Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Знакі прыпынку пры прыдатках.




 

ПРАВІЛА 3. 1) Прыдатак (дапасованы і недапасованы) выдзяляецца ў сказе коскай. Калі прыдатак стаіць у сярэдзіне сказу, то выдзяляецца коскамі з абодвых бакоў. (Сядзелі яны, бедныя, у куточку ды плакалі. Недалёка, пад гарою, было балота. Праляцела борзда лета, наша сьветлая пара).

2) Прыдатак-іменьнік, на які хочуць зьвярнуць асаблівую ўвагу, выдзяляецца працяжнікам. (Сьпераду ляцяць самыя разумныя і дужыя птушкі— правадыры. Я ня вельмі люблю гэта дзерава— асіну).

3) Калі прыдатак-іменьнік і тое слова, да якога ён адносіцца, складаюць назоў аднаго прадмету, то паміж імі ставіцца злучок. (Апранула зямля-матка кажушок зялёны. Стаіць груша-сіраціна на мяжы ў полі. Зара-зараніца, хвоя-веліч, узьвей-вецер, вецер-дуронік, сын-сірата). (Бач. прав. 50, 5).

Але калі прыдатак-іменьнік мае пры сабе адно ці некалькі паясьняльных слоў, то выдзяляецца працяжнікамі або коскамі. (Хлебароб— мужык вясковы —вось па межах ходзіць. Крыж хваёвы— знак пакуты— тут і там чарнее. Ваўчанят водзіць аблетак— гадавалы воўк. У Пятруся быў сябра— сын суседа—яго равесьнік Антось).

4) Калі прыдатак-іменьнік—уласнае імя або стаіць пры ўласным імі, то не выдзяляецца ніякім знакам. (Аддалі замуж яго дарагую сястру Касю).

5) Калі прыдатак азначае пералічэньне, то перад ім ставіцца двухкроп’е. (Па дарозе пападаліся ўсялякія грыбы: казьлякі, асавікі, зялёнкі, лісіцы і іншыя).

6) Калі прыдатак злучаецца з азначальным словам такімі словамі, як або, ці, нават, ажно, асабліва, гэта значыць (г. зн.) і іншым, то перад гэтымі словамі ставіцца коска. (Па моры ходзяць караблі, або вялікія параходы. Просіць шчыра грамацея, ажно шапку скінуў).

7) Калі прыдатак азначае якую-небудзь асаблівую назву— кнігі, газэты, твору, мясцовасьці, параходу ці чаго падобнага, то яго бяруць у двукосьсе. (Мы чыталі часопісь “Полымя”. Па Нёмне ходзіць параход “Беларускі Селянін”).

 

Увага. Калі ў сказе няма таго слова, да якога адносіцца прыдатак, выражаны асабліваю назваю, то ён ставіцца ў форме дапаўненьня. (Мы чыталі “Новую Зямлю”). У праціўным разе ён ставіцца ў назоўным склоне. (Мы чыталі поэму “Новая Зямля”).

 

Практыкаваньне 2. Сьпісаць і прыдаткі падчыркнуць.

Грышка, хлопчык невялічкі, вышаў з дому ў поле. Янка, брат майго таварыша, надта любіць паляваньне. Вісьне скарга ўздоўж Нёмна, Беларусі сына. Устаў назаўтра ён ранютка, да усходу сонца. Будзеш ты чытаць нам, цёмным няўмекам. Горад Полацак пабудован у незапомныя часы. З поўначы холаду, сіверу буйнага, гусі на поўдзень ляцяць. Могілкі ў полі адны-адзінюткі. Два браты, Алесь і Антось, згаварыліся пайсьці ў грыбы. Толькі-ж ня слухае неба іх мовы—жальбы ржаных каласоў. І застогнеш, як над нівай той мужык-араты. Між узгоркаў, над ракою, выглядае сіратою наша беднае сяло. Раніцай, халадком, ісьці было нішто. Доўга, нават цэлыя годы, чуваць пах ляснога пажару. А там, проці сонца, зноў поўзалі хмаркі. Хвоя-веліч стаіць на кургане. Як ліхія думкі-мысьлі, над зямлёю хмары зьвісьлі. Пышны ўбор іх—лісты—пазрывала. Муж-нябожчык усплыў на думку. Вобразы мілыя роднага краю—смутак і радасьць мая! Адпачыўшы зноў конь цягне сошаньку-крывулю. І яго панукі-крыку не чакае Сіўка. У Пятруся быў сябра—сын суседа, яго равесьнік Антось. Няхай жыта—нашу ўцеху—не кране град ніколі! А там, каля агню, варушыліся і бегалі дзеці. Рана ўстала Алена—да сонца. Было тут, у дубох, адно прыгожае месца. І рэчка ў хвалях-жалобе бяжыць, і неба праз сьлёзы глядзіць. У цёмным лесе, у вялікай нары, вывела ваўчыха трох ваўчанят. За вёскай, на полі, узрастае сасонка. І сьніцца ёй, беднай, што вецер зьнямее, настане цяпло і спакой. На чужыне жывуць птушкі ўсе разам: і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі. А навокала—драбяза: валасянкі, падманкі, беражанкі і жаваранкі. За акном, на прызьбе, віднелася касматая галава сабакі Мушкі. Памаленьку, незаметна для нас самых, у нашу душу засяваецца зерня страху. Расьце добра і прыгожа, ажно глянуць міла. Год мае чатыры пары: вясну, лета, восень і зіму. Скарына—доктар лекарскіх навук—на вежы сочыць зоры. У сваім жыцьці Андрэй кіраваўся прыказкай: “Хто не працуе, той ня есьць”. Раз толькі пасварыліся хлопцы, і пасварыліся за глупства—за ножык-цыганчык. Мы вышлі на палянку “Кірылава Магіла”. Увесь кавалак, аж да крыжовых дарог, засявалі нашы мужыкі. Вечарамі мужыкі зьбіраліся ў крайнюю хату дзеда Юркі.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных