Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Водгук на мастацкі твор. Лагодны вечар, ціхі, вераснёвы.




У вераснёўскі вечар

Лагодны вечар, ціхі, вераснёвы.

Кучомкі хвой замлелі ў цішыні,

I мой дубок не зрушыцца ні-ні,

I я маўчу, ніжу на слова словы.

 

Адзін я тут, а горад, смуглы, ніцы,

У цемрадзі схаваў журбу руін,

I толькі выплыве на міг адзін —

Не дом — шкілет пры ўзлёце бліскавіцы.

 

Далёка дзесь на цёмным небасхіле

Пабліскваюць маланкі раз-параз,

Нібы не верасень, а жнівеньскі той час,

Калі цяплынь у поўнай яшчэ сіле.

 

Хоць можа верасень аплаціць золкасць лета

I дні яго, што мыліся ў дажджы.

I раптам — журавы! Крычаць: «Дабра не жджы!

Не час цяплу, і песня яго спета».

 

I чую ў крыку тым я праўду і дакоры,

Што год прайшоў і блізка час зімы,

А працы шмат... Ці шмат жа ўспелі мы,

Каб раны залячыць і сцішыць наша гора?

 

Турботных рук патрэбна многа ўсюды,

Каб зняць праклятае кляймо вайны.

Вышэй узлёт раскутых сіл буйны!

Народ-герой! Тварыць ты можаш цуды...

 

Праз цёплы мрок у вечар вераснёвы,

Дзе свецяцца прыветныя агні,

Паказваюць свой твар мне заўтрашнія дні

I родны край, збудованы нанова.

Якуб Колас (1945 г.)

 

Х клас

Заданне 1. Выпішыце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. ( Максімальная колькасць балаў — 4.)

Узор: за́ячий — зае́чы.

Занятость — занятасць, запаянный — запаяны, звуковой — гукавы, обувщик — абутнік, прадедовский — прадзедаўскі, преуменьшенный — пераменшаны, пригород — прыгарад.

Заданне 2. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых фразеалагізмам. ( Максімальная колькасць балаў — 4.)

1) Выступаюць у ролі аднаго члена сказа;
2) кампаненты фразеалагізма незамяняльныя;
3) вывучаюцца тэрміналогіяй;
4) кожны раз у тэксце ствараюцца нанова;
5) не выконваюць сінтаксічную функцыю;
6) устойлівыя;
7) складаюцца з двух ці болей слоў.

Заданне 3. Запішыце 5 слоў, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -ік-/-ык- і маюць значэнне ‘назвы навуковых дысцыплін, навуковых і грамадска-палітычных напрамкаў’. ( Максімальная колькасць балаў — 5.)

№ п/п Словы
1.  
2.  
3.  
4.  
5.  

Заданне 4. Запоўніце табліцу, размеркаваўшы словы агнец, атаман, вяшчаць, кавун, крэўны, кутас, нагайка, пэндзаль, сейм, улада, футра, юны па адпаведных групах запазычанай лексікі. ( Максімальная колькасць балаў — 6.)

Запазычанні з польскай мовы Запазычанні са стараславянскай мовы Запазычанні з цюркскіх моў
     

Заданне 5. Запоўніце табліцу, падабраўшы да ніжэй прыведзеных назоўнікаў беларускія адпаведнікі. ( Максімальная колькасць балаў — 8.)

Облучок, часы, жмых, дышло, зябь, покров, дань, жребий.

Назоўнікі беларускай мовы
м. род ж. род н. род множналікавы граматычныя характарыстыкі беларускіх і рускіх назоўнікаў супадаюць
         

Заданне 6. Адзначце нумары дзеяслоўных пар, якія выступаюць як суадносныя паводле катэгорыі трывання. Выбар патлумачце. ( Максімальная колькасць балаў — 3; 0,5 — за пару; 2 — за тлумачэнне.)

1) Класціся — легчы, 2) загадваць (кіраваць) — загадаць, 3) прадугледжваць — перагледзець, 4) пісаць — распісаць, 5) браць — узяць.

Заданне 7. Вызначце структурныя тыпы прыказак. ( Максімальная колькасць балаў — 5.)

1) Усе бабры дабры, адно выдра — ліха яе бяры. 2) Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы. 3) Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш. 4) Вольнаму воля, шалёнаму поле. 5) Дождж у пару што золата.

Заданне 8. Вызначце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні. ( Максімальная колькасць балаў — 3.)

А) Невялікая «ка́зачка» павучальнага характару, у якой героямі выступаюць прадстаўнікі жывёльнага свету, неадушаўлёныя прадметы, людзі. Гэтая забаўная гісторыя алегарычнага вытлумачэння з’яўляецца ілюстрацыяй да вядомага жыццёвага або маральнага правіла.

Б) Гэты верш узнік у старажытнай французскай паэзіі, назву яго звязваюць з «Раманам пра Аляксандра Македонскага» (ХІІ ст.), які напісаны такім вершам. Пішацца ён шасцістопным ямбам з цэзурай пасля трэцяй стапы. Радкі рыфмуюцца папарна, раўнамерна чаргуюцца мужчынскія і жаночыя рыфмы.

В) Паходжанне тэрміна звязана з практыкай ранняга кнігадрукавання, дзе рыфмаваныя радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя — звычайнай. Калі ва ўсім вершы не было рыфмаў, ён друкаваўся звычайнай фарбай і называўся… (?)

Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце. ( Максімальная колькасць балаў — 4; 2— за правільны адказ, 2 — за абгрунтаванне.)

На усходзе неба грае

Пераліўным блескам,

Сыпле золата над гаем

I над пералескам.

Чуць-чуць дрогне, прыліецца

Чырвань на усходзе —

Гэта неба усміхнецца

Людзям і прыродзе.

Смех адказны, смех шчаслівы

Ходзіць па пагорках.

Час світання — час зычлівы...

Гаснуць, нікнуць зоркі.

Шырай, шырай зараніца

Разнімае крылле,

Нібы пожар б’е крыніцай

Там, на небасхіле.

Сноп праменняў, пышна ўзняты,

Сее бляск-чырвонцы —

Гэта неба сцеле шаты

На дарогу сонцу.

 

Над палямі мрок прарваўся,

Па нізах расплыўся,

Лес туманам заснаваўся,

Луг расой абмыўся.

 

Агнявыя валаконцы

Ткуцца ў шоўк чырвоны —

Гэта хмаркі ладзяць сонцу

I дзяньку кароны.

 

Як прыемна пахне збожжа!

А вакол — спакойна!

Эх, як слаўна, як прыгожа,

Хораша, прыстойна!

 

I сабрала неба фарбы

Колераў дзівосных...

I дзе ёсць такія скарбы

Гожства, сугалосся?!

А) Янка Купала;

Б) Цётка;

В) Якуб Колас;

Г) Максім Багдановіч.

Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую цэласнасць твора. (Максімальная колькасць балаў — 6; па 2 балы за кожны адпаведны варыянт.)

Ночевала тучка золотая На груди утёса-великана, Утром в путь она умчалась рано, По лазури весело играя;   Но остался влажный след в морщине Старого утёса. Одиноко Он стоит, задумался глубоко, И тихонько плачет он в пустыне. М. Ю. Лермонтов. «Утёс». Начавала хмарка залатая На____________________, І ў дарогу ____________, Ведала, бакіт яе чакае;   Ды вільготны след пякуча стыне У аброва ў зморшчыне. Самотна Ён стаіць, __________________, Непачута плачучы ў пустыні. Пер. Рыгора Барадуліна.  

 

Даведкі

Заданне 1: за́нятость — заня́тасць, запа́янный — запая́ны, обувщи́к — абу́тнік, праде́довский — пра́дзедаўскі.

Заданне 2: 1, 2, 6, 7.

Заданне 3 (варыянты магчымых адказаў): педагогіка, дыпламатыка, семантыка, энергетыка, раманістыка…

Заданне 4

Польскія словы Стараславянскія словы Цюркскія словы
крэўны пэндзаль сейм футра агнец вяшчаць улада юны атаман кавун кутас нагайка

Заданне 5

Назоўнікі беларускай мовы
м. род ж. род н. род множналікавы граматычныя характарыстыкі рускіх і беларускіх назоўнікаў супадаюць
ды́шаль гадзіннік маку́ха зя́бліва покрыва (пакрыццё) жэ́рабя козлы дані́на

Заданне 6: 1 (класціся — легчы) і 5 (браць — узяць).

Каментарый. Толькі гэтыя дзве пары дзеясловаў указваюць на абмежаванне дзеяння, яго выніковасць (закончанае трыванне), што чаргуецца з працягласцю, працяканнем, паўтаральнасцю дзеяння (незакончанае трыванне) у межах аднаго лексічнага значэння.

У парах загадваць (кіраваць) — загадаць, прадугледжвацьперагледзець, пісацьраспісаць адрозненне ў трыванні суправаджаецца адрозненнем у лексічным значэнні дзеясловаў. Што пярэчыць выбару гэтых пар дзеясловаў як суадносных паводле катэгорыі трывання.

Заданне 7:

1. Складаназлучаны сказ з супраціўнымі адносінамі паміж часткамі.

2. Складаназалежны з паслядоўным падпарадкаваннем даданай часткі ўмовы і дапаўняльнай часткай.

3. Аднасастаўны абагульнена-асабовы сказ, ускладнены адасобленай акалічнасцю.

4. Складаны бяззлучнікавы сказ з супастаўляльнымі адносінамі.

5. Просты развіты няўскладнены сказ.

Заданне 8: А) байка; Б) александрыйскі верш; В) белым.

Заданне 9. Аўтарам верша «Усход сонца» з’яўляецца ЯКУБ КОЛАС.

Каментарый. Уважлівае прачытанне твора падказвае наступныя аргументы, якія можна выкарыстаць як абгрунтаванне прыналежнасці верша менавіта Якубу Коласу: народны пясняр стварыў абагульнены нацыянальны краявід, але напоўнены самымі разнастайнымі рэалістычнымі падрабязнасцямі і матывамі. Сярод іх небу адводзіцца важная роля. Гэта ўвасабленне прастору, бязмежжа, свабоды... Адсюль параўнанні, эпітэты, метафары: «неба грае пераліўным блескам», «неба усміхнецца», «неба сцеле шаты»... Якуб Колас — віртуоз гукапісу і малявання словам. Эстэтыка колеру і паэтыка гуку вызначальныя ў яго пейзажных вершах. І ў вершы «Усход сонца» мастак слова праз колер паказаў, якія тоіць у сабе родная прырода дзівосна-чароўныя «скарбы гожства, сугалосся».

А колькі фантазіі, пісьменніцкага майстэрства ўкладзена ў вобразы, звязаныя з сонцам. Сярод іх няма звыклых, бляклых, з сонцам нязменна спалучаецца золата:

Сыпле золата над гаем

I над пералескам.

Найбольш падрабязныя малюнкі ўсходу сонца — Якуба Коласа любімай пары сутак — і ўвогуле самога сонца дадзены ў паэмах.

Заданне 10

Начавала хмарка залатая

На грудзях аброву-велікана,

І ў дарогу збегла ўранні рана,

Ведала, бакіт яе чакае;

 

Ды вільготны след пякуча стыне

У аброва ў зморшчыне. Самотна

Ён стаіць, задумаўся журботна,

Непачута плачучы ў пустыні.

Пер. Рыгора Барадуліна.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных