ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Тыпавая вучэбная праграма па дысцыпліне “Лінгвістыка публіцыстычнага тэксту” распрацавана для ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па спецыяльнасці 1-23 01 10 “Літаратурная работа (па напрамках)”. Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Выкладанне дысцыпліны “Лінгвістыка публіцыстычнага тэксту” забяспечвае асэнсаванне студэнтамі моўнай арганізацыі журналісцкага твора з гледжання інтра- і экстралінгвістычнай сутнасці і магчымасцей яго літаратурнай апрацоўкі. Вывучэнне дысцыпліны дазваляе ажыццявіць прынцып узаемазвязанасці і ўзаемаабумоўленасці працы над тэкстам, калі стваральнік публіцыстычнага твора выступае ў дзвюх ролях – і рэдактара, і журналіста. Тэарэтычны матэрыял згрупаваны па шасці асноўных блоках, у якіх падаюцца агульныя і прыватныя характарыстыкі публіцыстычнага тэксту (прызначанасць для масавай аўдыторыі, аператыўнасць, перыядычнасць і рэгулярнасць, дубліраванне і валентнасць зместу, калектыўнае аўтарства, інтэртэкстуальнасць), практычны матэрыял базуецца на разглядзе журналісцкіх (у тым ліку ўласных) матэрыялаў і аналізе класічных твораў. Роля і месца дысцыпліны ў прафесійнай падрыхтоўцы. Вучэбны прадмет з’яўляецца неабходнай часткай прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў і разлічаны на студэнтаў, якія набываюць кваліфікацыі літаратурнага рэдактара і журналіста. Асноўная ўвага ў змесце курса адводзіцца вызначэнню лінгвістычнай прыроды публіцыстычнага тэксту, жанравай спецыфіцы і сітэмна-структурнай арганізацыі. Яго выкладанне павінна мець планамерны і скіраваны на творчы пошук характар, садзейнічаць засваенню студэнтамі асноў абранай спецыяльнасці, замацаванню тэарэтычных ведаў, набыццю прафесійных навыкаў. Тэкставая арганізацыя вывучаецца як складаная камунікатыўная з`ява, што ўключае не толькі інтралінгвістычныя фактары пабудовы, а падае даволі разнастайную карціну свету, адлюстроўвае працэс устанаўлення неабходнай сувязі паміж моўнымі выказваннямі (як лінгвістычнымі аб`ектамі) і сацыяльнымі дзеяннямі. Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Дысцыпліна “Лінгвістыка публіцыстычнага тэксту” вывучаецца студэнтамі спецыяльнасці “Літаратурная работа (рэдагаванне)” пасля таго, як яны атрымалі базавыя веды па дысцыплінах “Сучасная беларуская мова”, “Сучасная руская мова”, “Стылістыка” і маюць агульнае ўяўленне пра гісторыю, задачы і сучасныя метады рэдагавання ў межах дысцыплін “Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці”, “Асновы творчай дзейнасці рэдактара” і “Методыка літаратурнага рэдагавання”. Дысцыпліна становіцца грунтоўным падмуркам для вывучэння журналісцкага і рэдакатарскага працэсаў. У аснове навучання – максімальная індывідуалізацыя заданняў, дэталёвы кантроль і аналіз работ студэнтаў, падрабязныя кансультацыі па ўсіх пытаннях дзейнасці рэдактара. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэта курса – вывучэнне публіцыстычнага тэксту як дыскурсу – складанай камунікатыўнай з’явы, своеасаблівай іерархіі ведаў, “фрагмента жыццёвай прасторы”, адлюстраванага ў тэксце. Дасягненне мэты забяспечваецца рэалізацыяй агульных і прыватных задач: раскрыць прынцыпы і метады лінгвістычнай арганізацыі тэксту, які ўтрымлівае ў сабе экстралінгвістычную інфармацыю, што выражаецца ў мікра- і макрастратэгіях прэзентацыі карціны свету; выявіць крытэрыі адбору маўленчых сродкаў у тэксце ў адпаведнасці з камунікатыўнай зададзенасцю; азнаёміць з методыкай дыскурснага аналізу паводле ўстанаўлення сувязі паміж вербальнай камунікатыўнай падзеяй і сацыяльным кантэкстам жыццёвага ўладкавання носьбіта мовы і канцэнтравана – для выяўлення разумення працэсаў вытворчасці і выкарыстання тэксту; паказаць генетычную звязанасць тэкставай дзейнасці з парадыгматычнай структурыраванасцю, марфалагічнай стратыфікацыяй тэксту, якія з’яўляюцца вызначальнымі ў прэзентацыі “аўтарскага бачання” навакольнага свету; вызначыць экстралінгвістычныя складнікі арганізацыі, вытворчасці, планавання і праектавання на масавую аўдыторыю тэксту ў рэчышчы тэорыі кагнітыўнай апрацоўкі дыскурса, дзе ілакутыўны акт паўстае як прэзентант “лінгвістычнай карціны свету”. Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам. У выніку вывучэння дысцыпліны “Лінгвістыка публіцыстычнага тэксту” слухачы павінны ведаць: – прынцыпы і метады лінгвістычнай арганізацыі публіцыстычнага тэксту; – метады вызначэння залежнасці моўнай арганізацыі тэксту ад фактараў экстралінгвістычнага парадку; – асновы дыскурснага аналізу беларускіх СМІ; – крытэрыі адбору моўных сродкаў пры экстра- і інтралінгвістычнай арганізацыі тэкстаў СМІ; – дэфінітыўны апарат лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту. умець: – вызначаць экстралінгвістычныя характарыстыкі публіцыстычнага тэксту; – праводзіць дыскурсны аналіз навінавых тэкстаў; – ствараць свае тэксты і аналізаваць іх з пункту гледжання правамернасці іх арганізацыі; – аналітычна прачытваць публіцыстычныя тэксты з пункту гледжання сукупнасці прадстаўленай у іх інфармацыі і камунікатыўнай зададзенасцю; – аперыраваць тэрміналогіяй дысцыпліны. Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Вывучэнне дысцыпліны забяспечваецца выкарыстаннем наступных метадаў: дыскурснага аналізу, кантэнт-аналізу, дэскрыптыўнага, лексіка-семантычнага, кампанентнага аналізу, семантычнай ідэнтыфікацыі, а таксама прыёмаў статыстычнага і аналізу сацыяльнага, прагматычнага, кагнітыўнага кантэкстаў. Дыскурсны аналіз прымяняецца з мэтай устанаўлення сувязі паміж вербальнай камунікатыўнай падзеяй і сацыяльным кантэкстам жыццёвага ўладкавання носьбіта мовы (журналіста, пісьменніка) і канцэнтравана – для выяўлення разумення працэсаў вытворчасці і выкарыстання тэксту. Кантэнт-аналіз дазволіць сістэматызаваць, у канкрэтных маўленчых сітуацыях вылучыць дамінантныя кампаненты (кампазіты) і распрацаваць методыку мэтанакіраванага адбору тых тэкставых паказчыкаў, на якіх грунтуюцца канвенцыянальныя веды, правесці інтэрпрэтацыю формы і зместу інфармацыйнай крыніцы. Лексіка-семантычны ў спалучэнні з дэскрыптыўным метадам дазволіць апісаць семную нагрузку аднаго з дамінантных элементаў семемнай парадыгмы тэксту. Ідэнтыфікацыя тэматычнай і гіпера-гіпанімічнай парадыгмы тэксту праводзіцца метадам кампанентнага аналізу. Выкарыстанне прыёмаў аналізу калектыўнага, сацыяльнага і прагматычнага кантэксту дазволіць, па-першае, выявіць канвенцыянальную прыроду кампазіта “характэрнага” для грамадства, па-другое, далучыць да дыскурснага аналізу апісанне скандэнсаваных у памяці чалавека маўленчых сітуацый у працэсе пэўных ілакутыўных актаў. У навучанні павінен рэалізоўвацца спосаб актыўнага ўзаемадзеяння лекцый з праблемна-пададзеным зместам навучання, у ходзе якога студэнт вучыцца творча засвойваць веды. Праблемнае навучанне выступае альтэрнатывай для эўрыстычнага, калі ставяцца мэты канструявання навучэнцамі ўласнага сэнсу, мэт і зместу адукацыі, а таксама яе арганізацыі, дыягностыкі і ўсведамлення. Выкарыстоўваюцца тэхналогіі праблемнага, эўрыстычнага навучання і тэхналогія дыдактычнай эўрыстыкі, прымяняецца традыцыйнае і камп’ютарнае тэсціраванне, электронная бібліятэка. Рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай працы. Студэнтам у працэсе вывучэння дысцыпліны рэкамендуецца рэгулярна знаёміцца з айчыннай і замежнай літаратурай, аналізаваць новыя публікацыі па дыскурсным аналізе сродкаў масавай інфармацыі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый па праблемах арганізацыі медыятэкстаў, вучыцца творча прымяняць атрыманыя веды пры напісанні рэфератаў. У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны “Лінгвістыка публіцыстычнага тэксту” па спецыяльнасці 1-23 01 10-02 “Літаратурная работа (рэдагаванне)” адведзена 42 гадзіны, з іх 20 – лекцыйныя заняткі, 22 – практычныя. У залежнасці ад ступені падрыхтаванасці студэнтаў, іх агульнай эрудыцыі і здольнасці да самастойнага пошуку інфармацыі можна па-іншаму размяркоўваць колькасць гадзін па раздзелах. Выніковая адзнака фарміруецца на аснове наступных складнікаў: – работа над заданнямі на практычных занятках (бягучы кантроль); – рэферат; – экзамен.
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|