ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Водгук на мастацкі твор. Каб заткнуць пагарджанаму люду раты,Лёс народа — Купала Каб заткнуць пагарджанаму люду раты, У турэмшчыкаў рук не хапала. Сумным плачам жалейкі прарэзаўся ты, Боль народа — Купала. Песня тая, што спела пакутна ў душы, Думнай долі сваёй не праспала. Пракаціўся, як гром перуновы ў цішы, Крык народа — Купала. Свет пытаў у здзіўленні: — А хто там ідзе? З воч заслона туману апала. Вырастаў упярэймы спрадвечнай бядзе Меч народа — Купала. У граніт берагоў біў маланкавы ўздым Хвалі той, што, як гнеў, закіпала. Дол і высь абручыліся з імем тваім, Лёс народа — Купала. Каб заўжды ты ўпрыгожваў сабою зямлю, Каб віхура цябе не шчапала, Я любоўю сыноўняй цябе атулю, Сад народа — Купала. Сёння зноў на вялікай штодзённай сяўбе Слова-зерне, што ў сэрцы запала. Мы нясём пакаленням наступным цябе, Скарб народа — Купала. Пятрусь Макаль. ХІ клас Заданне 1. Выпішыце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. ( Максімальная колькасць балаў — 4.) Узор: за́ячий — зае́чы. Годовщина — гадавіна, грабеж — грабеж, губчатый — губчаты, дочиста — дачыста, засветло — завідна, индустрия — індустрыя, осока — асака. Заданне 2. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых навуковаму стылю. ( Максімальная колькасць балаў — 4.)
Заданне 3. Запішыце 5 назоўнікаў мужчынскага роду, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -чык/-шчык і маюць значэнне ‘асобы паводле роду заняткаў, сацыяльнага стану’. (Максімальная колькасць балаў — 5.)
Заданне 4. Устанавіце адпаведнасць паміж радамі слоў і мовамі, з якіх словы былі запазычаны. Запішыце правільны адказ. ( Максімальная колькасць балаў — 7.)
Заданне 5. Прааналізуйце прыклады, раскрыйце і запішыце лексічныя значэнні фразеалагізма «бабіна лета». ( Максімальная колькасць балаў — 4.) 1. За парканам спелі яблыкі і арабіны, пад парканам раскашэльвалася мята і бабіна лета … (Кузьма Чорны). 2. Ззяе бабінае лета І іскрыцца сівізною, Гэта першая прыкмета, Што зіма не за гарою (В. Шніп). 3. Згасла бабiна лета, Як касцёр на узлеску, Дагарэла асiнка мядзяным агнём, I, нiбы на кiрмаш, Хмар вазы з-за паўсвету Коцяць, пыляць iмжою, Драбнасейным дажджом (А. Руцкая). 4. У жыцці маім — бабіна лета, на душы маёй — квецень вясны! (П. Пруднікаў). Заданне 6. Запішыце, якому вядомаму лінгвісту прысвечаны прыведзены ніжэй нарыс. Якая з прац гэтага навукоўца лічыцца «энцыклапедыяй беларусазнаўства»? (Максімальная колькасць балаў — 3 (2 + 1).) Філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Аўтар прац па славістыцы, гісторыі беларускай мовы, дыялекталогіі, фальклоры, этнаграфіі, гісторыі беларускай літаратуры і інш. На аснове глыбокага, комплекснага параўнальна-гістарычнага абагульнення фактычнага матэрыялу навукова абгрунтаваў нацыянальную самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа, які стварыў сваю багатую і арыгінальную культуру, мае старажытныя традыцыі. Даследаваў паходжанне беларускага народа, акрэсліў яго этнічныя межы. Вызначыў час фарміравання беларускай народнасці, даў этнаграфічную карту Беларусі пач. ХХ ст. Асвятліў важнейшыя этапы гісторыі беларускай мовы, яе спецыфічныя асаблівасці і ўзаемасувязі з рускай, украінскай, польскай, літоўскай і іншымі мовамі, вызначыў асноўны фонд рукапісаў і помнікаў пісьменства беларускага паходжання. Абгрунтаваў вучэнне пра гукавы і граматычны лад старабеларускай і сучаснай беларускай мовы ў яе народна-дыялектнай і літаратурнай формах. Яго навуковая спадчына не страціла і сёння сваёй значнасці і з’яўляецца асновай для далейшай распрацоўкі беларусазнаўства. Заданне 7. Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку. Вызначце і запішыце структурны тып складанага сказа. Прывядзіце схему сказа. ( Максімальная колькасць балаў — 8.) * * * Гляджу на ўсё ў радасным здзіўленні Як ластаўка гняздо старанна лепіць І як шчупак у затоне ломіць аер Як дзед-садоўнік беліць ногі вішням І песню пра Купаліньку пяе Як на світанні зоры паміраюць Каб нарадзіцца вечарамі зноў. (П. Панчанка.) Заданне 8. Вызначце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні. ( Максімальная колькасць балаў — 3.) А) Паэтычны троп, а таксама мастацкі прыём адлюстравання рэчаіснасці, які заключаецца ў парушэнні сапраўдных формаў і памераў рэчаў, у спалучэнні рэальнага з фантастычным, трагічнага са смешным, у наўмысным перабольшанні ці змяншэнні з’яў рэчаіснасці. Б) Верш, у аснове рытму якога — чаргаванне вершаваных радкоў як аднатыпных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў. Надзвычай важнае значэнне набывае ў ім графічная разбіўка верша на радкі, вызначэнне месца міжрадковых паўз. В) Мастацкі метад і эстэтычны кірунак у еўрапейскім мастацтве і літаратуры XVII — пачатку XIX ст., аснову якога складалі прынцыпы рацыяналізму, «пераймання прыроды», зварот да антычнага мастацтва як да эстэтычнага эталона. Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце. ( Максімальная колькасць балаў — 4; 2— за правільны адказ, 2 — за абгрунтаванне.) Бурты кладуцца, як барханы. Лапатам не даём астыць. Ды што за шум?.. Прыйшлі лісты, Лісты ад родных, ад каханых.
I мне ж тут нешта быць павінна... Матулін почырк пазнаю. I піша пра бяду сваю, Пра радасць і пра ўсе навіны:
«Сусед наш справіў наваселле. Ну, а ў бары па верасу Грыбоў — хоць закладай касу, I ўжо арэхі палыселі...
Вуголле з печы ўранні скача, Кот мыцца на акне пачне, — I верыцца, што ты ка мне Паспееш па пірог гарачы».
Я сёмы раз, забыўшы стому, Чытаю гэты ліст, нібы Я на Ушаччыне пабыў, Пагутарыў з усімі дома...
I зноўку зерне з-пад лапаты Уверх ляціць ва ўсе бакі I падае. (А так шпакі На луг садзяцца там, за хатай...) А) Янка Купала; Б) Цётка; В) Якуб Колас; Г) Максім Багдановіч; Д) Максім Танк; Е) Рыгор Барадулін. Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую цэласнасць твора. (Максімальная колькасць балаў — 6; па 2 балы за кожны адпаведны варыянт.)
Даведкі Заданне 1: Гу́бчатый — губча́ты, до́чиста — дачы́ста, индустри́я — інду́стрыя, осо́ка — асака́. Заданне 2: 1, 2, 3, 7. Заданне 3 (варыянты магчымых адказаў): газет чык, кантор шчык, паром шчык, пай шчык, даклад чык. Заданне 4: А7, Б4, В6, Г1, Д2, Е3, Ж5. Заданне 5. БАБІНА ЛЕТА: 1) ‘расліна, якая цвіце да глыбокай восені (астра новабельгійская)’; 2) ‘серабрыстае павуцінне, што плыве над зямлёй у дні бабінага лета’; 3) ‘ранняя восень з яснымі цёплымі днямі’; 4) ‘час прыліву творчых сіл, творчай энергіі’. Каментарый. Заданне з’яўляецца ілюстрацыяй да мнагазначнасці (полісеміі) сярод фразеалагічных зрашчэнняў. На аснове першага значэння (‘ранняя восень з яснымі цёплымі днямі’) праз метанімічны (‘расліна, якая цвіце да глыбокай восені — астра новабельгійская’), метафарычны (‘час прыліву творчых сіл, творчай энергіі або ўзнікнення кахання ў пажылыя гады’) пераносы і развіліся іншыя значэнні. Заданне 6: Яўхім Фёдаравіч КА́РСКІ. Адна з найбольш значных прац Я. Карскага — «Беларусы» (т. 1—3, 1903—22, у 7 вып.), якая з’яўляецца вышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі канца ХІХ — пач. ХХ ст., фактычна энцыклапедыяй беларусазнаўства. Заданне 7 * * * Гляджу на ўсё ў радасным здзіўленні, Як ластаўка гняздо старанна лепіць І як шчупак у затоне ломіць аер, Як дзед-садоўнік беліць ногі вішням І песню пра Купаліньку пяе; Як на світанні зоры паміраюць, Каб нарадзіцца вечарамі зноў.
Складаназалежны сказ з пяццю даданымі часткамі, якія звязаны з галоўнай змешаным (сузалежным аднародным і паслядоўным) падпарадкаваннем. Пры пастаноўцы знакаў прыпынку асобную ўвагу неабходна звярнуць на а) адсутнасць коскі перад злучнікам і паміж 2 і 3 даданымі дапаўняльнымі часткамі, якія з’яўляюцца аднароднымі; б) адсутнасць коскі паміж аднароднымі выказнікамі, звязанымі непаўторным злучнікам і ў чацвёртай частцы. Характару адносін галоўнай часткі і комплексу даданых больш адпавядае коска (аб’ектныя адносіны). Працяжнік у гэтай пазіцыі ў арыгінальным тэксце можна лічыць сродкам дадатковай актуалізацыі. Схема: [ ] 1, (як) 2 і (як) 3, (як і) 4; (як) 5, (каб) 6. Заданне 8: А) гратэск; Б) свабодны верш, або верлібр; В) класіцызм. Заданне 9. Аўтарам верша «Ліст з дому» з’яўляецца РЫГОР БАРАДУЛІН. Каментарый. Уважлівае прачытанне твора падказвае наступныя аргументы, якія можна выкарыстаць як абгрунтаванне прыналежнасці верша менавіта Рыгору Барадуліну: Ушаччына — радзіма Рыгора Барадуліна (тут ён нарадзіўся на хутары Верасовачка). Сэрца яго глыбока і моцна зраслося з ушацкімі дарогамі, пяскамі, дрэвамі, азёрамі, і на гэтай крэўнай повязі з зямлёй бацькоў трымаецца свет барадулінскай паэзіі (пра што сведчаць ужо назвы твораў, як «Заінелая Ушаччына», «Трыпціх Ушаччыны», «Лісток ушацкай восені», «Гулкая вулка роднай Ушачы...» і г. д.). «Чараўнік слова з Ушачаў» — назваў яго паэт Пімен Панчанка. У тэксце сустракаюцца тыя вобразы, якія абуджаюць у лірычнага героя ўспамін пра родны дом, дарагое для сэрца месца. Адзначым: тут, як і праз усю паэзію, лейтматывам праходзіць вобраз маці. Ёй, любай маці Акуліне Андрэеўне, паэт пакланяецца ўсё сваё жыццё, абагаўляе яе вобраз, выказвае сыноўнюю ўдзячнасць матчынай хаце, матчынаму слову, матчыным рукам, матчыным пірагам («матулін почырк пазнаю», — піша паэт). Р. Барадуліна называюць каралём метафары. Метафара ў Р. Барадуліна смелая і нечаканая ў сваім асацыятыўным спалучэнні з’яў: «арэхі палыселі», «вуголле з печы ўранні скача»... Заданне 10 Клён ты мой апалы, клён заледзянелы, Што стаіш, сагнуты, пад завеяй белай?
І ці што убачыў? Ці пачуў у цішы? Быццам бы за вёску прагуляцца выйшаў.
І, нібыта п’яны, пры глухой дарозе Ты нагу цяжкую ў гурбе прымарозіў. Што са мною стала, сёння невядома — З маладой сябрыны не дайду дадому.
Там вярбу прывеціў, там сасну прыкмеціў, Песню пад завею ім спяваў аб леце.
Сам сябе лічыў я гэтакім жа клёнам, Толькі не апалым, а, як май, зялёным.
Я свістаў, здурэлы, ветру наўздагонку, Абдымаў бярозку, як чужую жонку. Пер. Рыгора Барадуліна.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|