Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства




 

Навуковыя дысцыпліны могуць мець адзін і той жа аб’ект, але розныя прадметы вывучэння[6]. І гістарычная навука ў цэлым, і гістарычнае крыніцазнаўства маюць аб’ектам вывучэння гістарычныя крыніцы. Аднак, крыніцазнаўства вывучае не толькі інфармацыю, заключаную ў гістарычнай крыніцы, але і даследуе апошнюю як гістарычны факт (час, умовы яе ўзнікнення, стваральнікі і г.д.). Прадметам вывучэння гістарычнага крыніцазнаўства з’яўляюцца ўсе гістарычныя крыніцы ва ўсёй сукупнасці заключанай у іх інфармацыі. Гэтым крыніцазнаўства адрозніваецца ад іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін, якія вывучаюць асобныя рысы гістарычнай крыніцы (напрыклад, палеаграфія), альбо асобныя віды гістарычных крыніц (напрыклад, геральдыка альбо нумізматыка). Крыніцазнаўства – гэта не сума спецыяльных гістарычных дысцыплін, а іх пэўная сістэма.

Крыніцазнаўства мае тэарэтычны і эмпірычны (прыкладны) ўзроўні, сваю методыку і метадалогію. Методыка -- гэта сукупнасць пэўных прыёмаў, метадаў і правіл іх выкарыстання ў працы крыніцазнаўцы. Метадалогія – вучэнне аб гэтых метадах, аб асноўных прынцыпах крыніцазнаўчага даследавання.

Тэарэтычнае крыніцазнаўства распрацоўвае агульныя метады вывучэння і даследавання гістарычных крыніц. Гэтыя метады адаптуюцца і канкрэтызуюцца ў дачыненні да вывучэння асобных груп крыніц, альбо пэўных іх характарыстык. Калі для тэарэтычнага крыніцазнаўства метад – гэта і прадмет даследавання, то для прыкладнога – гэта пэўны інструмент вывучэння.

Акрамя тэарэтычнага крыніцазнаўства існуе крыніцазнаўства пэўных галін ведаў (лінгвістычнае, археалагічнае), а таксама крыніцазнаўства пэўных тыпаў і відаў крыніц (летапісаў, актаў, пячатак, грашовых знакаў і г.д.). У залежнасці ад віду сістэматызацыі мы можам вывучаць таксама крыніцы альбо па гісторыі Усходняй Еўропы XIV-XVIII ст. і г.д., альбо крыніцы па гісторыі Беларусі.З такім падыходам звязана разуменне крыніцазнаўства ў шырокім і вузкім сэнсе слова: 1) як метадалогія аналіза гістарычнай крыніцы, 2) як навуковая дысцыпліна, што вывучае пісьмовыя крыніцы..

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных