Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Правіла афармлення курсавой работы




16. Курсавая работа друкуецца з выкарыстаннем кампьютэра і прынтара на адным баку аркуша белай паперы фармата А4 (210х297 мм). Дапускаецца прадставляць табліцы і ілюстрацыі на аркушах фармата А3 (297х420мм).

17. Набор тэкста курсавой работы здзейсняецца з выкарыстаннем тэкставога рэдактара Word. Пры гэтым раецца выкарыстоўваць шрыфты тыпу Times New Roman памерам 14 пунктаў. Колькасць знакаў у радку павінна складаць 60 ‑ 70, міжрадковы інтэрвал павінен складаць 1,5 інтэрвала, колькасць тэкставых радкоў на старонке – 39 ‑ 40.

Памеры палёў: верхняга і ніжняга – 20 мм, левага – 30 мм, правага – 10 мм.

Шрыфт друку павінен быць прамым, выразным, чорнага колеру, аднолькавы па ўсяму аб’ёму тэкста курсавой работы. Дазваляецца выкарыстоўваць кампутарныя мажлівасці акцэнтавання ўвагі на тэрмінах, значных асаблівасцяў, выкарыстоўвая рознае начэртанне шрыфта: курсіўнае, паўтлустае, курсіўнае паўтлустае, выдзяленне з дапамогай рамак, разрадкі, падкрэслівання і інш.

Памылкі друку, знойдзеныя ў тэксце, можна выпраўляць падчысткай ці зафарбаваннем белай фарбай і нанясеннем на тым жа месцы выпраўленага тэкста машынапісным ці рукапісным спосабамі.

18. Аб’ём курсавой работы не павінен перавышаць 25 старонак. Ілюстрацыі, табліцы, бібліяграфічны спіс і дадаткі пры падліку аб’ёма курсавой работы не ўлічваюцца.

19. Тэкст асноўнай часткі курсавой работы падзеляецца на раздзелы і падраздзелы.

Загалоўкі структурных частак курсавой работы “ЗМЕСТ”, “ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ”, “УВОДЗІНЫ”, “РАЗДЗЕЛ”, “ЗАКЛЮЧЭННЕ”, “БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС”, “ДАДАТКІ” друкуюць вялікімі літарамі ў сярэдзіне радка з выкарыстаннем паўтлустага шрыфта памерам на 1 – 2 пункты больш, чым шрыфт у асноўным тэксце.

Загалоўкі падраздзелаў друкуюцца з абзацнага адступа малымі літарамі (акрамя першай вялікай) паўтлустым шрыфтам памерам шрыфта асноўнага тэкста.

У канцы загалоўкаў раздзелаў і падраздзелаў кропку не ставяць. Калі загаловак складаецца з двух і больш сказаў, іх падзяляюць кропкай (кропкамі).

20. Адлегласць паміж загалоўкам і тэкстам павінна складаць 2 – 3 міжрадковых інтэрвалаў. Калі паміж двума загалоўкамі тэкст адсутнічае, адлегласць паміж імі ўсталёўваецца ў 1,5 – 2 міжрадковых інтэрвалаў. Кожную структурную частку курсавой работы трэба пачынаць з новага аркуша.

21. Нумарацыя старонак робіцца арабскімі лічбамі. Першай старонкай курсавой работы з’яўляецца тытульны ліст, які ўключаецца ў агульную нумарацыю старонак курсавой работы. На тытульным аркушы нумар старонкі не ставіцца, на наступных аркушах нумар прастаўляюць у цэнтры ніжняй часткі аркуша без кропкі ў канцы.

22. Нумарацыя раздзелаў, падраздзелаў, малюнкаў, табліц робіцца арабскімі цыфрамі без знака «№». Нумар раздзела ставяць пасля слова “РАЗДЗЕЛ”.

Падраздзелы нумаруюцца ў межах кожнага раздзела. Нумар падраздзела складаецца з нумара раздзела і парадкавага нумара падраздзела, падзеленых кропкай, напрыклад: «2.3» (трэцці падраздзел другога раздзела).

Загаловак раздзела друкуюць з новага радка, які ідзе пасля нумара раздзела. Загаловак падраздзела ідзе пасля іх нумара праз прабел.

У канцы нумарацыі раздзелаў, падраздзелаў, а таксама іх загалоўкаў кропку не ставяць.

23. Ілюстрацыі і табліцы ў курсавой рабоце могуць размяшчацца ў дадатках ці непасрэдна на старонцы з тэкстам пасля абзаца, у якім яны ўзгадваюцца ўпершыню. Яны павінны быць размешчаны такім чынам, каб было зручна разглядаць іх без паварота курсавой работы ці з паваротам па гадзіннікавай стрэлцы.

Ілюстрацыі і табліцы абазначаюць адпаведна словамі “малюнак” і “табліца” і нумеруюць паслядоўна ў межах кожнага раздзела (у выпадках размяшчэння непасрэдна ў тэксце курсавой работы). На ўсе табліцы і ілюстрацыі павінны быць спасылкі ў тэксце курсавой работы. Слова “малюнак” і “табліца” у подпісах да малюнка, табліцы і ў спасылках не скарачаюцца.

У выпадках размяшчэння ілюстрацыі (табліцы) ў тэксце курсавой работы іх нумар павінен складацца з нумара раздзела і парадкавага нумара ілюстрацыі (табліцы), падзеленыя кропкай. Напрыклад, «малюнак 1.2» (другі малюнак першага раздзела), «табліца 2.5» (пятая табліца другога раздзела).

24. Ілюстрацыі (табліцы) павінны мець назву. Назва размяшчаецца пад ілюстрацыяй (табліцай) па цэнтру старонкі і пачынаецца са слова “Малюнак” (“Табліца”) і нумара, якія абасабляюцца ад назвы знакам працяжніка. Кропку ў канцы нумарацыі і назвы не ставяць. Слова «Малюнак» (“Табліца”), нумер і назву друкуюць паўтлустым шрыфтам, прычым слова “Малюнак” (“Табліца”), нумар і тэкст друкуюць паменшаным на 1 – 2 пункты памерам шрыфта.

Напрыклад,

  (ВЫЯВА)  

 

Малюнак 2.1 – Будынак Вілейскага краязнаўчага музея [спасылка на крыніцу] ці [Фота аўтара. 14.05.2011]

 

25. Спасылкі на крыніцы ў тэксце курсавой работы здзейсняюцца шляхам прывядзення ў квадратных дужках нумара ў адпаведнасці з бібліяграфічным спісам і ўказаннем, праз коску, нумара старонкі (пры наяўнасці). Напрыклад, [4, с. 5].

26. Звесткі аб выкарыстаных крыніцах у курсавой рабоце прыводяцца ў “Бібліяграфічным спісе”, які фарміруецца ў алфавітным парадку прозвішчаў першых аўтараў і (ці) загалоўкаў.

27. У бібліяграфічным спісе нумарацыя праводзіцца арабскімі лічбамі.

Звесткі аб літаратуры друкуюцца з абзацнага адступу, пасля нумара кропку не ставяць. Бібліяграфічны спіс павінен адпавядаць прыкладам адпаведна дадатку 2.

28. «Дадаткі» афармляюцца ў канцы рукапісу.

Кожны дадатак трэба пачынаць з новага аркуша з указаннем у правым верхнім куце слова “ДАДАТАК”, надрукаванага вялікімі літарамі. Дадатак павінен мець загаловак, які размяшчаецца з новага радку па цэнтру аркуша з вялікай літары.

Дадаткі вызначаюць вялікімі літарамі кірылічнага алфавіта, пачынаючы з літары А (за выключэннем літар Ё, З, Й, О, Ч, Ь, Ы, Ъ), напрыклад, “ДАДАТАК А”, ”ДАДАТАК Б”. Дапушчальна вызначаць дадаткі літарамі лацінскага алфавіта, за выключэннем літараў I і O.


 

 
Дадатак 1 да інструкцыі па афармленню курсавой работы  

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных