Главная
Популярная публикация
Научная публикация
Случайная публикация
Обратная связь
ТОР 5 статей:
Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия
Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века
Ценовые и неценовые факторы
Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка
Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы
КАТЕГОРИИ:
|
Тэатральнае, музычнае мастацтва
(другая палова 40-х–80-я гг. ХХ ст.)
| Прозвішча
| Назвы твораў. Заўвагі
| |
|
| | Я. Цікоцкі, кампазітар
| Опера «Алеся» (у новай рэдакцыі «Дзяўчына з Па-лесся»)
| | А. Багатыроў, кампазітар
| За шматчастковую кампазіцыю «Беларускія песні» атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР
| | Дз. Смольскі, кампазітар
| Оперы «Сівая легенда» і «Францыск Скарына»
| | Ю. Семяняка, кампазітар
| Оперы «Зорка Венера» (прысвечана М. Багдано-вічу), «Новая зямля», першая беларуская аперэта «Паўлінка»
| | Р. Шырма
| Кіраўнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР
| | Г. Цітовіч
| Кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР
| | Я. Глебаў, кампазітар
| Музыка да кінафільма «Трэцяя ракета», балета «Альпійская балада» (па аповесці В. Быкава), бале-та «Выбранніца» (паводле паэм Я. Купалы)
| | У. Мулявін, спявак, кампазітар
| Кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Апрацоўка беларускіх народных пе-сень
| | А. Ярмоленка
| Кіраўнік ансамбля «Сябры». Найбольш вядомыя песні ансамбля «Майскі вальс» І. Лучанка і «Вы шуміце, бярозы» Э. Ханка
| | В. Вуячыч,
Я. Еўдакімаў,
Л. Барткевіч, Т. Раеўская
|
Вядомыя беларускія спевакі
| Рэжысёры (кінастудыя «Беларусьфільм»)
| Прозвішча
| Дзейнасць
| |
|
| | С. Сплашноў,
І. Шульман
| Фільм «Зялёныя агні»
| | Л. Голуб
| Фільмы «Міколка-паравоз» і «Дзяўчынка шукае бацьку»
| | У. Корш-Саблін
| Фільм «Крушэнне імперыі» – гісторыка-рэвалю-цыйная стужка па матывах аднаіменнага рамана М. Казакова. Апошні фільм вядомага беларускага рэжысёра
| | А. Спешнеў
| Гісторыка-рэвалюцыйны фільм «Масква – Генуя» (пры ўдзеле У. Корш-Сабліна і П. Арманда)
| |
В. Нікіфараў,
Б. Сцяпанаў
| Шматсерыйны тэлефільм «Дзяржаўная граніца» – гісторыка-прыгодніцкі тэлевізійны серыял, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1980 – 1988 гг., які распавядае аб службе савецкіх пагранічнікаў. Дзеянне адбываецца ў перыяд з 1917 г. па канец 80-х гг. і разгортваецца на тэрыторыі СССР ад Далёкага Усходу да яе заходніх межаў
| | М. Фігуроўскі
| Фільм «Гадзіннік спыніўся апоўначы» пра апера-цыю беларускіх партызан па ліквідацыі фашысцкага гаўляйтэра В. Кубэ
| |
І. Дабралюбаў
| Фільм «Белыя росы» – лірычная камедыя, якая адлюстроўвае жыццё і праблемы савецкіх людзей першай паловы 80-х гг. ХХ ст.
| |
В. Тураў
| «Я родам з дзяцінства», «Кропка адліку», кінаэпапея «Людзі на балоце» і «Подых на-вальніцы» (паводле трылогіі I. Мележа «Палеская хроніка»). Яго кінастужка «Праз могілкі» (аб партызанскай барацьбе на акупаванай тэрыторыі Беларусі), знятая ў 1964 г., па рашэнні ЮНЕСКА ў 1994 г. аднесена да 100 лепшых фільмаў свету
| |
| Дакументальныя стужкі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны: «Дачка партыі» – прысвечана дзейнасці В. Харужай; «Бацька Мінай», «Марат Казей» і інш.
| 
Выяўленчае мастацтва
(другая палова 40-х – 80-я гг. ХХ ст.)
| Прозвішча
| Назвы твораў. Заўвагі
| |
|
| | I. Ахрэмчык
| Карціна «Абарона Брэсцкай крэпасці»
| | В. Волкаў
| Карціна «Мінск. 3 ліпеня 1944 года»
| | Я. Зайцаў
| Карціна «Парад беларускіх партызан у 1944 г. у Мінску»
| |
М. Савіцкі
| Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны цыкл карцін «Лічбы на сэрцы», карціны «Партызанская мадонна», «Партызанская мадонна (Мінская)».
Тэму працы закранаюць карціны «Ураджай», «Сказ пра хлеб».
Чарнобылю прысвечаны карціны «Чарнобыльская мадонна» і «Чорная быль»
| | Л. Шчамялёў
| Карціны «Навала. 22 чэрвеня 1941 г.», «Першы дзень міру», «Край мой Міншчына»
| Заканчэнне
|
|
| | М. Данцыг
| Аўтар шэрагу карцін, на якіх паказана будаўніцтва Салігорска, многія палотны прысвечаны Мінску
| |
А. Ісачоў
| Карціны «Апостал Пётр», «Малітва», «Выгнанне з раю». Мастак сфарміраўся пад уплывам розных мадэрнісцкіх плыняў і з-за гэтага не ўпісваўся ў прызнаныя ў афіцыйных колах рамкі
|
Скульптары
| Прозвішча
| Назвы твораў
| | |
|
| | |
З. Азгур
| Скульптуры Ф. Скарыны, А. Пашкевіч (Цёткі), Я. Коласа, К. Крапівы, дзеда Талаша
| | |
А. Анікейчык
| Мемарыяльны комплекс «Прарыў» ва Ушацкім раё-не, прысвечаны подзвігу беларускіх партызан, комплекс «Праклён фашызму» на месцы спаленай в. Шунеўка Докшыцкага раёна. Разам з Л. Гумілеў-скім і А. Заспіцкім стварыў помнік Я. Купалу ў Мінску
| | |
С. Селіханаў
| Архітэктурна-скульптурны ансамбль ва ўшанаван-не памяці ахвяр фашызму «Хатынь», створаны су-месна з групай архітэктараў (Ю. Градаў, В. Занко-віч, Л. Левін)
| | А. Бембель,
А. Глебаў,
С. Селіханаў, З. Азгур,
С. Салтыкоў,
С. Адашкевіч
|
Гарэльефы на Мануменце Перамогі ў г. Мінску
| | А.Кібальнікаў
А. Бембель
У. Бабыль
| Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»
| | А. Бембель
| «Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі» пад Мінскам
| | А. Заспіцкі,
І. Міско,
М. Рыжанкоў
| Манумент у гонар маці-патрыёткі А. Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з вора-гам у гады Вялікай Айчыннай вайны, у Жодзіна
| | | | | | Цікавыя факты
1. У сувязі з выхадам БССР на міжнародную арэну ў якасці адной з дзяржаў – заснавальніц ААН, у 1951 г. быў зацверджаны новы дзяр-жаўны сцяг рэспублікі.
Малюнак сцяга, распрацаваны мастаком М. Гусевым, складаўся з дзвюх гарызантальна размешчаных палос. Верхняя паласа была чырвонага колеру, ніжняя – зялёнага. На чырвонай паласе ў левым верхнім баку былі залатыя серп і молат і чырвоная зорка ў залатым абрамленні. Каля дрэўка вертыкальна размяшчаўся беларускі нацыянальны арнамент белага колеру на чырвоным фоне. Малюнак ар-наменту быў узяты з ручніка, вышытага ў 1917 г. сялянкай Матронай Маркевіч з в. Касцілішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Дзяр-жаўны сцяг у такім выглядзе існаваў да 1991 г.
(Герб, флаг и гимн Ресрублики Беларусь/ www.bsuir.by/m).
2. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР. Гімн з’яў-ляецца ўрачыстай песняй і афіцыйнай музычнай эмблемай дзяржавы. Упершыню ён прагучаў у Дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета. Аўтарамі гімна былі паэт М. Клімковіч і кампазітар Н. Сака-лоўскі. Іх патрыятычная песня «Мы – беларусы» прысвячалася дружбе беларускага народа з Расіяй. Заўважым, што даволі доўга БССР не ме-ла свайго Дзяржаўнага гімна. У 1943 г. быў зацверджаны гімн СССР.
У пасляваенныя гады ён гучаў і на тэрыторыі Беларусі як сімвал яд-нання розных народаў у шматнацыянальнай дзяржаве. Песня «Мы – беларусы» сярод іншых музычных твораў удзельнічала ў конкурсе на стварэнне Дзяржаўнага гімна БССР. Пасля адпаведнай перапрацоўкі яна была прадстаўлена Вярхоўнаму Савету БССР і зацверджана ў якас-ці гімна. Дадзены гімн існаваў да 1991 г.
(Герб, флаг и гимн Ресрублики Беларусь/ www.bsuir.by/m).
Пытанні
1. Вызначце, што абазначаюць элементы Дзяржаўнага сцяга БССР.
2. Якія асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа і грамадска-палітычнага жыцця краіны ўвасобіў Дзяржаўны гімн БССР.
Гістарычны дакумент
«Моральный кодекс строителя коммунизма»
(зацверджаны XXII з’ездам КПСС)
1. Преданность делу коммунизма, любовь к социалистической Родине, к странам социализма.
2. Добросовестный труд на благо общества: кто не работает, тот не ест.
3. Забота каждого о сохранении и умножении общественного достояния.
4. Высокое сознание общественного долга, нетерпимость к нарушениям общественных интересов.
5. Коллективизм и товарищеская взаимопомощь: каждый за всех, все за одного.
6. Гуманные отношения и взаимное уважение между людьми: человек человеку друг, товарищ и брат.
7. Честность и правдивость, нравственная чистота, простота и скромность в общественной и личной жизни.
8. Взаимное уважение в семье, забота о воспитании детей.
9. Непримиримость к несправедливости, тунеядству, нечестности, карьеризму, стяжательству.
10. Дружба и братство всех народов СССР, нетерпимость к национальной и расовой неприязни.
11. Нетерпимость к врагам коммунизма, дела мира и свободы народов.
12. Братская солидарность с трудящимися всех стран, со всеми народами.
(www.gumer.info/.../mor_kod.php).
Прыкладныя тэмы паведамленняў
1. Навуковыя даследаванні ў Беларусі ў другой палове 50-х–першай палове 80-х гг. ХХ ст.
2. Пачатак «касмічнай эры» у СССР.
3. Асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці дзеячаў беларускай культуры.

(Зайцаў Я. «Партрэт юнага партызана» (1943 г.))

(Волкаў В. «Мінск, 3 ліпеня 1944 г.» (1945 – 1955 гг.))

(Савіцкі М. Партызанская мадонна (Мінская) (1978 г.))

(Савіцкі М. Хлеб (1962 г.))

Данцыг М. Мой горад старажытны, малады (1972 г.)

(Манумент Перамогі ў Мінску (1954 – 1955 гг.). Архітэктары Заборскі Г.,
Кароль У., скульптары Азгур З., Бембель А., Глебаў А., Селіханаў С.)
7. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.
План для самастойнай падрыхтоўкі
1. Мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі і развіццё навукі.
2. Асэнсаванне мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва.
3. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні беларускага народа. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы.
4. Дасягненні беларускага спорту.
Паняцці і тэрміны
Беларускі касмічны апарат «БелКА» – малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваўСаюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Парк высокіх тэхналогій – навукова-вытворчае аб'яднанне, якое ствараецца ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2005 г. Ен прызначаны для развіцця беларускай навукі, укаранення інфармацыйных тэхналогій у прамысловасць, а таксама для экспарту праграмнага забеспячэння за межы рэспублікі.
«СКІФ» – суперкамп'ютэр, створаны ў выніку беларуска-расій-скага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій і ўключаны ў сусветны рэйтынг самых высокапрадукцыйных камп'ютэрных сістэм.
Храналогія
1989 г. – утварэнне Таварыства беларускай мовы (ТБМ).
1990 г., студзень – прыняцце Закона «Аб мовах у Беларускай ССР». Беларуская мова была абвешчана дзяржаўнай мовай, яе статус быў заканадаўча замацаваны ў Канстытуцыі 1994 г.
1991 г. – прыняцце Вярхоўным Саветам Закона «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». Агульная базавая адукацыя аб'яўлена абавязковай.
1992 г. – прыняцце Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».
1995 г., 15 мая – правядзенне рэферэндуму, адным з пытанняў якога было пытанне аб наданні рускай мове статусу, роўнага з беларускай. Палажэнне аб існаванні дзвюх раўнапраўных дзяржаўных моў у рэспубліцы было замацавана ў новай рэдакцыі канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.
1996 г. – упершыню Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай на XXVI Алімпійскіх гульнях.
2005 г. – падпісанне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій.
2006 г. – прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», завяршэнне распрацоўкі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вышэйшай адукацыі».
2006 г. – адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў новым будынку.
Даследаванні вучоных-гуманітарыяў
· «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» у 6 тамах.
· «Вялікае княства Літоўскае».
· «Гісторыя беларускага мастацтва» у 6 тамах.
· Бібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі» у 6 тамах і інш.
Адноўлены выданні
· В. Ю. Ластоўскі «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910 г.).
· У. М. Ігнатоўскі «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1919 г.).
· М. В. Доўнар-Запольскі «Гісторыя Беларусі» (20-я гг. ХХ ст.).
Гістарычная асоба
Ж. I. Алфёраў – лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2000 г., ураджэнец Беларусі. Яго вынаходніцтвы ў галіне сучасных інфармацыйных тэх-налогій (адкрыццё хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-«чыпаў») дазволілі зрабіць прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіравання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефо-ны. Узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны. Ганаровы грамадзянін г. Ві-цебска.
У Рэспубліцы Беларусь створана ўстойлівая сістэма развіцця аду-цыі і навукі. Гэта з'яўляецца падмуркам сацыяльна-эканамічнага, наву-кова-тэхнічнага і культурнага развіцця нашай краіны ва ўмовах паступовага станаўлення інфармацыйнага грамадства. Вызначальнай рысай у развіцці мастацтва стала нацыянальна-культурнае адрад-жэнне.
Адлюстраванне ў беларускай літаратуры і мастацтве гістарычнай тэматыкі садзейнічае асэнсаванню сучаснасці ў спалучэнні з трады-цыямі гістарычнага мінулага, выхаванню нацыянальнай самасвя-домасці беларусаў, захаванню культурна-гістарычнай спадчыны сваіх продкаў.
Беларуская літаратура
| Прозвішча
| Назвы твораў, заўвагі
| |
|
| | П. Панчанка
| Кніга паэзіі розных гадоў «Зямля ў мяне адна»
| | Н. Гілевіч
| Зборнік вершаў «Незалежнасць»
| | Л. Дайнека
| Раманы «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды»
| | М. Чаргінец
| Раманы «Вам задание», «Тайны Чорных гор»,
«Сыны»
| | С. Законнікаў
| Паэма «Чорная быль»
| | С. Алексіевіч
| Аповесці «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі»
|
Выяўленчае мастацтва
| Прозвішча
| Назвы твораў, заўвагі
| |
|
| | У. Стальмашонак
| Галерэя партрэтаў Радзівілаў, замалёўкі ар-хітэктурных помнікаў Нясвіжа
| | Л. Шчамялёў
| Карціны «Зіма ў Навагрудку», «Лета ў Астра-шыцкім»
| | Г. Вашчанка
| Цыкл партрэтаў дзеячаў беларускай культуры, трыпціх, прысвечаны К. Каліноўскаму, вітра-жы ў касцёле святых Сымона і Алены, карціна «Мой дом – мой боль». Узнагароджаны меда-лём «Чалавек года» Міжнароднага біяграфіч-нага цэнтра ў 1992, 1996 гг. (Кембрыдж, Анг-лія)
| | А. Кішчанка
| Габелены «Чарнобыль» (знаходзіцца ў будын-ку ААН у Нью-Йорку), «Габелен стагоддзя»
| | М. Кузміч,
мастак-ювелір
| Аўтар адноўленага ў 1997 г. хрысціянскай святыні, страчанай у гады Вялікай Айчыннай вайны – крыжа Еўфрасінні Полацкай
|
Тэатральнае і музычнае жыццё
| Прозвішча
| Назвы твораў, заўвагі
| |
|
| | А. Дудараў,
драматург
| Спектаклі «Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясві-жа» (пра лёс Барбары Радзівіл), «Песня пра зубра» (паводле паэмы М. Гусоўскага)
| Заканчэнне
|
|
| | І. Чыгрынаў,
драматург
| Спектакль «Звон – не малітва» пра лёс полацкай княжны Рагнеды
| | У. Бутрамееў, драматург
| П'есы «Страсці па Аўдзею» (падзеі калектывіза-цыі), «Казімір Лышчынскі»
| | І. Масляніцына
| П'еса «Крыжы Еўфрасінні Полацкай»
| | М. Пінігін,
рэжысёр
| Спектакль «Тутэйшыя» паводле твора Я. Купалы (падзеі германскай і польскай акупацыі 1918 –1920 гг.)
| | У. Солтан,
кампазітар
| Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле твора У. Караткевіча
| | А. Мдывані,
кампазітар
| Балет «Страсці» («Рагнеда») у пастаноўцы В. Елі-зар'ева (харэограф)
| | В. Раеўскі, Б. Луцэнка
| Вядомыя беларускія рэжысёры
| | З. Белахвосцік,
С. Станюта,
В. Тарасаў,
Р. Янкоўскі,
М. Яроменка
| Вядомыя беларускія акцёры
| | М. Фінберг
| Кіраўнік Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі
|
Фестывалі нацыянальнага музычнага мастацтва
| Месца правядзення
| Назва
| |
|
| | Маладзечна
| Фестываль беларускай песні і паэзіі
| | Віцебск
| Міжнародны музычны фестываль «Славянскі базар»
| | Магілёў
| Міжнародны фестываль духоўнай (хрысціянскай) музыкі «Магутны божа»
| | Магілёў
| Фестываль песні «Залаты шлягер»
| | Полацк
| Фестываль «Адраджэнне беларускай капэлы»
| | Мінск
| Кінафестываль «Лістапад»
| Беларускае кіно
| Прозвішча
| Назвы твораў, заўвагі
| |
|
| | М. Пташук
| Кінастужкі паводле твораў I. Шамякіна. Фільм «У жніўні 44-га...» па раману У. Багамолава «Момант ісціны», які лічыцца адной з найбольш удалых экранізацыяй жыцця і дзейнасці савецкага контр-разведчыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны
| | Ю. Ялхоў
| Гісторыка-прыгодніцкі фільм «Анастасія Слуцкая»
| | Дакумен-тальнае кі-но (А. Алай,
В. Аслюк,
І. Барышаў,
Ю. Гару-лёў)
| Фільмы «Ягайла і Вітаўт», «Сымон Будны. Паэма», «Сімяон Полацкі», «Крыж Еўфрасінні Полацкай», «Ліст да нашчадкаў» і «Жыві ў свабодзе» (прысве-чаны К. Каліноўскаму), «Сцежка, сцежачка, дарога» (I. Буйніцкаму), «Засталася душа яго тут» (М. Шага-лу), «Знойдзеш бацькаўшчыну блізка» (Я. Купалу)
|
Ушанаванне гістарычных асоб і дзеячаў культуры
| Прозвішча
| Дзе ўстаноўлены помнік
| |
|
| | Кірыла Тураўскі
| Тураў
| | Францыск Скарына
| Полацк, Ліда
| | Сымон Будны
| Нясвіж
| | Еўфрасіння Полацкая
| Полацк, капліца ў Рэчыцы
| | Ян Баршчэўскі
| В. Мурагі Расонскага р-на Віцебскай воб.
| | Напалеон Орда
| Іванава Брэсцкай вобласці
| | Ян Драздовіч
| Мінск
| | Міхал Клеафас Агінскі
| Маладзечна
| | М. В. Доўнар-Запольскі
| Рэчыца
| | Марк Шагал
| Віцебск
| | Уладзімір Караткевіч
| Орша
| Заканчэнне
|
|
| | Скульптуры Еўфрасінні Полацкай, Кі-рылы Тураўскага, М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага і В. Цяпін-скага
| Дворык Беларускага
дзяржаўнага універсітэта
|
Беларускія спартсмены
| Прозвішча,
від спорту
| Спартыўныя дасягненні
| |
|
| | А. Мядзведь,
барэц
| Тройчы алімпійскі чэмпіён, мацнейшы барэц вольнага стылю ХХ ст., удастоены спецыяльнага прыза ЮНЕСКА «За высакароднаць у спорце»
| | В. Шчэрба,
гімнаст
| Пераможца Алімпійскіх гульняў 1992 г. у Барсе-лоне па пяці відах праграмы і ў камандным залі-ку. 14-разовы чэмпіён свету, лепшы спартсмен свету ў 1991 – 2000 гг. Занесены ў Кнігу рэкор-даў Гінесу як уладальнік шасці залатых медалёў, заваяваных на адной алімпіядзе
| | І. Іванкоў,
гімнаст
| Неаднаразовы пераможца міжнародных спабор-ніцтваў, абсалютны чэмпіён свету ў 1994, 1997 г.
| | Я. Карольчык, штурханне ядра
| Чэмпіёнка XXVII Алімпійскіх гульняў
| | Ю. Несцярэн- ка, бег на 100 м
| Чэмпіёнка XXVIII Алімпійскіх гульняў
| | В. Мянькова,
кіданне молата
| Чэмпіёнка XXIX Алімпійскіх гульняў
| | А. Арамнаў, цяжкая атле-тыка
|
Чэмпіён XXIX Алімпійскіх гульняў
|
Цікавыя факты
У 2002 г. па выніках праведзенага конкурсу Указам Прэзідэнта Рэс-публікі Беларусь быў зацверджаны Дзяржаўны гімн нашай рэспублікі. Разам са сцягам і гербам гімн складае дзяржаўную сімволіку. Аўтарам музычнай рэдакцыі застаўся кампазітар Н. Сакалоўскі – адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна БССР, што існаваў з 1955 г. Тэкст гімна на словы М. Клімковіча быў дапрацаваны У. Карызнам.




(Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (1991 – 2010 гг.): матэрыялы для самастойнай працы / Бел. дзярж. сель-скагаспадар.акадэмія; скл. Н. А. Глушакова. Горкі, 2011. С. 58 – 83).
Гістарычны дакумент
1. Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|