ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Водгук на мастацкі твор*** Слова наша роднае, хапала На стагоддзі доўгія цябе. Багдановіч, Колас і Купала Прыпадалі да цябе ў журбе. Адкідалі кпіны і абразу, З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць І, хаця не ўсіх і не адразу, — Навучылі ўсё ж цябе цаніць, Вымытае ў гулкіх навальніцах, Нам як запавет перадалі, Каб пілі і не маглі напіцца І ўзнялі наўздзіў усёй зямлі.
Матчына нявыцвілае слова, Даўжнікі мы вечныя твае… Так нам не хапае Куляшова, Мележа так горка не стае. Нам цяпер цябе на раздарожжах Берагчы за іх і за сябе, Даражыць пявучым гукам кожным, Як зярняткам чыстым на сяўбе, Каб не адляцела, як салоўка, Не аглухла ў гуле бальшакоў… Строга з нас вачэй не зводзіць Броўка, Стоена ўзіраецца Лынькоў.
Мова продкаў нашых і нашчадкаў — Шэпт дубровы і пчаліны звон, — Нам цябе ласкава і ашчадна Спазнаваць ажно да скону дзён, Па чужых краях не пабірацца, Не аддаць цябе на забыццё, Наша невычэрпнае багацце, Наша несмяротнае жыццё. Генадзь Бураўкін.
УЗОРЫ БІЛЕТАЎ З ТЭМАМІ ДА КОНКУРСУ «ВУСНАЕ ВЫКАЗВАННЕ» ІХ клас Білет 1 1. Магутнае слова ты, роднае слова! (Янка Купала). 2. Мінск — еўрапейская сталіца, галоўны горад нашай краіны. Білет 2 1. Прырода — найцікавейшая кніга... (Якуб Колас). 2. Мае бацькі — мае настаўнікі ў жыцці. Білет 3 1. Кнігі Коласа і Купалы нам калыскай і песняй былі... (Пятрусь Броўка). 2. Лес — жывая вопратка зямлі, яе музыка (Іван Навуменка). Білет 4 1. Складана чалавекам быць. Астатняе ўсё — проста! Мікола Арочка. 2. Ты кажаш, я не ведаю вайны... (Ніл Гілевіч). Білет 5 1. Пад небам і на небе — вечны рух, Наперад рух праз шчасце і пакуты... Казімір Камейша. 2. Калі я скончу школу... Х клас Білет 1 1....І кожны міг сябе я пазнаю Часцінкай злітаю вялікага сусвету. Якуб Колас. 2. Ці можна ў ХХІ стагоддзі абысціся без кніг? Білет 2 1. Чытаю я журнал сучасны: Кіпіць у ім прагрэсу ход! Максім Багдановіч. 2. Чалавек, да якога хочацца быць падобным. Білет 3 1. Бывае, праўда вочы коле... (Кандрат Крапіва). 2. Купала і Колас... Раптоўна Адчуеш свабодна зусім — Не толькі радком загалоўным — Ты ўсім абавязаны ім. Рыгор Семашкевіч. Білет 4 1. Чатырохгранная ваза — гэта прырода, дзе чатыры грані — поры года. (Алесь Наўроцкі). 2. Свята нашай вуліцы (вёскі, горада). Білет 5 1. Чалавек — гэта цэлы свет. (Кузьма Чорны). 2. 21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. ХІ клас Білет 1 1. Не мае памяць межаў і граніц, Яна пульсуе ў кожным радаводзе. Мікола Маляўка. 2. Купала і Колас... Раптоўна Адчуеш свабодна зусім — Не толькі радком загалоўным — Ты ўсім абавязаны ім. Рыгор Семашкевіч. Білет 2 1. Я люблю гэтыя прасторы, я люблю неаглядныя, ружова-сінія далі... (Якуб Колас). 2. Я сёлета закончу школу. Білет 3 1. Той шчаслівы, хто зведаў каханне... (Пімен Панчанка). 2. Ля помніка беларускаму пісьменніку. Білет 4 1. Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш. (Якуб Колас). 2. Калі я маю вольную хвіліну... Білет 5 1. З легендаў і казак былых пакаленняў... (Максім Танк). 2. Рэкі Беларусі.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|