ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Арганізацыйны момант.Гласарый v Кропля v Свабодны верш (верлібр) v Вобразна-выяўленчыя сродкі v Кластар v Філасофскі падтэкст v Хоку Абсталяванне: мультымедыйны праектар, экран, камп’ютар. Дыдактычнае забеспячэнне ўрока: выявы кроплі, дрэва сухога, дрэва зялёнага; ліст дзейнасці на ўроку, верш Анатоля Вярцінскага «Дзівак чалавек», табліца “Шкала набраных балаў”. Ход урока Арганізацыйны момант. · Добры дзень. Сядайце, калі ласка. Давайце знаёміцца! Мяне завуць Ірына Сяргееўна. А зараз давайце знаёміцца з Вамі. А зробім мы гэта наступным чынам: у Вас на сталах ляжаць кропелькі. Напішыце на іх, калі ласка, адно слова, якое найбольш поўна характарызуе Вас як асобу. У Вас на гэта паўхвіліны. · А зараз звярніце ўвагу на гэтае дрэва. Вы бачыце, што на ім няма лісця. А каб з’явіліся лісцікі, дрэва трэба паліваць. Таму, калі ласка, давайце прымацуем свае кропелькі над нашым дрэвам, толькі па аднаму, называючы пры гэтым сваё слова. · Дзякуй за знаёмства. Я нездарма пачала сённяшнюю размову з паняцця “дрэва”, бо яно ўвасабляе сабой спрадвечны філасофскі сімвал жыцця, аб гэтым і сведчыць тэма нашага ўрока. Зачытай, калі ласка,.... (імя вучня) - “ Філасофскае абагульненне ў свабодным вершы Максіма Танка “Дрэвы паміраюць””. Давайце яе запішам у свае сшыткі. 2. Праверка дамашняга задання. (Метад “Кластар”). Задача: -праз метад “кластар” актывізаваць і сістэматызаваць веды вучняў па папярэдне пройдзенаму матэрыялу; -развіваць лагічнае мысленне, уменне рабіць высновы. Вучням прапануецца кластар “Свабодны верш”, які неабходна запоўніць, сыходзячы з дамашняга задання. · Звярніце ўвагу на слайд. (Слайд 1). Ітак, перад вамі кластар, у які неабходна ўпісаць, згодна з яго гронкамі, характэрныя адметнасці свабоднага верша. Упішыце, калі ласка, гэтыя адметнасці на вашых лістах дзейнасці 2хв. · Час выйшаў. Самаправерка. (Слайд 2). У вас на сталах ляжаць лісты кантролю. Пазначце туды, калі ласка, сваю колькасць набраных балаў, у залежнасці ад правільных адказаў. Максімальны бал – 4. Падвядзенне вынікаў. · Ітак, што мы з вамі паўтарылі пра свабодны верш? Вынік: СВ – гэта невялікі па аб’ёме верш, які характарызуецца кароткімі адрэзкамі-радкамі, без строгага рытму і рыфмы. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|