Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Задачка 23-яя. Сьпісаць і замест рысак паставіць літару я або е.




Круглае пол—. Шчасьц— цьвіло тут, як макавы цьвет. Няшчасьц— ў дзецях—няшчасьц— ў лецях. Лазьн— стаяла за гумнамі. Нас запрасілі на вясельл—. Пры гасьцінцы стаяла кузьн—. На хаценьн— ёсьць цярпеньн—. Нявол— і плача, і скача. Старая чарэшн— ссохла. Не канечне яму яечн—. Пол— роўна ляжыць, да гуляць не вяліць. Поўна пун— авец. Загула малатарн—. Змалочанае зерн— веюць. Падае сухое лісьц— з дрэў. Стала пол— чыстае. Белае поле, чорнае насеньн—; хто яго се—, той разуме—. Чую прычытаньн—, чую плач я нечы. Брат любіў езьдзіць на паляваньн—. Чалавек мае ўяўленьн— і сумленьн—. Сьмецьц— выносяць на сьметнік. Вецьце было купчастае. Студн— была на панадворку. Не караньн—, а сваё дураваньн—. Нядзел——сёмы дзень у тыдні. Гаспадын— падала сьнеданьн—. Полым— ахваціла ўвесь будынак. Ускінуў бярэм— на рам—. Дарма надзе— была. Спаленай нівы жаданьн— ня збыта: міма хмурынка прайшла. Усё пра шчасьц— нам казала. Пазычаньн— на неадданьн—. Зельл— заглушыла грады. Карэньн— пасохла. Няхай плачам у сіняй далі песьн— разальлецца! Круціць вецер сухое лісьц—.

 

б) Назоўны склон множнага ліку.

 

ПРАВІЛА 25. Іменьнікі множнага ліку ў назоўным склоне для ўсіх радоў маюць пры цьвёрдай аснове канчатак ы, а пры мяккай і гартаннай (заднянёбнай) аснове— і: браты, хлопцы, гарады, подпісы; вокны, колы, нябёсы; сёстры, галовы, каліны; кавалі, рогі, краі, салаўі; полі, здарэньні, іменьні; дулі, ногі, рукі, і г. д. Але ад гэтага правіла здараюцца такія адступленьні:

1) Некаторыя іменьнікі з цьвёрдай асновай, апроч звычайных канчаткаў множнага ліку (ы), маюць і другія канчаткі, напр.:

а) іменьнікі з суфіксам—ан—ян ужываюцца і з канчаткам е, хоць лепш пісаць ы: селянін—сяляны—сяляне, мешчанін—мяшчаны—мяшчане, цыган—цыганы—цыгане, мінчанін—мінчаны—мінчане, баярын—баяры—баяра (тут гук “а” заместа гука “э” пад уплывам аканьня).

б) іменьнікі з суфіксам—ат—ят (назовы маладых жывёлін) ужываюцца і з канчаткам а, але лепш пісаць ы: кураня—кураняты—куранята, лісяня—лісянятылісянята, ваўчаня—ваўчаняты—ваўчанята, цяля—цяляты—цялята; таксама небажанебажаты—небажата, дзяўчадзяўчаты—дзяўчата, курча— курчаты—курчата і інш.

Часам ужываюцца і такія формы: рукаў—рукавы—рукава, вароты—варота, дровы—дрова.

2) Наступныя іменьнікі з цьвёрдаю асноваю маюць канчатак і заместа ы: сусед—суседзі, люд—людзі, гон—гоні (пэўная мера зямлі), чорт—чэрці, калена—калені; радзей сустракаецца ў гэтых словах канчатак ы: чарты, суседы, гоны, калены.

2. а) Родны склон адзіночнага ліку.

 

Канчатак а—я.

 

ПРАВІЛА 26. У родным склоне адзіночнага ліку канчатак а—я маюць іменьнікі мужч. роду, калі азначаюць:

1) прадмет жывы: сына, брата, кума, свата, гаспадара, пісара, стоража, Язэпа, Васіля, Грыгора, каня, вала, воўка і ваўка, сокала і сакала, ільва, вераб’я, салаўя, вужа, зьмея і г. дал.

2) прадмет няжывы, але непадзельны, г. зн. такі, часьць якога ня можа назвацца імем цэлага прадмета: бота, плуга, сярпа, нажа, пня, кошыка, малатка, стала, коласа, мяшка, куста і пад.

3) названьні часьцей цела: пальца, кіпця, языка, зуба, вуса, локця, носа і г. д.

4) названьні месяцаў: месяца кастрычніка, лістапада, сьнежня, студня, мая, траўня, чэрвеня, ліпня, жніўня і г. д.

5) названьні мер, грошай, танцаў: сажня, гарца, хунта, пуда, мэтра, літра і пад.; граша, рубля, траяка, шэлега, франка, даляра і пад.; казака, вальца і пад.

6) канчаткі а—я ў родным склоне маюць і іменьнікі ніякага роду адзіночнага ліку: сяла, акна, вядра, мора, неба, поля, шчасьця, жыцьця, гальля і г. д.

 

Канчатак у—ю.

 

Канчатак у—ю ў родным склоне адзіночнага ліку маюць іменьнікі мужч. роду, калі яны азначаюць:

1) названьні матэрыялаў і наогул няжывых прадметаў, часьць каторых наз. імем цэлага прадмета: цукру, тутуну, алею, сьнегу, дыму, туману, попелу, пяску, прыску, агню, моху, граніту, паперу, лёду, шроту, палыну, дажджу, гароху, ячменю, кісялю, дёгцю, шоўку, аксаміту і г. д.

2) разумовыя паняцьці: розуму, жалю, гневу, сну, часу, клопату, суму, болю, страху, смутку, запалу, поступу, грому, лому, рынку, веку, року, роду, міру, дару, усходу, заходу, ценю, звычаю, пакою, жару, прымусу, сьвету, краю, адпачынку, торгу і пад.;

3) прадметы зборныя: люду, натоўпу, народу, лесу, гаю, бору, саду, хвойніку, ельніку, бярэзьніку і пад.;

4) іменьнікі чужаземнага пахаджэньня: факту, акту, дакумэнту, фундамэнту, экзаміну, працэнту, працэсу, курсу, тому, мэталу, ганку, пляцу, маху, гатунку, густу, гумару, кантракту, камісарыяту, інстытуту, унівэрсытэту і пад.;

5) часам адзін і той-жа іменьнік у родным склоне ўжываецца то з канчаткам а-я, то з у-ю ў залежнасьці ад таго, што ён абазначае, напр.:

а) калі абазначае асобны прадмет з пэўнаю формаю, то будзе канчатак а-я: няма (асобнага прадмета) каменя, гада, зьвера, ліста, папера (дакуманта, напр.);

6) а калі гэтым-жа іменьнікам абазначаецца нешта зборнае, то будзе канчатак у-ю: “няма каменю” (каменьняў, масы); “там зьверу шмат і ўсялякага гаду”; “назьбіралі лісту”; “не хапіла паперу”; “ня было вечару” (забавы), але “чакаў вечара” (канец дня);

6) у некаторых словах у родным склоне канчатак а-у ўжываецца аднолькава, з роўным значэньнем, напр.: з моста і з мосту, аўса і аўсу, чацьвярга і чацьвяргу, дня і дню, плота і плоту, дома і дому, да поўдня і да поўдню, з воза і з возу;

7) у назовах гарадоў, рэчак, краёў, сёл, вёсак родны склон канчаецца: а) у вадных выпадках на а (я): з Барысава, з Рагачова, з Кракава, з Магілёва, з Міра, з Любліна, з Кіева, з Капыля, з Сьвержына і пад.;

б) у другіх ужываюцца абудвы канчаткі— а (я)—у (ю): з Гомеля і з Гомелю, з Нясьвіжа і з Нясьвіжу, з Бэрліна і з Бэрліну, з Парыжа і з Парыжу;

в) а ў трэціх ужываецца заўсёды канчатак— у (ю), калі аснова канчаецца на к: з Менску, Слуцку, Смаленску, Полацку, а таксама ў іменьніках: з Каўказу, Крыму, Ягіпту, Тыфлісу, Дону, Дунаю, Лёндону, Рыму, Мадрыду.

Практыкаваньне 33. На вуліцу сьмецьця ня выносяць. Прыглядайцеся да жыцьця белага сьвету. За туманам сьвету ня відно. Маленькі сабачка да веку шчаня. Нідзе агню ня відно. Жаўцеюць палоскі позьняга аўсу ці ячменю. Бегала ліска каля лесу блізка. Без правадыра войска гіне. За вачыма сьвету ня бачыць. Няма дыма без агню. Вада затапіла многа берагу. На беразе стаяла многа народу. Далёка ад нашага краю ёсьць вялікія азёры, або моры. Ад чужога шалу ў галаве круціцца. У чужую галаву розуму не накладзеш. Шукай ветру ў полі. Каяньне ёсьць, да павароту няма. Голы разбою не баіцца. У страха вочы вялікія. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. Без абручыка, бяз дна—нідзе дзірачкі няма (яйцо). Пасярод лесу дзежка кісьне (яблык). Не разьбіўшы гаршчочка, ня будзеш есьці кашкі (арэх). Тань, да тавару ня гань. З чужога коніка і ў гразі злазяць. Нават свойскія качкі і гусі пачуваюць час выраю. Усе птушкі слухаюць свайго правадыра. Каля шляху, у чыстым полі, магіла стаіць. Недалёка ад берагу было падводнае каменьне. Баючыся трэску, і ў лес ня трэба хадзіць. Штодня варкатня.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных