Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА




Раздзел 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Эканамічная гісторыя Беларусі”. Гаспадарчая дзейнасць людзей на беларускіх землях у даіндустрыяльную эпоху.

Тэма 1.1. Уводзіны ў дысцыпліну “Эканамічная гісторыя Беларусі”. Гаспадарчая дзейнасць людзей на беларускіх землях у часы першабытнага грамадства (100 тыс. г. да н.э. – VІ ст. н.э.).

Прадмет і задачы курса “Эканамiчная гiсторыя Беларусі”. Месца вучэбнай дысцыплiны ў сiстэме гуманiтарных навук. Канцэпцыi перыядызацыі эканамiчнай гiсторыi Беларусі. Структура курса. Агульная характарыстыка крынiц і літаратуры.

Перыядызацыя і асноўныя рысы першабытнага спосабу вытворчасці. Вылучэнне чалавека з жывёльнага свету. З'яўленне першых людзей на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Старажытныя стаянкі і паселішчы. Перыядызацыя першабытнага грамадства (каменны, бронзавы і жалезны вякі). Асноўныя заняткі першабытных людзей. Уплыў прыроднага асяроддзя на гаспадарчую дзейнасць. Абшчыннае жыццё. Пола-ўзроставы падзел працы.

Гаспадарка першабытных людзей на беларускіх землях. Характарыстыка прысвойваючай і вытворчай гаспадарак. Прысвойваючая гаспадарка. Прылады працы і іх эвалюцыя. Шахтавы спосаб здабычы крэмня. “Неалітычная рэвалюцыя” – з’яўленне прысвойваючай гаспадаркі (земляробства і жывёлагадоўлі). Лядна-агнявое і ворыўнае земляробства. Авалоданне плаўкай металаў. Стварэнне металічных прыладаў працы. Першапачатковы абмен. Першыя транспартныя сродкі.

Разлажэнне першабытных адносін і асаблівасці пераходу Старажытнай Беларусі да феадалізму. Узнікненне грамадскага падзелу працы. Распад родавай абшчыны. Суседская абшчына і індывідуалізацыя вытворчасці. З'яўленне прыватнай уласнасці, маёмаснай няроўнасці і фармаванне класаў. Узаемаадносіны славянаў і балтаў. Развіццё сельскай гаспадаркі. Стан земляробства і жывёлагадоўлі. Шматукладная гаспадарка. Вылучэнне рамяства. Развіццё гандлёвых адносін, шляхі зносін. Грошы і грашовае абарачэнне.

Прычыны пераходу Старажытнай Беларусі да феадальнага спосабу вытворчасці і яго асноўныя рысы і асаблівасці.

Тэма 1.2. Гаспадарчае становішча на беларускіх землях у часы зараджэння феадальных адносін і ранняга феадалізму (VІ – першая палова ХІІІ ст.).

Станаўленне феадальнай эканомікі на тэрыторыі Беларусі ў ІХ–ХІІ ст. Сутнасць, характэрныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Шматукладнасць раннефеадальнай эканомікі: спалучэнне абшчыннага, рабаўладальніцкага і феадальнага ўкладаў. Асноўныя галіны гаспадаркі, іх суадносіны і асаблівасці.

Эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне і гаспадарчае развіццё Полацкага княства – першай раннефеадальнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Прыкметы дзяржавы. Улада, заканадаўства, сістэма падаткаў у Полацкім княстве. Шлях "з варагаў у грэкі". Волакі. Гандлёвыя адносіны і грашовае абарачэнне ў Полацкім княстве.

Эканоміка княстваў і гарадоў на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі: Тураўскага княства, Берасцейскай зямлі, гарадоў Пасожжа і Панямоння.

Першыя беларускія гарады і іх функцыі ў жыцці грамадства. Гарады Беларусі ў раннім сярэднявеччы: асаблівасці забудовы, асноўныя функцыі. Рамяство, гандаль і грашовае абарачэнне ў гарадах.

Феадальная раздробленасць і яе ўплыў на эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці на тэрыторыі Беларусі. Гаспадарчае ўмацаванне княстваў і зямель. Эвалюцыя формаў землеўладання і землекарыстання. Пашырэнне зямельнай уласнасці феадалаў. Сістэма вассалітэта. Вотчына і маёнтак. Натуральная гаспадарка. Катэгорыі феадальна залежных сялян. Станоўчыя і адмоўныя рысы феадальнай радробленасці.

 

Тэма 1.3. Развіццё і ўмацаванне феадальнай гаспадаркі на беларускіх землях у другой палове ХІІІ – першай палове ХVІІ ст.

Значэнне ўтварэння ВКЛ для эканамічнага развіцця беларускіх зямель. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Значэнне ўтварэння ВКЛ для эканамічнага развіцця Беларусі.

Сельскагаспадарчая вытворчасць на беларускіх землях у другой палове ХІІІ – першай палове ХVІ ст. Катэгорыі залежных сялян. Умацаванне феадальнага ладу на беларускіх землях. Земляробства і жывёлагадоўля, іх суадносіны і прадукцыйнасць. Тыпы і формы землеўладання і землекарыстання. Дзяржаўнае, прыватнаўласніцкае і царкоўнае землеўладанне. Прывілеі і абавязкі землеўладальнікаў. Павіннасці сялян, рост іх феадальнай залежнасці.

Аграрная рэформа “валочная памера”: неабходнасць, змест, вынікі. Юрыдычнае афармленне прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Неабходнасць рэфармавання сельскай гаспадаркі ў першай палове ХVІ ст. Рэформа каралевы Боны. Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы. Перадумовы і мэты аграрнай рэформы Жыгімонта Аўгуста. "Устава на валокі" 1557 г. Змены ў падаткаабкладанні. Асаблівасці правядзення рэформы ў заходніх і ўсходніх абласцях Беларусі. Міф аб гаспадарчай адсталасці ўсходніх беларускіх зямель. Вынікі рэформы. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права на землях Беларусі.

Люблінская унія 1569 г. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель.

Беларускія гарады ў ХІІІ – ХVІІ ст. Знешні і ўнутраны гандаль, прадметы ўвозу і вывазу. Цэхавая арганізацыя рамяства ў гарадах. Беларускі феадальны горад у ХІІІ – ХV ст. Дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія гарады. Асноўныя віды рамёстваў і промыслаў. Цэхавая арганізацыя рамяства ў гарадах. Мэты ізначэнне стварэння рамесных цэхаў. Асаблівасці цэхавай арганізацыі ў Беларусі.

Унутраны і знешні гандаль. Аддзяленне гандлю ад рамяства. Узнікненне купецкіх гільдый. Развіццё гандлёвых шляхоў і роля гандлю ў эканамічным развіцці беларускіх зямель. Прадметы ўвозу і вывазу. Удасканаленне грашовага абарачэння і крэдытных адносін.

Сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва гарадоў у ХІV – першай палове ХVІІ ст. Магдэбургскае права. Магдэбургскае права і шляхі яго атрымання. Атрыманне магдэбургскага права гарадамі Беларусі, яго ўплыў на развіццё гаспадаркі. Сацыяльны, маёмасны і прававы склад насельніцтва гарадоў. Феадальныя юрыдыкі.

Развіццё беларускіх гарадоў і мястэчак у ХVІ – першай палове ХVІІ ст. Эканамічны стан і нацыянальны склад насельніцтва гарадоў. Дасягненні ў развіцці рамяства, яго галіны. Дробнатаварная вытворчасць. Пашырэнне ролі ўнутранага і знешняга гандлю. Грашовая сістэма.

 

Тэма 1.4. Эканамічнае становішча Беларусі ў часы позняга феадалізму (другая палова ХVІІ – першая палова ХІХ ст.)

Эканамічны заняпад у другой палове ХVІІ ст. Палітыка дзяржавы па пераадольванню крызіса і аднаўленню гаспадаркі. Войны сярэдзіны – другой паловы ХVІІ ст. і эканамічны крызіс на беларускіх землях. Стан сялянскай і панскай гаспадарак. Скарачэнне насельніцтва і апрацоўваемых зямель. Разбурэнне гарадской гаспадаркі ў выніку войнаў. Заняпад рамеснай вытворчасці.

Палітыка дзяржавы і прыватных уласнікаў па аднаўленню гаспадаркі. Стварэнне сістэмы гаспадарчых льгот. Перавод сялян дзяржаўных уладанняў на чынш. Увядзенне слабод. Адбудова гаспадаркі да пачатку ХVІІІ ст.

Эканамічны крызіс першай паловы ХVІІІ ст. і асаблівасці аднаўленчага перыяду. Паўночная вайна (1700-1721) і новае разбурэнне эканомікі Беларусі. Асаблівасці аднаўленчага пасляваеннага перыяду першай паловы ХVІІІ ст. Барацьба магнацкіх груповак за ўладу. “Ліберум вета”. Феадальная анархія.

Спробы мадэрнізацыі эканомікі Беларусі ў другой палове ХVІІІ ст. Сейм 1764 г. і яго рашэнні. Рэформы Антонія Тызенгаўза ў каралеўскіх сталовых эканоміях: аграрная рэформа, “вялікі мануфактурны план”. Нармалізацыя эканамічнага жыцця ў сярэдзіне ХVІІІ ст. Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза ў каралеўскіх сталовых эканоміях: прычыны правядзення, мэты, змест, вынікі. Стан сельскай гаспадаркі. Падаткі і павіннасці сялян, рост іх прыгонніцай залежнасці. Земляробчая культура, прылады працы. Сялянскія промыслы. Маёмасная дыферэнцыяцыя сялян у Беларусі.

Аднаўленне гарадоў. Саслоўны і канфесійны склад насельніцтва гарадоў і мястэчак у Беларусі. Узнікненне мануфактурнай вытворчасці. Дзейнасць А.Тызенгаўза па стварэнню каралеўскіх мануфактур.

Падзелы Рэчы Паспалітай. Сацыяльна-эканамічныя вынікі далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Эканамічныя прычыны абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў. Падзелы Рэчы Паспалітай і сацыяльна-эканамічныя вынікі далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Новы адміністрацыйны падзел. Змены ў сельскай гаспадарцы і гандлі. Насаджэнне рускага дваранскага землеўладання. Падаткі і павіннасці сялян.

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў пачатку ХІХ ст. Рэформа Кісялёва ў дзяржаўных уладаннях на землях Беларусі ў 30–40-х гг. ХІХ ст. Развіццё рамяства і мануфактурнай вытворчасці ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Пачатак распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Зараджэнне капіталістычных адносін. Дэфармацыя асноўных рыс феадальнага спосабу вытворчасці. Рост таварнасці памешчыцкай гаспадаркі. Спецыялізацыя раёнаў па вырабу сельскагаспадарчай прадукцыі. Пачатак выкарыстання сельскагаспадарчых машын. Прадпрымальніцкія гаспадаркі. Становішча сялянскай гаспадаркі. Павіннасці і падаткі сялян. Спробы гаспадарчых рэформ. Рэформа Кісялёва ў дзяржаўных уладаннях і яе вынікі.

Праявы крызісу і распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы і фарміравання капіталістычных адносін у Беларусі. Вотчынныя і купецкія мануфактуры. Прадпрыемствы фабрычна-завадскога тыпу. Галіны прамысловасці. Рост наёмнай працы.

 

Раздзел 2. Станаўленне і развіццё капіталістычнай эканомікі на тэрыторыі Беларусі (другая палова XIX – пачатак XX cт.)

Тэма 2.1. Станаўленне і развіццё капіталістычнай эканомікі Беларусі ў ХІХ ст.

Асноўныя рысы капіталістычнага спосабу вытворчасці. Аграрная рэформа 1861: прычыны, асноўныя палажэнні, вынікі. Асноўныя прыкметы капіталістычнага спосабу вытворчасці. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Рэскрыпт Назімаву. Маніфест і “Палажэнні” 19 лютага 1861 г.

Асаблівасці правядзення адмены прыгоннага права на тэрыторыі Беларусі. Уплыў паўстання К. Каліноўскага на палітыку ўрада. Механізмы рэформы, адрозненні ў рэформе на захадзе і ўсходзе Беларусі. Зямельныя надзелы і павіннасці сялян. Выкупная аперацыя. Паўстанне К.Каліноўскага і змены ў становішчы сялянства Беларусі. Сервітуты. Значэнне рэформы для беларускіх зямель.

Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг. ХІХ ст. і іх значэнне для развіцця капіталістычных адносін. Асаблівасці рэформ на тэрыторыі Беларусі.

Развіццё прамысловасці і транспарту ў Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Фармаванне капіталістычнай эканомікі ў прамысловасці. Тры стадыі развіцця капіталізму ў прамысловасці. Завяршэнне прамысловага перавароту і яго асаблівасці ў беларускіх губернях. Фармаванне буржуазіі і рабочага класа, іх колькасць і асаблівасці нацыянальнага складу. Развіццё транспарту і сродкаў сувязі.

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Амерыканскі і прускі шляхі. Уплыў сусветнага аграрнага крызісу апошняй чвэрці ХІХ ст. на развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі.

Тэма 2.1. Эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. (1900 – 1917).

Асаблівасці развіцця прамысловасці Беларусі на пачатку ХХ ст. Новыя з’явы ў эканамічнай сітуацыі на землях Беларусі ў пачатку ХХ ст. Канцэнтрацыя вытворчасці і ўзнікненне манапалістычных аб'яднанняў. Асноўныя галіны прамысловасці (харчовая, дрэваапрацоўчая, гарбарная). З‘яўленне фінансавага капітала і фінансавай алігархіі. Пранікненне замежнага капіталу ў эканоміку Беларусі.

Сталыпінская аграрная рэформа, яе змест і вынікі для сельскай гаспадаркі Беларусі. Сельская гаспадарка. Перажыткі феадалізму ў вёсцы (буйное памешчыцкае землеўладанне, адпрацоўкі, абшчыннае землекарыстанне і інш.). Аграрнае пытанне ў рэвалюцыі 1905 – 1907 г. Сталыпінская аграрная рэформа: прычыны, мэты, сутнасць, змест, асаблівасці ў Беларусі. Вынікі рэформы Сталыпіна для эканомікі Беларусі. Земская рэформа 1911 г., яе значэнне і ўплыў на эканамічнае жыццё.

Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю. Фінансы і крэдытная сістэма. Камерцыйныя банкі і роля замежнага капіталу ў эканоміцы Беларусі.

Эканоміка Беларусі ў гады першай сусветнай вайны. Вынікі вайны для Беларусі. Стан народнай гаспадаркі Беларусі ў гады першай сусветнай вайны. Эканамічныя цяжкасці ў 1914 г. Ваеннае становішча ў Беларусі, мабілізацыя насельніцтва, бежанства. Акупацыя германскімі войскамі ў 1915 г. заходняй часткі беларускіх зямель. Германская акупацыйная палітыка.

Эканамічнае развіццё Беларусі пасля лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Сацыяльна-эканамічная палітыка Часовага ўраду. Паглыбленне гаспадарчай разрухі на беларускіх землях.

Раздзел 3. Эканоміка Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і ў гады першых пяцігодак (1917- 1941 гг.).

Першыя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі пасля кастрычніка 1917 г. Эканамічны змест і сутнасць палітыкі “ваеннага камунізму”. Кастрычніцкая рэвалюцыя і новыя падыходы да арганізацыі кіравання эканомікай. Пачатак станаўлення эканомікі таталітарнай дзяржавы. Нацыяналізацыя. Рабочы кантроль. “Дэкрэт аб зямлі” і пачатак аграрных пераўтварэнняў. “Дэкрэт аб міры”. Заключэнне Брэсцкага міру і сацыяльна-эканамічныя вынікі першай сусветнай вайны для беларускага народа.

Палітычнае становішча Беларусі ў 1918 – 1921 г. Спробы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва (БНР, БССР, ЛітБел). Эканамічны змест і сутнасць палітыкі “ваеннага камунізму”. Натуралізацыя эканамічных адносін. Харчразвёрстка. Акупацыя Заходняй Беларусі польскімі войскамі. Польскі акупацыйны рэжым. Рыжскі мірны дагавор 1921 г. і далучэнне Заходняй Беларусі да Польшчы.

Новая эканамічная палітыка (НЭП): прычыны ўвядзення, сутнасць і значэнне. Прычыны ўвядзення НЭПа і асноўныя накірункі пераўтварэнняў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Частковае раздзяржаўленне прамысловасці і гандлю. Харчпадатак. Дзейнасць наркама земляробства Д.Ф.Прышчэпава. Грашовая рэформа. Змены ў кіраванні эканомікай. Кааператыўны рух у беларускай вёсцы. Хутарызацыя. Развіццё дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю. Беларусізацыя і карэнізацыя.

Адыход ад НЭПа і фармаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг. Крызісы НЭПа. “Нажніцы цэн”. Супярэчнасці ў правядзенні новай эканамічнай палітыкі. Аб‘ектыўныя і суб‘ектыўныя прычыны згортвання НЭПа. Фармаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання, яе рысы і сутнасць.

Палітыка індустрыялізацыі, яе асаблівасці і вынікі ў Беларусі. Неабходнасць індустрыялізацыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі. Прыняце першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі. Крыніцы назапашвання сродкаў для індустрыялізацыі. Змяненні падаткаабкладання, фінансавай і крэдытнай палітыкі. Правядзенне фарсіраваннай індустрыялізацыі.

Супярэчнасці сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны. Барацьба з нацдэмамі. Масавыя рэпрэсіі. Лагерная эканоміка. Вынікі індустрыялізацыі для БССР.

Калектывізацыя ў Беларусі, яе ход і вынікі. Калектывізацыя вёскі. Прымусовыя метады ўцягнення ў калгасы. Вызначэнне тэмпаў калектывізацыі. Суцэльная калектывізацыя і барацьба з кулацтвам. Становішча сельскай гаспадаркі БССР на пачатку 40-х г. Эканоміка таталітарнага тыпу і яе асноўныя рысы.

Прамысловасць і аграрныя пераўтварэнні ў Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў 20 – 30-я гады ХХ ст. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939). Тэрыторыя і насельніцтва Заходняй Беларусі і яе месца ў эканоміцы Польшчы. Стан прамысловасці. Сусветны эканамічны крызіс пачатку 30-х гадоў. Беспрацоўе. Прычыны заняпаду прамысловасці Заходняй Беларусі.

Становішча сельскай гаспадаркі. Сутнасць аграрнай палітыкі польскага ўрада. Зямельная рэформа 20-х г. Асадніцтва. Камасацыя. Рэжым “санацыі”. Матэрыяльнае становішча насельніцтва Заходняй Беларусі.

Пакт Рыбентропа–Молатава, пачатак другой сусветнай вайны. Аб‘яднанне Заходняй Беларусі з БССР (1939). Змены ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі ў 1939 – 1941 г. Дэпартацыя насельніцтва з заходніх раёнаў Беларусі. Мілітарызацыя эканомікі. Увядзенне жорсткага рэжыму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

 

Раздзел 4. Эканоміка Беларусі ў 40-я--80-я гг. XX ст.

Эканоміка Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларусь на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Перабудова народнай гаспадаркі на ваенны лад. Эвакуацыя прадпрыемстваў і спецыялістаў. Складанасці эвакуацыі з Беларусі.

Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. “Новы парадак”. Аграрная палітыка акупантаў. Гвалтоўны вываз насельніцтва і матэрыяльных каштоўнасцяў у Германію. Асаблівасці гаспадарчага жыцця ў партызанскіх зонах.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і першыя аднаўленчыя работы (1943 – 1945). Людскія і матэрыяльныя страты Беларусі ў гады вайны.

Аднаўленне і развіцце эканомікі Беларусі у пасляванныя час.Спробы рэфарміравання і сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі ў 1950–60-я гг. ХХ ст. Цяжкасці аднаўленчага перыяду. Асноўныя задачы чацвёртай пяцігодкі і яе асаблівасці ў Беларусі.

НТР у свеце і замаруджванне тэмпаў развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу ў СССР. Частковая дэмакратызацыя эканамічнага і сацыяльнага жыцця ў другой палове 50-х гадоў. “Адліга”. Асаблівасці развіцця індустрыі БССР у другой палове 50-х – першай палове 60-х г. Тэхнічнае пераўзбраенне прамысловасці і транспарту. Развіццё энергетыкі, хімічнай, электратэхнічнай прамысловасці. Стварэнне саўнаргасаў.

Спробы ўмацавання калгасаў і саўгасаў. Увядзенне грашовай аплаты працы калгаснікаў. Памылкі ў кіраўніцтве сельскай гаспадаркай у канцы 50-х – пачатку 60-х г. Развіццё сацыяльнай сферы, унутранага і знешняга гандлю, паляпшэнне бытавога абслугоўвання насельніцтва Беларусі.

Прычыны ўвядзення і асноўны змест гаспадарчай рэформы сярэдзіны 60-х г. Вынікі рэформы ў БССР. Станоўчыя і адмоўныя рысы рэформы.

Эканамічнае развіцце Беларусі ў 1970–першай палове 1980-х гг. Нарастанне крызісных з’яў. Эканоміка Беларусі ў 70-я – пачатку 80-х г. Будаўніцтва новых прадпрыемстваў, стварэнне буйных вытворчых комплексаў, прамысловых аб'яднанняў і іх экалагічная небяспека. Нізкзя тэмпы развіцця лёгкай і харчовай прамысловасці.

Становішча ў сельскай гаспадарцы. Спецыялізацыя вытворчасці, міжгаспадарчыя аб'яднанні. Стварэнне жывёлагадоўчых комплексаў, іх прадукцыйнасць і ўплыў на экалогію. Стварэнне саўгасаў і згортванне калгаснага сектара. Вынікі меліярацыі.

Нарастанне крызісных з'яў у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці, фармаванне механізму тармажэння. Сутнасць паняццяў "застой" і "дэфіцыт". Абвастрэнне харчовай праблемы і прыняцце Харчовай праграмы. Цяжкасці ў вырашэнні сацыяльных задач.

Пошукі шляхоў перабудовы эканамічных адносін у другой палове 1980-х гг. Праграма пераходу да рынку. Крызіс у эканоміцы СССР і БССР. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе ўплыў на стан эканомікі краіны. Неабходнасць радыкальных змен. Пошукі шляхоў пераходу да новых эканамічных адносін у другой палове 80-х г. Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР і яго вынікі. Палітыка "галоснасці" і "перабудовы". Сутнасць "радыкальнай" эканамічнай рэформы 1987 г.

Раздзел 5. Эканамічнае развіцце Рэспублікі Беларусь у 1991-2012 гг.

Стан эканомікі Рэспублікі Беларусь у 1991-1995. Пачатак рыначных рэформ. Эканамічны крызіс першай паловы 1990-х гг., яго прычыны і праявы. Эканамічныя рэформы 1991-1994 гг., іх сутнасць і вынікі. Зніжэнне вытворчасці ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Аслабленне ўладных структур. Абвальны рост цэн на прадукты харчавання і спажывецкія тавары і паслугі. Рэзкае паніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Рост сацыяльнай напружанасці.

Абвяшчэнне незалежнасці БССР. Прыняцце Вярхоўным Саветам Праграмы пераходу да рыначнах адносін (1990). Распад СССР і ўтварэнне СНД.

Стварэнне нацыянальнай фінансава-крэдытнай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы па сацыяльнай абароне насельніцтва. Знешняя эканамічная дзейнасць РБ. Праблемы фармавання рыначнай эканомікі. Сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка.

Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі. Дзяржаўныя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная праграма неадкладных мер па стабілізацыі эканомікі і пераходу да рынка. Распрацоўка стратэгіі сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі. Дзяржаўныя праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь (з 1996 г.), іх прыярытэтныя напрамкі і вынікі ажыццяўлення.

Знешнеэканамічныя сувязі Рэспублікі Беларусь. Удзел Беларусі ў эканамічнай інтэграцыі на постсавецкай прасторы.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных