ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Уплыў на дыханне экалагічных фактараў.Тэмпература. Дыханне пачынаецца пры адмоўных тэмпературах (у хвоі і ёлкі – пры –2-5 град.). Найбольшае дыханне раслін умеранай зоны назіраецца пры 35–40 градусах (на 5-10 градусаў вышэй, чым для фотасінтэзу), а спыняецца пры 55, бо клетка пачынае гінуць (дэнатурацыя бялку). Прыкладна да 20 градусаў Q10 дыхання роўны 2-4, потым зніжаецца магчыма з-за пагаршэння растваральнасці кіслароду пры павышэнні тэмпературы. Кропкі тэмпературнага оптымума ў пародаў раслін розных геаграфічных зон розныя, што абумоўлена генетычнай адаптацыяй у працэсе эвалюцыі. Пры нізкіх тэмпературах інтэнсіўнасць дыхання вельмі замаруджваецца і пры тэмпературы ніжэй нуля спыняецца. Гэта выкарыстоўваецца для захавання расліннай прадукцыі на зіму. Залежнасць дыхання ад тэмпературы абумоўлена залежнасцю ад тэмпературы актыўнасці ферментаў дыхання.
Залежнасць дыхання ад тэмпературы.
Забяспечыннасць кіслародам (О2). У паветры ўтрымліваецца 21% кіслароду. Інтэнсіўнасць дыхання клетак раслін хутка расце да 10% утрымання кіслароду, а потым павышаецца нязначна. А пры 5% расліна адчувае недахоп кіслароду, пры 3% наступае стан гіпаксіі і ў тканках расліны пачынаюцца працэсы спіртавога браджэння. Пры браджэнні расліна атрымлівае недастаткова энергіі, акрамя таго, прадукты браджэння атручваюць клеткі расліны і яна гіне. Адсутнасць кіслароду у асяроддзі называецца анаксія. Расліне звычайна хапае кіслароду. Недахоп яго могуць адчуваць карані ў пераўвільготненай і шчыльнай глебе, дзе абмен з паветрам (аэрацыя) ідзе марудна і колькасць кіслароду зніжаецца і становіцца менш нармальнага узроўню (10%). Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|