Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Знакі прыпынку ў складана-залежных сказах.




 

ПРАВІЛА 10. 1) Залежны сказ аддзяляецца ад свайго асноўнага сказу коскай. (Ня шукайце кветак у полі, калі вясна к нам ня прышла. Кожнае стварэньне прызвычаена да таго жыцьця, якім яно жыве, і да таго месца, дзе яно жыве).

2) Калі залежны сказ стаіць у сярэдзіне асноўнага, то ён выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў (Сад, што быў чорны, ужо распусьціўся. Гай, што быў цёмны, зазелянеўся).

3) Сузалежныя сказы аддзяляюцца адзін ад другога, як у злучным сказе: 1) коскаю, калі сказы кароткія, і 2) кропкай з коскай, калі сказы значна пашыраныя (разьвітыя) або маюць пры сабе залежны сказ. (Будзеш ты чытаць нам—цёмным няўмекам, што там у кнігах пішуць, што мы ў сьвеце значым, бо мы самі цёмны, сьвету мы ня ўбачым. Калі асеньнія навіны зьмянілі сад, калі з бяроз рваў лісьця вецер, а мароз, наліўшы ягады рабіны, траву губіў; калі патроху чырванелі чаромха, ліпа, стройны клён, а гнёзды змрочныя варон між голага гальля чарнелі, і грозны вечару пажар палаў між бура-сівых хмар; калі асеньні вецер дзіка стагнаў і глуха па начах грымеў у наш залезны дах,—тады да лета Вераніка ад нас зьнікала ў інстытут. М. Багд.).

4) Калі прапускаецца прычынны ці параўнальны злучнік, то звычайна ставіцца двукроп’е. (Горш, калі баішся: і ліха ня мінеш, і надрыжышся); а калі прапускаецца ўмоўны злучнік, то ставіцца працяжнік. (Лета праляжышзімою з торбай пабяжыш. Ня хочаш з моладасьці працаваць—будзеш пад старасьць з торбай танцаваць).

 

Практыкаваньне 11. Сьпісаць і заўважыць знакі прыпынку ў складана-залежным сказе.

Люблю пазіраць я на поле вясной, як ветрык жартлівы плыве збажыной. Люблю я дарогі, што леглі між гор, і грушы старыя, што ў жыце шумяць. Што сёньня зробіш, таго заўтра ня будзеш рабіць. Тады, госьць, бывай у мяне, калі поўна ў гумне. Моцна сьпіць шырокая рака: глядзіш на яе—і здаецца, што яна мёртвая. А крыгі, як дзікія зьверы, злосна скрыгічуць, як ворагі людзкога шчасьця. Як сьнег растае, як сонейка пойдзе ўгару, то лічы, скора папрылятае “вырай” з-за мора; а як абсохне зямля, ды спадуць рэчкі, пойдуць у поле цёлкі і авечкі; і кожны весел, лёгкі, як пташка, хоць усякі працуе, як тая мурашка. Улетку вятры, што веюць над сушай, робяцца цёплыя. Край неба, дзе зайшло сонца, блішчаў шырокаю чырвонаю стужкаю. Весела пазіраў стары лес, што рос за сялом ды цягнуўся па краёх поля. Мёд носяць рабочыя пчолы, каторых у вульлі вельмі многа. Мы ня прывыклі бачыць тае карысьці, якую прыносяць нам птушкі. Ёсьць на сьвеце бязводныя пустыні, дзе не растуць ні травы, ні дрэвы. За хатай поле пачыналася, дзе жыта хораша гайдалася, і рос ячмень, авёс і грэчка. На зямлі ёсьць суша, на якой стаяць будынкі, растуць дрэвы, засяваюцца нівы, пасецца статак і іншае. Ёсьць такія месцы на поўдні, дзе зіма лічыцца самай прыемнай парою году. Я ня знаю, чым я так прыкуты да тваіх, мой родны краю, вобразаў пакуты. Няхай плачам ў сіняй далі песьня разальлецца, каб ўсе людзі ў сьвеце зналі, як нам тут жывецца! Глядзела Анелька, як бацька поўнымі жменямі рассыпаў па полі дробныя зярняткі. Людзі любяць птушак за тое, што яны прыгожыя. Прачнуліся пчолкі ад зімовага сну і бачаць, што сонейка сьвеціць, што ўсюды ўжо цёпла. Дзед расказаў нам, што пчаліны рой складаецца з маткі, трутняў і рабочых пчол. Лёгка вытлумачыць сабе, чаму на марозе залезныя рэчы здаюцца халаднейшымі, а дзеравяныя, скураныя і суконныя—цяплейшымі. Зразумела, чаму на сякеру робяць дзеравянае тапарышча, а не залезнае. Таксама зразумела, чаму ўлетку мокрыя дошкі хутчэй сохнуць пад залезным дахам, чымсі пад страхою. Як лёгкі дым, як лёгкі пар, расталі ў небе кучы хмар. Там, дзе расьце шмат лесу, чалавек талянтуе лесам. На дварэ было цёмна, як у скляпеньні. Сошку сваю ты нанова наладзь, лепш каб было, чалавеча, араць. Добра глядзі, каб агрэху ня даць; усё, як належыць, на полі урадзь. Мурашнік робіцца так, што дае прыпынак і схованку мурашкам і ад холаду, і ад дажджу, і ад сьпякоты. Чыста ад пырніку поле апратай, бо калі ў пырнік зерня пасееш—з працы свае карыстаць не здалееш. Зарадзіў званец—хлебу канец. Каб ня ежка ды не адзежка, дык была-б грошай дзежка. Зарадзіла мятліца—хлебу палавіца.

Задачка 7-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, коску.

Бяда што ня п’ецца вада. Усё забыта што зямлёю пакрыта. Галасок як тоненькі валасок. Гол як сакол. Дурная тая дамова дзе вала бадзе карова. І без папа ведама што ў нядзелю сьвята. Калі ўмалотна дык і завозна. Мы з табою як рыба з вадою. Глухі не дачуе дык прыложыць. Настрашыў мех дык і торба страшна. На тое і шчука ў моры каб карась не драмаў. Не бяда што чорна абы была праворна. Няма тэй хаткі каб ня было звадкі. Ня так шкода як нявыгода. Ня там траціш дзе купляеш а там дзе прадаеш. Рыба шукае дзе глыбей а чалавек дзе ляпей. Рынуў прымаўкай як гразьзю ў вочы. Цьвіце як макаўка. Цёмная ночка цягнецца доўга як год. Цесна зьбілісь нашы хаты як авечкі ў летні жар. Крыж пахінуўся як кветка ў буру. Пчала ляціць проста на тую кветку якая ёй патрэбна. Свае бяды нікому не кажы бо добры зьлякнецца а злы пасьмяецца. Кожнае каліва жыта зялёны каласок выпускае ды становіцца паважным бо яно пачувае што трымае вялікі скарб для людзей. З печы вымаюць гатовы хлеб які можна есьці як толькі крыху астыне. Шмат трэба часу і працы каб мець бохан хлеба. У моры жыве шмат усялякае рыбы якая ў нас не вядзецца. Варочаюцца птушкі ў родны край дзе летась пакінулі свае гнязьдзечкі. Ціха было на сэрцы як ціха была сама цёмная ночка. Жаль прападаў як прападае туман з усходам сонца. Чалавек разумее што яму кажуць. Чалавека разумеюць другія людзі бо чалавек мае дар слова. Чалавек можа ўявіць сабе тыя рэчы якіх няма перад вачыма. Было відаць што не на пажытак пазьбіраліся тут птушкі а дзеля якойсь іншай справы. Сьнег блішчаў як халодная сталь. Бяда як дуда: пачнеш дуць дык сьлёзы набягуць.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных