Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






на 2012-2013 навучальны год

Кантрольныя пытанні на дзяржаўны экзамен

Па агульнай тэорыі права

 

на 2012-2013 навучальны год

1. Прадмет, метадалогія і метады агульнай тэорыі права. Месца і функцыі агульнай тэорыі права ў сістэме навук, якія вывучаюць дзяржаву і права.

2. Характарыстыка эканамічнай сістэмы, сацыяльнага ладу, улады і кіравання першабытнага грамадства.

3. Сістэма нарматыўнага рэгулявання першабытнага грамадства. Асноўныя віды і агульныя рысы нарматыўных рэгулятараў (правілаў паводзінаў) першабытнага грамадства.

4. Паходжанне дзяржавы. Прыметы дзяржавы (дзяржаўнаарганізаванага грамадства), якія адрозніваюць яе ад першабытнага грамадства. Асноўныя шляхі, агульныя заканамернасці і асноўныя формы паходжання дзяржавы.

5. Паходжанне права. Прыметы права, якія адрозніваюць яго ад сістэмы нарматыўнага рэгулявання першабытнага грамадства. Асноўныя шляхі, агульныя заканамернасці і асноўныя формы паходжання права.

6. Прычыны існавання мноства канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права. Класіфікацыя і характарыстыка асноўных канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права.

7. Паняцце, сутнасць і азначэнне дзяржавы. Дзяржава і дзяржаўная ўлада. Прыметы дзяржавы, якія адрозніваюць яе ад іншых відаў ўлады ў дзяржаўнаарганізаваным грамадстве.

8. Паняцце і віды тыпалогіі развіцця дзяржаўнасці.

9. Паняцце і азначэнне формы дзяржавы. Характарыстыка формы праўлення, формы дзяржаўнага ўладкавання і дзяржаўна-прававога рэжыму.

10. Паняцце, азначэнне, класіфікацыя і характарыстыка ўнутраных і знешніх функцый дзяржавы. Формы і метады ажыццяўлення функцый дзяржавы.

11. Паняцце і азначэнне апарата (механізма) дзяржавы. Будова (структура), прынцыпы арганізацыі і дзейнасці апарата (механізма) дзяржавы.

12. Паняцце, прыметы, азначэнне, класіфікацыя і віды органаў дзяржавы. Кадры апарата (механізма) дзяржавы.

13. Паняцце, элементы і азначэнне палітычнай сістэмы грамадства. Месца дзяржавы ў палітычнай сістэме грамадства.

14. Дзяржава, ідэалагічная, нарматыўная і камунікатыўная часткі палітычнай сістэмы.

15. Паняцце, сутнасць і азначэнне права, развіццё права, пераемнасць і рэцэпцыя ў праве.

16. Функцыі, эфектыўнасць, прынцыпы і аксіёмы права.

17. Паняцце, элементы і віды прававой сістэмы грамадства. Характарыстыка асноўных відаў прававых сістэм (сем’яў).

18. Паняцце, прыметы, азначэнне і віды нормаў права.

19. Будова (структура) нормаў права і спосабы выкладання нормаў права ў тэксце нарматыўнага прававога акта.

20. Паняцце, азначэнне, класіфікацыя і віды крыніц права.

21. Паняцце і азначэнне сістэмы і структуры права.

22. Характарыстыка галіновай структуры права. Паняцце галіны, падгаліны і інстытута права.

23. Характарыстыка прыватна – публічнай, матэрыяльна – працэсуальнай і рэгулятыўна – ахоўнай структур права.

24. Міжнароднае права – самастойная сістэма права. Суадносіны міжнароднага і нацыянальнага права.

25. Паняцце і азначэнне сістэмы заканадаўства. Суадносіны сістэмы права і сістэма заканадаўства.

26. Праваўтварэнне, праватворчаць і норматворчасць. Віды праваўтварэння, праватворчасці і норматворчасці. Юрыдычная тэхніка. Прававая тэрміналогія.

27. Паняцце і характарыстыка сістэмы крыніц права ў Рэспубліцы Беларусь. Крыніцы права асноўныя і дадатковыя, традыцыйныя і нетрадыцыйныя.

28. Паняцце, прыметы, класіфікацыя і віды нарматыўных прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь.

29. Паняцце, прыметы і віды законаў у Рэспубліцы Беларусь. Законатворчы працэс у Рэспубліцы Беларусь.

30. Паняцце, віды і характарыстыка нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

31. Паняцце, віды і характарыстыка ведамасных нарматыўных прававых актаў, актаў мясцовых органаў кіравання і самакіравання.

32. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі. Адзіны прававы класіфікатар. Апублікаванне крыніц права, афіцыйныя крыніцы апублікавання.

33. Паняцце і характарыстыка дзеяння нарматыўных прававых актаў у часе, у прасторы і па колу асобаў. Зваротная сіла і перажыванне нарматыўнага прававога акта.

34. Паняцце сістэматызацыі заканадаўства (крыніц права) і характарыстыка яе відаў.

35. Паняцце, азначэнне і віды рэалізацыі права. Прымяненне права. Характарыстыка стадый і актаў прымянення права.

36. Паняцце, азначэнне, віды і спосабы тлумачэння права. Характарыстыка актаў тлумачэння права.

37. Прабелы ў праве, іх прычыны. Спосабы запаўнення і ліквідацыі прабелаў у праве.

38. Паняцце, азначэнне, прыметы, віды і склад прававых адносінаў. Юрыдычныя прэзумпцыі і фікцыі.

39. Характарыстыка суб’ектаў (удзельнікаў), аб’ектаў, зместу прававых адносінаў. Юрыдычныя факты.

40. Паняцце, прыметы, азначэнне, віды і склад правапарушэнняў. Прычыны правапарушэнняў, шляхі і сродкі іх папярэджання і ліквідацыі.

41. Паняцце і азначэнне, падставы, асноўныя прыметы, віды, мэты, функцыі і прынцыпы юрыдычнай адказнасці.

42. Паняцце, азначэнне і структура правасвядомасці. Прававая свядомасць і іншыя формы свядомасці. Прававая культура і прававое выхаванне.

43. Паняцце, азначэнне і віды сацыяльнага рэгулявання. Сацыяльныя, тэхнічныя і прававыя нормы.

44. Паняцце і прыметы прававой дзяржавы. Дзяржава прававая, сацыяльная і эфектыўная. Вопыт фармавання прававой, сацыяльнай і эфектыўнай дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
До встречи, Кальвин. | Фазы развития ребенка: перевод книги


Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных