Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лекцыя 4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ 4 страница




Партрэтны жанр стаў з’яўляцца на Беларусі ў канцы ХVІ ст. Леп­шыя працы беларускіх майстроў адбіліся ў партрэтах Я. Радзівіла, А. Ас­т­рож­с­ка­га, А. Радзівіла і інш. Узнікненне стылю барока ў партрэт­ным жывапісе супала з росквітам так званага «сарматызму» – ідэало­гіі, якая падкрэслівала старадаўняе паходжанне, саслоўную і грамад­с­кую выключнасць шляхты. Сармацкаму партрэту было ўласціва знеш­няе падабенства, наяўнасць пэўных атрыбутаў (герб, надпіс) ці прад­ме­таў, якія адлюстроўвалі прыналежнасць персоны да групы «абра-ных». Такія рысы ўласцівы «рыцарскім» партрэтам К. Весялоўскага, М. Паца, А. Завішы, К. Сапегі, Ю. Радзівіла і інш.

У другой палове ХVІІІ ст. з распаўсюджаннем Асветніцтва баро-ка пас­ту­по­ва саступае месца новаму стылю – класіцызму з уласцівымі яму напускной урачыстасцю ў выглядзе і позах персон, вытанчанасцю дэ­та­ляў, прысутнасцю дэкаратыўных элементаў антычнасці. У ліку за-сна­ва­ль­ні­каў школы класічнага жывапісу на быў прафесар Віленскай Га­лоў­най школы Ф. Смуглевіч (1745-1807).

Скульптура мела культавае прызначэнне і выраблялася для ката-ліц­кіх і ўніяцкіх храмаў як элемент алтароў. Выявы Бога і святых вы-раб­ля­лі­ся з дрэва с выкарыстаннем фарбаў і пазалоты. Найбольш вы­раз­ныя ўзоры стылю барока адбіліся ў алтары будслаўскага касцёла (1643-1651). Своеасаблівыя свецкія матывы ў скульптуры адбіліся ў над­ма­гі­ль­ных партрэтах знатных нябожчыкаў.

Пачатак тэатральнага мастацтва звязваюць з народным лялечным тэ­ат­рам – «батлейка» (ад паланізаванай назвы горада Вiфлеем, дзе, на-радзiўся Iсус) або «Вяртэп», «Яселка» ці «Жлоб». Арганізатарамі відо-віш­чаў напачатку былі вандруючыя манахі, студэнты ці іншыя адука­ва­ныя людзі. Сцэнай для выступлення лялечных артыстаў служыла трох- ці двух’ярусная скрыня. Так, на верхнім ярусе батлейкі паказ-валі дзеі на рэлігійныя сюжэты, на ніжэйшых – з народнага жыцця. Як правіла, апошнія складалі народную драму «Цар Максіміліян», жан-равыя сцэнкі – «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі – купец польскі», «Бэрка-карчмар», «Цыган і цыганка» і інш.

Цэнтрамі мастацкай культуры Беларусі зрабі­лі­ся магнацкія рэзі-дэнцыі ў Гародні, Нясвіжы, Ружанах, Слоніме і інш. гарадах. Выпіса-нымі з-за мяжы музыкантамі, сцэнографамі, балет­май­с­т­ра­мі стваралі-ся школы для падрыхтоўкі ар­тыс­таў з ліку прыгонных юнакоў і дзяў-чат. Так, частка нясвіжскага зам­ка адводзілася пад тэатр, музычную і балетную школы. У 1746 г. жон­ка магната Ўршуля Радзівіл паставіла на сцэне сваю камедыю «Дасціпнае каханне». Струннай капэлай, му-зычнай і балетнай школамі, адмысловым «Новым домам оперы» сла-вілася рэзідэнцыя гетмана М. К. Агінскага ў Слоніме. Музычная капэ-ла, а таксама школа па падрыхтоўцы прыдвор­ных артыстаў належала А. Тызенгаузу. Яго тэ­атр па майстэрству і славе пераўзышоў астатнія ва ўсёй РП. Магнаты Тыш­ке­ві­чы заснавалі тэатры з прыгоннымі арты-стамі ў Свіслачы і Плеш­ча­ні­цах. Усяго да канца існавання РП на Бела-русі мелася 26 тэатраў і каля 30 аркестраў. У цэлым мастацкая культу-ра Беларусі XVIII ст. мела выразны свецкі і элітарны характар.

4. У вынiку аб’яднання Польшчы з ВКЛ суадносiны сiл ва Усход­-няй Еўропе паступова змянялiся на карысць РП. Таму паспрыяла ўз-нік­нен­не ў Маскоўскай дзяржа­ве – так званага «смутнага часу», выклі-канага крызісам царскай улады. Свае прэтэнзіі на трон выказаў беглы манах Р. Атрэп’еў, які абвясціў сябе сынам Івана ІV Дзмітрыем. Пры падтрымцы Жыгімон­та ІІІ і ваяводы Ю. Мнішака Ілжэдзмітрый з 4-тысячным войскам ру­шыў на Маскву і ў чэрвені 1605 г. заняў яе. У тым самым месяцы са­маз­ва­нец каранаваўся на царства пад іме-нем Дзмітрыя І. Але, заха­піў­шы трон, ён не здолеў выправіць цяжкога ста-новішча, у якім знаходзі­лі­ся расійскае грамадства і яго гаспадарка. Акрамя таго, прысутнасць у Маскве чужых (польскiх, лiтоўска-бела-рускiх) войск выклiкала незадавальненне масквiчоў. 17 мая 1606 г. у вынiку змовы баяр i паўстання гараджан Iлжэдзмiтрый быў забіты.

Новым царом быў абраны Васіль Шуйскі (1606-1610), але змена ўлады не палепшыла цяжкога становішча. У Расii распаўсюдзiлiся шматлiкiя антыўрадавыя выступленнi сялян, казакоў, нават дваран. На фо­не агульнага незадавальнення В. Шуйскім у 1607 г. узніклі чуткі аб Дзміт­рыі І, які ў Старадубе (Браншчына) збірае сілы для новага пахо-ду на Маскву. 1 мая 1608 г. новаму самазванцу М. Малчанаву ўдалося раз­біць царскае войска, падыйсці зусім блізка да Масквы і стаць лаге-рам каля в. Тушына. Каб перамагчы «тушынскага злодзея», паслы Шуй­с­ка­га звярнуліся за дапамогай да Швецыі, абяцаючы саступіць ёй пры­бал­тый­с­кія землі. Але як толькі на баку цара выступілі шведы, РП усп­ры­ня­ла гэта як недружалюбны акт і прыступілася да адкрытай ін-тэр­вен­цыі. У вераснi 1609 г. яе войскi асадзiлi Смаленск, а ў чэрвені 1610 г. разбілі царскіх стральцоў. У Маскве група дваран звергла В. Шуй­с­ка­га трону і пастрыгла яго ў манахі. Улада перайшла да 7 баяр на чале з князем Мсціслаўскім. Паводле падпісанай 17 жніўня 1610 г. «сямібаяршчынай» і гетманам С. Жалкеўскім дамовы, на рускі трон зап­ра­шаў­ся сын Жыгімонта ІІІ каралевіч Уладзіслаў. Маскоўскі Крэмль аддаваўся пад ахову польска-літоўскага гарнізона.

У тых умовах Ілжэдзмітрый ІІ быў вымушаны ўцякаць з Тушына i у снежні 1610 г. ён быў забіты сваiмi былымi прыхiльнiкамi.

У адрозненне ад вышэйшага баярства, асноўная маса дваран і прос­та­га люду адмовілася прысягаць Уладзiславу і выступіла супраць ін­тэр­вен­таў. Першая спроба апалчэнцаў выбіць захопнікаў з Масквы ў маі 1611 г. скончылася няўдала. У верасні 1612 г. другое апалчэнне на­ ча­ле з Дз. Пажарскім і К. Мініным нанесла паражэнне войску гетма­на ВКЛ Я. Хадкевіча, якое ішло на дапамогу акружаным у Крамлі су­ай­чын­ні­кам, і 6 снежня ім давялося капітуляваць.

У студзенi 1613 г. на Земскiм Саборы ў Маскве быў абраны новы цар – 16-гадовы М. Раманаў (1613-1646), а 11 ліпені ён «вянчаўся на царства». Такім чынам, для расійскага грамадства «смутны час» скон­чыў­ся. Але каралевіч Уладзіслаў не пакідаў спроб завалодаць расій­с­кім тронам. Распачаты ім у 1617 г. паход войска РП на Маскву па­жа­да­най мэты не дасягнуў. Паводле перамір’я, падпісанага або-двума ба­ка­мі ў снежні 1618 г. у в. Дзявуліна, ён адмаўляўся ад правоў на трон, але да РП адыходзілі Смаленскія і Чарнігава-Северскія землі.

Пасля смерцi Жыгiмона III (1632) Міхаілам І была здзейснена ня-ўда­лая спроба вяртання Смаленска. Спроба новага караля Ўладзiслава IV Вазы (1632-1648) захапіць Маскву таксама не прынесла яму по-спе­ху. У адпаведнасці з Палянаўскім мірам ад 17 мая 1634 г., пацвяр-джа­ла­ся непарушнасць граніц паміж Расіяй і РП. Акрамя таго, Расія абавязалася выплаціць 20 000 руб., а кароль канчаткова адмаўляўся ад прэтэнзій на рускі трон.

Сацыяльна-эканамічнае становішча ВКЛ канца XVI – першай па-ло­вы XVII стст. характарызавалася ўсталяваннем фальварачна-пан-шчын­най сістэмы, умацаваннем зямельнай уласнасці феадалаў, якія ім­к­ну­лі­ся павялічыць свой прыбытак шляхам павелічэння эксплуата-цыі залежных сялян.

Умацаванне прыгнёту адчуваў таксама працоўны люд гарадоў і мястэчак ВКЛ, асабліва тых, якія належалі свецкім і духоў­ным асо-бам. Адным са спосабаў пазбаўлення ад феадальнага прыгнё­ту з’яўля-ліся ўцёкі на поўдзень ВКЛ. Там, за «парогамі» Дняпра, у За­па­рож­с­кай Сечы ў канцы XVI ст. узнікла своеасаблівае напалову ва­ен­нае, этнічна неоднароднае саслоўе – запарожскае казацтва. Частка яго – так званае рэестравае казацтва – знаходзілася на службе ў ка­ра­ля РП, мела ўстойлівы прыбытак і пэўныя прывілеі.

Паўстанне запарожскiх казакоў, якое пачалося ў красавіку 1648 г., адыг­ра­ла вызначальную ролю ва ўздыме антыфеадальнага руху на бе­ла­ру­сі. Поспехі паўстанцаў на чале з гетманам Б. Хмяльніцкім у маі 1648 г. у баях з каралеўскімі войскамі пад Жоўтымі Водамі і Корсу-нем выклiкалi узброеныя выступленнi беларускiх сялян i гараджан. Для падтрымкi народнага руху Б. Хмяльнiцкi накiраваў на Беларусь казацкiя «загоны» (атрады) на чале з Галавацкiм, Крывашапкам, Ня-ба­бам, Хвясько i iнш. Адначасова ад Гомеля да Барысава, Быхава i Магiлёва рассылалiся гетманскiя ўнiверсалы з заклiкам да паўстання. Да восенi 1648 г. жыхары Мазыра, Турава, Гомеля, Рэчыцы i iх нава-колляў «усе паказачылiся i паклялiся адзiн другому стаяць да апош-няга». Асобныя фар­мі­ра­ван­ні шляхты былі разбіты пад Кобрынам, Мазыром, Чэрыка­вым і інш.

Чарговая перамога Б. Хмяльніцкага над польскім апалчэннем пад Пі­ляў­ца­мі 21 верасня 1648 г., актывізавала паўстанцкі рух на Беларусі. Мяс­цо­вая шляхта пачала фармiраваць свае сілы і вербаваць наёмнiкаў. Агу­ль­нае кiраўнiцтва шляхецкім войскам было ўскладзена на вялікага гет­ма­на літоўскага Я. Радзiвiла. У кастрычніку 1648 г. г. шля­хец­кае войска на чале са стражнікам Мірскім пасля ўпартай бара­ць­бы авало-далі Пінскам i жорстка пакаралі яго абаронцаў, забіўшы больш за 3 тыс. мяшчан, у тым лiку жанчын i дзяцей. Такi ж лёс спасцiг абарон-цаў Чэрыкава. У студзені 1649 г. Я. Радзівіл на чале 10-тысяч­на­га вой-ска прайшоў па Тураву, Петрыкаву, Мазыры, Бабруйску, Рэ­чы­цы і на працягу зімы падавіў усе лакальныя ачагі паўстання.

Вясной 1649 г. з Украіны на Палессе прыбыў 3-тысячны загон пал­коў­ні­ка Галоты і паўстанне ізноў стала разгарацца. Неўзабаве тут з’я­ві­лі­ся загоны Гаркушы, Пабадайлы, Крычэўскага i iнш. Б. Хмяль-ніц­кі працягваў накіроўваць казакоў на Беларусь, каб скаваць сілы Ра-дзівіла і не дапусціць іх злучэння з каралеўскімі войскамі. Але 21 чэр-веня 1649 г. шляхце ўдалося разграміць групоўку сялянска-казацкіх паўстанцаў на чале з М. Крычэўскім, а затым лагер Паба­дай­лы каля Лоева. У выніку паўстанцкі рух рассеяўся на асобныя плы­ні, страціў масавасць і набыў форму партызанскай барацьбы.

6 жніў­ня шляхецкае войска ВКЛ захапіла Кіеў аб’ядналася з ка-ралеўскім. 28 верасня 1651 г. Б. Хмяльнiцкі быў вымушаны падпісаць не выгадны для сябе Белацаркоўскі мір. Застаўшыся без казацкай пад-трымкi, беларускiя паўстанцы не здолелi працягваць адкрытую ба-рацьбу, некаторы час дзейнiчалi паасобку, але ў далейшым былi вы-мушаны спынiць супрацiўленне. Відавочна, што ў ліку прычын пара-жэння паўстання на Беларусі з’яўлялася ад­сут­насць такой арганіза-ванай сілы як казацтва і адзінага цэнтра кі­ра­ван­ня. Усе выступленні як сялян, так і мяшчан, былі лакальнымі і не скіроўваліся на дасягненне адзінай мэты. Тым не менш, па сваім характары, маштабах яны мелі прыкметы антыфеадальнай вайны.

Адным з вынікаў казацкага паўстання на Ўкраіне з’явілася ўвахо-джан­не яе левабярэжнай часткі (Гецьманшчыны) у Расію пад пратэк-тарат маскоўскага цара. Але пераяслаўскі дагавор ператварыў кан-флікт паміж казацтвам і польскай шляхтай у вайну РП з Расіяй.

Карыстаючыся цяжкім становішчам РП, цар Аляксей Міхайлавіч (1645-1676) вырашыў замацаваць поспех захопам суседніх з Расіяй зя-мель ВКЛ. Яго разлік на пераможную кампанію будаваўся не толькі на рускае 80-тысячнае войска (супраць 10-тысячнага шляхецкага), але і на дапамогу беларускага насельнiцтва.

З пачаткам лета 1654 г. рускiя стральцы перайшлі мяжу ВКЛ. У паў­ноч­ным напрамку за лета стральцы заваявалі Полацк, Мсціслаў, Ор­шу, у верасні – Смаленск, у канцы лістапада – Віцебск. На поўднi яны з дапамогай 20-тысячнага казацкага войска захапiлi Гомель, Ча­чэрск, Прапойск, Быхаў. Некаторыя гарады, да прыкладу, Магілёў, зда­ва­лі­ся без супраціўлення. Летам 1655 г. пачалося новае наступлен-не рускiх войск на чале з ваяводам Трубяцкім, якое скончылася захо-пам цэнтральная i заходняй часткі Беларусi разам з Вiльняй.

У ліпені 1655 г. шведскі кароль Карл Х Густаў рушыў вайной на РП і захапіў вялікую яе частку разам з Варшавай. У тых умовах шля-хецкая групоўка паспрабавала аднавіць самастойнасць ВКЛ. З гэтай нагоды Я. Радзівіл пайшоў на заключэнне саюза ВКЛ са Швецыяй і ў кастрычнiку 1655 г. пад­пі­са­ў акт так званай Кейданскай унii. Але ас-ноўная маса шляхты засталася вернай уніі «двух народаў».

Небяспека ўмацавання Швецыі прымусіла ца­ра прыпыніць бая-выя дзеянні супраць РП і 24 кастрычніка 1656 г. падпісаць з ёй так званае Віленскае перамір’е. Па яго ўмовах на акупiраванай тэрыторыі ўлада заставалася за рускімі ваяводамі. Тым з бе­ла­рус­кай шляхты, хто прысягаў цару, надавалiся пра­вы рускіх дваран. Насельнiцтва i палон-ныя павінны былі ахрысціц­ца ў праваслаўную веру Каталiцкiя i унi-яцкiя храмы зачыняліся. Ста­но­віш­ча яўрэяў значна пагоршылася.

Разам з тым паводзiны рускiх стральцоў на Беларусi выклiкалi моцнае незадавальненне мясцовага жыхарства. Цэлыя сялянскiя i ра-меснiцкiя сем’i вывозiлiся ў Расію. У выніку людзі адмаўляліся ад прыся­гі на вернасць цару і браліся за зброю. У 1658 г., калі баявыя дзе­ян­ні паміж РП і Расіяй аднавіліся, выступленні супраць стральцоў знач­на пачасціліся. На бок караля РП перайшло ўкраін­с­кае казацтва.

Пасля падпiсання мiру са Швецыяй (май 1660) РП здолела мабілі-за­ваць сілы на барацьбу за вызваленне акупіраваных тэрыторый ВКЛ. Так, 18 чэрвеня аб’яднанае войска польскай i лiтоўска-беларускай шляхты на чале з П. Сапегам разбiла войска ваяводы Хаванскага каля в. Палонка, Слонiмскага пав. У лiпенi уся Беларусь на захад ад Бярэ-зiны была вызвалена. У кастрычнiку 1660 г. войска царскага ваяводы Далгарукага было адкiнута да Смаленска.

У пачатку 1661 г. узмацняецца антырускае супрацiўленне на аку-пiраванай тэрыторыi. Так, у лютым 1661 г. адбылося паўстанне мя-шчан Магiлёва, якiя за ноч знiшчылi 2 000 стральцоў. Такiя ж паў-станнi адбылiся ў Гомелi i iншых гарадах. Восенню войска РП вызва­лі­ла Гародню і Вільню. Але на буйнамаштабныя акцыi нi у аднаго з бакоў ужо не было сiл, таму баявыя дзеяннi перапынiлiся на 2 гады.

Апошняя за час вайны на Беларусі бітва ад­бы­ла­ся летам 1664 г. пад Віцебскам, дзе былі разгромлены войскі ваяводы Хаванскага. Ас-ноўныя падзеі перамясціліся на Ук­ра­і­ну і 30 студзеня 1667 г. завяр-шыліся перамір’ем, падпісаным у в. Андрусава (каля Мсціслава). Па­вод­ле яго ўмоў, да Расii адыходзiлi Смаленскае i Чарнiгаўскае ваявод­с­т­вы, Старадубскі пав., левабярэжная Украiна, (на 2 гады) Кіеў. Запа-рожская Сеч пераходзiла пад сумеснае кiраўнiцтва. 6 мая 1686 г. умо-вы Андрусаўскага перамі­р­’я былі замацаваны «Вечным мірам», і да-поўнены пера­да­чай Расіі Запарожжа і Кіева.

У так званай Паўночнай вайне (1700-1721) Расія і РП удзельнічалі га­лоў­ным чынам як саюзнікі. Іх сумесная дзейнасць была абумоўлена ім­к­нен­нем падарваць гегемонію Швецыі ў балтыйскім рэгіёне. Пер-шая антышведская кааліцыя стала фарміравацца ў пачатку 1699 г. у складзе Расіі і Даніі. Восенню негалосна да саюзнікаў далучы­ла­ся РП. 12 лютага 1700 года саксонскія войскі, пасланыя каралём РП Аўгус-там ІІ (1697-1733) асадзілі Рыгу. У сакавіку распачала ваенную актыў-насць Данія, але ўжо ў чэрвені шведскія войскі прымусілі яе пай­с­ці на замірэнне.

У жніўні 1700 г. Расія аб’явіла вайну Швецыі. Але Карл ХІІ пасля атрыманай перамогі пад Нарвай у не лічыў яе моц­ным праціўнікам, таму скіраваў асноўныя сілы супраць РП і ў 1701 г. захапіў Варшаву, праз год – Гародню. Шляхта адрэзана­га ад Польшчы ВКЛ стварыла канфедэрацыю i вясной 1703 г. падпiса­ла дагавор з царом Расіі Пят-ром I (1685-1725) аб сумеснай барацьбе супраць шведаў.

14 студзеня 1704 г. Карл ХІІ прымусіў сейм адхіліць Аўгуста ІІ ад трона і замест яго абраць каралём Станіслава Ляшчынскага. Частка шлях­ты адмовілася прызнаваць новага караля і аб’ядналася ў Санда-мiрскую канфедэрацыю. Іх падтрымала канфедэрацыя шляхты ВКЛ. Але Аўгуст IІ сам адмовіўся ад трона, а Радзiвiлы, Пацы, Вiшнявецкiя і інш. прызналі новага караля.

Восенню 1704-1705 гг. руская армiя аднавiла баявыя дзеяннi на Беларусi. На баку шведаў змагалiся атрады Сапегi. Маёнткi i вёскi, якiя належалi саюзнiкам Пятра I, бязлiтасна знiшчалiся. У сваю чаргу рускiя войскi жорстка каралi насельнiцтва беларускiх гарадоў, якія былi вымушаны забяспечваць шведаў правiянтам i фуражом. Так, па загаду Пятра быў цалкам спалены горад Магiлёў.

У студзенi 1708 г. Карл ХII паставiў на мэце перанесцi баявыя дзеяннi на тэрыторыю Расii. Сваю дапамогу ў гэтым абяцаў украiнскi гет­ман Мазепа. На Беларусi шведы iзноў занялi Гародню i iншыя га-рады. У лiпенi таго ж 1708 г каля м. Галоўчын, Аршанскага павета яны ўшчэнт разбiлi корпус генерала Рэпнiна.

Затое 28 верасня каля в. Лясная, што пад Прапойскам, рускім салдатам, якімі камандаваў Пётр, уда­ло­ся разграмiць шведскi корпус генерала Левенгаупта і захапіць абоз з боепрыпасамі, прызначаны для Карла ХІІ. Гэта сражэнне ў многiм абумовiла шчаслiвы для рускiх войск вынiк генеральнай бітвы пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. Невыпадкова, перамогу пад Лясной Пётр І назваў «маці Палтаўскай вікторыі». Вайна са Швецыяй скончыла­ся ў 1721 г. яе поўным па-ражэннем.

Беларусь, дзе адбываліся моцныя баі паміж рускiм i шведскiм войскамi, панесла велiзарныя людскiя i матэрыяльныя страты. Пры гэ-тым гiнула i шляхта, i рэкрутаваныя ёй сяляне, нiшчылiся велiзарныя ма­тэ­ры­я­ль­ныя каштоўнасцi. Усяго на Беларусi загiнула, памерла ад ран, хваробы i голаду каля 700 тыс чал. з яе 2, 2 мiльённага насель-нiцтва. Як шведы, так i рускiя, разглядалi беларускую зямлю як варо-жую тэрыторыю, а яе багаццi як звычайную ваенную здабычу.

5. Праз 100 год пасля заключэння Люблiнскай унii унутрыпалi-тыч­нае становiшча РП стала выяўляць прыкметы крызiсу і найперш у вы­шэй­шых колах дзяржаўнай улады. Так, паўнамоцтвы двухпалатнага сей­ма пераўзыходзiлi каралеўскiя, але і ён выявіў сур’ёзную недаска-на­ласць. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку дэструктыўных захадаў маг­на­таў і іншых зацікаўленых асоб 48 пасяджэнняў сейма з 55 было сар­ва­на ў выніку выкарыстання дэпутатамі права «лiберум вета».

Пачынаючы з 1648 і да 1717 г. РП знаходзілася ў стане амаль бес-пе­ра­пын­ных войнаў з Расіяй, Швецыяй, Асманскай імперыяй, крым-скі­мі татарамі. Далёка не ўсе яны заканчваліся пераможна для яе. Су-седзi РП – Прусія, Аўстрыя і Расія адкрыта выказвалi да яе тэрытары-яль­ныя прэтэнзii. Так, у гады Паўночнай вайны (1700–1721) прускі ка­роль планаваў аддзяліць ад РП узбярэжжа Балтыкі. Аўстрыя прэ­тэн­да­ва­ла на Заходнюю Ўкраіну. Расія бу­да­ва­ла планы адносна далучэння астатняй Украіны і Беларусі.

Негатыўнае ўздзеянне на ўнутрыпалітычнае жыццё РП працягва-ла аказваць пытанне аб дысідэнтах (іншаверцах). З другога боку, не­раў­нап­раўе насельніцтва ў справах веры выклікала ўмяшальніцтва з бо­ку суседніх дзяржаў, асабліва лютэранскай Прусіі і праваслаўнай Ра­сіі. Рускія цары бралі на сябе ролю аба­рон­цы iнтарэсаў сваіх адна-верцаў у РП, а па сутнасці, умеш­ва­лі­ся ў яе ўнутраныя справы. Так, з дапамогай рус­кай арміі ў 1733 г. трон заняў Аўгуст III (1733-1763). Пасля яго смерцi кожная гру­поў­ка магнатаў выставіла ўласнага прэ-тэндэнта за трон. Расійская імператрыца Кацярына ІІ (1762-1796) пад-трымала партыю Чарта­рый­с­кіх і іх прадстаўніка – ураджэнца маёнтка Волчын Берасцейска­га пав., стольнiка ВКЛ Cтанiслава Панятоўскага, якi пры каранацыi набыў iмя Аўгуст IV (1764-1795).

Карыстаючыся падтрымкай Расіі, праваслаўная шляхта ВКЛ ут­ва­ры­ла канфедэрацыю з цэнтрам у Слуцку і дамаглася заканадаўча­га ўраўнання ў правах усіх вернікаў РП. Спроба створанай у 1768 г. у г. Бар канфедэрацыі ката-ліцкай шляхты з дапамогай зброі выступіць суп­раць парушэння «старыны» скончылася яе разгромам рускі­мі войскамі ў снежні 1771 г.

Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аў­с­т­рыя падпiсалi канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi РП, каб тым самым «прадухiлiць дзяржаву ад поў­на­га разлажэння». У выніку да Расii адыйшла ўсходняя частка Бела­ру­сі.

Прагрэсіўная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпутатаў сейма (Г. Калантай, С. Мала-хоўскi, К. Сапега і інш.) дамаглася прыняцця ім канстытуцыi. У яе ас-нову быў пакладзены прынцып падзелу ўлад. За­ка­на­даў­чая ўлада на-давалася двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 га­ды i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыс­тан­ня «лiберум вета». Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў. Выбарнасць каралёў заба­ра­ня­ла­ся.

Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе выз­на­ча­ль­най ролi у грамадскiм жыццi. Мяшчанам дазвалялася на-бываць зямельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апа­ра­це i войску. Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам за­ко­ну. Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захоўвала статус дзяр­жаў­най рэлiгii.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. была першай у Еўропе. Нягледзячы на яе абмежаваны характар, яна ме­ла прагрэсіўны характар: лiквiдоўвала феадальную анархiю, стрым­лі­ва­ла свавольства магнатаў, пашырала правы мяшчанства, спры­я­ла развіццю буржуазных адносін.

2 ліпеня 1791 г. была здзейснена спроба пазбавiць Расiю пад­с­та­вы для ўмяшання ва ўнутраныя справы РП пад выглядам абароны правоў праваслаўных вернiкаў. З гэтай нагоды ў Пiнску быў склiка­ны вы-шэйшы сход праваслаўных дзеячаў – «Генеральная кангрэгацыя», якiя пастанавiлi: замест расiйскага Сiнода прызнаць вяршэнства Канстан-цiнопальскага патрыярха i абраць аўтакефальнае кiраванне ў РП.

Тым не менш, ні канстытуцыя, ні кангрэгацыя не абаранiлі краіну ад далейшага крызісу дзяржаўнасці. 14 мая 1792 г. у Пецярбургу пра-ціў­ні­ка­мі рэформ быў абвешчаны акт канфедэрацыi, а з г. Таргавіцы (Падолле) на Варшаву пад лозунгам абароны самабытнага дзяржаў-на­га парадку рушылі сілы канфедэратаў пры падтрымцы 100-тысяч-на­га расійскага войска. 24 ліпеня 1792 г. на іх бок перайшоў сам ка-роль, а яго войска – у падпарадкаванне канфедэратаў. Патрыятычна нас­т­ро­е­ныя генералы Касцюшка, Панятоўскі і інш. падалі ў адстаўку.

Тым самым праціўнікі рэформ падрыхтавалi новы падзел РП. Так, 12 студзе­ня 1793 г. у Пецярбургу была падпiсана канвенцыя па-мiж Расiяй i Прусiяй, паводле якой да Расii адыйшлi землi Цэнтра­ль­най Беларусі, а таксама правабярэжная Ўкраiна.

Патрыятычна настроеная шляхта ўстала на шлях узброенай бара­ць­бы за вяртанне да РП страчаных тэрыторый. Цэнтр па падрых­тоў­цы паўстання размяшчаўся ў Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арга-нiзацыя на чале з палкоўнікам Я. Ясiнскiм. Паўстанцы звязвалі свае спадзяваннi на поспех са славутым генералам Т. Касцюшкам. 24 сака-віка 1794 г. у Кракаве ён абвясціў «Акт паў­с­тан­ня грамадзян» і заклi-каў да ўдзелу ў вызваленнi краiны. У ноч з 22 на 23 красавiка паўста-лі жыхары Вiльнi. Я. Ясінскі ўзначаліў часовы ўрад – Найвышэйшую Лiтоўскую Раду.

У маі пасля вызвалення Варшавы была сфарміравана Найвышэй-шая нацыянальная Рада з 40 чал. на чале з Т. Касцюшкам. Як каман-ду­ю­чы ўзброенымі сіламі ён абвясціў агульную мабілізацыю, накiра-ваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiўленнем; разаслаў зва­ро­ты да насельніцтва. У прыватнасці, сялянам гарантавалася апека ўра­да; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi. Складзеныя з сялян ат­ра­ды зваліся касінерамі.

У канцы чэрвеня 1794 г. ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Ахопленая паўстаннем тэрыторыя стала няўхільна звужацца. 12 жнiўня склалі зброю абаронцы Вільні. 17 верасня 1794 г. пад Круп-чыцамi каля Кобрына генерал А. Сувораў разбiў корпус Серакоўскага, а ўсе ацалелыя паўстанцы адступілі на тэрыторыю Польшчы. 10 каст-рычнiка на падыходах да Варшавы, пад Ма­ця­ё­ві­ца­мі адбылася другая буйная бiтва паўстанцаў з рускiм войскам, якая скончылася іх разгро-мам. Паранены Т. Касцюшка трапіў у палон, а новым галоўнакаманд-уючым быў прызначаны Т. Ваўжэцкi. Але ваенная ініцыятыва па-ра-нейшаму належала рускім войскам. Пас­ля капітуляцыі Варшавы і аб'яўленай А. Суворавым амністыі паўстан­цы паўсюдна на працягу тыдня склалі зброю. Такiм чынам, першая спроба шляхты аднавiць РП у межах 1772 г. была няўдалай. Асноўныя прычыны паражэння – у значнай перавазе ўзброеных сiл Расii.

13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле РП. У лі­ку іншых зямель да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. РП перастала існаваць, галоўным чынам, з-за нястрыманага сва­во­ль­с­т­ва магнатаў, недасканаласці сістэмы дзяржаўнага кіравання і мэ­та­на­кі­ра­ва­най палітыкі суседніх дзяржаў.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных