Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы




 

2.1. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ (XIV–XVІ стст.)

У XIV ст. Беларусь уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. На працягу XIV–XVІ стст. складваецца беларуская народнасць з уласцівай ёй мовай – беларускай (у тыя часы беларуская пісьмовая мова мела назву “руский языкъ” – ад назвы “Русь”, якой у шмат-нацыянальным Вялікім княстве Літоўскім абазначалася ўсходне-славянскае насельніцтва. Назва “беларуский” язык пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне XVІІ ст. у Рускай дзяржаве).

Беларуская мова становіцца дзяржаўнай мовай ВКЛ, таму ўсё справаводства стваралася на ёй: дзелавое пісьменства, шматлікія акты, дагаворы, Статуты ВКЛ трох рэдакцый (1529, 1566, 1588 гг.), Метрыка ВКЛ, дзе змяшчаюцца дакументы ад XIV да канца XVІІІ стст., вядзецца дакументацыя ў гарадскіх управах, судах, магістратах, магдэбургіях. Беларуская мова выкарыстоўваецца ў дыпламатычнай і прыватнай перапісцы. Такім чынам, беларуская мова становіцца канцылярскай мовай ВКЛ.

Пішацца на беларускай мове і свецкая мастацкая літаратура: летапісы, гістарычныя запіскі мясцовага характару, перакладныя раманы і аповесці, хронікі і інш. З’яўляюцца пераклады на беларускую мову і рэлігійных твораў. У гэтым кірунку дзейнічаў беларускі першадрукар, асветнік Ф. Скарына, які на працягу 1517–1520 гг. пераклаў і надрукаваў 23 кнігі Старога Запавету. Захаваўшы царкоўнаславянскую аснову, ён насыціў свой пераклад беларускімі рысамі.

З сярэдзіны XVI ст. з’яўляюцца на беларускай мове і арыгінальныя творы рэлігійнага прызначэння. С. Будны ў 1562 г. у Нясвіжы на беларускай мове выдаў дзве кнігі – “Катэхізіс” і “Апраўданне грэшнага чалавека перад богам”. У 1580 г. В. Цяпінскі выдае “Евангелле” пара-лельна на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.

На працягу канца XVI – першай паловы XVII стст. выдаецца шмат кніг рэлігійнага і свецкага характару.

Вядзецца навучанне на беларускай мове, хаця не захавалася ні падручнікаў, ні слоўнікаў з тых часоў.

У Статут 1566 г. быў уключаны пункт аб ужыванні ў справаводстве толькі беларускай мовы, які быў захаваны і ў Статуце 1588 г.

Такім чынам, у XVI – першай палове XVII стст. старабеларуская літаратура дасягнула найвышэйшага ўзроўню свайго развіцця.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных