Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






На вашам двары дрэва стаяла




/в.Казацкія Балсуны, Веткаўскі р-н

На вашам двары дрэва стаяла

Раю раіўся, Хрыстос нарадзіўся

На вашым двары!

А на тым драві цясова краваць,

На той краваці Божая маці.

Божая маці сына раділа.

Сыязжаліся князі-баяры,

Сыязжаліся, раду радзілі,

Раду радзілі чым імём накласць.

Дай наклалі ймём да Йсусам Хрыстом,

Ісусам Хрыстом Святым Ражаством

32. Ой, рана-рана куры запелі

/дзеўцы/ /в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі р-н/

Ой, рана-рана куры запелі,

Святы вечар, куры запелі!

Куры запелі, пад печ пабеглі.

А раней таго дзевачка ўстала,

Дзевачка ўстала, хусты качала,

Хусты качала, прыбіралася,

Прыбіралася, у цэркву ішла,

У цэркву ішла Богу маліцца,

Богу маліцца, Хрысту кланяцца.

33. Молод Іванька за столом сядзіць

/хлопцу/ /в. Слабада, Веткаўскі р-н/

Молод Іванька за столом сядзіць,

Рай, коню, рай, канюшанька, пад кавалером Іванька.

За столом сядзіць, лістанькі піша.

Лістонькі піша да 'тца, да маці.

Пакінь, Іванька, лісты пісаці,

Хадзі, Іванька, з намы гуляці

Мы ж цябе, Йванька, не зняважаім,

Не зневажаім, паздаравляім.

Паздаравляім з Новым годам!

34. На луцэ, луцэ, ў шаўковой траве

/хлопцу/ /в. Стаўбун, Веткаўскі р-н/

На луцэ, луцэ, ў шаўковой траве,

Святы вечар(ы) добрым людзь[ям].

Млоды Лёнечка конікаў пасе,

Коніков(ы) пасе, з канём гаварыць:

– Ой, конь, ты мой конь, я цібе прадам(ы),

Я цібе прадам за руб, за стрэлку,

За руб, за стрэлку, за красну дзеўку.

Я стрэлку зламлю, я дзеўку вазьму.

35. Ой, рана, рана куры попелі

/дзеўцы/ /в. Стаўбун, Веткаўскі р-н /

Ой, рана, рана куры попелі,

Святы вечар(ы) добрым людзь[ям].

Ой, ешчэ раней дзевушко ўстала.

Раненько ўстала, тоненько прала

Сваёй мамачцэ-гароховачке,

Сваёй мамачцэ на рубашэчку,

Сабе маладзе на подарачкі.

36. Ой, добры вечар табе, пан хазяін

/гаспадару/ /в. Янова, Веткаўскі р-н/

Ой, добры вечар табе, пан хазяін!

Святы вечар добрым людзям!

Мы твайго двара век ні мінаем,

Мы тваю гаспаду вазвісіляем.

Па канец стала сядзеў Васілля.

Галоўку схіліў, слёзачку ўраніў.

З тэя слёзачкі Дунай разліўся.

А ў том Дунае сам Бог купаўся.

С Ісусам Хрыстом, святым Ражджаством.

37. А талды-талды, зарадзі, Божа

/хлопцу/ /в. Янова, Веткаўскі р-н/

А талды-талды, зарадзі, Божа,

Жыта, пшаніца, ўсяка пашніца.

На печы авёс ціхінька узрос,

На палу жыта нагамы ўбіта.

Ні так нагамы, як капытамы.

А ў том жыцічку піряпёлачка

Вывіла дзяцей ўсяго троічка.

– А дзеці дзеці, куда ляцеці?

– А ў пяскі-пяскі, у сырэя ляскі.

– Цётка, нясі сала – я з тваім Іванам спала!

38. А, у лузі ў лузі на пірявозі

/дзеўцы/ /в. Янова, Веткаўскі р-н/

А ў лузі, ў лузі на пірявозі,

Святы вечар добрым людзям!

Красная Манічка пірявоз діржала,

Пірявоз діржала, пірявожала.

Як прыйшло ік ёй два халосценькі:

– Красная Манічка, пірівязі нас.

Мы скажым табе дзіва дзіўноя,

Дзіва дзіўноя шчэ дзіўнейшая,

Што ў нас аб Раждве роза расцвіла,

Што ў нас на Пятро Дунай замірзаў.

39. А ў бару-бару

/в. Перарост, Добрушскі р-н/

А ў бару-бару

Свяча гарэла,

Святы вечар.

А с тые свячы

Іскарка ўпала,

Возера стала.

А ў том возеры

Сам Бог купаўся

Іс Сусам Хрыстом,

Святым Раждзяством.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных