Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дасягненні і супярэчнасці 10 страница




На Беларусі вялікую ролю адыгрывае чыгуначны, аўтамабільны і трубаправодны транспарт. Выгоднае геаграфічнае размяшчэнне рэс­пуб­лі­кі спрыяе папаўненню бюджэту за кошт транзітных перавозак гру­заў і транспарціроўкі нафты і газу на Захад.

Курс урада на адраджэнне вёскі і ўздым сельскай гаспадаркі цал-кам ап­раў­даў сябе менавіта ў апошнія гады, калі сусветныя цэны на пра­дук­ты харчавання рэзка ўзняліся. Таму такія таварныя віды пра-дукцыі як малако, ялавічына, свініна, мяса і яйкі птушкі, прадукты рас­лі­на­вод­с­т­ва (бульба, жыта, ячмень, цукар, алей) і інш. прыносяць вялікія пры­быт­кі. У гэтай сувязі вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі ма­гут­нас­цей па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і на­рош­ч­ван­ню экспартнага патэнцыялу аграрнага сектара. Важнай інавацый-най за­да­чай работнікаў аграрнага сектару з’яўляецца вытворчасць элітнай жы­вё­лы і прадукцыі селекцыйных комплексаў. Да новых тэн-дэнцый эка­на­міч­на­га развіцця Беларусі апошняга часу варта аднесці ўзмац­нен­не дзяржаўных інвестыцый у аграрны сектар, што дае магчы-масць, па-першае, узняць экспарта арыентаваную вытворчасць харчо-вых пра­дук­таў, а, па-другое, шляхам пабудовы аграгарадкоў выра-шыць праб­ле­му замацавання на вёсцы маладых спецыялістаў.

Да асноўных тендэнцый сацыяльна-эканамічнага развіцця Бе­ла­ру­сі можна аднесці паляпшэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Так, Беларусь прызнана экспертамі ААН краінай з дастаткова высокім уз­роў­нем індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу. Па такіх па­каз­чы­ках, як кольксць валавога ўнутранага прадукта на душу насельніцтва, пра­цяг­ласць жыцця, дзіцячая смяротнасць, адукаванасць насельніцтва і інш. у 2007 г. Беларусь заняла 64-е месца ў спісе з 177 краін.

У канцы 2008 – пачатку 2009 г. у станоўчай дынаміцы сацыяльна-эка­на­міч­на­га развіцця адбыўся збой, калі наша краіна, дзе эканоміка з'а­ры­ен­та­ва­ная ў асноўным на экспарт, адчуць праявы сусветнага кры­зі­су. У выніку, курс беларускага рубля ў адносінах да долара знізіўся на 20 %, зменшыліся экспартныя пастаўкі тавараў традыцыйным спа­жыў­цам і, наогул, узнікла небяспечная тэндэнцыя да перавышэння ім­-пар­ту над экспартам – 39, 2 млрд дол. супраць 33 млрд.

У мэтах выхаду са складанага становішча кіраўніцтвам рэс­пуб­лі­кі распрацаваны шэраг дадатковых захадаў у напрамках вырашэння энер­ге­тыч­ных праблем, уздыму сельскай гаспадаркі, пошуку замены ім­пар­т­ных тавараў айчыннымі і інш. Як і раней, важная роля ўск­ла­да­ец­ца на інавацыі. Вялікія спадзяванні ўскладаюцца на навукова-тэх­ніч­ныя цэнтры, асабліва – Парк высокіх тэхналогій. У Акадэміі навук ства­ра­ец­ца Цэнтр святлодыёдных і оптыка-электронных тэхналогій. Нап­ры­кан­цы 2009 г. у межах Нацыянальнай касмічнай праграмы зап­ла­на­ва­ны запуск беларускага спадарожніка. У межах інавацыйнай праг­ра­мы «Бія­тэхналогія» запланавана замена імпартных тавараў з эка­на­міч­ным эфектам не менш 100 млн. руб. у год. Плануецца па­ве­лі­чэн­не долі біяпаліва ў аўтатранспарце да 10% і г.д.

У сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ад 23 красавіка 2009 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка падкрэсліў, што «наш курс на фарміраванне сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, па­бу­до­ва сацыяльнай і квітнеючай дзяржавы застаецца нязменным».

Аптымізм у пераадоленні часовых цяжкасцей падмацоўвае ап­ра­ба­ва­ная сацыяльна-эканамічная мадэль, унутраная і знешняя палітыка Прэ­зі­дэн­та А. Лукашэнка і яе падтрымка беларускім народам. Да таго ж беларусы здзейснілі свой выбар. Як вынікае з артыкула 1 Кан­с­ты­ту­цыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі 26 лістапада 1996 г і 17 кастрычніка 2004 гг.), грамадзяне краіны вы­ка­за­лі­ся за грамадства постіндустрыяль­нага (інфармацыйнага) тыпу, якое на стадыі сваёй спеласці практычна цалкам выцесніць фізічную пра­цу з вытворчага працэсу і заменіць яго працай інтэлектуальнай. Гэ-та будзе гра­мад­с­т­ва, у якім дзяржаўная палітыка будзе падпарадкава-на стварэнню ўмоў для задавальнення ўсімі катэгорыямі грамадзян сваіх сацыяльных пат­рэб і ў якім узровень дабрабыту чалавека забяс-печваецца ў ад­па­вед­нас­ці з колькасцю і якасцю выкананай працы. Можна меркаваць, што за час іс­на­ван­ня суверэннай Рэспублікі Бела-русь пэўныя перадумовы для яго фар­мі­ра­ван­ня ўжо ўзніклі і імкліва развіваюцца.

4. Пасля распаду СССР і краху камуністычнай ідэалогіі грамадзя-не на­бы­лі рэальныя правы і свабоды, у тым ліку на права на свабоду ве­ра­выз­нан­ня. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь «Аб сва­бодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях», які паспрыяў ажыў­лен­ню дзейнасці ўсіх канфесій і іх паслядоўнікаў. Канчатковае за­ма­ца­ван­не свабоды сумлення адбілася ў артыкуле 31 прынятай у 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой, акрамя іншага, пад­к­рэс­ле­на свецкасць дзяржавы і роўнасць усіх рэлігій перед законам.

Разам з вяртаннем храмаў веруючым вярталася і грамадскае прыз­нан­не рэлігіі як духоўнай каштоўнасці, а больш за 3 200 рэлігійных ар­га­ні­за­цый (манастыры, місіі, брацтвы, сястрыцтвы, навучальныя ўс-та­но­вы) ператвараліся ў важны фактар грамадскага жыцця. Паводле са­цы­я­ла­гіч­на­га апытання насельніцтва, здзейсненага ў 2006 г., 58, 9 % жы­ха­роў назвалі сябе веруючымі 25 канфесій, у тым ліку – пра­вас­лаў­най 76, 2, каталіцкай – 9, 3, пратэстанцкай – 1, 8, іншых – 1, 7 %.

Асноўную ролю ў рэлігійным жыцці нашай краіны займае Бе­ла­рус­кая права­слаўная царква (БПЦ), якая на 1 студзеня 2009 г. аб'­яд­ноў­ва­ла 1473 прыходы, 11 епархій, 5 навучальных устаноў, 31 ма­нас­тыр, 14 брацтваў, 9 сястрыцтваў. Начале з ёй 1 274 храмаў дзей­ні­ча­юць і яшчэ 152 будуюцца. Асобна існуюць 32 абшчыны стараабрадцаў з 27 куль-тавымі будынкамі.

У склад рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) уваходзяць ча­ты­ры епархіі з 467 абшчынамі. РКЦ належаць 9 місій, 8 кляштараў, 451 кас­цёл. 35 касцёлаў – у стадыі будаўніцтва. Да пратэстанцкіх ар­га­ні­за­цый 14 накірункаў належаць 992 абшчыны, 22 аб’яднанні, 22 місіі і 5 на­ву­ча­ль­ных устаноў. У трох іўдзейскіх рэлігійных аб’яднаннях на­ліч­ва­ец­ца 46 абшчын, якія валодаюць 7 культавымі будынкамі. На Бе­ла­ру­сі таксама дзейнічаюць 24 мусульманскія абшчыны, у рас­па­рад­жэн­ні якіх маюцца 6 мячэцяў.

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэ­лі­гій­ных аргані­зацыях», сярод усіх канфесій роля РПЦ у гіс­та­рыч­ным станаўленні і развіцці беларускага народа прызнаецца выз­на­ча­ль­най. Адсюль і асобае да яе стаўленне з боку дзяржавы. Так, на вы­ка­нан­не Праграмы па адраджэнні Жыровіцкага манастырскага ком­п­лек­су і Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі са сродкаў рэс­пуб­лі­кан­с­ка­га бюджэту выдаткавана 5, 1 млрд руб. Тым не менш БПЦ не мае ні­я­кіх прававых пераваг перад іншымі – каталіцкай, пратэстанцкай, іў­дзей­с­кай і мусульманскай, месца якіх у духоўным жыцці таксама не­ад­дзе­ль­ныя ад агульнай гісторыі Беларусі і яе народа.

З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь рэлігійнае жыццё ха­рак­та­ры­зу­ец­ца ста­більнасцю і ўстойлівым развіццём унутры рэлігій-ных кан­фе­сій. Таму ж спрыяе палітыка дзяржавы, якая накіравана на ўма­ца­ван­не міра і згоды паміж вернікамі. Акрамя таго, яна зацікаў-лена ў суп­ра­цоў­ніц­т­ве з тымі канфесіямі, з якімі звязана гісторыя і культура бе­ла­рус­ка­га народа і яго дзяржаўнасць. Так, у 2003 г. было падпісана Па­гад­нен­не аб супрацоўніцтве паміж Рэс­публікай Беларусь і БПЦ у га­лі­не сацыяльна важных галін жыцця грамадзян. Акрамя та-го, Прэ­зі­дэнт А. Лукашэнка па вартасці ацэньвае ўклад БПЦ у маца-ванне са­юз­ных сувязей Беларусі і Расіі. Так, яго ўказам № 137 ад 1 са-кавіка 2006 г. Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Эк-зарху ўсёй Бе­ла­ру­сі Філарэту было прысвоена званне Героя Беларусі.

У мэтах мацавання сувязей паміж усходнім славянствам і яго ду­хоў­ны­мі пастырамі Прэзідэнт А. Лукашэнка сустракаўся з Пат­ры­яр­хам Маскоўскім і ўсёй Русі Алексіям II (кастрычнік 2008), а пасля яго смер­ці – з новым Патрыярхам Кірылам. Асобае міжцывілізацыйнае ста­но­віш­ча Беларусі таксама патрабуе ўвагі і да асноўнай рэлігіі За­ха­да – каталіцтва. З гэтай нагоды ў красавіку 2009 г. глава нашай дзяр­жа­вы прымаў Мітра­паліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі РКЦ ар­хі­е­піс­ка­па Т. Кандрусевіча і ў тым жа месяцы нанёс візіт Папу Рымскаму Бе­нядзік­ту ХVІ.

Найвыразнейшая рыса беларускага менталітэту – талерантнасць – на­леж­ным чынам выяўляе сябе і зараз, бо ў нашай краіне не на­зі­ра­ла­ся і не назіраецца міжканфесійных канфліктаў. Характэрна, што ду­хоў­ныя лідэры шукаюць шляхоў да сумеснага ўдзелу ў вырашэнні вос­т­рых сацыяльных праблем. Так, у лістападзе 2007 г. кіраўнікі хрыс­ці­ян­с­кіх канфесій Беларусі падпісалі «Дэкларацыю сацыяльнага пар­т­нёр­с­т­ва ў галіне ВІЧ/СНІД». Дзяржаўныя органы пад­т­рым­лі­ва­юць такія ініцыятывы. Напрыклад, у снежні 2008 г. у мэтах ума­ца­ван­ня міра і згоды ў нашай краіне створаны Кансультатыўны між­кан­фе­сій­ный савет на чале з упаўнаважаным па справах рэлігій і на­цы­я­на­ль­нас­цей Л. Гулякам.

Такім чынам, рэлігія ў жыцці беларускага грамадства займае знач­нае месца. Яе дабратворнае ўздзеянне выяўляецца ва ўзрастанні ду­хоў­ных патрэб людзей, іх непрымірымым стаўленні да гвалту, нес­п­ра­вяд­лі­вас­ці, абыякавасці, алкагалізму і іншых сацыяльных хібаў. У ад­роз­нен­ні ад СССР-БССР, Рэспубліка Беларусь не ставіць на мэце зні-ш­чэн­не рэлігійнага светапогляду. Захоўваючы свой свецкі ха­рак­тар, яна абапіраецца на маральны патэнцыял традыцыйных для Бе­ла­ру­сі рэлігійных арганізацый, супрацоўнічае з імі ў сферы даб­ра­чын­нас­ці, барацьбы са злачыннасцю, наркаманіяй, іншых асацыяльных з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным кло­па­там аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца да­дат­ко­вым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай су­по­ль­нас­ці.

 

5. Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела ста­ноў­чую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заў­сё­ды належала да ліку прыярытэтных ва ўсе часы, у тым ліку ад­ра­зу ж пасля набыцця Беларуссю ўласнага суверэнітэту. У прыватнасці, у галіне адукацыі былі скарыстаны многія каштоўныя напрацоўкі са­вец­кай школы. Па-другое, з крахам КПСС літаратура і мастацтва паз­ба­ві­лі­ся жорсткага кантролю цэнзуры, і яны сталі развівацца па ўнут­ра­ных законах, уласцівых дэмакратычнаму грамадству. Па-трэцяе, дзяр­жа­ва праводзіла паслядоўную палітыку па захаванні культурнай спад­чы­ны беларусаў, спрыяла прапагандзе лепшых яе ўзораў, якія ўс-лаў­ля­юць лепшыя рысы беларускага характару: талерантнасць, гу­ма­нізм, павагу да людзей іншых нацыянальнасцей і канфесій. І зараз гэ­та праца праводзіцца ў больш чым 9 тыс. устаноў культуры сіламі звыш 46 тыс. майстроў жывапісу, тэатральнага і інш. мастацтва.

Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь запатрабавала ства­рэн­ня нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі. У 1991 г. колькасць вуч­няў у агульнаадукацыйнай школе перавысіла 1 500 тыс. З 1993 г. па­чаў­ся пераход на новы этап школьнага навучання, які ха­рак­та­ры­за­ваў­ся пераходам ад механічнага засваення вучнямі вучэбнага да са­мас­той­ных пошукавых дзеянняў, якія мусіў накіроўваць настаўнік. Гэ­тыя навацыі знайшлі адбітак у прынятай у 1999 г. урадам Праграме раз­віц­ця нацыянальнай сістэмы адукацыі, разлічанай да 2010 г. Пла­на­ва­ла­ся атрыманне навучэнцамі сярэдняй адукацыі або праз 12-га­до­вую школу, або праз прафесійную адукацыю, але ў 2008 г. было пры­ня­та рашэнне да вяртання да 11-гадовай сярэдняй школы.

У 90-я гг. у рэспубліцы ішоў інтэнсіўны працэс стварэння новых ты­паў вучэбных устаноў. У 2001 г. было адкрыта 86 гімназій, 25 лі­цэ­яў, 6 каледжаў з 91, 3 тыс. навучэнцаў. У 2000 г. у рэспубліцы дзейні-чала 249 прафесійна-тэхнічных ву­чы­ліш­чаў, якія разам з прафесіяй давалі навучэнцам сярэднюю аду­ка­цыю. Частка ПТВ пачала рэаргані-зоўвацца ў прафесійныя ліцэі і вы­шэй­шыя каледжы. У 2001 г. у Бе-ларусі дзейнічала 156 сярэдніх спецыяльных на­ву­ча­ль­ных устаноў. Праз год 40 з іх была пераўтворана ў новы тып ся­рэд­ніх спецыяльных устаноў – каледжы.

У 1991 г. сістэма вышэйшай школы ў Беларусі складалася з 33 ВНУ. Зараз у яе ўваходзяць 43 дзяржаўных вышэйшых навучальных ус­та­ноў (31 універсітэт, 6 акадэмій, 2 інстытуты, 4 вышэйшых ко­лед­жы), а таксама 12 ВНУ прыватнай формы ўласнасці.

У адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэс­пуб­лі­кі Беларусь на 2006–2010 гг., адукацыя павінна зрабіцца ас-новай усіх пераўтварэнняў, паколькі аду­ка­цыя, у рэшце рэшт – пад-мурак, які дазволіць пабудаваць моцную і квіт­не­ю­чую Беларусь. Гэ-тыя ж прынцыпы закладзены ў Стратэгіі і Праг­ра­ме ўстойлівага раз-віцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020.

На пачатку 1990-х беларуская літаратура, як і ўсё грамадства, пе­ра­жы­ва­ла нялёгкі час. Па прычыне палітызацыі Саюза пісьменнікаў ад­быў­ся яго раскол на дзве самастойныя арганізацыі. Але на тэматыку тво­раў і іх якасць гэта падзея істотна не паўплывала. Як і раней, ты­ра­жы выданняў беларускамоўных твораў паэтаў і пісьменнікаў пра­цяг­ва­юць змяншацца. У новым тысячагоддзі майстэрства дэтальнага апі­сан­ня падзей і паводзін герояў губляюць чытацкую прывабнасць. На­бы­ва­юць папулярнасць пісьменнікі і паэты, здольныя любымі мас­тац­кі­мі сродкамі перадаць унутраны свет і пачуцці іншых людзей. У цэн­т­ры ўвагі заняпад вёскі, экалагічныя праблемы, міліцэйска-кры­мі­на­ль­ныя матывы і г. д. З уходам Я. Брыля, В. Быкава, А. Лойкі, І. Наву-менкі, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, Б. Сачанкі і іншых вя­лі­кіх майстроў слова новых імёнаў практычна не прагучала.

Рэпертуар тэатральных калектываў пэўным чынам папоўніўся тво­ра­мі нацыянальнай тэматыкі (балет А. Мдывані і В. Елізар’ева «Страсці», опера «Князь Наваградскі», спектаклі «Звон – не малітва», «Саламея»). Шмат зроблена па адраджэнні беларускай культуры спе­ва­ка­мі і музыкантамі «Беларускай капэлы», мужчынскім камерным хо­рам «Унія». Стала традыцыяй правядзенне шматлікіх музычных фе-с­ты­ва­ляў («Залаты шлягер», «Мінская вясна», «Магутны божа»). Вялікую папулярнасць заваяваў Нацыянальны канцэртны аркестр Бе-ларусі на чале з М. Фінбергам.

Свайго кшталту «акном у сусвет» для беларускай культуры і прадметам нацыянальнага гонару беларусаў лічыцца “Славянскі базар у Віцебску”. Велізарная роля ў павышэнні яго міжнароднага прэстыжу належыць асабіста Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку.

Набылі еўрапейскую славу Дзяржаўны акадэмічны народны ар-кестр імя І. Жыновіча, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча. Росту цікавасці да нацыя-нальнай музыкі ў маладзёжным асяроддзі спры­яе творчасць фолк- і рок-гуртоў «Палац», «Тройца», «Крыві», «Юр’я», «NRM», «Песняры» і «Беларускія песняры».

Значна палепшылася аблічча гарадоў, асабліва бе­ла­рус­кай сталі-цы. Новыя архітэктурныя тэндэнцыі адбіліся ў будынках На­цы­я­на­ль­най бібліятэкі, Палаца Рэспублікі, спорткомплекса «Мінск-Арэ­на», станцый Метрапалітэна «Спартыўная» «Кунцаўшчына» «Каменная Горка» «Барысаўскі тракт» «Уручча».

Сярод скульптурных выяў пераважаюць творы, прыс­ве­чы­ныя гіс-тарычнай тэматыцы – у першую чаргу славутым су­ай­чын­ні­кам – Уся-славу Чарадзею, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыну, Ада­му Міцкевічу і інш.). Адным з аснавальнікаў так званай пабытовай ску­ль­п­ту­ры стаў У. Жбанкоў, аўтар шматлікіх прац, выстаўленых з кан­ца мінулага стагоддзя па наш час у Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Ма­гі­лё­ве, Мінску і за межамі Беларусі. Найбольш вядомая яго ску­ль­п­ту­ра – «Дзяўчынка з парасонам», у памяць юных дзяўчат, якія загінулі ў маі 1999 г. у пераходзе станцыі метро «Няміга».

Сучаснай мастацкай культуры Беларусі характэрныя новыя вы­яў­лен­чых формы і стракатасць жанраў. «Новым павевам» стала ары­ен­та­цыя творчасці на масавы попыт, а разам з ёй – і камерцыялізацыя сфе­ры культуры і мастацтва. Так, амаль у кожным горадзе Беларусі ўзнік­лі мастацкія галерэі, накшталт («Жыльбел», «Верхні горад», «Віта-но­ва», «Арт-Творчасць»). Гэта, аднак, не знізіла мастацкай вартасці прац. З банкруцтвам ідэй «сацыялістычнага рэалізму» майстры мас-тацтва на­бы­лі ўсе магчымасці выявіць сваю творчую індывідуаль-насць. У гэтым сэнсе палотнам Ф. Янушкевіча, Я. Бараноўскага, Я. Батальёнка, А. Марачкіна, Ю. Піскуна і інш. уласцтвы менавіта ўнутраная свабода і ўласнае разуменне высокага мастацтва.

У 1991-1992 гг. мастаком Р. Сітніцай быў ство­ра­ны цыкл карцін на тэму «Нясвіж – водгулле былых часоў». Падзеі даўняга мінулага і гісторыя нашых продкаў падаецца Р. Пап­лаў­с­кім у палотнах «Ля сцен Бярэсця» (2003), «Дружына князя», «Ваенныя зборы. У паход!» (2006).

Вышэйшага грамадскага прызнання атрымала творчасць М. Са­віц­ка­га. 1 сакавіка 2006 г. за вялікі ўклад у развіццё беларускага мас­тац­т­ва Указам Прэзідэнта яму было прысвоена званне Героя Бе­ла­ру­сі. Але гэта можна назваць выключэннем. «На жаль, вымушаны адз­на­чыць, – заявіў Прэзідэнт А. Лукашэнка ў сваёй прамове ад 23 кра­са­ві­ка 2009 г., – што за апошнія гады не з’явілася ніводнага магутнага, спек­так­ля нацыянальнай патрыятычнай тэматыкі, які б прагрымеў на ўсю краіну. Заніжана патрабавальнасць да адбору сапраўды таленаві-тых твораў у іншых відах мастацтва».

Такія ацэнкі ўласцівы прозе, па­э­зіі, кіно, класічнай і эстраднай музыкі і г.д. і тлумачацца тым, што навукова-тэхнічны прагрэс у спа-лучэнні з ростам матэрыяльнага дабрабыту беларускага грамадства абумовіў з’яў­лен­не новых сродкаў камунікацыі – інтэрнэт, ауды-ві-дэа-апа­ра­ту­ры, мабільнай сувязі, а разам з імі – новых мастацкіх (і псеў­да­мас­тац­кіх) павеваў і плыняў. Так званая «масавая культура» стала складаць су­р­’­ёз­ную канкурэнцыю класічнаму і нацыянальнаму мастацтву, на­род­на­му фальклору. Выклікае заклапочанасць закрыццё гурткоў мас­тац­кай самадзейнасці, кінатэатраў, бібліятэк. Іх месца сталі займаць эліт­ныя клубы, дыскатэкі, інтэрнэт-кафэ і інш.

Дзяржава ўсведамляе небяспеку зніжэння духоўнасці і страты на-цыянальнай самабытнасці ва ўмовах наступлення глабалізацыі і па-стаянна развівае сетку культурных устаноў. На пачатак 2008 г. у Рэс-публіцы налічвалася – 28 тэатраў, 158 кінатэатраў, 56 прафесійных музычных і харэаграфічных калектываў, 129 музеяў, 4 725 бібліятэк, 4 260 клубных устаноў, 24 паркі культуры і адпачачынку, 524 дзіцячыя музычныя, мастацкія школы, 3 ВНУ культуры і мастацтва.

Гістарычную і культурную спадчыну народа захоўваюць 133 дзяржаўныя музеі і іх 58 філіялаў, а таксама больш за 1 000 музяў на прадпрыемствах, у калгасах, вайсковых часцях, вышэйшых навучаль-ных установах, у тым ліку БДТУ.

У цэлым, у параўнанні з савецкім перыядам атрыманне Рэс­пуб­лі­кай Беларусь незалежнасці, беларускае кіраўніцтва адыйшло ад за­ган­най практыкі фінансавання культуры па «рэшткавым прынцыпе». За­раз сталі выдаткоўвацца значныя сродкі на рэстаўрацыю помнікаў мі­нуў­ш­чы­ны (Мірскі замак, палац у Нясвіжы, Верхні горад у Мінску і інш.). Штогод лепшым творчым калектывам і аўтарам прысуджаецца Дзяр­жаў­ная прэмія.

Характэрнай з’явай сучаснай беларускай культуры з’яўляецца тое, штоя яе носьбітамі, прапагандыстамі і захавальнікамі з’яўляюцца не то­ль­кі прафесійныя літаратары, артысты ці мастакі, але і моладзь, якая ўсё выразней адчувае сваю адказнасць за будучыню краіны. Маладыя людзі ўсведамляюць, што не толькі эканоміка, а і высокаразвітая на­цы­я­на­ль­ная культура, заснаваная на роднай мове, можа стаць асновай рэ­а­ль­на­га суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

 

ЗМЕСТ






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных