ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Абстрактныя– адцягненыя паняцці, пачуцці, дзеянні, стан: весялосць, сорам, чытанне, геройства, рамантызм. Яны маюць спецыфічныя суфіксы: асць(осць), нн, б, ств, ізм.Ужываюцца пераважна ў форме адз.л., не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі. Асобныя абстрактныя назоўнікі ў пэўным кантэксце могуць мець форму мн.л.: маленькія радасці, марскія глыбіні, першыя ўражанні. Зборныя – сукупнасць асоб, прадметаў як адно цэлае: сялянства, арэшнік, куп’ё, збажына, лісце. Маюць спецыфічныя суфіксы: ств (цтв), нік, й (0), ын. Ужываюцца толькі ў форме адз.л., спалучаюцца з няпэўна-колькаснымі словамі: многа лісця, мала радасці, шмат куп’я. Заўвага! Назоўнікі атрад, армія, аркестр, клас, народ і падобныя зборнымі не з’яўляюцца!!! Рэчыўныя – рэчывы аднароднага саставу (хімічныя элементы, прадукты харчавання, тканіны, лекі, карысныя выкапні). Іх можна вымяраць, але лічыць нельга: цукар, малако, духі, цытрамон, вугаль, шоўк. Род назоўнікаў Адносяцца да аднаго з трох родаў (маюць род, але не змяняюцца па родах!!!) М.р – ён мой – завод, агонь, брыгадзір. Ж.р. – яна мая – сятра, кніга, ноч. Н.р. – яно маё – сонца, дзіця (ё), кацяня(ё), поле. Агульны род – абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага полу (род вызначаецца ў кантэксце): Саша, Жэня, малайчына, ціхоня, забіяка, Гюго, Жылко. Заўвага! Ад назоўнікаў агульнага роду трэба адрозніваць назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць прафесіі і пасады: прафесар, скульптар, інжынер, біёлаг. Дзеясловы выказнікі пры такіх назоўніках, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу, ужываюцца ў форме пр.ч. ж. р., а азначэнні захоўваюць форму муж.роду: Вопытны кардыёлаг Пятрова распазнала хваробу. Не маюць формы роду множналікавыя назоўнікі: вароты, нажніцы, Ушачы. Род нескланяльных назоўнікаў вызначаюць па лексічным значэнні: Да м.р. адносяцца: - назвы асоб мужчынскага полу: дэндзі, канферансье; - назвы жывых істот: какаду, шымпанзе.
Да ж.р. адносяцца: - назвы асоб жаночага полу: мадам, сеньёра, лэдзі; - словы: івасі (рыба), цэцэ (муха), салямі (каўбаса), кальрабі (капуста), авеню (вуліца). Да н.р. адносяцца назвы неадушаўлёных прадметаў: метро, кафэ, фае, радыё. Род нескланяльных уласных назоўнікаў вызначаецца паводле роду агульнага назоўніка, якім можна замяніць уласнае імя: Бардо (горад), Хакайда (востраў), По (рака), Перу (дзяржава), Гобі (пустыня), Антарыо (возера). Род нескланяльных абрэвіятур вызначаецца па апорным слове: БТ (Беларускае тэлебачанне), ЦУМ (цэнтральны універсальны магазін). Не блытай! леспрамгас (м.р.), гэты назоўнік скланяецца. Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не супадае!!! Глядзі памятку!
Лік назоўнікаў Большасць назоўнікаў змяняецца па ліках: лодка – лодкі, сшытак – сшыткі. Адзіночналікавыя назоўнікі: зборныя, рэчыўныя, абстрактныя, уласныя: Міша, малако, золата, лісце, памяць, студэнцтва. Множналікавыя: - прадметы, што складаюцца з дзвюх ці некалькі частак: вароты, акуляры, нажніцы; - рэчывы, прадукты вытворчасці: дрожджы, кансервы, апілкі, духі; - народныя звычаі, гульні: вячоркі, дажынкі, каляды; - грамадскія працэсы, дзеянні: выбары, агледзіны; - прыродныя з’явы, адрэзкі часу: замаразкі, прыцемкі; - геаграфічныя назвы: Баранавічы.
Лік назоўнікаў ў беларускай і рускай мовах можа не супадаць!!! Глядзі памятку!
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|