Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Погляд [на чужую дзяўчыну] – адна з д’ябальскіх стрэл




Пагляд на дзеўчыну, калі яна чужая

Завецца страшна – д’ябальскай стралой.

Бо ты глядзіш – і сэрца тваё тае,

Нашто глядзіш? Яна анёл не твой.

 


XL

 

Сапраўдны вернік не можа быць сытым, калі яго сусед галадае

Як можа сыты прававерны

Галоднаму паспагадаць?

Павінен сыты долю ў поўнай меры

Таму, хто у нястачы, даць.

 


Канец кнігі

Бог-Стваральнік Узвышні людзям расказаў:

“Чалавека Я з гліны сорак дзён фармаваў”

І каб сэрца і розум напоўніць карысным,

Нам урокам няхай будуць сорак хадзісаў.

Сорак дзён вывучай іх, спяшацца не трэба,

Зможаш ты з імі поруч дабрацца да неба.

Калі ўдасца дабіцца вышыняў табе,

Не забудзь і мяне узгадаць у мальбе.

Для паэта няма лепшай славы, ты знай,

Каб душа яго птушкай узнеслася ў Рай.

 


 

 

Завершана
гэта кніга з дапамогай
Уладара, Які дае даброты.

І вершы гэтыя – твор паміж многіх твораў,

Алішара па нісбе Наваі, які ўпрыгожыў твар

Чашніка[2] і прыадкрыў вясельны ўбор Нявесты[3].

 

 

Пераклаў Давыд Радкевіч у горадзе Ашмяны, у 2014/15 гг.

(1435/36 па хіджры)


 


[1] Джамі, Абдур-Рахман Нурыддзін ібн Ахмад (1414 – 1492) – персідскі і таджыкскі пісьменнік і вучоны. Настаўнік і сябар Алішэра Наваі.

[2] Пад Чашнікам, імаверна, выступае Сам Бог, а пад ўпрыгажэннем твару Чашніка выступае ўсхваленне Бога.

[3] Нявеста – хутчэй за ўсё, Боская ісціна. Прыадкрыццё ўбору – спроба спазнаць гэтую ісціну.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных