Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Залежнасць фотасінтэзу ад святла.




Уплыў на фотасінтэз фактараў асяроддзя

 

План:

1. Залежнасць фотасінтэзу ад святла.

2. Уплыў на фотасінтэз іншых экалагічных фактараў.

 

Залежнасць фотасінтэзу ад святла.

Фотасінтэз залежыць ад наступных фактараў: святла, цяпла, утрымання вуглекіслаты, кіслароду ў паветры, вады ў глебе, ад мінеральнага жыўлення, ветра, ядаў, хвароб, радыёактыўнасці.

Адны фактары непасрэдна ўздзейнічаюць на расліну (святло, цяпло), іншыя – ускосна (вецер).

Святло характарызуецца энергіей светлавога патоку і спектральным складам. Святло вымяраецца паказчыкам энергетычнай асветленасці ў КДж/см2*сек ці фотаметрычным паказчыкам асвет-ленасці ў люксах (лк).

Фотасінтэз працякае ў тых частках спектра, ў якіх паглынаюць зялёныя пігменты – у сіне-фіялетавых і чырвоных прамянях. Частка спектра выпраменьвання, у якой праходзіць фотасінтэз, называецца спектрам дзеяння фотасінтэзу. СДФ можна паказаць на графіку ў выглядзе крывой залежнасці фотасінтэзу ад даўжыні хвалі. Гэтая крывая паўтарае спектр паглынання святла пігментамі.

Пры аднолькавай энергіі святла фотасінтэз больш актыўна працякае ў чырвоных прамянях, чым у сініх. Гэта тлумачыцца наступным. Святло паглынаецца квантамі. Кванты чырвоных прамянёў, як вынікае з формулы энергіі кванта E=hυ=hc/λ, маюць меньшую энергію, чым сініх. У сувязі з гэтым чырвоныя прамяні утрымліваюць больш квантаў.

У чырвоным святле фотасінтэз не дасягае максімума інтэнсіўнасці. Фотасінтэз расце, калі да чырвоных прамянёў дабавіць каля 20% сініх. Гэта тлумачыцца магчымай рэгулятарнай роляю святла.

Залежнасць фотасінтэзу ад асветленасці мае форму лагарыфмічнай крывой. Крывая сапраўднага пачынаецца ад нуля, чыстага – ад кропкі на восі ардынат ніжэй нуля (гэта сапраўдны фотасінтэз, паменьшаны на велічыню дыхання).

Асветленасць, пры якой сапраўдны фотасінэз роўны дыханню, а чысты фотасінтэз роўны нулю, называецца светлавым кампенсацыйным пунктам (СКП). Ніжэй СКП адбываецца гібель расліны ад недахопу пажыўных арганічных рэчываў, таму што дыханне перавышае фотасінтэз. Па Візнеру пры асвятленні ў лесе меньш 1/70 ад поўнага сонечнага святла назіраецца “мертвая лясная цень”.

Асветленасць, вышэй якой фотасінтэз не расце, называецца светлавым насычэннем фотасінтэзу (СН). Да СН фотасінтэз стрымліваецца недахопам святла. Пасля СН сістэмы трансфармацыі энергіі працуюць на поўную магутнасць і фотасінтэз можа стрымлівацца іншымі фактарамі, напрыклад недахопам цяпла, СО2. Лішкі святла не толькі расходуюцца непрадукцыйна, але могуць і шкодна ўплываць на расліну: перагрэў лістоў, фотаакісленне прадуктаў фотасінтэзу, пашкоджанне структурных кампанентаў клетак. Найлепшым для расліны з’яўляецца рассеянае святло, ў якім ФАР складае 50-60%, ў прамым святле яго толькі 30-40 %. Параметр СН неабходна ўлічваць пры вырошчванні раслін, асабліва ва ўмовах штучнага асвятлення.

Паказчыкі СКП і СН залежаць ад віду расліны, яе экалагічных уласцівасцей, фактараў асяроддзя. У адносінах да святла расліны дзеляцца на дзве экалагічныя групы: святлолюбівыя і ценевынослівыя. Гэтыя ўласцівасці раслін набываюцца пры генытычнай адаптацыі на працягу ўсё гісторыі развіцця віду – філагенезу. У гэтых раслін адрозніваюцца паказчыкі светлавых крывых, што сведчыць аб функцыянальных адрозненнях фотасінтэтычнага апарату. Адрозніваецца таксама будова ліста, як вынік функцыянальнай адаптацыі.

СКП у святлолюбівых раслін знаходзіцца пры асветленасці 3-5%, у ценевынослівых – 1% ад поўнага асвятлення (у іх пры нізкай асветленасці больш высокая інтэнсіўнасць фотасінтэзу і меньшая – дыхання). Па Л.А. Іванову пры асвятленні каля 1% ад поўнага сонечнага святла сасна, лістоўніца, дуб выдзеляюць СО2. Ёлка, піхта, клён, ліпа пры гэтай асветленасці паглынаюць СО2. З СКП звязана ачышчэнне ад сучча ствалоў лясных парод, самазрэджаванне дрэвастояў. У хвоі і ёлкі, якія адрозніваюцца СКП, гэтыя працэсы ідуць па-рознаму. Даныя СКП неабходны для навуковага абгрунтавання правілаў высечак догледу ў лясных насаджэннях.

Светлавое насычэнне у святлолюбівых назіраеца пры 30 – 50 тысячах люкс, а ў ценевынослівых пры 5 – 10 тысяч люкс.

Інтэнсіўнасць фотасінтэзу святлолюбівых раслін значна перавышае інтэнсіўнасць фотасінтэзу ценевынослівых раслін.

Вугал нахілу крывых a - паказвае эфектыўнасць выкарыстання энергіі пры нізкай асветленнасці. Чым больш a, тым больш эфектыўна выкарыстоўваецца энэргія. Гэты паказчык большы ў ценевынослівых раслін.

З функцыянальнымі адрозненнямі святло-любівых і ценевынослівых раслін звязаны і адрозненні структурныя: у святлолюбівых раслін таўшчыня ліста большая, больш развітая стоўбчатая парэнхіма, большая колькасць вусцейкаў і больш густое жылкаванне, чым у ценевынослівых. Колькасць хларафілу, наадварот, большая ў ценевынослівых раслін. Гэта звязана з неабходнасцю больш эфектыўнага выкарыстання святла пры нізкай асветленасці.

Лісце раслін прыстасоўваецца да ўмоў асветленасці ў онтагенезе. На асветленай частцы кроны фарміруецца лісце светлавога тыпу, на зацененай – цемнавога. Магчымасці адаптацыі ў антагенезе абмежаваныя: святлолюбівая расліна не стане ценевынослівай і наадварот. Патрэбнасць у святле змяняецца ў залежнасці ад цяпла і водазабеспячэння.

Структурна-функцыянальныя асаблівасці святло-любівых і ценевынослівых раслін неабходна ўлічваць пры стварэнні лясных і садова-паркавых насаджэнняў.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных