ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Правапіс некаторых прыназоўнікаў, злучнікаў i часціц. 1. Правапic некаторых прыназоўнікаў1. Правапic некаторых прыназоўнікаў Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок: з-за хаты, з-пад Оршы, па-за школай, па-над лугам. Незалежна ад вымаўлення пішацца прыназоўнік з (прыназоўніка с у беларускай мове няма): зліваўся з шолахам лесу, з шапаценнем травы.
2. Правапіс некаторых злучнікаў Складаны злучнік таму што пішацца ў два словы. Вытворныя злучнікі затое, прычым, прытым пішуцца разам. Іх трэба адрозніваць ад прыназоўніка з займеннікам. Займеннікі з'яўляюцца членамі сказа, пасля ix звычайна ўжываецца назоўнік, на які ўказвае займеннік: На дварэ было цёмна, затое яснымі былі думкі ў чалавека. У гэтым сказе затое – злучнік, яго можна замяніць злучнікамі але, аднак, толькі: На дварэ было цёмна, але (аднак, только) яснымі былі думкі ў чалавека. У сказе Дзецям было крыўдна за тое, што ix рана разбудзілі тое — займеннік, ужыты ў значэнні назоўніка, выконвае функцыю дапаўнення: крыўдна (за што?) – за тое. 3. Правапіс некаторых часціц Часціца -сьці (-сь) з займеннікамі i прыслоўямі пішацца разам: штосьці, штось, чыйсьці, якісьці, дзесьці, кудысь. Часціцы абы-, -небудзь з займеннікамі i прыслоўямі пішуцца праз злучок: абы-які, абы-куды (параўнайце: абы сказаў, абы зрабіў, абы чысты, абыякавы), калі-небудзь, што-небудзь. Але: хто ж небудзь, абы ў каго. Часціцы б (бы), ж (жа) пішуцца асобна: спявала б, спяваў бы; прынесла ж, прынёс жа. Часціца -такі пішацца праз злучок, калі стаіць пасля слоў, да якіх адносіцца: усё-такі, так-такі (параўнайце: такі сказаў, такі зрабіў). Але: усё ж такі. Часціца што пішацца асобна ў спалучэннях толькі што, амаль што, пакуль што (параўнайце з прыслоўямі штодзень, штомесяц).
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|