ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Сьвята Першага Мая.
У рабочых і сялян усяго сьвету, усёй зямлі, ёсьць адно вялікае сьвята: гэта сьвята—Першае Мая. Сьвята першага мая было заснована ў Францыі ў горадзе Парыжы ў 1889 годзе. Туды зьехаліся рабочыя з усіх старонак сьвету, каб лепш абмеркаваць свае справы, як бараніцца ад паноў і багатыроў, як зьнішчыць вайну, як дабіцца зямлі і волі. І калі яны абмеркавалі свае справы, то пастанавілі, каб першага мая ўвесну было сьвята рабочых усяго сьвету, бо як увесну ўся прырода абуджаецца ад сну, так і рабочы мусіць абудзіцца ад свайго ўціску, клікаць сваіх таварышаў—рабочых і сялян—падняць свае галовы да яснага неба ды ісьці на змаганьне з сваімі ворагамі. Бо чаму рабочаму жывецца цяжка? А таму, што ён працуе хоць і вельмі многа, а карысьці мае зусім мала. І вось рабочыя ў Парыжы пастанавілі, каб у дзень першага мая ўсе працоўныя кідалі сваю працу, выходзілі з рэволюцыйнымі сьпевамі і чырвонымі сьцягамі на вуліцу і трэбавалі ад каралёў і паноў паляпшэньня дабрабыту працоўных. Пасьля гэтай пастановы Першае Мая зьяўляецца важнейшым сьвятам працоўных. А багатыры з страхам глядзелі на пролетарыят, які падняў галаву і зразумеў прычыну свайго цяжкага жыцьця. Багатыры баяліся гэтага сьвята і заўсёды стараліся перашкодзіць рабочым сьвяткаваць яго: пагражалі расстрэлам, не плацілі за гэты дзень рабочым, а ў некаторых старонках разганялі рабочых і нават стралялі ў іх. На Беларусі і ў Расіі бадай што зусім нельга было сьвяткаваць Першага Мая: рабочых разганялі, арыштоўвалі і стралялі ў іх. І толькі цяпер, калі ўся ўлада знаходзіцца ў руках працоўных, гэтае сьвята кожны год адбываецца з такою ўрачыстасьцю, з якою яно мала дзе сьвяткуецца.
ЧАСЬЦЬ ДРУГАЯ ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|