Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дыхальны ланцуг і акісляльнае фасфарыляванне.




Другая стадыя дыхання – акісленне адноўленых на першым этапе (гліколіз і цыкл Крэбса) кафактараў НАДН2 і ФАДН2 у дыхальным ланцугу.

Дыхальны, ці электрон-транспартны ланцуг дыхання (ЭТЛ) – гэта сукупнасць арганічных рэчываў-пераносчыкаў электронаў і пратонаў, размешчаных у парадку паслядоўнага змянення іх акісляльна-аднаўляльнага патэнцыялу. Некаторыя з гэтых рэчываў з'яўляюцца прастатычнымі групамі ферментаў класу аксідарэдуктазы. Дыхальны ланцуг знаходзіцца на мембранах крыстаў мітахондрый

Пры акісленні НАДН2 і ФАДН2 вадарод (электрон і пратон) пераносіцца ад кафактараў да кіслароду паветра не адразу, а па ЭТЛ. Пратон праходзіць толькі частку ланцуга, затым перадаецца ў матрыкс мітахондрый. Электроны рухаюцца па ўсяму ланцугу да цыт а3, які з'яўляецца тэрмінальнай (канцавой) цытахромаксідазаю. Гэты фермент перадае электроны непасрэдна кіслароду. Адначасова да кіслароду далучаюцца і пратоны, якія знаходзяцца ў матрыксе мітахондрый. У выніку гэтай рэакцыі утвараецца вада. Такім чынам, роля кіслароду – звязванне пратонаў і электронаў (вадароду). Акісленыя ў дыхальным ланцугу кафактары НАДН2 і ФАДН2 могуць зноў удзельнічаць у першай фазе дыхання ў якасці акісляльніка. Без гэтага цыкл Крэбса ісці не можа.

Чарговыя пераносчыкі дыхальнага ланцуга пры ўспрыняцці электронаў аднаўляюцца, а папярэднія, якія аддаюць электроны, акісляюцца. Пры кожным акце акіслення-аднаўлення вылучаецца энергія, колькасць якой прапарцыянальная рознасці акісляльна-аднаўляльных патэнцыялаў пераносчыкаў. Такім чынам, пры акісленні кафактараў НАДН2 і ФАДН2 энергія выдзяляецца паступова невялікімі порцыямі, што дае магчымасць фіксіраваць яе ў макраэргічных сувязях АТФ. Працэс фасфарылявання АДФ, які спалучаецца з пераносам электронаў у дыхальным ланцугу мітахондрый, называецца акісляльным фасфарыляваннем. Невыкарыстаная энергія акіслення кафактараў рассейваецца ў форме цяпла.

На шляху адной пары электронаў ад НАДН2 да кісларода адбываецца тры акты фасфарылявання АДФ (сінтэзуецца 3 малекулы АТФ), на шляху ад ФАДН2 – 2 малекулы АТФ. Стасунак паміж зрасходаванай на фасфарыляванне Н3РО4 і зрасходаванага на дыханне кіслароду называецца каэфіцыентам фасфарылявання: Кфн

Каэфіцыент карыснага дзеяння дыхання ў разліку на адзін моль глюкозы:

Гліколіз: 2АТФ+2НАДН2;

Цыкл Крэбса: 2АТФ+8НАДН2+2ФАДН2;

∑АТФ=4АТФ+10НАДН2*3АТФ+2ФАДН2*2АТФ=38АТФ.

η=(38АТФ*41,87 кДж*100)/2842 кДж=55,4 %

2824 – энергія аднаго молю глюкозы.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных