ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Вярхоўныя багі беларускай міфалогіі.Вышэйшы бог славян – Сварог. Яго можна разглядаць як язычніцкага беларускага Усявышняга, Абсалют. Прычым ён не з’яўляецца выключна добрым, а аб’ядноўвае ўсё: дабро і зло, любоў і нянавісць, жыццё і смерць, стварэнне і разбурэнне. Для Абсалюта зло – непазбежны элемент, без якога гарманічнае развіццё немагчыма. Але ён сочыць за стасункамі дабра і зла і цыклічна рэгулюе іх суадносіны. У праславянаў разуменне Сварога больш канкрэтызавана. У Іпацьеўскім летапісе міфалагічная гісторыя падзяляецца на эру Сварогаі эру Дажбога. Сварог, можна думаць, стваральнік Космасу, бог Духоўнага Свету [svar – неба (санскрыт)]. Той жа корань мы назіраем у словах «вар», «зварка», «варыць». Корань сведчыць пра наяўнасць энергіі. Значыць, Сварог – «ззяючае неба». Ён жа – той, хто стварыў свет. У народных вераваннях неба ўвогуле адзін з сінонімаў Космасу. Напрыклад, у слоўніку У. Даля: неба – бясконцая прастора, «уся шырыня і глыбіня Сусвету». У беларускіх замовах неба згадваецца надзвычай часта. Беларус не проста заклікаў на дапамогу нябесныя сілы, але імкнуўся як бы сам растварыцца ва ўсяленскай стыхіі, прыпадабніцца да нябесных з’яў і набыць іх патэнцыі: «Устану раненька, памыюць бяленька, солнышкам агаражусь, месяцам падперажусь, пайду ў горад Русалім». Жыватворнае святло не толькі ўвасабляла светлы касмічны пачатак, але і звязвала ў адно ўвесь пантэон язычніцкіх багоў, і не толькі іх. Важнейшае паняцце ўсіх рэлігійных сістэм «святы» ўтворана ад слова «светлы» і ўвабрала ў сябе яго семантыку. У славянаў было паняцце Сварга – нябеснае царства багоў, Сусвет. Сварга знаходзілася ў пастаянным руху, і гэты рух называўся Колам Сваргі, замацаваным каля Палярнай Зоркі. У летапісах часта згадваюцца Сварожычы – можна меркаваць, сыны Сварога: Дажбог, Агонь, Пярун. Найбольш старажытны бог у групе язычніцкіх багоў – Вялес. Першапачатковая форма Волас, напэўна, ад «вол». Некаторыя даследчыкі (Б. Рыбакоў) выводзяць культ Вялеса з палеаліту, ад мядзведзя. У людзей таго часу ён быў богам татэмаў, апекуном паляўнічых, апранутых у звярыныя скуры. Вялес, як і вол, меў рогі і капыты. Быў сынам нябеснай каровы Зямун і бога Рода. Этымалагічна з ім звязаны волаты, пахаваныя ў курганах-валатоўках на нашай зямлі. Ад яго імені паходзяць многія іншыя словы: «воўк», «волак» (сыходжанне дзвюх рэчак), «волас», тапанімічныя назвы на тэрыторыі Беларусі: Волас, Воласна, Волма, Вотчас, Вольна, Вілейка і г.д. Вялес-бог у назвах сустракаецца ад Брытанскіх астравоў да Урала і характэрны ў асноўным для Паўночнай Еўропы (Волс, Велс, Уэлс), але суадносіцца, відаць, з антычным богам Панам. Вялес даваў людзям Веды, Нябесны Закон, вучыў Веры, Мудрасці, быў апекуном музыкаў, спевакоў, творчых людзей. Таму ў «Слове аб палку Ігаравым» слынны славянскі бард Баянназваны «ўнукам Вялеса». Гэта гаворыць пра божаскае паходжанне Баяна або аб атрыманні паэтычнага дару непасрэдна ад Вялеса. Звычайна навукоўцы называюць яго богам свойскай жывёлы. На самай справе яго функцыі намнога шырэйшыя. Ён яднаў чалавека і жывёлу ў роднаснай лучнасці, вучыў любіць жывёл. Сучасныя даследчыкі лічаць яго ўвогуле богам яднаючым. Хутчэй за ўсё гэта быў бог найбольш народны, бог сялянскай абшчыны. У нейкі момант Вялес набыў змеепадобныя рысы – у такім выглядзе ён паўстае на вядомым Збручскім ідале. Ён стаў богам падземным, богам памерлых, у той жа час богам багацця: трымаў зерне пад зямлёю і не даваў коласу падняцца. Некаторыя даследчыкі Асноўным міфам славянаў называюць міф пра бой Перуна з Вялесам з-за нявесты Перуна (Лады-Лялі). Бой-навальніца канчаўся дажджом, а потым вызваленнем Сонца-Лады (калі Сонца было яшчэ жанчынай) і зерня з-пад зямлі. Фактычна ў Асноўным міфе мы назіраем спрадвечную барацьбу духоўнага і матэрыяльнага, а таксама нябеснага і зямнога пачаткаў, барацьбу, якая адбываецца і ўнутры чалавека – паміж яго целам і духам і, акрамя таго, змаганне Дабра і Зла ў іх самых агульных праяўленнях. Хрысціянская царква называла Вялеса «лютым зверам», але ўсё ж некаторыя функцыі яго перадала Святому Уласію. Ярыла (ад ярь, ярыцца) увасабляе ўсеагульную плоднасць, экстатычную субстанцыю прыроды. Карыстаючыся тэрміналогіяй Ф. Ніцшэ, ярыла ўвасабляў дыянісійскі – аргаістычны, «цьмяны» пачатак чалавека, дзе асоба зліваецца з іншымі людзьмі ў экстатычным жаданні лучнасці з богам. Ярыла – рытуальна шматфункцыянальны бог, але галоўная яго роля – стымуляцыя жыццёвай эратычнай патэнцыі. Як бога, што нараджаецца і памірае, Ярылу майстравалі ў выглядзе лялькі старога чалавека з выразным фалічным пачаткам, якую хаваюць з прытворна-здзеклівымі галашэннямі. Рытуал меўвыразны карнавальны (паводле М. Бахціна) характар, што праяўлялася ў спецыфічнай слэнгавай лексіцы, гуллівым смеху і брутальных рухух цела, а таксама ў дазволе ненарматыўных паводзінаў – значнай выпіўцы і вольных адносінах паміж паламі. Свята ў гонар маладога Ярылы (абрад выезду ў поле) ладзілі з удзеламюнака (ці дзяўчыны) на белым кані, ў белым плашчы, з босымі нагамі, вянком на галаве і з каласамі ў руках. Ярыла ехаў па засеяных нівах, а карагод, у які ўваходзілі ўсе жыхары вёскі, спываў пра Ярылу песні. Святы ў гонар Ярылы мелі выразнае эратычнае адценне, якое не асуджалася грамадою, асноўная мэта якога – магічная стымуляцыя плоднасці, што ў «класічным» выглядзе ўвасобілася ў індуісцкай рэлігійна-міфалагічнай сістэме. Яшчэ адной з асноўных старажытных функцый Ярылы было «па загадзе маці» адмыкаць браму неба (салярны культ). З Ярылам таксама было звязана паганскае свята Ярылавіца, калі гойдаліся на арэлях і спявалі песні. Як і ўсе тыпалагічна падобныя багі, Ярыла шанаваўся вясной – у красавіку, калі, згодна з шматлікімі міфалагічнымі сістэмамі, пачынаўся новы гадавы цыкл, увасабленнем чаго і быў Ярыла. Звернем таксама ўвагу на андрагінны характар Ярылы – яго ўяўлялі то юнаком, то дзяўчынай. Андрагіннасць уласцівая шматлікім сусветным боствам, у тым ліку і беларускім.згодна з К. Юнгам гэтая асаблівасць паходзіць з матыву кастрацыі ці, дакладней, самакастрацыі боства, каб пазбегнуць пагрозы інцэсту. Так ці інакш, міфалагема андрагіннасці мае эратычныя вытокі, што адпавядае функцыянальнай спецыфіцы Ярылы. Яшчэ адно боства, якое звязанае з вясною, плоднасцю – Ляля, ці Лёля. У старажытнаславянскай традыцыі Ляля часта інтэрпрэтыецца як дачка Лады. Яны вельмі часта прадстаўлены ў вышыўках як жаночыя постаці з паднятымі рукамі, што стаяць па два бакі ад Сусветнага Дрэва. Захаваліся словы і выразы: «лад» (гармонія), «жыць у ладзе», «ладкаваць» (іграць вяселле). Лада – багіня прыгажосці і кахання. Беларускі космас у старажытнасці упарадкоўваўся Ладай і разумеўся як адзінства дабрыні, любові і прыгажосці. А пра сонечную прыроду Лады ўскосна гаворыць той факт, што песні ў яе гонар спявалі з вясны да Купалля, калі сонца расце. Згодна міфу, Лада была дачкой марскога цара, Цара-Мора. Яна была белая з твару, з доўгай залатой касой. Яна плавала па моры ў залатой лодцы, грэбла сярэбраным вяслом. Аднойчы, калі Дажбог нахіліўся з неба, каб паназіраць за ёй, яна жартаўліва пырснула на яго вадой. Дажбог закахаўся ў Ладу і спусціўся на зямлю, каб папрасіць у Цара-Мора рукі яго дачкі. <...> Закаханыя пажаніліся, і Ладу з-за яе прыгажлсці сталі называць Ляля, або Лёля. Ляля – увасабленне чысціні і дзявоцкасці, прыроднага жаночага прызначэння песціць, люляць; яна персаніфікавала вясну і паўставала ў выглядзе маладой прывабнай дзяўчыны ў белай кашулі, убранай зелянінай.на Беларусі Ляля лічылася багіняй вясны. У траўні ў яе гонар ладзілася свята – ляльнік, калі абіралі маладзенькую прывабную дзяўчыну, апраналі яе ў белы саван, абвязвалі галінкамі, надзявалі вянок з кветак і саджалі на дзярновую лаўку. Побач ставілі масла, яйкі, малако, смятану, сыр, хлеб, клалі вянкі па колькасці дзяўчат і пачыналі карагод з песнямі. Потым Ляля раздавала ўсім ежу і кідала вянкі, якія семантычна адсылалі да замужжа і захоўваліся працяглы час. Славяне ўяўлялі Сонца ўсёбачным вокам, якое строга сочыць за мараллю людзей, за справядлівым выкананнем законаў. Сонца розных пораў года і ў беларусаў мела розныя назвы: веснавое сонца – Ярыла, летняе – Купала, асенняе – (магчыма) Бялун, зімняе – Каляда. Мы лічым, што Купала і Каляда – двутварныя, бо знаходзіліся на мяжы сезонаў, рознага сонцастаяння: на яго пад’ёме і апусканні. Акрамя таго, Купала ўвасабляў сабою жаночы і мужчынскі пачаткі (вада + агонь), росквіт прыроды, культ расліннасці, эротыку, сонца ў зеніце, пік жыцця. У Каляды твар старэчы і дзіцячы. Купала – усё ў сувязі, Каляда – раздзяленне, мяжа, але і злучэнне, бо – кола. Летні перыяд – Зялёнае Кола, зімні перыяд – Белае Кола. Гэта дзве палавіны года. Такім чынам, салярная сімволіка можа быць насычана як мужчынскім, так і жаночым зместам. Лепшы прыклад – Купала. У старажытных літоўцаў і ў ранняй міфалогіі славянаў Сонца – дзяўчына – жонка Перуна. Жаночая прырода Сонца лёгка прасочваецца і па беларускіх казках (вобраз Цар-Дзявіцы і іншыя жаночыя персанажы). Сонечны пантэон у беларусаў не быў нязменны. У розныя эпохі, на розных этапах раздзялення славянскіх народаў колькасць вярхоўных існасцяў, што ўвасаблялі сонца, мянялася (Ярыла, напрыклад, дажыў да ХІХ ст.). Не менялася, аднак, салярнае светаадчуванне нашых продкаў. Бліжэйшая стыхія, роднасная святлу, сонцу, – агонь. Другі Сварожыч – бог Агонь. Сонца – нябесны агонь: вось універсальны і зыходны матыў індаеўрапейскай міфалогіі. Аналогіі паміж сонцам і агнём падказвалі першабытнаму чалавеку сувязі паміж зямнымі і нябеснымі з’явамі. У скандынаўскай міфалогіі менавіта з зямнога агню багі стварылі Сонца. Вячэрняе сонца каля далягляду і полымя патухаючага вогнішча былі чырвонымі (дзень жа, безумоўна, успрымаўся як белы). Пасля заходу сонца надыходзіў змрок, поўны небяспекі і невядомых пагроз. Чырвонае і чорнае – антыподы: чырвонае – цяпло, жыццё, дабрабыт; чорнае – холад, цемра, смерць. У народным побыце культ агню застаўся і сёння. У нашых продкаў кожная сям’я запальвала ачаг вуголлямі, якія брала з агульнага вогнішча племені, роду – Зніча (назва агульная – літоўска-беларуская). У ранняй славянскай мове існавала яшчэ адна назва агню – «крэс». Корань захаваўся ў беларускіх словах «крэсіва», «краса», «краска» (кветка), «уваскрасаць» (ажываць). «Ігорева храброго полку не кресіті», – трагічна заключае аўтар «Слова...». Значыць, важнейшае паняцце хрысціянскай рэлігіі – Уваскрэсенне – мае старажытнае дахрысціянскае паходжанне і звязана з культам агню. Не выключана, што пад словам «агонь» продкі разумелі натуральны агонь, які можна было захаваць у вуголлях, а паняцце «крэс», хутчэй за ўсё, – штучны агонь, атрыманы шляхам высякання з каменя, ахвярны, сакральны агонь. Са словам «крэс» звязана, відаць, і слова «крыж». Увогуле лічылася, што агонь перамагаў смерць, як ён перамагае цемру, змрок. У першабытным светаадчуванні паняцці смерці і змроку (ночы) практычна супадалі. Адсюль аднакарэнныя словы «мор» (смерць) і «змрок». Паколькі агонь высякаўся з каменя, значыць і камень звязаны з культам святла і агню. Узнікае яшчэ адзін загадкавы вобраз – Бел-гаруч камень Алтыр, што сустракаецца літаральна ў тысячах замоў. Але вогненна-светавой прыродай не абмяжоўваецца функцыя дзіўнага каменя. Ён яшчэ і ўбірае ў сябе ўсе сілы нябесныя, з’яўляецца як бы ўсяленскім вытокам жыцця, таму і вылечвае ад усіх хвароб, дае моц, дужасць. Яшчэ ў ХІХ ст. выдатнейшы філолаг акадэмік А. Весялоўскізвязваў словы «алатыр» і «алтар». Імя багіні Мары – слова выключна старажытнае, корань «mar-mormer» сустракаецца не толькі ў індаеўрапейскіх мовах, але і ў цюркскіх, угора-фінскіх, семіцкіх. Яно ўказвае на добрае: Ма – мацярынскі пачатак, Ра – сонца. Аднак: «МАРА мучыць сонных, не перапыняючы іх сну…». Чаму ж у беларусаў Мара набыла негатыўны сэнс? Але ж не толькі ў беларусаў: Мара ў індусаў – д’ябал, які спакушаў Буду. Ва ўсіх славянаў Мара – божышча зла, варожасці, смерці, вупар: «Мара прадзе і шые падчас поўні, але робіць гэта не на дабро». Ад таго ж кораня паходзіць бог вайны Марс у рымлян, славянскі Мароз – бог зімы, холаду, грузінскі яго адпаведнік Х’мерц, Марана – дзяўчына марская, дачка марскога цара (у казках Мар’я Мораўна, у рускіх былінах – Марынка). Смерць асобнага чалавека – трагічная, але ўвогуле асабістая справа. Больш важна – смяротны пачатак у Прыродзе: смерць святла, сонца, дня і надыход ночы; смерць жыватворных пораў года – вясны, лета, восені – і надыход зімы. Мара якраз і ўвасабляла ўсеагульнае паміранне ў прыродзе.Але яна не выступала ў ролі незваротнага лёсу, бо на змену ночы заўсёды прыходзіў новы дзень, узыходзіла сонца, а пасля халоднай зімы абавязкова наступала вясна. Смерць Смерці (Мары) паскаралі з дапамогай агню і святла (у веснавых абрадах) і гэтым перамагалі. Шырока прадстаўлены моўны корань у тапаніміцы: краіна Марока, геаграфічная вобласць Маравія, гарады Марсель, Марыупаль, Марбург, Мары, Маршанск і яшчэ сотні назваў. Прычына амбівалентнасці слова з дадзеным коранем тая ж, што і ў адмоўнасемантычных з марфемай Ра, і звязана яна з нейкай катастрофай у Сонечнай сістэме або з так званым Чорным Сонцам, якое знаходзіцца пад зямлёю ноччу і вымушана рухацца ў варожым для яго асяроддзі з захаду на ўсход, каб раніцай устаць над небасхілам. Вось чаму і Мара, якая заключае ў сабе «сонечную» марфему РА, жыве ў хаце ў асноўным пад падлогай, што семантычна ў прасторы жылля разумеецца як падзем’е. Далейшая змена сэнсу слова (мара – летуценне) указвае на сувязь істоты з іншасветам, які размяшчаўся пад зямлёю. Зюзя быз жахлівым богам зімы. У народных творах расказваецца аб ім як пачварным старым з доўгай сівой барадой. Ён ходзіць, апрануты ў белы доўгі кажух, босы і без шапкі, трымаючы ў руцэ жалезны посах або жазло. Разгневаны, ён стукаў па ствалах дрэў сваім посахам, збіваючы снег і лёд, прымушаў зіму накрыць халоднай посцілкай зямлю. У супрацьлегласць Сварогу, Карачун быў богам падземнага свету, носьбітам смерці, хоць яго часта блытаюць з богам зімы, Зюзяй. Жыжаль ушаноўваўся як бог падземнага агню. Багіня Пагода распараджалася надвор’ем, хоць яна была, як нам здаецца, багіняй яснага надвор’я. З другога боку, Пасвіст быў богам кепскага, хмурнага надвор’я. Сярод багоў, якія аказваюць добры ўплыў, знаходзіцца Лад, бог вясны, кахання, шлюбу і грацыі, які ў некаторай ступені быў звязаны з Ярылам. Бог Тур, магчыма, быў звязаны з Ярылам і Ладам, але па прычыне малавядомасці атаясамліваўся з богам Аўсенем, аднак яго ўшаноўвалі як бога сілы і ўрадлівасці. Другім богам урадлівасці, плёну і дастатку быў Спарыш. Яго яшчэ называлі Багач, або Рой, хоць гэтыя назвы маглі быць і сінонімамі нейкага яшчэ аднаго бога ўрадлівасці. Рада была багіняй мудрасці і добрай парады. Назавём некалькі багоў, якія шкодзяць чалавеку. Сярод іх найбольш вядомы Яшчур, які быз богам хвароб і эпідэмій. Яго імя да гэтага часу ўжываецца ў беларускай мове для абазначэння інфекцыйнага захворвання жывёлы. Паландра была багіняй усялякай шкоды, гніення і заразнай трасцы. Лекцыя 8. Чалавек і прырода ў беларускай міфалогіі.
План. 1. Месца расліннасці ў сусветнай міфалогіі. Зараджэнне экалагічнай думкі. 2. Духі лесу ў беларускай міфалогіі. 3. Водная стыхія ў міфалагічным светапоглядзе беларусаў (вадзянік). 4. Вобраз русалкі ў міфалогіі беларусаў. Літаратура. 1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клаіковіч. – 2-е выд., дап. – Мінск: Беларусь, 2006. – 599 с.: іл. 2. Міфалогія. Духоўныя вершы / А. М. Ненадавец, А. У. Марозаў і інш.; навук. рэд. А. С. Фядосік. – Мінск: Беларус.навука, 2003. – 471 с. 3. Легенды і паданні / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. – 2-е выд, дапоўненае і дапрацаванае. – Мінск: Беларус.навука, 2005. – 550 с. – (Беларуская народная творчасць). 4. Ненадавец, А.М. За смугою міфа / А. М. Ненадавец. – Мінск: Беларус.навука, 1999. – 254 с. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|