Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Роля дыхання ў абмене рэчываў.




Пры дыханні з вугляводаў (асімілятаў) ўтвараецца мноства метабалітаў – прадуктаў няпоўнага акіслення, якія выкарыстоўваюцца на сінтэз складаных арганічных рэчываў. Акрамя гэтага дыханне з‘яўляецца крыніцай энергіі, неабходнай для забеспячэння працэсаў сінтэзу. У гэтым і праяўляецца роля дыхання ў метабалізме клеткі.

Роля дыхання ў сінтэзе рэчываў клеткі:

Шлях утварэння складанага арганічнага рэчыва – метабалічны шлях. Усе метабалічныя шляхі ўзаемазвязаны паміж сабою.

Сінтэз алею ў клетках раслін:

Праз дыханне адбываюцца таксама метабалічныя працэсы ўзаемаператварэння пажыўных арганічных рэчываў у клетцы.

Асноўнымі запаснымі пажыўнымі рэчывамі расліны з'яўляюцца вугляводы (крухмал, алігацукры) і алей. У меньшай ступені запасаюцца бялкі. Крыніцаю запасных рэчываў з'яўляецца фотасінтэз. Накопліваюцца яны ва ўсіх жывых клетках расліны, у насенні (эндасперм, семядолі), акрамя таго – у органах вегетатыўнага размнажэння (карняплоды, клубні, цыбуліны).

Прадукты фотасінтэзу (асіміляты) транспартуюцца з лістоў па флаэме ў растваральнай форме, пераважна у форме цукрозы. У клетках расліны яны часткова выкарыстоўваюцца на атрыманне энергіі і метабалітаў. Другая частка адкладваецца ў запас. Для гэтага з цукрозы сінтэзуюцца запасныя вугляводы і алей.

Пры выкарыстанні запасных рэчываў яны зноў ператвараюцца ў растварымыя вугляводы і транспартуюцца ў органы і тканкі, дзе спажываюцца.

Ператварэнне алею ў вугляводы:

ФЕП – фосфаенолпіруват (блізкі да ПВК).

Ператварэнне крухмалу ў цукар разгледжана ў тэме “Фотасінтэз”.

Ператварэнне пажыўных рэчываў з адной формы ў іншую назіраецца таксама пры падрыхтоўцы раслін да зімы.

Утрыманне ў органах расліны ў адпаведны перыяд тых ці іншых рэчываў вызначаецца хуткасцю іх сінтэзу, ператварэння, спажывання і адтоку ў іншыя часткі расліны. На працягу года накапленне пажыўных рэчываў у драўняных раслінах характарызуецца наступнай дынамікай.

Увосень, калі працэс росту спыняецца, а фотасінтэз яшчэ ідзе актыўна, расліна накоплівае крухмал.

З наступленнем марозу крухмал ператвараецца ў цукры і алей для павышэння ўстойлівасці клетак да нізкіх тэмператур. У адных відаў раслін пераважна сінтэзуюцца цукры, а ў другіх пераважна сінтэзуюцца алеі (у хваёвых і мягкалісцевых раслін – алеі, у цьвёрдалісцевых – цукры). На працягу зімы колькасць запасных рэчываў зніжаецца.

Бліжэй да вясны (з сакавіка) у раслін пачынаюць ператварацца нерастварымыя рэчывы (алей, крухмал – зімой яго амаль няма) у цукры, каб транспартавацца да кропак росту (мерыстэм). Цукар паднімаецца з водным патокам па ксілеме і флаэме ў парасткі (у хваёвых – і ў ігліцу), і ператварацца там у крухмал. У гэты час назіраецца другі (вясенні) пік крухмалу.

За рапусканнем лісця колькасць крухмалу зніжаецца – расходуецца на рост парасткаў. Але ўвесь запас у расліне ніколі не расходуецца, каб была магчымасць аднаўлення органаў пры іх пашкоджваннях неблагапрымнымі прыроднымі працэсамі.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных