ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Прычына стварэння вершаўСорак хадзісаў Алішэр Наваі. “Чыхіл хадзіс”
Першая старонка рукапісу “Арбаін”, выкананая пісцом Мухамадм ібн Даутам ў сярэдзіне ХVI ст. Захоўваецца ў г. Урумчы, Кітайская Народная Рэспубліка.
Прычына стварэння вершаў Хвала Таму, Хто мудрасці даў многа Прароку, каб нас вывеў на дарогу,
каб весткі перадаў Прарок ад Бога, Зазначыўшы: "Загады – не нічога!"
Знайдзіце ў іх спакой і выбаўленне, Хай Бог асвеціць вас святлом вучэння.
Агню пазбегніце таго, што не згасае І асалоду атрымайце ў цені Раю.
Хай не змяншаецца Прарока перамога, Ды памнажаецца да Бога слава многа. *** Джамі[1] – набожных правадыр, нібыта ў ззянні, Падобны кубку, што чароўна-беззаганны,
Настаўнік мой і выхавацель мяккім светам Мяне схіляе да сябе, і добра гэта.
Свет поўніцца багаццем, дараваным ім, І вершы, і паэмы перадаў пяром сваім.
Ад хіджры восем сотняў год, дзясяткаў восем – Сказаў народ: “Джамі вярнуўся, просім!”
Не, гэта больш за дар, то – “Арбаін” цудоўны, Ён моваю фарсі святога сэнсу поўны.
Бяскрайнім цветам сорак кветак расцвітаюць, І сэрцы людзям асалодай напаўняюць.
Ды асалоду “Арбаін” адчулі персы, А нашы людзі не спасціглі тыя вершы.
Тады я вырашыў: для племені майго Перакладу я твор да слоўца аднаго.
Задуму скласці верш на роднай мове Дабраславіў мой сябар, і злавіў на слове.
Дзень прамінаў за працай, час мінаў… Ўсе сорак напісаў хадзісаў, зрыфмаваў.
І мэта добрая дайшла да завяршэння, Вось – вершы, а на іх – дабраславенне.
Мой валадар, ты сёння вежа Шарыята, Пашанай славіш запаветы Мухамада.
Спадзеў усклаў, што гэтыя старонкі Пакінуць у грудзях ідэяў гронкі.
І з асалодай прозу прачытаўшы, Спазнаеш зноў яе, паэзію спазнаўшы.
Радок, дзе мудрасць тоіцца да часу, Ты зразумей. І станеш мудрым зразу.
I
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|