ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Дыханне і рост раслін.
У прыведзенным раней балансе арганічнага рэчыва Л.А.Іванова прысутнічае дыханне, у працэсе якога расходуецца арганічнае рэчыва. Расходы на дыханне складаюць каля 30-40% (70% – для тропікаў). Дыханне вельмі значны расходны артыкул у балансе арганічнага рэчава. Але дыханне мае вельмі важнае значэнне як крыніца энергіі і метабалітаў, якія неабходны для росту расліны, у тым ліку органаў фотасінтэзу. Дыханне таксама пастаўляе энергію для паглынання і транспарту рэчываў, здзяйснення механічнай (рух органаў, арганэл у клетцы), электрычнай (генерацыя біятокаў) і іншых відаў працы ў клетцы. Такім чынам, дыханне цесна звязана з усімі працэсамі абмену рэчываў арганізма і з'яўляецца працэсам, без якога немагчымая жыццё.
У доследах з каранямі розных драўняных раслін выяўлена тармажэнне росту каранёў і надземных органаў пры нізкіх канцэнтрацыях O2 у пажыўным асяроддзі. У стане спакою ў раслін затухаюць роставыя працэсы і адначасова зніжаецца інтэнсіўнасць дыхання. У пупышках яблыні у стане зімняга спакою інтэнсіўнасць дыхання ў 4-6 разоў ніжэй, чым у час вегетатыўнага росту. Пры недахопе кіслароду караням хваёвых інтэнсіўнасць дыхання зніжаецца на 50%, а хуткасць росту на 20%. Такім чынам, дыханне праз падтрыманне працэсаў росту, у тым ліку і фотасінтэзуючых органаў, дадатна уплывае на прадукцыйнасць раслін. Пры вызначэнні велічыні дыхання неабходна зыходзіць з прынцыпу найменшай дастатковасці. Дыханне павінна забяспечваць энэргетычную патрэбнасць расліны, пры мінімальным расходзе дыхальнага субстрату. Гэты прынцып ажыццяўляецца пры аптымальных ўмовах жыццядзейнасці раслін. Найбольшае значэнне маюць тэмпература і водазабяспечанасць. Пры росце тэмпературы вышэй за аптымальную і паніжэнні водазабеспячэння расліны эфектыўнасць дыхання зніжаецца. Акісленне субстрату не суправаджаецца акісляльным фасфарыляваннем. У выніку энэргія акіслення субстрату губляецца ў выглядзе цяпла. Крытэрыем аптымальнасці могуць служыць суадносіны паміж фотасінтэзам і дыханнем. Яны павінны быць такімі, каб чысты фотасінтэз быў найбольшым.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|