![]() ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Характарыстыка мастацкага стылюМастацкі стыль займае асобнае месца ў мове. Выкарыстоўваецца ў эстэтычнай сферы зносін, абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. Гэтым стылем пішуцца літаратурныя творы розных жанраў: апавяданні, аповесці, раманы, вершы, паэмы, п’есы. Асноўная яго функцыя – эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы. Разнастайная інфармацыя, суб’ектыўнасць паняццяў, унутраная іманентная логіка вымагаюць дасканалага і ў той жа час разнастайнага выбару моўных сродкаў, а таксама актыўнага ўзаемадзеяння такіх спецыфічных асаблівасцей мовы, як полісемія, сінанімія, перанос значэння і г. д. У мастацкім стылі ўжываюцца ўсе пласты лексікі з яе прамымі і пераноснымі значэннямі, экспрэсіўна-эмацыянальнымі афарбоўкамі, усе сродкі граматыкі і асабліва сінтаксісу, багатая фразеалогія беларускай літаратурнай мовы і нават розныя нелітаратурныя моўныя адзінкі (дыялектызмы, жарганізмы і інш.) эстэтычна матываваныя і індывідуальна рэалізаваныя. Гэты стыль вызначаецца вобразнасцю, эмацыянальнасцю, экспрэсіўнасцю і выразнасцю, сродкі выражэння якіх самыя разнастай-ныя. Праілюструем сказанае ўрыўкам з мастацкага твора. Дзень быў лагодны, ціхі. Сонца ўжо даўно мінула поўдзень. Прыпарвала. На далёкім захадзе, з-за зубчастых пералескаў, выплывалі, як мядзяныя горы, клубястыя хмары, пафарбаваныя сонцам у чырванаваты колер. Як прыгожа і велічна выступалі яны над краем зямлі, уздымаючыся ўсё вышэй і вышэй! У іх звілістых клубках, у невыразных абрысах таілася магутная сіла зямлі і сонца, гатовая рушыць на мірныя нівы, лясы і даліны стрэлы маланак і рэкі дажджу. Зрэдку павяваўшы ветрык зусім супакоіўся. Настала вялікая цішыня. Быў нават нейкі неакрэслены страх у гэтай нязвыклай цішыні. (Паводле Я. Коласа).
Літаратура 1. Зразікава, В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка: вучэб. дапам. / В. А. Зразікава, А. В. Губкіна. – 2-е выд., дап. і перапрац. – Мінск: Изд-во Гревцова, 2010. – 216 с. 2. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэ-рыя. Рыначная эканоміка / А. А. Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с. 3. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. – 256 с. 4. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка: Вучэб. дапам. для студэнтаў ВНУ / В. А. Ляшчынская. – Мінск: УП “ІВЦ Мінфіна”, 2003. – 243 с. 5. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі.– Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|