Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Задачка 13-ая. Сьпісаць і паставіць літарыо, а.




Папсавала гр—зь дарогу. На балоце гр—зка. Чыстых хмарак валаконцы сталі ў круж—чак. Сад пакрыўся ж—ўтым лістам. Неба пакрылася ч—рнаю хмараю. Папсавала гр—зь дарогу. Куча бяр—зак расла пры дарозе. Пр—слы гнілыя на землю ляглі. Ціха на полі ў палудзень гар—чы. Над палямі змр—к прарваўся. Яму ўж— ш—сты год. Кветкі паж—ўклі. Краскі зацьвілі ж—ўценькім цьветам. Ч—ран мак, да смачан. Чуж—е лычка плаціцца рамушком. Ч—рная рыза не спасе, а белая ў грэх не ўвядзе. Ш—ўкавы венік—лёгкі дух. Ж—нка ці звонка, дзеткі ці гудуць? Ч—рт-бы дзятла знаў, каб не яго даўгі нос. Малы малыш—к скінуўся з выш—к (ж—луд). Поле незьмяр—на, быдла нязьліч—на, пастух рагаты або цыбаты (неба, зоры, месяц). Воўны клач—к, дрэва суч—к, саломы пуч—к, рэменю шмацінка—вось і цэлая снасьцінка (хамут). Стаіць быч—к смалены бач—к (засланка). Разумен гаршч—чак, у ім сем дзірачак (галава). Пад адным капялюш—м чатыры браткі стаяць (стол). Іш—ў к нам, а прыйш—ў к вам. Бур— сьціхла. Расьцьвіла пахучая чар—муха. Памарозілі шч—кі. Скончыўся зараньне век твой, ч—лавеча!

 

Ь знак пасьля З, С, Ц, ДЗ.

 

ПРАВІЛА 10. Калі гукі з, с, ц, дз стануць перад мяккімі эычнымі, то вымаўляюцца мякка, і на пісьме ў такіх разох пасьля іх пішацца Ь (зьбіць, зьняць, зьвер, сьвет, радасьць, сьлёзы, цьвет, цьмяны, цьмець, дзьве, дзьвесьце, дзьверы, зьехаць, зьява, зьесьці).

Але перад мяккімі гартаннымі (задняязычнымі) г, к, х, яны вымаўляюцца цьвёрда, і мяккі знак ня пішацца: згінуць, скінуць, схіліцца.

Гэтае правіла не адносіцца да зацьвярдзелага гуку “ц” (памацнець ад моц). Слова “цьвет” з старога слова “твісті”.

Практыкаваньне 12. Упрочкі зьбірайся, а жыта сей. Сьветлая галоўка мысьлямі занята. Адна махнуша не гарыць, а цьмее. Асыпалася лісьце. Ад напасьці не прапасьці. Сьпі, маё дзіцятка! У каго ёсьць матка, у таго галоўка гладка. Адвага—не зьнявага. Ня шукай ты шчасьця-долі на чужым далёкім полі! Баязьліваму і страх здаецца. Не сьпяваюць птушкі. Сьціхнуў лесу шолам. Сьліна бывае заразьлівая. Гасьне корчык на камінку. Поле апусьцела. Кветкі ня сьвецяць галоўкамі яснымі. Шкло якоесь цьмянае. Наста якаясь сьлязьлівая. Мяккі сьнег лятае пухам. Маці схінулася над калыскай. Згінуў сьнег з палёў даўно. Яблыні цьвілі белым цьветам. Замерзьлі лужынкі. Цьвёрдую пасьцельку прыгатаваў мароз для мяккага сьнегу. Зачыняйце шчыльна дзьверы! Гаварыў ён зьняважліва і насьмешліва. Падзьмуў сівер, і папаўзьлі па небе сьнегавыя хмары. Ад баязьні мала прыязьні. Часьцей і гусьцей залёталі сьнегавыя пушынкі. Паспорылі за мех, а ў мяху сьмех. Сьляпы сьляпому не павадыр. Ісподак скінуўся ды разьбіўся. Апанавала млявасьць. У Нёмне рыбу вудзіў дзядзька. У нізкіх мясьцінах заўсёды зьбіраецца вада. У нашым лесе мядзьведзь—самы вялікі зьвер. З людзьмі мядзьведзь ня любіць сустракацца. Сонца шчыра разьлівала блеск прыветны і цяпло. Поле жыцьцем трапятала, ўсё пяяла і цьвіло. Чуецца говар мне сьпелае нівы.

 

§ 7. Правапіс галосных.

 

1. Літары О, Э.

 

ПРАВІЛА 11. Гукі о, э (таксама ё, е) чуваць выразна толькі пад націскам: горы, рэчкі, добра, чэрап; сьлёзы, вёдры, сені, вецер.

Калі націск зыходзіць з гэтых гукаў, то заместа о, э чуваць і пішацца а, а заместа е, ё—я: горы—гара, рэчка—рака, чэрап—чарапы; лес—лясы, вербы—вярба, увесну—вясна, сьлёзы—сьляза, вёдры—вядро, цёплы—цяпло.

Практыкаваньне 13. Горы, як волаты, падымаюцца к небу. Стаіць гара высокая, а пад гарою—гай. Наш ячмень рэдкі, а ваш яшчэ радзейшы. Шэпчуць вербы над рэчкаю. Зашаптала вярба над ракою. Пачуўся птушыны шчэбет. Птушкі ў лесе шчабяталі. Увосень холадна, а ўзімку халадней. Увесну цёпла, а ўлетку цяплей. Кужэльнае палатно ткуць з кужалю. Маладому моладасьць, а старому старасьць. Работы на полі даўно скончаны. Шэрага зайца называюць шараком. І мая капейка не шчарбата. Чалавек—гаспадар прыроды. Хто ў жніво халадку шукае, той узімку галадае. Голад і холад мучаць людзей. Садовыя дрэвы глуміць чарва. Чэрві капусту аб’елі. Глуха шэпча лес зялёны. Ці паскачаш, ці паплачаш. Цэлае лета вісеў жолуд на дубе. Жалуды растуць на дубе. Ніводзін стрэл не прапаў дарма. На вайне стралялі з гармат. Сёстры гулялі ў садзе. Сястра пашыла прыгожую сукенку. Праляцела борзда лета. Кругом усё зелена. Поле пакрылася зяленівам.

 

2. Літары Е, Я.

 

ПРАВІЛА 12. А. Гук е чуваць ясна толькі пад націскам: палена, калена, лета, мелка, асеньні, неба.

Калі націск зыходзіць з е, то заместа е чуваць я: землі—зямля, лежань—ляжыць, сем’і—сямейка, зелена—зялёны. (Бач. прав. 11).

Не пад націскам е пішацца ў наступных разох:

1) Перад ненаціскным а ці я: лесавік, сенажаць, селянін, цецярук.

2) У 3-м і далейшых складох перад націскам: ве-лі-чы-ня, зе-ле-на-ва-ты.

Але ў такіх словах, як сьвяткаваць, ясакар, якава (Ня бачыць сава, якава сама), я-зы-ка-ва-ты і іншых пішацца я, а ня е, бо тут я ў корані.

Б. Ненаціскное я пішацца:

1) Перад тым складам, на каторы падае націск: бя-да, ня-ма, ня-хай, я-на, ля-сы, зям-ля, зя-лё-ны, ве-ра-ця-но, ля-жыць.

2) У 2-м складзе перад націскам, калі ў першым няма а ці я: ня-шы-ро-кі, ня-ву-чо-ны, ля-су-на, бя-ду-на.

 

Увага: Аб тым, калі я пішацца ў канчатку, глядзі ніжэй: § 12, прав. 34; § 13, прав. 40 і 42.

Практыкаваньне 14. Ляжыць невядомы бядак. Неспакойна зашумела жыта маладое. Уся сямейка сьпіць ды спачывае. У пастушкі няма служкі. Сьпее-дасьпявае колас сіратой. Абы бяда, а шыя будзе. Мой брат любіць паляваньне. Наш сусед занядужаў. Зямля мае галападобную форму. Усьлед думкам неспакойна вецер падпявае. Сенажаць ужо скошана. Птушкі перасталі сьпяваць. У няўмекі рукі калекі. Няшырокая дарога падымалася на горку. У нашага суседа была ўчора бяседа. Селянін арэ сваё поле. Каля гаю стаіць векавечны курган. Сьнегавая вада. Веснавая кветка. Бачыць вока, да ляжыць далёка. Ня бачыць сава, якава сама. Кожная рэч мае велічыню. Садовіна яшчэ зеленаватая. Цянькі на два дзянькі. Ці цяпер, ці ў чацьвер. Жар быў нястрывалы. Памятай мяне, як я цябе. Павесялела сялянская доля. Пацямнела ў хаце. Нешчасьлівая доля. Зелянее травіца. Вада ў рэчках абмялела. Сяляне аруць сваё поле.

ПРАВІЛА 13. На словы не, без ня падае націск; яны становяць як-бы частку таго слова, перад каторым стаяць, і дзеля гэтага часам пішацца не, без, а часам— ня, бяз. Ужываньне гэтых слоў падлягае правілу 12, і пішацца ў іх то е, то я, у залежнасьці ад таго, на якім складзе націск: не магу, не хачу, не знайшоў, не пе-рас-та-юць, не пе-ра-жы-веш, не дзе-ля таго; ня буду, ня ведаю, ня шуміць; без вады, без ахвоты, бяз хлеба, бяз дроў.

Словы цераз, перад, і пера нязьменна пішуцца з літарай е, бо заўсёды перад е будзе стаяць ненаціскное а; напр.: цераз мост, перад намі; перавоз, церасчур і т. д.

Словы дзеля і каля прынята пісаць нязьменна з літарай я на канцы: каля мліна, каля броду, каля мяне, каля вады; дзеля гэтага, дзеля таго.

Практыкаваньне 15. Ад прыбытку галава не баліць. Ня слухаеш ківа, паслухаеш кія. Без правадыра войска гіне. Будзе кій, да не такі. Ніхто ня дасьць самохаць волі. Нішто багатых ня турбуе. Без ахвоты няма работы. Ня так шкода, як нявыгода. Адважны не баіцца няўдачы. Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Упартыя адзін другога не пераважаць. Цераз сілу і конь не пацягне. Тады хіба перастане, як уся сарока бела стане. Дзіця перапалохалася ды захварэла ад пярэпалахаў. Летась у нас былі пярэбары на новую кватэру. Баяцца не цівуна, а яго бізуна (старая прыказка). Без падпалу дровы не гараць. Чужым розумам век не перажывеш. Бяз штучкі ня ступіць. То не бяда, што ня п’ецца вада. Каля рэк туман падымаецца. Не шкадуе, хто серадуе. Каля плоту расла крапіва. Перад невадам рыбы ня ловяць. Перад Тодарам расхадзіўся ходарам. Сын вярнуўся дзеля хворае мацеры. Цераз мора катоў хвост (восілка на вядры). Запас бяды ня чыніць. Няпрыветна цераз вокны ночка пазірае.

 

3. Літара Е ў складовых пасьля націску.

 

ПРАВІЛА 14. У складох пасьля націску ў аснове слова заўсёды пішацца е: (восень, вецер, возера, певень, лецейка, брацейка, вучыцвль, выехаць, выцерабіць, вывесьці, сіненькі, беленькі, патрэбен, повен), а таксама ў такіх разох, як— чытае, гуляе, бялее—чытаеш, гуляеш, бялееш.

У словах— памяць, месяц, пояс, заяц, чэлядзь, дзевяць, дзесяць, тысяча— пішацца я, бо тут я ў корані.

 

Увага: Гэтае правіла агулам можна выразіць так: “У складох пасьля націску пішацца Е за выключэньнем тых слоў, дзе Я ў корані або ў канчатку”.

Практыкаваньне 16. Увосень багат і верабей. У месяцы маі зелянеюць гаі. Ціха на полі ў палудзень гарачы. Повен хлявец белых авец (зубы ў роце). Што шуміш так неспакойна, жыцейка, у полі? Вот і лецейка настала. Адным поясам тысяча падпіразана (сноп). Лён пакрыўся харошанькімі сіненькімі красачкамі. Цыган як галее, дык сьмялее. А цемната ўсё гусьцее і гусьцее. Аж дзервянее ў жнеек рука. Жыта ўжо высьпела. Вывела ваўчыха трох ваўчанят. Ластавачка вылепіла харошанькае кругленькае гнязьдзечка. Усюды зелень і кветкі. Ад лецечка да лецечка чакай, маё дзецечка. На нашым лузе вялікае возера. Чуліся гукі дзявочых песень. Сонейка весела пазірала з неба. Пасеку выцерабілі. Чуваць птушыны шчэбет. Чэрвень, ліпень і жнівень—летнія месяцы. А які месяц верасень? Вершы вучаць напамяць. Мне стала вусьцішна і боязна. У дзесятку дзесяць адзінак, а ў тузіне—дванаццаць. Маленькае, кругленькае—да неба дакінеш (вока). Заяц шпарка бегае. Свой свайму паняволі прыяцель.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных