Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






IV. Вывучэнне матэрыялу.

Урок №19

Тэма: Пад сценамі старажытных замкаў (стар. 76-82, 155)

 

Мэты:

1) Сфарміраваць у вучняў агульнае ўяўленне аб старажытных замках Беларусі, пазнаёміць з галоўным прызначэннем гэтых магутных збудаванняў, іх памерамі і знешнім выглядам, а таксама з сучасным станам замкаў.

 

2) Развіваць у дзяцей цікавасць да мінулага нашага краю, стымуляваць цягу да краязнаўчай і пошукавай работы.

 

3) Выхоўваць павагу да нашых далёкіх продкаў, якія ўзводзілі моцныя і велічныя збудаванні для абароны свайго краю ад ворагаў.

 

4) Стварыць умовы для захавання здароўя вучняў на ўроку.

 

Абсталяванне: карта "Вялікае княства Літоўскае",

малюнкі замкаў, карта "Заходняя Еўропа ў XIV — XVI стст.".

 

Афармленне класнай дошкі:

Паняцці Пад сценамі стара- Імёны

Замак жытных замкаў Ягайла

Экспанат План: Вітаўт

Дата 1. Прызначэнне замкаў Радзівілы

1569 г. — уз- 2. Лідскі і Крэўскі замкі Праблемнае

нікненне Рэчы 3. Замак у Гродна пытанне:

Паспалітай 4. Сынкавіцкая царква Чаму большасць замкаў узводзі лася на граніцах краіны?

5. Замкі ў Міры, Нясвіжы, Гальшанах

Змест урока

І. Арганізацыя пачатку ўрока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

а) Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў (стар. 71-76)

Варыянт А

Вучням прапануюцца наступныя заданні:

1. Злучыць назвы гарадоў з датамі (даецца схема).

2. Перавесці даты ў стагоддзі.

3. Паказаць на карце старажытныя гарады.

4. Назваць гарады, якія знаходзіліся на водным шляху "зварагаўу грэкі".

5. Расказаць аб паходжанні назваў гарадоў.

Варыянт Б

Праверка ажыццяўляецца ў форме гульні "Хто хутчэй?". Вучні дзеляцца на дзве каманды. Кожная выбірае сабе назву. Пажадана, каб яна была звязана з вывучаемым матэрыялам ці наогул з гісторыяй. Назвы запісваюцца на дошцы, пад імі ставяцца балы за выкананне ("цану" заданняў вызначае настаўнік).

Правілы гульні:

1. Заданні выконваюцца на дошцы.

2. Кожнае заданне выконваюць два вучні: адзін запісвае адказы, другі дапамагае і страхуе ад памылкі.

3. Каманды спаборнічаюць, хто хутчэй выканае заданне. За апярэджанне саперніка дабаўляецца 1бал.

4. За кожную дапушчаную памылку аднімаецца 1 бал.

Каманды "Славяне" "Белая Русь"

Заданне 1. Злучыць гарады з датамі (4 балы).

Мінск 862 Гродна 1267

Тураў 980 Брэст 1142

Полацк 1067 Гомель 1019

Віцебск 974 Магілёў 1128

Заданне 2. Перавесці гады ў стагоддзі (4 балы).

Полацк — 862 — 9 ст. Мінск — 1067 — 11 ст.

Віцебск — 974 —? Гродна — 1128 —?

Тураў —980 —? Гомель—1142 —?

Брэст —1019 —? Магілёў—1267 —?

Заданне 3 (4 балы).

Назвы якіх гарадоў Якія гарады ў наш

утвораны ад назваў рэк? час з'яўляюцца

абласнымі цэнтрамі?

Заданне 4. Злучыць лініямі гарады (5 балаў).

назвы якіх паходзяць: у. адпаведнасці з паслядоўнасцю іх узнікнення.

ад назваў рэк;

ад падання пра магілу льва;

ад імя князя;

ад назвы пароды дрэва;

ад ваеннага прызначэння.

Падводзяцца вынікі гульні, вызначаецца каманда-пераможца. Актыўным удзельнікам выстаўляюцца адзнакі.

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока.

IV. Вывучэнне матэрыялу.

а) Пад сценамі старажытных замкаў (стар. 76-82)

Настаўнік вывешвае на дошцы малюнкі замкаў і тлумачыць, што гэта былі моцныя збудаванні, якія ўзводзілі, каб абараняцца ад ворагаў.

Запіс у сшытку:

Замак — добра ўмацаванае збудаванне, прыстасаванае для працяглай абароны.

- Разгледзьце пярэднія форзацы вучэбнага дапаможніка. На беларускай зямлі было шмат замкаў. 3 пакалення ў пакаленне перадаюцца паданні аб тым, што ў падземных тайніках замкаў захоўваюцца дзівосныя скарбы, незлічоныя багацці, што замкі злучаны адзін з адным падземнымі хадамі, у якіх лёгка заблудзіць, што па начах у замках блукаюць здані іх былых гаспадароў, а апоўначы з глыбокіх падзямелляў чуюцца стогны і плач замучаных там людзей. Замкі — дзівосная старонка гісторыі нашай Бацькаўшчыны.

- Сёння на машыне часу адпраўляемся ў падарожжа, але на гэты раз у XIV — XVI стст. Пазнаёмімся са старажытнымі замкамі Беларусі. Маршрут падарожжа вызначаецца з дапамогай карты, змешчанай на пярэдніх форзацах дапаможніка. На дошцы і ў сшытках запісваецца схема маршруту:

- Сёння мы будзем турыстамі, якія цікавяцца гісторыяй старажытных замкаў Беларусі.

Захаваць памяць аб гэтым падарожжы дапамогуць фотаздымкі. Іх ролю адыграюць малюнкі вучняў, якія яны выканаюць дома, рыхтуючыся да наступнага ўрока. Мэтазгодна вызначыць канкрэтныя аб'екты, якія дзеці адлюструюць на сваіх малюнках:

1. Запоўнены вадой роў, што акружае замак.

2. Вал, узведзены вакол замка.

3. Пад'ёмны мост і вароты.

4. Сцены замка.

5. Замкавы двор з воінамі, абаронцамі замка.

6. Палац князя.

7. Галоўная вежа.

8. Замкавая турма.

9. Пакой, дзе размяшчаюцца архіў і варта.

10. Князеўпакой.

11. Памяшканне, у якім знаходзяцца запасы.

Вучні атрымліваюць карткі розных памераў, на якіх будуць выконваць свае малюнкі.

Лідскі і Крэўскі замкі.

На прыкладзе Лідскага і Крэўскага замкаў, падобных адзін на адзін, як блізняты, вучні атрымліваюць першапачатковае ўяўленне пра замкі Беларусі.

Крэўскі замак, ад якога захаваліся толькі руіны, мае надзвычай багатую гісторыю.

 

Матэрыял для настаўніка. У Крэўскім замку ў 1385 г. была падпісана унія паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Дзве дзяржавы аб'ядналіся. Вялікі літоўскі князь Ягайла адначасова стаў і польскім каралём. Аб'яднанне дзвюх дзяржаў дапамагло атрымаць перамогу над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве 1410 г. Крыжацкай агрэсіі прыйшоў канец.

Вучні дома паўтаралі апавяданне "У абарону сваёй зямлі". Яны адказваюць на пытанні, звязаныя з Грунвальдскай бітвай. Настаўнік паказвае на карце месца бітвы і дзяржавы, якія ў ёй удзельнічалі.

З Крэўскім замкам звязана шмат трагічных падзей. Па загаду Ягайлы ў замкавай турме быў задушаны князь Кейстут, бацька Вітаўта. Вітаўту ўдалося ўцячы. Вось як гэта адбылося:

"Князь вялікі Вітаўт сядзеў у Крэве пад Моцнаю вартаю ў пакоі... Жанчыны праходзілі ў пакой класці спаць яго і княгіню... I вось вялікая княгіня пачула ад людзей: калі князь вялікі Вітаўт (яшчэ) будзе сядзець у (вязніцы), то з ім тое самае ўчыняць, што і з бацькам. I параіла яму так (зрабіць): як прыйдуць жанчыны, то яму пераадзецца ў адзенне адной з іх і выйсці з другою... Ён, адзеўшы ўбранне жанчыны, выйшаў з другою, спусціўся з замка і ўцёк" (Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн., Нар. асвета, 1998).

 

Замак у Гродна. Дчытанне матэрыялу ў падручніку.

 

Матэрыял для настаўніка. У 1569 г. у польскім горадзе Любліне паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім была падпісана новая унія. Узнік саюз дзвюх дзяржаў і чатырох народаў. Ён праіснаваў да 1595 г.

Сёння ў Гродзенскім замку размяшчаецца гісторыка-археалагічны музей, які мае багатую калекцыю гістарычных матэрыялаў. Вучні запісваюць у свае сшыткі дату

Запіс у сшытку:

1569 г.,экспанат – рэч, якая служыць помнікам гісторыі і культуры і выстаўляецца для агляду ў

музеі.

- фізкультмінутка

Сынкавіцкая царква.

- Якія элементы будынка нагадваюць крэпасць?

- Пералічыце іх (магутныя сцены; высокія вежы; вузенькія акенцы, якія размешчаны высока ад зямлі і нагадваюць байніцы).

- Чым можнадаказаць, што гэты будынак выконваў ролю царквы? (Наяўнасць крыжоў.)

 

Замкі ў Міры, Нясвіжы, Гальшанах. Усе яны былі пабудаваны ў XVI ст. Вучні знаходзяць гэтыя замкі на карце, змешчанай на пярэднім форзацы.

Кожны з замкаў меў сваю адметнасць. Мірскі замак вызначаўся вельмі суровым выглядам (цяпер ідзе яго рэстаўрацыя). Нясвіжскі быў самы багаты. Ёсць сведчанне, што ў замку знаходзілася вельмі многа выключна прыгожых і дарагіх рэчаў. Сярод іх фігуры дванаццаці апосталаў у поўны рост, адлітыя з золата.

С амым прыгожым быў Гальшанскі замак. Сумна, што ён разбураны. Уладзімір Караткевіч у сваім рамане "Чорны замак Альшанскі" расказаў пра трагічную гісторыю, што адбылася ў яго сценах.

Падарожжа скончана, але можна расказаць трэцякласнікам пра незвычайны замак, які знаходзіцца паблізу ад пасёлка Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго архітэктурная задума падпарадкавана календару: 12 вежаў — 12 месяцаў, з іх 4 вялікія — 4 пары года. Цяпер ад замка засталіся толькі вонкавыя сцены з вежамі, але ёсць сведчанні, што ў ім налічвалася 365 пакояў і пакойчыкаў. Захавалася толькі падвальная іх частка.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Определение состава готового металла | жылдардағы күштеп ұжымдастыру саясатына қарсы шаруалар көтерілісі


Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных