Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Пажыўныя рэчывы і іх паглынанне мікра-арганізмамі.




ЖЫЎЛЕННЕ і ЭНЕРГЕТЫЧНЫ МЕТАБАЛІЗМ БАКТЭРЫЙ

 

План:

1. Пажыўныя рэчывы і іх паглынанне мікраарганізмамі.

2. Тыпы жыўлення пракарыёт.

3. Спосабы атрымання энергіі бактэрыямі.

 

Пажыўныя рэчывы і іх паглынанне мікра-арганізмамі.

Хімічны склад клеткі пракарыёт якасна не адрозніваецца ад складу эўкарыёт. 80-90% ад агульнай масы клетак складае вада, 10-20% – гэта ў асноўным арганічныя рэчывы і мінеральныя солі. Арганічныя рэчывы прадстаўлены бялкамі – каля 50% ад сухой масы клетак, поліцукрыдамі – 20%, ліпідамі – 10%, нукляінавымі кіслотамі – каля 20%. Мінеральных рэчываў ад 1,3 да 13,9%. Асноўным энергетычным матэрыялам з’яўляюцца вугляводы.

Пажыўныя арганічныя рэчывы неабходны мікраарганізмам як крыніца энергіі для падтрымання жыцця і будаўнічага матэрыялу для сінтэзу клеткавых структур.

Крыніцамі вугляроду, які ўваходзіць ва ўсе арганічныя рэчывы, для аўтатрофных мікраарганізмаў з’яўляецца СО2, для гетэратрофных – арганічныя злучэнні: вугляводы, спірты, амінакіслоты, нават вуглявадароды.

Патрэбы ў азоце для сінтэзу амінакіслот і іншых азотазмяшчальных арганічных рэчываў бактэрыі могуць задавальняць як за кошт яго арганічных злучэнняў (падобна гетератрофным эукарыётам), так і за кошт малекулярнага азоту. Большасць бактэрый выкарыстоўваюць неарганічныя злучэнні азоту: іёны амонія, нітрыты і нітраты.

Крыніцамі зольных элементаў (P, S, K, Mg, Fe) служаць адпаведныя мінеральныя солі.

Мікраарганізмы жывяцца альбо цвёрдымі харчовымі часцінкамі, альбо паглынаюць раствораныя арганічныя рэчывы. Часцінкамі ежы жывяцца неафарбаваныя жгуцікавыя і раснітчатыя інфузорыі. Яны маюць ротавую адтуліну, да якога ежа падганяецца адпаведна жгуцікамі або раснічкамі. Амёбы паглынаюць часцінкі шляхам фагацытозу. Пераварванне заключаецца ў гідралітычнай расшчапленні складаных арганічных рэчываў да больш простых злучэнняў у стрававальных вакуолях.

Бактэрыі, мікраскапічныя грыбы паглынаюць пажыўныя рэчывы ў раствораным выглядзе. Яны сінтэзуюць паза-клеткавыя стрававальныя ферменты (экзаферменты), якія гідралізуюць складаныя злучэнні ў асяроддзі вакол клеткі. Паступленне пажыўных рэчываў-прадуктаў гідролізу з раствора ў мікробную клетку можа адбывацца шляхам дыфузіі ці актыўнага транспарту.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных