Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лекцыя 8. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ. 2 страница




Духавенства таксама з’яўлялася неаднародным, але больш закры-тым саслоўем, прычым, нехрысціянскія святары ў яго не ўваходзілі. Пра­ва­вое становішча духавенства ўсіх хрысціянскіх вызнанняў у пэў­най ступені адрознівалася. Асабліва важнае становішча займала пра­вас­лаў­нае святарства, якое, акрамя рэлігійных, выконвала ідэ­а­ла­гіч­ную, адміністрацыйную (вядзенне метрычных кніг) функ­цыі і здзяй­с­ня­ла пэўны кантроль за маральнасцю і ладам мыслення сваіх пры­ха­жан. Духоўнае саслоўе, (белае і чорнае духавенства) у 60–70-х гг. XIX в. было вызвалена ад абявязковай спадчыннай службы: дзеці свя-тароў атрымалі права патомных і асабістых ганаровых грамадзян, до-ступ да свецкай адукацыі, магчымасць паступлення на дзяржаўную службу. Устойлівасці гэтага саслоўя і ў канцы XIX – пачатку XX ст. спрыяла за­ха­ван­не прывілеяў (вызваленне ад ваеннай службы, шэрагу па­дат­каў і павіннасцей) і адначасова рэгламентацыя іх правоў (заба-рона аб­ран­ня прамысловых заняткаў і г. д.).

Купцы ўваходзілі ў склад з трох, затым (1863) дзвюх гільдый. Для за­мож­ных сялян і мя­шчан пераход у купецкае саслоўе не толькі вы-зваляў ад цялесных пакаранняў, але і даваў права на пашпарт і свабо-ду перасоўвання. Да канца ХІХ ст. колькасць асоб купецкага звання па­вя­лі­чы­ла­ся, асабліва ў заходніх і паўднёвых гу­бернях. Пры гэтым ас­ноў­ная маса складалася з яўрэяў. Атрыманне купецкіх пасведчан­няў давала ім права на жыхарства па-за мяжой аседласці. Паводле пе-рапісу 1897 г., сярод купцоў пяці беларускіх губерняў было 84, 5 % яўрэяў, 10,7 - рускіх і толькі 1,7 % беларусаў (усяго 317, з якіх 9 на­ле­жа­ла да ІІ гільдыі, а да І – ніводнага).

Мяшчане існавалі за кошт гандлю, промыслаў, рамяства. Пры гэ­тым толькі за­пісаныя ў цэхі рамеснікі маглі прадаваць свае вырабы. Та­кім чынам, купцы, рамеснікі, мяшчане былі ў боль­шай або меншай сту­пе­ні залежнымі людзьмі, прадпрымальніцкая дзейнасць якіх рэгла-мен­та­ва­ла­ся законам. Але ў канцы XIX в. пад уздзеяннем капіталі-стыч­ных адносін мяшчанскае саслоўе губляла былыя асаблівасці, якія ад­роз­ні­ва­лі яго ад звычайных гарадскіх жыхароў.

Як вядома, да 1861 г. найбольш бяспраўным было становішча пры­гон­ных сялян. Паступоваму сціранню саслоўных адрозненняў спры­я­лі скасаванне прыгоннага права; скасаванне падушнай подаці і ўвядзен­не дзяржаўнага пазямельнага падатку і падатку з нерухомасці ў гарадах, пасадах і мястэчках; увядзенне ўсеагульнай вайсковай па-він­нас­ці ў 1874 г., якой падлягала зараз усе мужчынскае насельніцтва з 20-гадовага ўзросту, у тым ліку дваран (за выключэннем асоб ду-хоў­на­га зва­ння і іншародцаў); законы 1863 і 1865 г. аб свабодзе ганд-лё­ва-прамысловай дзейнасці, і асабліва «Палажэнне аб дзяржаўным про­мыс­ла­вым падатку» 1898 г., якое дазваляла ўсім асобам, незалежна ад саслоўнай прыналежнасці, займацца гандлем і прамысловасцю.

Абвяшчэнне маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. «грамадзянскай сва­бо­ды на пачатках сапраўднай недатыкальнасці­ асобы, свабоды су-млен­ня, слова, сходаў і саюзаў», стварэнне Дзяржаўнай думы і пра­дас­таў­лен­ня выбарчых правоў усім «класам насельніцтва» было знач­ным крокам ад саслоўнай да грамадзянскай супольнасці. Згодна Най­вы­шэй­ша­му Ўказу ад 5 кастрычніка 1906г., былі зніжаны цяжкасці, звя­за­ныя з выхадам з сельскага грамадства, зняты пашпартныя аб­ме­жа­ван­ні для сялян і мяшчан.

Саслоўны лад, абумоўлены шэрагам заканадаўча аформленых пра­воў і абавязкаў асобных груп насельніцтва, замацаваных за імі са­цы­я­ль­ных функцый, працягваў існаваць: захоўваліся саслоўныя ар­га­ні­за­цыі і саслоўнае самакіраванне, саслоўны пачатак у мясцовым кі­ра­ван­ні ў адносінах сялян г. д. Нават пры выбарах у Дзяржаўную думу ма­ё­мас­ны прынцып спалучаўся з саслоўным.

Такім чынам, у другой палове XIX – пач. XX стст. у саслоўным ладзе расійскага, у тым ліку беларускага грамадства, адбываліся два роз­на­на­кі­ра­ва­ных ­працэсы: з аднаго боку, ішла ўніфікацыя (падабен-ства ў правах і абавязках) саслоўяў, з другога – працэс яго разла­жэння. Сас­лоў­ная структура грамадства як рудымент феадальнага ла­ду пасту-пова саступала месца новай, класавай, з уласцівымі ёй ка­тэ­го­ры­я­мі прыватнай уласнасці, наёмнай працы, ролі ў вытворчасці і раз­мер­ка­ван­ні грамадскага прадукту. Асноўныя грамадскія супольнас­ці новага, капіталістычнага ладу ўвасобіліся ў класах буржуазі і пра­ле­та­ры­ту.

4. Па меры развіцця капіталістычных адносін у прамысловасці і се­ль­с­кай гаспадарцы фарміраваліся два новыя грамадскія класы: бур-жу­а­зія і пралетарыят. Слова «буржуазія» паходзіць з французскага «bourgeoisie», запазычанага з познелацінскага burgus і азначае паную-чы клас капіталістычнага грамадства, які валодае ўласнасцю на срод­кі вытворчасці і існуе за кошт эксплуатацыі наёмнай працы.

У ліку арганізатараў першых на Беларусі капіталістычных прад­п­ры­ем­с­т­ваў былі прадстаўнікі дваранскага і купецкага, і ў меншай сту­пе­ні – мяшчанскага і сялянскага саслоўяў. Пасля скасавання пры­гон-на­га права памешчыкі прыстасоўвалі свае маёнткі да ўмоў ка­пі­та­ліс­тыч­на­га гаспадарання або здавалі сваю зямельную ўласнасць у арэн-ду. Тыя ж прыкметы новага ў сацыяльным абліччы дваран-па­меш­чы­каў назіраліся ў выпадках, калі яны арганізовалі прадпрыемствы з вы-карыстаннем на­ём­най рабочай сілы. Так, у 90-я гг. ХІХ ст. ім належа-ла 343 мануфактуры і фабрыкі або 46% з існаваўшых на Беларусі.

Асноўнай крыніцай фарміравання буржуазіі з’яўлялася купецтва і раз­ба­га­цеў­шыя рамеснікі. Самай шматлікай часткай буржуазнага кла-су з’яўляліся яўрэйскія купцы і мяшчане. З цягам часу менавіта яў-рэй­с­кай буржуазіі належаў 51% фабрык і заводаў, большасць прыват­ных газет і крэдытна-фінансавых устаноў.

Да 1897 г. сельская буржуазія, якая скарыстоўвала наёмную пра-цу, складала каля 9 % усяго сялянскага саслоўя (463,5 тыс. чал. з 5 073,1 тыс). Агульная колькасць прадстаўнікоў прамысловай (335,3 тыс.) і аграрнай (463,5 тыс. чал.) буржуазіі дасягала 800 тыс.

Зараджэнне капіталістычных адносін у прамысловасці адбілася ў з’яў­лен­ні новага грамадскага класа – пралетарыята. Гэтым тэрмінам пры­ня­та называць асабіста свабодных людзей, якія існавалі ў эпоху ка­пі­та­ліз­му выключна за кошт продажу сваёй рабочай сілы. Да прале-­та­ры­яў адносяць як гарадскіх, так і сельскіх рабочых (парабкаў). Пас-ля скасавання прыгону ў 1861 г. асноўнай крыніцай фарміраван­ня пра-летарыяту з’яўляліся мяшчане і ў меншай ступені – збядне­лыя вяскоў-цы. Усяго ж на мяжы ХІХ і ХХ стст. у прамысловасці, на чы­гу­начным транспарце і ў дэпо было занята каля 260 тыс. пралета­ры­яў.

У агульнай 460-тысячнай арміі пастаянных наёмных рабочых асо-бае месца займалі сельскія пралетарыі. Самай масавай яе крыніцай бы­лі бедныя сяляне. У 1897 г. у беларус­кіх губернях налічвалася 182,2 тыс. пастаянных парабкаў, што скла­да­ла 37% агульнай колькасці на-ёмных рабочых і слуг. Характэрнай рысай Беларусі парэформеннага перы­я­ду з’яўляўся шматнацыянальны склад прамысловых пралетары-яў. 60% іх складалi яўрэi, 17% – беларусы, 10% – палякi, 10% – рускiя, каля 4% – латышы, лiтоўцы i украiнцы. Пры гэтым яўрэі не дапускалі-ся да работы на чыгунках і ў казённых прадпрыемствах. Сельскія пра­ле­та­рыі вызначаліся падаўляючай перавагай беларусаў.

Прамысловая рэвалюцыя, якая адбылася ў краінах Заходняй Еў­ро­пы і ЗША, абумовіла з’яўленне і распаўсюджанне буйной машыннай выт­вор­час­ці. У выніку за змену традыцыйнаму (аграрнаму) гра­мад­с­т­ву прыйшло новае, індустрыяльнае з такім узроўнем грамадска-эка­на­міч­на­га развіцця, калі найбольшы ўклад у вытворчасць ма­тэ­ры­я­ль­ных каштоўнасцей уносіць прамысловасць. Гэта грамадству ўласціва ўста­ля­ван­не рыначнай эканомікі, урбанізацыя, наяўнасць асноўных са­цы­я­ль­ных груп – прадпрымальнікаў і наёмных работнікаў, развіццё наву-кі, дэмак­ра­тыі, грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы.

Усталяванне індустрыяльнага грамадства ў Расійскай імперыі прай­ш­ло тыя ж этапы, што і на Захадзе. Але нягледзячы на наяўнасць ас­ноў­ных знешніх атрыбутаў (перавага ў прамысловасці фабрычна-за­вод­с­кай вытворчасці, панаванне капіталістычнага рынку, існаванне бан­каў­с­кай сістэмы, узнікненне буржуазіі і пралетарыяту і г.д.), у эка-но­мі­цы і грамадскім жыцці краіны заставалася шмат рудыментаў па-пя­рэд­няй, аграрнай цывілізацыі: па-першае, захаванне шматукладнай эка­но­мі­кі перажыткаў феадалізму; па-другое, захаванне саслоўна-са-мадзяр­жаў­на­га ладу, які абмяжоўваў свабоду прадпрымальніцтва, раз-віцццё гандлю і прамысловасці; па-трэцяе, актыўнае ўмяшальніцтва ца­рыз­ма ў эканоміку, вялікая роля дзяржавы ў прамысловасці, фінан-сах і транспарце; нарэшце, значныя дзяржаўныя расходы на падтрым­ку саслоўя памешчыкаў і чыноўніцкага апарату.

Асабліва яскрава гэта выявілася на прыкладзе Беларусі: прамыс­ло­вая рэвалюцыя тут яшчэ не завяршылася, доля фабрычнай выт­вор­час­ці ў агульным аб’ёме валавой прадукцыі складала менш паловы (46,8%), а на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці налічвалася то­ль­кі 31 тыс. рабочых. Мясцовыя прамыславікі і прадпрымальнікі, у ад­роз­нен­ні ад маскоўскага, пецярбургскага, уральскага і іншых рэ­гі­ё­наў спецыялізавалася не на машыннай індустрыі, а на выпуску тра­ды­цый­най (харчовай, будаўнічай, гарбарнай і г. д.) прадукцыі і на про­да­жы сыравіны (лён, лес).

Працэс урбанізацыі тут быў дастаткова марудным: у гарадах пра-жы­ва­ла каля 10% насельніцтва. Асноўную масу прамысловага рабо-ча­га класа складалі работнікі дробных прадпрыемстваў. У сельскай гас­па­дар­цы панавала буйное памешчыцкае землеўладанне. Саслоўная струк­ту­ра яшчэ пераважала над сацыяльна-класавай. Эканамічнае да­мі­на­ван­не асобных нацыянальных груп абмяжоўвалася палітыка-пра­ва­вы­мі сродкамі. Аўтарытарная палітычная сістэма не па­кі­да­ла шан-цаў на ўтварэнне прававой дзяржавы і грамадзянскай су­по­ль­нас­ці.

 

Лекцыя 9. РАСІЙСКІ ШЛЯХ ПАЛІТЫЧНАЙ МАДЭРНІЗАЦЫІ

Ў ПРАЦЭСЕ СТАНАЎЛЕННЯ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

 

Пытанні

1. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх пра­вядзен­ня на Беларусі

2. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самаўладдзя ў беларускіх губернях

3. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух на Беларусі Выспяванне нацыянальнай ідэі ў светапоглядзе беларускіх народнікаў

4. Афармленне агульнарасійскіх і нацыянальных партый

5. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму

6. Беларускі нацыянальны рух і «Наша Ніва»

7. Аграрная рэформа Сталыпіна i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi

8. Палiтычнае становiшча ў краіне і на Беларусі (1907-1914 гг.)

 

1. Скасаванне прыгону з’яўлялася першым крокам Аляксандра IІ на шля­ху мадэрнiзацыi расiйскага грамадства па ўзору вядучых за­ход­не­еў­ра­пейскiх краiн. Судовая рэ­фор­ма, прынятая ў лiстападзе 1864 г., грунтавалася на прын­цы­пах усе­сас­лоў­насці, незалежнасці су­да ад ад­м­i­ніc­т­ра­цыi, спаборнасці i галоснасці судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел гра­мад­скас­ці праз інсты-тут прысяжных засядацеляў. Iнтарэсы абвiнавачва­е­мых абаранялi пры­сяж­ныя павераныя. Ус­та­лёў­ва­ла­ся сicтэма судо­вых устаноў: мiра-вы суд, з’езд мiравых суддзяў, акруговыя суды, су­до­выя палаты. Вы-шэйшай інстанцыяй быў cенат, а яго члены прызначалiся царом.

На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi у 1872 г. Пры гэтым у суддзi не дапускалi католiкоў, а яўрэяў – нават у засядацелi. У 1883 г. была заснавана Вiленская судовая палата, якая раз­г­ля­да­ла справы жыха­роў Вiленскай, Гродзенскай, Ковенскай i Мiнскай губ. Магілёў­с­кая губ. пад­па­рад­ка­ва­ла­ся Кіеўскай, а Ві­цеб­с­кая губ. – Пецярбург-скай судовым палатам.

У 1864 г. для абрання земскіх органаў самакіравання былі сфармі-раваны тры групы (курыі) выбаршчыкаў: прыватныя землеўладальнi-кi, гарадскiя i сельскiя грамадствы з улікам маёмаснага цэнзу. Такiм чынам, падаўляючую перавагу ў іх набывалi дваране.

Па прычыне пра­жы­ван­ня на Беларусі знач­най колькасці яўрэяў і па­ля­каў, апазіцыйна нас­т­ро­е­ных супраць ца­рыз­му, ажыццяўленне зем­с­кай рэформы ў яе ўсходніх гу­бер­нях было адтэрмінавана да 1911 г., а ў заходніх – нават да 1917 г.

Гарадская рэформа, распачатая ў 1870 г., мела на мэце перадаць спра­вы га­рад­с­ко­га жыцця ў распараджэнне калегіяльнага органа – ду­мы. У мэтах яе аб­ран­ня ўсе падаткаплацельшчыкі фарміравалі тры ку­рыі вы­бар­ш­чы­каў, кож­ная з якой выбірала сваю трэць прадстаўні-коў (гласных) у думу. Вы­ка­наў­чым органам яе з’яўлялася ўпра­ва на чале з га­рад­с­кім га­ла­вою. Гарадская рэформа на Беларусі ад­бы­ла­ся ў 1875 г. Улады рабілі ўсё магчымае, каб абмежаваць удзел яў­рэ­яў у аб­ран­ні і рабоце думы.

Паражэнне Расіі ў Крымскай вайне (1853-1856) паставіла ў па­ра­дак дня не­аб­ход­насць карэнных перамен у рускай арміі. Сама ваенная рэформа пачалася ў 1862 г., калі ў рэкруты сталі браць больш мужчын, але тэрмін іх службы быў скарочаны з 25 да 6 год у су­ха­пут­ных вой­с­ках і да 7 – на флоце. Сэнс гэтых навацый заключаўся ў тым, што лю-дзі пас­ля службы ішлі ў рэзерв (запас) і ў выпадку ва­ен­най неабход-насці маглі быць мабілізаванымі ў войска. Уся тэ­ры­то­рыя падзялялася на 15 ваенных акруг, а рэ­гу­ляр­нае войска было ска­ро­ча­на да 742 тыс. (на 34, 4 %). У ад­па­вед­нас­ці з Законам ад 11 студзеня 1874 г., уводзi-лася ўсе­а­гу­ль­ная воiнская павiннасць мужчын ва ўзросце ад 21 да 41 год за вык­лю­чэн­нем карэнных жыхароў Сярэдняй Азіі і Сібіры. Тэр-мiн службы салдат з вышэйшай адукацыяй складаў 6 месяцаў, вы­пус­к­ні­коў гiмназiй – 1, 5 го­да, вучылiшча – 3, пачатковай шко­лы – 4 га­ды. Станоўчыя вынікі рэформы выявілі ся­бе ў пераможнай вайне з Тур-цыяй (1877-1878).

Школьная рэформа, распачатая ў 1864 г. грунтавалася на прын-цыпе ўсе­сас­лоў­нас­ці. «Палажэнне аб па­чат­ко­вых на­род­ных вучылi-шчах» даз­ва­ля­ла iх адкрываць арганiзацыям i нават прыватным асо­бам. У вы­ні­ку дзяржаўна-цар­коў­ная манаполiя на народную асвету не­ка­ль­кі пас­лаб­ля­ла­ся. Гiмназii падзялялiся на класiчныя i рэальныя (пазней, пе­ра­і­ме­на­ва­ныя ў вучылiшчы). Вучэбная праграма класiчных гiмназiй была засна­ва­на на гу­ма­ні­тар­ных дысцыплінах, засваенне якіх дазваляла маладым людзям без эк­за­ме­наў паступаць ва ўніверсітэты. Для паступлен­ня ў тэхнічныя ВНУ патрэбна было здаць экзамены на засваенне ву­чэб­най праграмы рэ­а­ль­най гімназіі (вучылішча), якая ба-зіраваліся на дыс­цып­лі­нах пры­ро­даз­наў­ча­га цыклу.

Цэнзурная рэформа, абвешчаная 6 красавіка 1865 г. вызваляла ад па­пя­рэд­няй цэнзуры сачыненняў (аб’ёмам звыў 200 старонак), пера-кла­даў (звыш 400 старонак), сталічнай прэ­сы, а таксама навуковых вы­дан­няў. Такім чынам гра­мад­с­касць набывала магчымасць пуб­ліч­на­га выказвання сва­іх думак і аб­мер­ка­ван­ня бягучых праблем у недзяр­жаў­ных выданнях. У 1886 г. адным з такіх выданняў зрабілася га­зе­та «Минский лис­ток».

Але істотна наблізіцца да прававой дзяржавы Расіі не ўдалося. З за­бой­с­т­вам Аляксандра ІІ (1881) г. у краіне пачаўся перыяд жор­с­т­кай па­лі­тыч­най рэакцыі. Кур­с новага цара Аляксандра ІІІ (1881-1894) на «карэктыроўку рэформ» знайшоў увасабленне ў так званых кон­тр­рэ­фор­мах. Так, законам ад 12 лютага 1887 г. уводзілася прак­ты­ка зак­ры­тых судовых працэсаў. У 1884 г. дзе­цям нiжэйшых саслоўяў за­ба­ра­ня­ла­ся паступленне ў гiмназiю, а для навучэнцаў-яўрэяў быў уведзены аб­ме­жа­ва­ль­ны працэнт. Аўтаномія ўніверсітэтаў бы­ла скасавана: рэк-тар і пра­фе­сар­с­кі склад прызначаўся ўрадам. Усе студэнты былі абавя-за­ны на­сіць форму. З-за ўзмацнення цэнзуры бы­лі закрыты многія вы-дан­ні. У но­вым палажэнні аб земствах (1890) уз­мац­ня­лі­ся пазіцыі два-ран. Но­вае Гарадавое палажэнне (1892) іс­тот­на скарачала ко­лькасць вы­бар­ш­чы­каў з ліку бедных жыхароў. На Беларусi усе пераўтварэнні мелi свае асаблiвасцi, абумоўленыя на­яў­нас­цю моцнай ан­ты­цар­с­кай апа­зі­цыі. Невыпадкова, усталяванае ў 10 гу­бер­нях Расіі надзвычайнае ста­но­віш­ча існавала тут да краху са­маў­лад­дзя ў 1917 г.

2. Пасля перамогi над Напалеонам у вайне 1812-1815 гг. да Расii адыйшла частка Польшчы (з Варшавай), якая была вылучана ў так званае «Царства Польскае». Нягледзячы на яго аўтаномнае станові-шча ў складзе iмперыi, польская шляхта марыла аб адраджэннi РП у ме­жах да 1772 г. і яе поўнай не­за­леж­нас­ці. 29 лістапада 1830 г. пад уз­дзе­ян­нем чутак аб пасылцы рускай арміі на падаўленне рэвалюцыі ў Фран­цыі ў Варшаве быў здзейснены напад на рэзiдэнцыю царскага на-мес­ні­ка Канстанціна. На наступны дзень, 30 лiстапада сталіца была ў руках паўстанцаў. 20 cнежня сейм апублiкаваў «Манiфест польскага народа» з заклiкам падтрымаць паў­с­тан­не, каб "вярнуць сваю неза-лежнасць і ста­ра­жыт­ную магутнасць". У Лiтву, на Ўкраiну i Беларусь накiроўвалiся эмiсары. У пачатку лютага 1831 г. на тэ­ры­то­рыю Поль-шчы ўступіла руская армiя. У яе тыле – Ашмянскi, Браслаўскi, Вiлей-скi, Дзiсенскi, Cвенцянскi паветах сталі cтварацца паўстанцкія камітэ-ты і ўзброеныя атрады. 19 чэрвеня аб’яднаныя сілы паўстанцаў у скла-дзе 24 тыс. чал. на ча­ле з Гелгудам спрабавалі штурмаваць Вiльню, але няўдала. Рускія войскі па сіле і ўзбраенні значна пераўзыходзілі іх. У выніку на па­чат­ку жніўня ўсе ачагі супраціўлення былі ліквідаваны.

Паўстанне па складу ўдзельнiкаў было пераважна шляхецкiм. У знач­най ступені яго пад­т­рым­лі­ва­лі тыя жыхары, якія ўсведамлялі сябе па­ля­ка­мі. Пад Вільняй у партызанскіх атрадах дзейнічалі гаражане і сту­дэн­ты. Рэкрутаваныя ў паў­с­тан­ц­кія атрады сяляне не вы­яў­ля­лі за-ці­каў­ле­нас­ці ў барацьбе.

Пасля падаўлення паўстання ўсе атрыбуты польскай аўтаноміі бы­лі скасаваны, а Царства Польскае падзе­ле­на на губернi. У 1831 г. было забаронена выкарыстанне Статуту ВКЛ спа­чат­ку ў Вiцебскай i Магiлёўскай, а затым i у заходніх губернях. У 1832 г. «для навядзення парадку» быў створаны так званы Заходнi камiтэт. У лiку яго пастаноў стала ўвядзенне ў справаводства рускай мовы замест польскай. У 1832 г. быў закрыты Вiленскi унiверсiтэт як ачаг антырасiйскiх нас­т­ро­яў. Закрывалiся польскiя школы пры касцёлах. Ва ўсiх астатніх школах на­ву­чан­не стала весціся па-руску.

За дапамогу паўстанцам 191 каталіцкі кляштар з 304 быў зачы-нены або ператвораны ў прыход. Ксян­дзам забаранялася адлучацца ад сваiх прыходаў. Каб зменшыць уплыў палякаў на беларусаў, 23 сака-віка 1839 г. Сінод прыняў паста­но­ву аб далучэнні ўніятаў да права-слаўнай царквы. У выніку самая масавая канфесія на Беларусі пера-стала існаваць. З 1840 г. назвы «лiтоўскi», «беларускi» сталi знiкаць з да­ку­мен­та­ль­на­га ўжыт­ку. Замест iх укаранялася назва «Паўночна-За-ходнi край». Менавiта з таго часу назвы «Лiтва», «лiтоўскi» сталі за-мацоўвацца за тэрыторыяй i Ковеншчыны.

Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях бы­ло пры­цяг­ну­та 2 878 чалавек. У дзяржаўны фонд было канфіскава-на шля­хец­кіх 217 маёнткаў. Адначасова пачалася другая хваля «разбо-ру шлях­ты». Хто не здолеў даказаць свайго высакароднага паходжан-ня, быў аба­вя­за­ны выконваць рэкруцкую і іншыя павiннасцi.

Такім чынам, пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. польская супольнасць Беларусі істотна пацярпела ад рэпрэсіўнай палітыкі ва ўсіх галінах яе жыццядзейнасці. Ускосна гэта палітыка закранула і бе-ларускую шляхту. Тым не менш 1830-1831 гг. было не апошняй спро-бай палякаў аднавіць незалежнасць. У 1861 г. пачаўся новы ўздым іх нацыянальна-выз­ва­лен­чай барацьбы. Як і раней, асноўная сіла змага-роў рэкрутавала­ся са шляхты, у тым ліку літоўскай і беларускай. Удзельнікі руху падзя­ля­лі­ся на два ла­ге­ры – «белых» і «чырвоных». Да пер­шых належа­лі арыстакраты, буржуа і каталіцкая вярхушка. Другія прад­с­таў­ля­лі дроб­ную шляхту, інтэлігенцыю, працоўных. Кож-ны з лагераў бачыў свой шлях да дасягненні мэты: бе­лыя – праз ма-ральнае і між­на­род­на-дып­ла­ма­тыч­нае ўздзеянне на царскі ўрад, а чыр-воныя – праз уз­б­ро­е­нае паўстанне. Летам 1862 г. у Варшаве быў ство-раны Цэн­т­ра­ль­ны нацы­я­на­ль­ны ка­мі­тэт (ЦНК). Падпарадкаваным яму цэнтрам падрыхтоў­кі паўстання на Бе­ла­ру­сі і ў Літ­ве быў Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК). Кастусь Калiноўскі (1838-1864), які ў кастрычніку 1862 г. уз­на­ча­ліў ЛПК, асноўную сілу ў ба­ра­ць­бе су-праць царызму бачыў не ў шлях­це, а ў беларускіх сялянах. Менавіта на іх і была разлічана газета "Muzуckaja prauda».

Вымушаны выступіць заўчасна ЦНК 10 студзеня 1863 г. абвясціў сябе Нацыянальным урадам і заклікаў суайчыннікаў да ўзб­ро­е­най ба-рацьбы за вызваленне ад царскага прыгнёту. Са свайго бо­ку ЛПК вы-ступіў у пад­т­ры­мку паўстання і абвясціў сябе Часовым ура­дам Літвы i Беларусі. Характэрна, што ЦНК не давяраў К. Каліноўска­му як пры-хільніку распальвання сялянскай вайны і прызначыў на дру­гас­ту­пен­ную пасаду камісара Гродзенскага ваяводства.

У сакавіку-красавіку 1863 г. паўстанцкія атрады пачалі баявыя дзеянні на Беларусі. У той самы час праз цэрквы і сельскія сходы ся-лян пераконвалі, быц­цам польская шлях­та імкнецца аднавіць прыгон-нае пра­ва. У цэлым разлік К. Каліноўскага на масавы прыток бела-рускіх сялян не спраў­дзіў­ся. У Гродзенскай гу­бер­ні іх доля сярод паў-станцаў складала больш за 33%, Віленскай – 27, Мінскай – 20, Магі-лёўскай – 13, Віцебскай – толькі 7%. Асноўную масу барацьбітоў за незалежную РП скла­да­ла ма­ла­зя­ме­ль­ная і беззямельная шляхта, чы-ноўнікі, ін­тэ­лі­генцыя, сту­дэн­ты і ін­шыя асобы. Паўстанцы прытрым-ліваліся пар­ты­занскай тактыкі баявых дзе­ян­няў, ім­к­ну­чы­ся з наймен-шымі для сябе стра­та­мі нанесці ўрон рэ­гу­ляр­на­му войску. Так, 24 кра-савіка атраду Звяж­доў­с­ка­га ўдалося вы­біць праціўніка з г. Горы-Горкі.

У маі 1863 г. месца віленскага генерал-губернатара заняў генерал М. Мураўёў, прыз­на­ча­ны на­ча­ль­ні­кам Паўночна-Заходня­га края з над-з­вы­чай­ны­мі, дыктатарскімі паў­на­моц­т­ва­мі. Важным срод­кам падаў-лення антыўрадавых настрояў сярод ся­лян­с­т­ва паслужыў яго ўказ аб скасаванні «часоваабавязанага ста­ну», вяр­тан­ні адабраных у ходзе рэ-формы ся­лян­с­кіх зямель, скарачэнні (на 20%) выкупных плацяжоў.

Свае асноўныя намаганні М. Мураўёў скіраваў на разгром паў-стан­цаў, колькасць якіх дасягала 15 тыс. На працягу вясны-лета сіламі 40-тысячнага войска з артылерыяй лакальныя ача­гі супраціўлення бы-лі падаўлены. За публічнае пакаранне паўстанцаў на шыбеніцах за Мураўёвым замацавалася прозвішча «Вешальнік». Так, 123 удзе­ль­ні­каў паўстання былі павешаны ці расстраляны, 3 776 ча­ла­век выс­ла­ны ў Сібір, 12 355 пас­таў­ле­ны пад нагляд паліцыі. 22 сакавіка 1864 г. у Вільні быў публічна павешаны К. Каліноўскі.

Маёмасць асуджанай шляхты і святарства кан­фіс­коў­ва­ла­ся. Усё ма­ён­т­кі края, якія належалі шляхце і каталіцкаму духавенства бы­лі абкладзены 10 % па­дат­кам. У краі па­ча­ло­ся пераразмеркаванне зямель на карысць па­меш­чыкаў і сялян пра­вас­лаў­на­га веравызнання. Усе чы-ноўнікі-палякі, хто выказваў спачуванне паўстанцам, выз­ва­ля­лі­ся з дзяржаўных пасад. Іх месцы мусілі заняць ураджэнцы расійскіх гу­бер­няў, зацікаўленыя высокімі (на 50%) акладамі.

Звязаная з іменем М. Мураўёва другая хваля русіфікацыі суправа-джалася вы­ка­ра­нен­нем польскай мовы з научальных устаноў, кнігавы-давецтва, тэ­ат­ра­ль­ных рэ­пер­ту­а­раў, закрыццём каталіцкіх школ. Адзі-ная вы­шэй­шая школа – Горы-Го­рац­кі земляробчы інстытут за сувязь сту­дэн­таў з паўстанцамі быў за­чы­не­ны. Адначасова для дзяцей пра­вас­лаў­ных сялян сталі адчыняцца шмат­лі­кія пачатковыя школы.

Маёмасць многіх касцёлаў перададзена ў дзяржаўны фонд, самі яны былі зачынены, або пераўтвораны ў пра­вас­лаў­ныя храмы. У той самы час пачалося будаўніцтва но­вых цэр­к­ваў паводле прапанаванага М. Мураўёвым праекту – так званых «мураўёвак».

У 1863-1864 г. царскі рэжым выявіў сваю перавагу ва ўсіх сферах барацьбы з по­ль­с­кім на­цы­я­на­ль­на-вызваленчым рухам – ваеннай, эка-намічнай, знеш­не­па­лі­тыч­най, на­ват ідэйнай. Ра­зам з тым асэнсаванне беларускай шляхтай прычын трагічных для іх вы­ні­каў паў­с­тан­ня на-бліжала яе да мясцовага жыцця, да свайго народа, яго мо­вы і ку­ль­ту­ры. У новых умовах у іх свядомасці лозунг самастойнай По­ль­ш­чы спа­лу­чаў­ся з лозунгам самастойнай Беларусі. Невыпадкова К. Калі-ноўскі ў сваіх «Лістах з-пад шы­бе­ні­цы», заклікаючы свой народ да да-лейшага зма­ган­ня за волю, выказваўся за ўтва­рэн­не самастойнага ўра-да для Літ­вы (Беларусі).

Русіфікацыя края праз абмежаванні вывучэння і выкарыстання по­ль­с­кай мо­вы ў дзяржаўных установах, развіццё рускай школы, ука­ра­нен­не рускай лі­та­ра­ту­ры, замену польскага чыноўніцтва рускім, усё гэ­та і іншае спрыяла ўма­ца­ван­ню расійскай дзяржаўнасці, што з’яў­ля­ла­ся найбольш істотным і прык­мет­ным наступствам шляхецкіх паў­с­тан­нях на Беларусі ў ХІХ ст.

3. У Заходняй Еўропе ў перыяд пераходу ад феадалізму да ка­пі­та­ліз­му і яго далейшага развіцця ўзнікла палітычная і ідэалагічная плынь – лібералізм, які выказваў інтарэсы прамысловай буржуазіі па аб­ме­жа­ван­ні пра­воў манарха парламентам, ус­та­наў­лен­ні канстыту-цый­на­га ладу і ўдзелу ва ўладзе. Лепшай формай па­лі­тыч­на­га ладу лі­бе­ра­лы лічылі дэмакратыю, зас­на­ва­ную на прызнанні прын­цы­паў на­ро­даў­лад­дзя, свабоду асобы і раў­нап­раўе грамадзян.

Пэўная частка інтэлігенцыі, заклапочаная паскарэннем гра­мад­с­ка­га праг­рэ­су ў Расіі, звярнула ўвагу на патэнцыяльныя магчымасці ся­лян­с­т­ва. Тыя з інтэлігентаў, хто ішоў «у народ» (сяліўся ў вёс­ках), каб узняць яго ас­вет­ніц­кі ўзровень, зваліся народнікамі. Адна іх плынь – ліберальнае народніцтва – выступала за ўдасканаленне асобы і пашы-рэнне яе правоў, а таксама за ўвядзенне канстытуцыі. Каб прадухіліць магчымы сацыяльны выбух, ліберальныя народнікі заклікалі да мір-най замены «самадзяржаўя цара самадзяржаўем народа» на аснове ўсеагульных выбараў, свабоды слова и свабоды сходаў.

З цягам часу з ліберальнага народніцтва вылучылася рэ­ва­лю­цый­ная плынь, якая лічылі сялянства рэвалюцыйным класам, а сялянскую аб­ш­чы­ну – га­то­вай ячэйкай будучага сацыялістычнага грамадства. Ха­рак­тэр­най рысай на­род­н­i­ц­кай iдэалогii з’яўлялася перапляценне ідэй на­ро­даў­лад­дзя з ся­лянскiм утапiчным сацыялiзмам. Яе прадстаўнікі ста­ві­лі на мэце пад­рых­тоў­ку ў Расіі сялянскага паўстання і звяржэнне са­маў­лад­дзя. Першая на­род­н­i­ц­кая арганiзацыя «Зямля і Воля» была ство­ра­на ў 1861 г. На Беларусi iдэi на­род­н­i­ц­т­ва падзялялi К. Кал­i­ноў-скi, В. Урублеўскi, З. Серакоўскi.

З-за спрэчак аб тактыкi сваёй дзейнасці народнікі і падзяляліся на тры гру­поў­кі – бунтарскую, змоўшчыцкую і прапагандысцкую. Ідэ­о­ла­гам першай з’яў­ляў­ся М. Бакунiн, якi заклiкаў да неадкладнага ўсе­на­род­на­га паўстання суп­раць царызму і памешчыкаў. Прыхiльнiкi П. Ткачова выступалi «за палiтычны пераварот з мэтай перадачы ўлады народу». Трэцяя плынь народнiкаў падзяляла думку П. Лаўрова аб не-абходнасцi грунтоўнай падрыхтоўкi да рэвалюцыi праз пра­па­ган­ду.

Намаганнямі А. Міхайлава, Г. Пля­ха­на­ва і інш. у 1876 г. у Пецяр-бургу была адноўлена дзейнасць не­ле­га­ль­на­га таварыства «Зямля i Во­ля», у якім бралi удзел і студэнты з Беларусi – С. Кавалiк, А. Бонч-Асмалоўскi, І. Грынявiцкi, М. Судзiлоўскi i iнш. У жнiўнi 1879 г. «Зя-мля i Воля» з-за ідэйных спрэчак раскалолася на «Народную волю» i «Чорны перадзел». На пачатку 1880-х гг. гурткi чор­на­пе­радзе­ль­цаў уз-нiклi у Віцебску, Мiнску, Оршы, Слуцку.

Другая плынь рэвалюцыянераў (А. Жэлябаў, Н. Кібальчыч, А. Мі­хай­лаў, С. Пяроўская, С. Халтурын і інш.) аб’ядналася вакол «Народ-най волi», якая паставіла на мэце прымусіць царскі ўрад пай­с­ці на дэ-макратычныя рэформы. Асноўным метадам палітычнага ўздзе­ян­ня на яго зра­біў­ся індывідуальны тэрор – фізічнае знішчэнне вышэйшых дзяр­жаў­ных асоб. Прыхільнікі гэтай тактыкі спадзяваліся гэ­ты­мі за-бойствамі выклікаць паралік ор­га­наў улады, анархію, а ўслед за ім – на­род­ную рэвалюцыю. У лiку ўдзельнiкаў «Народнай волi» былі вы-хадцы з Беларусi. Адзін з іх, І. Гры­ня­віц­кі 1 сакавiка 1881 г. кінуў бомбу ў Аляк­сан­д­ра II, смяротна па­ра­ніў­шы яго і сябе.

У студзенi 1882 г. была створана Паўночна-Заходняя арганiзацыя «Народнай волi», якая аб’яднала большасць гурткоў Беларусi, у тым лі­ку Баб­руй­с­ка, Вiльнi, Віцебска, Гродна, Магілёва, Мiнска, Оршы, Пiнска. Дзей­насць «Народнай волі» не прынесла тых вынікаў, на якія раз­ліч­ва­лі яе ар­га­ні­за­та­ры і кіраўнікі.

На фоне кры­зі­су народнiцкіх ар­га­ні­за­цый у Расіі стала ўма­цоў­вац­ца новае вучэнне – марксізм. Яго заснавальнік – К. Маркс (1818-1883) даказваў неабходнасць і магчымасць сусветнай рэвалюцыі, звяр-жэння бур­жу­аз­на­га ладу, усталявання дыктатуры пра­ле­та­ры­я­ту і па­бу­до­вы сацыялістычнага грамадства. Асноўную ролю ў рэ­ва­лю­цыі па­ві­нен быў адыграць рабочы клас (пралетарыят). У ад­роз­нен­не ад на­род­ні­каў, марксісты не лічылі сялянства рэ­ва­лю­цый­ным класам, тым не менш разглядалі яго як саюзніка ў сумеснай ба­ра­ць­бе супраць са­маў­лад­дзя. На Беларусі асноўным асяроддзем рас­паў­сюд­жан­ня марксiсц-кiх iдэй зрабiлiся яўрэйскiя працоўныя. У 1884 г. у лiку першых пачаў пра­ца­ваць гурток Абрамовiча ў Мiнску. У 1886 г. марксiзм вывучалi ужо ка­ля 130 рабочых. У 1895 г. у горадзе дзейнiчалi 2 са­цы­ял-дэма-кратыч­ныя групы, якія ўзна­ча­ль­ва­лі Я. Гурвiч i C. Трусевiч. Пазней такiя ж гурткі ўзнiклi у Вiльнi, Грод­на, Смаргонi, Вiцебску, Гомелi.

На аснове рабочых гурткоў сталi ства­рац­ца сацыял-дэмакратыч-ныя арганiзацыі. Узнiкшыя ў По­ль­ш­чы ў 1882 і 1892 гг. партыі (адпа-ведна) «Пралетарыят» і «Польская партыя сацыялістычная» (ППС) ста­лі пашыраць свой уплыў і на Заходнюю Бе­ла­русь. Асаблiвай ак-тыўнасцю выз­на­чаў­ся Лiтоўскi рабочы саюз з аддзяленнямi у Вiльнi, Мiнску i Смаргонi. У жніўні 1900 г. па іні­цы­я­ты­ве Ф. Дзяр­жын­с­ка­га адбылося аб’яднанне саюза с польскімі са­цы­ял-дэ­мак­ра­та­мі ў адзіную Сацыял-Дэмакратыю Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ).

У прамысловых цэнтрах Расіі таксама ўзнік­лі са­цыял-дэмакра-тычныя арганізацыі, у тым ліку пецярбургскі «Саюз барацьбы за вы-зваленне рабочага класа» (1895) на чале з У. Уль­я­на­вым (Леніным).






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных