Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Нашых чытачоў, безумоўна, цікавіць, а хто ж уваходзіў ў беларускую дэлегацыю? I чым канкрэтна яна займалася ў час такога прадстаўнічага міжнароднага форуму?




У друку, праўда, склад афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь паведамляўся, але назаву яго яшчэ раз: Міністр замежных спраў Пётр Краўчанка, намеснік старшыні Kaмicii Вярхоўнага Савета па інфармацыі, сродках масавай інфармацыі i правах чалавека Анатоль Вярцінскі, пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Cтaнicлaў Агурцоў, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі, гуманітарнага супрацоўніцтва i правоў чалавека Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Бузо i я.

Работа? Каля двух месяцаў пайшло на вывучэнне i падрых-тоўку адпаведных дакументаў i пазіцый. У Вене кожны меў сваю сферу адказнасці i дзейнасці. Я вёў ўсю неабходную работу на пленуме канферэнцыі, дзе дакладваліся i абмяркоўваліся афіцыйныя пазіцыі дзяржаў па сучасных праблемах правоў чалавека. Мікалай Бузо працаваў у самым гарачым i самым адказным рэдакцыйным камітэце, дзе слова за словам, фраза за фразай у напружаных дыскусіях нараджаўся Заключны дакумент. Станіслаў Агурцоў – у галоўным камітэце, дзе быў выбраны намеснікам старшыні. Там выпрацоўваліся важнейшыя канцэптуальныя рэкамендацыі да таго ж самага Заключнага дакумента. Анатоль Вярцінскі імкнуўся ўнікнуць у работу ўcix сфер канферэнцыі. Вярцінскі, Агурцоў i я выступілі на пасяджэннях галоўнага камітэта.

Наш міністр Пётр Краўчанка 16 чэрвеня выступіў ад імя беларускай дзяржавы двойчы: на пасяджэнні Спецкамітэта па супрацоўніцтву ў галіне бяспекі з выкладаннем пазіцыі Рэспублікі Беларусь па праблемах раззбраення i еўрапейскай бяспекі i на пленарным пасяджэнні Сусветнай канферэнцыі па праблемах правоў чалавека. Характэрныя асаблівасці гэтых выступленняў – сур’ёзная аргументаванасць пазіцыі i цвярозы рэалізм, палітычная ўмеранасць i дыпламатычная ўзважанасць зрабілі ў Вене прыемнае ўражанне, што асабліва падкрэслена ў прэс-бюлетэні інфар-мацыйнай службы ААН за 16 чэрвеня. Сапраўды, гэты чалавек, які валодае высокім узроўнем культуры, нацыянальнай самасвя-домасці i адукаванасці, літаральна на вачах пераўтвараецца са здольнага палітыка пэўнай школы ў сучаснага прафесійнага дыпламата высокага класа, дастойнага прадстаўніка суверэннай дзяржавы Беларусь.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных