ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Лекцыя № 11 Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Лік і род назоўнікаў.Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы з прадметным значэннем (абазначае прадмет), мае самастойныя граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. У сказе можа быць любым членам сказа: Міхась прадьмуў у абмерзлай шыбе акна невялічкае круглае акенца. Жыта было нікчэмнае, малаціць яго – адна пакута. Назоўнік-зваротак членам сказа не з’яўляецца!!!
У залежнасці ад лексічнага значэнння і граматычных асаблівасцей назоўнікі падзяляюцца на: Агульныя – абазначаюць назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з’яў, істот, паняццяў: школьнік, снег, вуліца. Яны могуць змяняцца па ліках. Уласныя – індывідуальныя назвы, імёны і прозвішчы: Якуб Колас, Таня, Бабруйск, фабрыка “Чырвоны харчавік”. Маюць форму ці толькі адз.л. ці толькі мн.: Бабруйск, Баранавічы. Заўсёды пішуцца з вялікай літары. Адушаўлёныя – назвы асоб людзей (асабовыя): тата, трактарыст, беларус. - назвы жывых істот (неасабовыя): гусь, салавей, крот. Памятай! Да адушаўлёных адносяцца назвы - фантастычных і міфалагічных істот: лясун, чорт, вядзьмар, гном; - назвы дзіцячых цацак: заяц, ліса, вавёрка; - назвы шахматныхі катачных фігур: слон, кароль, туз, ферзь; - назвы страў: карп, шчупак, лешч; - назоўнікі: нябожчык, тапелец, робат. Формы мн.л. вінавальнага склону супадаюць з родным склонам: бачу (каго) гномаў, ведзьмароў, тапельцаў, тузоў, карпаў. Неадушаўлёныя – назвы прадметаў нежывой прыроды: аловак, ружа, дзень, адносіны. Памятай! Да неадушаўлёных адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць сукупнасць жывых істот: народ, атрад, натоўп, моладзь, статак, а таксама словы зародак, эмбрыён, лічынка. Назвы мікраарганізмаў адносяць то да адуш., то да неадуш: вірус, бактэрыя, бацыла. Формы мн.л. В. скл. = мн.л.Н. скл. Бачу (што?) народы, статкі, атрады. Канкрэтныя – прадметы рэчаіснасці (якія існуюць у выглядзе асобных экземпляраў): кніга, вучань, дождж. Яны маюць форму адз. і мн.л., спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі: кнігі, 5 кніг, дажджы. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|