Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Задачка 20-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, два ці адно н.




У сяле пабудавалі каме—ы дом. Мы купілі насьце—ы каляндар. Скруча—ы, зьверча—ы па хаце скача (венік). У нас дзеравя—ыя ложкі. У сенях шкля—ыя дзьверы. Насталі вае—ыя часы. Сьцены пабеле—ы мелам. З палатна—палаце—ая і рэч. Рань—яя зорка. Побач з камяніцай стаіць драўля—ы дом. Узышла вачэр—яя зара. Каля гары былі вапе—ыя капальні. Халодны асень—і вечар. Скоша—ы луг стаіць пусткаю. Спале—ая хата ўжо адбудована. На скоша—ым лузе пасьвілі коні. Выскачылі юры з-пад каме—ай гары. Напха—ая пухам ляжыць пад вухам (падушка). Чырвоны колер, він—ы смак, каме—ае сэрца—што гэта так? (вішня). Брат прыехаў кон—а. Пісьме—аму і кнігі ў рукі. З часам з торфу робіцца каме—ы вугаль. Ні зьліча—а, ні сьпіса—а, колькі на ім абручоў (клубок). Цалава—ы, мілава—ы, пад лаву схава—ы (лапаць). Насталі кароткія тума—ыя асень—ія дні. Большая палавіна школы была застаўле—а лаўкамі. Гудуць мядзя—ыя званы. Усплыў месяц над сон—ай зямлёю. На ўзгорку рос малады сасонь—ік. Гудзе неўгамон—ых пчолак рой. Гэты звычай забабо—ы.

Практыкаваньне 21. Сьпісаць і словы з падвойнымі літарамі падчыркнуць.

Паддайце мех на плечы! Быдла аддалі на пашу. Грозен рак, да ззаду вочы. Ішло хлопцаў дваццаць пяць, пасьля зімы сьляды знаць (барана). На “саракі” мужык пытаецца, ці далёка да ракі. Льлецца крынічка, плюскоча вада. Гарох рассыпаўся па зямлі. Цягнецца нітка, а на клубок не зматаць (дарога). У паўкапе трыццаць адзінак. Даглядайце зубоў: бяззубаму блага. Наста раззула малога Цішку. Бяссонная ноч. Сьціскаецца сэрца ад болю. Страхі найчасьцей здараюцца ўначы. Увосень неба засьцілаецца хмарамі. Ціхае поле залаціцца сьпелым збожжам. Трасецца, калоціцца—аб людзях клапоціцца. Ссохлі травы. Саломеным валом не араць, а сенным канём не ваяваць. Сонны, як мёртвы. Таннае мяса сабакі ядуць. Страчанага ня вернеш. Гарох ссыпалі ў судзіну. Шпак на дубе расьсьпяваўся. Дубы наабапал лагчыны стаялі. У тузіне дванаццаць адзінак. Дзядзька хадзіў на дасьвіткі да пляменьніка. Недалёка ад нашае вёскі пачынаецца вялікі лес. Голы разбою не баіцца. Напужаная варона і куста баіцца. Рассыпаецца драбней маку. Ніткі ссукалі ды сталі віць клубок. Вецер расьсявае травяное насеньне па зямлі. Мой брат ехаў конна. Ранены алень часта кідаецца на стральца. Разводзяцца зубры дужа няскора, бо цяляты ссуць надта доўга.

 

§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных.

 

ПРАВІЛА 18. 1) Злучэньні ТЦ, ЧЦ, чуваць як ЦЦ, а злучэньні ТЧ, ДЧ, як ЧЧ

 

 

чуваць: пішацца:
маццы (матка) матцы
даццы (дачка) дачцы
загаччык загадчык
рэццы рэчцы
старасьвеччына старасьветчына

 

і г. д.

 

Злучэньне ДС, дае ў вымове Ц, але пісаць трэба ДЗ

чуваць: пішацца: заместа:
люцкі людзкі людскі
швэцкі швэдзкі швэдскі

 

і г. д.

 

3) Злучэньне ТС дае Ц

 

чуваць і пішацца: заместа:
полацкі полатскі
брацкі братскі
брацтва братства

 

і г. д.

 

4) Злучэньні ЖС, ЗС даюць С

 

чуваць і пішацца: заместа:
норвэскі норвэжскі
францускі французскі

 

і г. д.

 

5) Злучэньне ШЧ чуваць, як СЦ—

 

чуваць: пішацца:
косцы кошцы
мысцы мышцы

 

і г. д.

 

6) Злучэньне СЧ чуваць, як ШЧ—

 

чуваць: пішацца:
Прушчына Прусчына

і г. д.

Практыкаваньне 22. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Дудка грала жаласьліва. Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса? Матцы сорак год, а дачцы дзесяць. Лёд на рэчцы затрашчаў. Парэчкі растуць пры рэчцы. Кожная ўстанова мае свайго загадчыка. У вагародчыку расьлі кветкі. У Смаленску перахаваліся старасьвецкія сьцены. Тут стаялі ваяводзкія палацы. У Слуцку ўсё палюдзку. Па беленькай жэрдачцы чырвоны пеўнік едзе (запаленая лучына). У ваднэй дзежачцы два цесьцечкі (яйцо). Слуцкія паясы вельмі харошыя. І ў анучцы грошы вядуцца. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць. Кошцы—шуткі, а мышцы—сьлёзы. Птушка сядзела ў клетцы. Тканіна была швэдзкага вырабу. Плытнікі загналі плыты ў Прусчыну. Ногі ў рэчцы, галава ў клетцы. Шануйце старасьветчыну! Сонца пякло неміласэрна. Яму шаснаццаць год. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. Боская ласка ня дасьць нам хлеба і мяска. Сьціскаецца сэрца ад жалю.

Практыкаваньне 23. Сьпісаць і заўважыць правапіс слоў, надрукаваных звычайным шрыфтам.

Матцы сорак год, а дачцы дзесяць. У Слуцку ўсё палюдзку. Парэчкі растуць пры рэчцы. Пераплётчык апраўляе кнігі. Не па рэпачцы націнка, не па дзевачцы дзяцінка. У гародчыку расьлі кветкі. У сарочцы радзіўся. У Смаленску перахаваліся старасьвецкія гарадзкія сьцены. Тут стаялі ваяводзкія палацы. На лад пэрсідзкі ткуць яны. Навагрудзкі і Ашмянскі паветы—сумежны паміж сабою. Полацкія князі—беларускія. Расхадзіўся, як брацкі звон. Па беленькай жэрдачцы чырвоны пеўнік едзе (запаленая лучына). У бочцы была нячыстая вада, а ў кадушцы— чыстая. У ваднэй дзежачцы два цесьцечкі. Гэтай загадцы няма разгадкі. Слуцкія паясы вельмы харошыя. Бяда па бядзе, як па нітачцы, ідзе. І ў анучцы грошы вядуцца. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць. Кошцы далі малака ў чаропачцы. Кошцы—шуткі, а мышцы— сьлёзы. Лёд на рэчцы затрашчаў. Птушка сядзела ў клетцы. Тканіна была швэдзкага вырабу. Плытнікі загналі плыты ў Прусчыну. Ногі ў рэчцы, галава ў клетцы (каноплі).

ПРАВІЛА 19. 1) У злучэньнях СТН, СТЛ, ЗДН і РДН зьнікае Т і Д:

чуваць і пішацца: заместа:
пачэсны пачэстны
позны поздны
шчасны шчастны
шаснаццаць шастнаццаць
слаўся стлаўся
міласэрны міласэрдны

і г. д.

2) Злучэньні ДЦ і ЦЬСЯ даюць ЦЦ:

чуваць і пішацца: замест:
дваццаць двадцаць
пятнаццаць пятнадцаць
мыцца мыцься
часацца часацься

і г. д. (бач. Прав. 17. 2), 3).

Практыкаваньне 24. Сьпісаць і заўважыць правапіс слоў, надрукаваных звычайным шрыфтам.

Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Мы вучыліся францускай мове. Лепш позна, як ніколі. Сонца пякло неміласэрна. Яму шаснаццаць год. Слаўся туман па даліне. Не радзіся краснай, а радзіся шчаснай. Двойчы дзесяць —дваццаць, а двойчы дзевяць —восемнаццаць. Стаіць дуб, на дубе дванаццаць гнёзд, у кожным гнязьдзе па чатыры сініцы, у кожнай сініцы па чатырнаццаць яец—сем чорных і сем белых (год). Яны спазьніліся на лекцыю. Конь і на чатырох нагах спатыкаецца. На беднага Макара шышкі валяцца. Чужое лычка плаціцца рамушком. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. У голад і нішчымнае смачна есца. Дудка грала жаласьліва. Позьняя восень. Старое нешта ўсё ўспамінаецца. Некі невядомы жаль уздымаецца. Мы рашалі вусныя задачкі. Сьведкі былі пачэсныя людзі.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных