Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. 1. Паміж аднароднымі членамі пры адсутнасці злучнікаў:




Коска ставіцца:

1. Паміж аднароднымі членамі пры адсутнасці злучнікаў:

▲, ▲, ▲, ▲.

Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы. На палатах, на стрэхах ляжаў іней.

2. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое.

▲, а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое ▲.

Цячэ вада ў сіняе мора, ды не выцякае. Праз галлё прабівалася яркае, але ўжо халоднае сонца.

3. Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі злучнікамі (і- і, ні - ні, або - або, ці - ці, то - то і інш.), то коска ставіцца перад другім з іх:

і▲, і▲ ні▲, ні▲ або▲, або▲ ці▲, ці▲

На латках і вінаград, і яблыкі, і слівы. Ні чалавек, ні звер, ні птушка не парушалі яго ранішняга спакою.

4. Перад першым з паўторных злучнікаў, калі аднародны член з гэтым злучнікам працягвае пачатае пералічэнне:

▲, і▲, і ▲

На латках вінаград, і яблыкі, і слівы. Ды ўспомню пажары, і варожыя хмары, і завеі халодных вятроў, і слату, і нягоды, і начныя паходы, і агні партызанскіх кастроў.

5. Паміж парамі аднародных членаў, звязаных злучнікам і:

▲ і ▲, ▲ і ▲, ▲ і ▲.

Мора – гэта Капітан Нэма і Рабінзон Круза, піраты і людаеды, васьміногі і не адкрытыя яшчэ астравы.

6. Перад другой часткай парнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як – так і, не толькі – але і, не так - як):

як ▲, так і ▲ не толькі ▲, але ▲ не так ▲, як ▲

Гіпапатам хоць і жыве ў вадзе, але корміцца на зямлі.

Урач не толькі ратуе ад смерці, але і выклікае веру ў жыццё.

Коска не ставіцца:

1. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або:

і,ды (у значэнні і), ці, або ▲.

Вакол лятуць бары і гоні. Шуміць сасняк ды бярэзнік голы.

2. Перад першым аднародным членам, калі пералічэнне пачынаецца з паўторнага злучніка:

і▲, і▲, і▲ ні▲, ні▲ або▲, або▲ ці▲, ці▲

Вакол і лес, і хмызнякі, і зялёная дубрава.

3. Унутры ўстойлівых словазлучэнняў тыпу: і смех і грэх, ні жывы ні мёртвы, ні тое ні сёе, ні свет ні зара і г.д.

і▲ і▲ ні▲ ні▲ устойлівыя словазлучэнні

4. Паміж азначэннямі, якія не з’яўляюцца аднароднымі: Першыя мокрыя сняжынкі ўпалі на зямлю.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных