ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Падвядзенне вынікаў.Задачы: А. даць практычнае заданне на падставе вывучанай інфармацыі і зрабіць яго самааналіз; Б. зрабіць творчую прэзентацыю атрыманых ведаў праз праект “Філасофскае абагульненне” · Такім чынам, у нас засталося апошняе пытанне “Які ж агульны падтэкст верша? Яго філасофскае абагульненне?” Я папрашу нашы экспертныя групы прэзентаваць свае праекты. У кожнага з вас 1 хв. Вывад: Сутнасць жыцця прыроды і чалавека – у вечным руху, у здольнасці мяняцца, захапляцца і здзіўляцца. Давайце адзначым на нашым кластары “Філасофскі падтэкст”. · Такім чынам, мы запоўнілі кластар тымі ведамі, якія сёння набылі па азначэнню верлібру. Давайце зачытаем поўнасцю, у чым жа адметнасць свабоднага верша. (Слайд 12) · Скажыце, калі ласка, усе згодны з тым, што верш “Дрэвы паміраюць...” – гэта верлібр. · Падлік балаў, выстаўленне выніковых адзнак (Слайд 23). Дамашняе заданне. 1. Стар.219-220, чытаць верш, адказваць на пытанні пасля твора. 2. Параўнаць верш А. Разанава “У парку…” з вершам М. Танка “ Дрэвы паміраюць”. У чым яны падобныя? Рэфлексія Метад “Хоку” 5-7-5 складоў · На кропельках, якія ляжаць на Вашых сталах, неабходна напісаць выснову “Філасофскае абагульненне свабоднага верша” цікавым метадам “Хоку”, які складаецца. 1. 5 складоў (галосных) 2. 7 складоў 3. 5 складоў Напрыклад, Лёс чалавека Здольнасць захапляцца Свабода і рух
· Прымацуйце, калі ласка, свае кропелькі на наша дрэва. І ў выніку, дзякуючы нашым кропелькам, клопату нашаму, мы вырасцілі прыгожае дрэва. · Скажыце, Вы атрымалі сёння задавальненне ад сваёй працы. Значыць, Вы не страцілі здольнасць захапляцца і здзіўляцца, а гэта і ёсць жыццё!
Дзякуй за ўрок.
Дадатак 5 Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|