Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Акісленне субстрату.




Акісленне субстрату – першая стадыя дыхання. Акісленне адбываецца без непасрэднага ўдзелу кіслароду. Пратоны і электроны пераносяцца ад субстрату на каферменты НАД+ і ФАД, якія пры гэтым аднаўляюцца, а субстрат акісляецца. Адноўленым каферментам перадаецца частка энергіі субстрату, а другая частка энергіі выкарыстоўваецца на субстратнае фасфарыляванне. Рэштка энергіі выдзеляецца як цяпло.

Працэс акіслення вуглеводаў (глюкозы) адбыва-ецца паслядоўна ў працэсах гліколізу і цыкла Крэбса.

Гліколіз – гэта працэс анаэробнага акіслення глюкозы да піравінаграднай кіслаты (ПВК). Гэты працэс уяўляе сабой ланцуг з 10 рэакцый. Большасць з іх – адваротныя рэакцыі тых, якія ідуць у цыкле Кальвіна пры фотасінтэзе. Гліколіз можна падзяліць на тры этапы:

1. Фасфарыляванне глюкозы і расшчапленне яе на дзьве малекулы фосфагліцэрынавага альдэгіду. На гэта затрачваецца дзьве малекулы АТФ.

2. Акісленне ФГА (фосфагліцырынавы альдэгід) да фосфагліцэрынавай кіслаты і аднаўленне НАДФ+, Адначасова за кошт энергіі акіслення адбываецца першае субстратнае фасфарыляванне.

3. Ператварэнне ФГК у ПВК і другое субстратнае фасфарыляванне (ажыцяўляецца за кошт энергіі ператварэння ФГК у ПВК).

У першай рэакцыі спажываецца дзьве малекулы АТФ, а далей выдзяляецца 4 малекулы АТФ. Такім чынам, агульны выхад гліколізу 2 молі АТФ на 2 молі глюкозы, а таксама 2 молі НАДН2.

Гліколіз ідзе ў цытаплазме клеткі і ядры, ноччу і ў хларапластах.

Гліколіз узнік у першых анаэробных арганізмах – пракарыётах. Гэтыя бактэрыі здабывалі энергію шляхам браджэння. Дыханне ўзнікла на аснове браджэння, і гліколіз з’яўляецца састаўной часткай як браджэння, так і дыхання. У аэробных арганізмаў ПВК акісляецца у працэсе дыхання да СО2 і Н2О, у анаэробных ператварэнне ПВК ідзе па шляху браджэння. Сувязь дыхання і браджэння ілюструе схема С.А.Костычава (рускі біяхімік):

У раслін пры недахопе кіслароду (караням у глебе) таксама некаторы час ідзе працэс спіртавога браджэння. Браджэнне не забяспечвае расліну неабходнай колькасцю энергіі. Акрамя таго, клеткі атручваюцца прадуктамі браджэння. У сувязі з гэтым расліна гіне.

Далей ПВК акісляецца ў цыкле Крэбса – цыкле ды-трыкарбонавых кіслот. Рэакцыі цыкла лакалізованы ў мітахондрыях. Мітахондрыі ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў аэробных арганізмаў.

ПВК з цытаплазмы транспартуецца ў мітахондрыі і ў матрыксе мітахондрый падвяргаецца акісляльнаму дэкарбаксіляванню:

СН3-СО-СООН+НАД++НSКаА СН3-СО-SКаА+ +СО2+НАДН2.

Ацэтыл далучаецца да КаА праз макраэргічную сувязь і такім чынам актывізуецца. Потым ён уключаецца ў цыкл Крэбса шляхам далучэння да шчаўева-воцатнай кіслаты.

У цыкле Крэбса ажыццяўляецца далейшае дэкарбаксіляванне і акісленне воцатнага астатку. Вадарод пераносіцца на кафактары НАД+ і ФАД, выдзеляюцца дзьве малекулы СО2. У цыкле Крэбса таксама адбываецца адно субстратнае фасфа-рыляванне (утвараецца макраэргічная сувязь АТФ).

Сам цыкл уяўляе сабой замкнуты ланцуг з 8 біяхімічных рэакцый, якія ідуць у матрыксе мітахондрый. Цыкл Крэбса быў адкрыты ў 1937 годзе англічанінам Крэбсам.

Агульны энергетычны выхад гэтых працэсаў у мітахондрыях: на адзін абарот цыкла Крэбса атрымліваецца 4НАДН2, 1ФАДН2, 1АТФ. Для акіслення адной малекулы глюкозы неабходны два абароты цыкла Крэбса, таму пры разліку на малекулу глюкозы гэтая колькасць падвойваецца.

Цыкл Крэбса мае значэнне як крыніца арганічных кіслот, якія выкарыстоўваюцца ў якасці метабалітаў пры пабудове іншых арганічных злучэнняў. Цыкл Крэбса – гэта перакрыжаванне метабалітычных шляхоў клеткі.

Калі клетка не забяспечана кіслародам, рэакцыі цыкла не ідуць, а ПВК ператвараецца па шляху браджэння. У сувязі з гэтым цыкл Крэбса называюць аэробным, а гліколіз – анаэробным этапам дыхання.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных