадукцыі прамысло­вас­ці, адпаведна, 10, 4 і 5, 4, а прадукцыйнасці працы – 7, 4 і 5, 3 %. Па-дру­гое, сучасны ўзро-вень прамысловасці спалучаўся з захаваннем сас­та­рэ­ла­га абсталяван-ня і тэхналогій у іншых галінах, з захаваннем вы­со­кай долі ручной працы і адсталасцю сельскай гаспадаркі. Па-трэцяе, на фоне няўхіль-нага росту рэальных даходаў насельніцтва зніжаліся яго маг­чы­мас­ці ў набыцці спажывецкіх тавараў.

Усё гэта і іншае знаходзіла адбітак на сацыяльнгай сферы. Нягле-дзячы на стратныя для насельніцтва грашовыя рэформы 1947 і 1961 г., яго пакупніцкая здольнасць год ад году ўзрастала. Але з прычыны пе­ра­ва­жаў­ша­га развіцця сродкаў вытворчасці, магутнасці лёгкай і хар­чо­вай прамысловасці былі не ў стане задаволіць попыт насельніцтва на спажывецкія тавары. Так, за 1971-1985 гг. грашовая маса па­вя­лі­чы­ла­ся ў 3 разы, у той час як вытворчасць тавараў – толькі ў 2. Іх закупка за «нафтадолары» у Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР праблемы не зды­ма­ла.

Другой негатыўнай з’явай у сацыяльнай сферы стала разбурэнне бе­ла­рус­кай вёскі, якое адбывалася ў выніку перакосаў УКП(б)-КПСС у эканамічнай палітыцы. Толькі з прыходам да ўлады М. Хрушчова ў ся­лян узнікла магчымасць у пэўнай ступені адчуць сябе не толькі гра-мадзянінам, але і ча­ла­ве­кам. Пасляваенная індустрыялізацыя толькі ўмацавала ў іх гэта па­чуц­це, паколькі жыццё і статус гарадскога жы-хара зрабіліся не то­ль­кі даступным, але і больш прывабным. Варта ад-значыць, што ў кан­цы 1950-х- пачатку 1960-х і ў далейшы час ЦК КПСС ужо не раз­г­ля­даў вёску як сродак ажыццяўлення індустрыяль-ных планаў. Калгаснае ся­лян­с­т­ва і рабочыя саўгасаў атрымалі падат-ковыя ільготы. З 1950 па 1965 г. у некалькі раз выраслі і рэальныя да-ходы калгаснікаў. А да 1970 г. аплата іх працы павялічылася на 162 %, у тым ліку гра­шо­вая больш, як удвая. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях кал­гас­ні­кам. Тым не менш з 1959 па 1970 г. – у горад выехала 465 тыс. сялян, а з 1970 па 1986 гг. колькасць сельскага на­се­ль­ніц­т­ва скарацілася з 5 млн да 3, 7 млн. Ужо ў сярэдзіне 1970-х гг. праблема рабочых рук на вёсцы, асабліва механізатараў уз­мац­ні­ла­ся настолькі, што перадавая трактарыстка калгаса «Лагаза» Герой Са­цы­я­ліс­тыч­най працы Н. І. Куніцкая выступіла з заклікам «Дзяўчаты, за трактар!» Але працэс адтоку вяскоўцаў у горад набыў незваротны ха­рак­тар.

Да ліку сацыяльных праблем, выкліканых недальнабачнай па­лі­ты­кай КПБ, варта аднесці праблему жылля савецкіх, у тым ліку бе­ла­рус­кіх працоўных. Нягледзячы на тое, што за часы сямігодкі амаль 2,7 млн грамадзян БССР атрымалі кватэры і пабудавалі дамы ў вёсцы, яшчэ большая колькасць жадаючых былі вымушаны ча­каць сваёй чар-гі. Да сярэдзіны 1980–х гг. амаль 30 % беларускіх се­м’­яў і адзінокіх грамадзян адчувалі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Відавочна, для тагачасных улад чалавек уяў­ляў сабой каштоў-насць толькі ў тым сэнсе, што з’яўляўся «вінцікам» сістэмы і выка-наўцам разнастайных партыйных праектаў. Аб тым, што яны, гэтыя праекты былі ўтапічнымі, сведчаць рас­па­ча­тая барацьба супраць «не-перспектыўных» вёсак, утварэнне аграрна-пра­мыс­ло­вых комплексаў і «Харчовай праграмы СССР» на тэрмін да 1990 г. і інш. Да сярэдзіны 1980-х гг. вынікі такой палітыкі выявіліся ў тым, што, зноў было ўве-дзена нарміраванне продажу асобных пра­дук­таў.

У выніку ў 1985 г. па ўзроўні спажывання на душу насельніцтва СССР займаў 77-е месца ў свеце. Спробы вырашыць харчовую праб-лему за кошт павелічэння закупак за мяжой істотных вынікаў не да­ва­лі. Таварны дэфіцыт існаваў і ў БССР. У меншай сту­пе­ні ён закранаў прадукты харчавання. Дзякуючы адносна вы­со­ка­раз­ві­тым мяса-малоч-най жывёлагадоўлі, раслінаводству, садаводству, раз­вядзен­ню птушкі і рыбы, вялікіх праблем набыцця гэтых прадуктаў не існавала. Нягле-дзячы на зусім невялікую долю сельскагаспадарчых угод­дзяў БССР у маштабе ўсяго СССР, яе пастаўкі малака і мяса ў агу­ль­ны фонд скла-далі, адпаведна, 14 і 12 %.

Разам з тым пасля перажытой вайны, якая зда­ва­ла­ся беларусам настрашэннейшай з бед, а таксама ў сілу сваёй мен­та­ль­нас­ці яны з аптымізмам глядзелі ў будучыню. Таму не толькі са­цы­я­ль­нае, а і па-літычнае становішча ў БССР на працягу гэтага перыяду зас­та­ва­ла­ся дастаткова стабільным.

6. Напружаная, стваральная праца працоўных Беларусі не магла не пакінуць следа на навакольным асяроддзі. Актыўнае будаўніцтва заводскіх карпусоў, жывёлагадоўчых ферм, дарог, трубаправодаў, жы-лых дамоў іншых аб’ектаў патрабавала соцень тысяч га зямельных плошчаў, мільёнаў кубаметраў гравію, гліны, вады. Пад тысячы кі­ла­мет­раў ліній электрапера-дач адводзіліся лясныя масівы, паша, ворная зям­ля. Няспыннымі тэмпамі ішла нарыхтоўка торфу і г. д. Нягледзячы на заканчэнне вайны, працоўны рытм заставаўся нязменным. Ула­ды па-ранейшаму ставіліся да прыроды і чалавека як да сродкаў да­сяг­нен­ня пастаўленых мэтаў.

Першымі, хто выказаў занепакоенасць пагаршэннем стану бела-рускай пры­ро­ды, былі навукоўцы, якія ў 1955 г. дамагліся ўтварэння пры АН БССР адмысловай камісіі. У выніку іх сумеснай з органамі ўлады ў 1960 г. быў створаны Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахо­ве прыроды. Пасля прыняцця ў 1961 г. адпаведнага зако-на вызначаліся ўсе аб’екты, якія пераходзілі пад яго нагляд. З мэ­тай зберажэння ландшафтаў, абароны флоры і фауны, вывучэння змен у прыродзе, звязаных з развіццём прамысловасці і сельскай гас­па­дар­кі, Былі створаны Прыпяцкі і Бярэзінскі запаведнікі, запаведна-па­ляў­ні­чая гаспадарка «Белавежская пушча», дзяржаўныя заказнікі: Сві­ця­зян­с­кі, Блакітныя азёры і іншыя.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных