Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Духі лесу ў беларускай міфалогіі.




Міфалагічная прастора, як ужо адзначалася, падзяляецца па прынцыпе далёка/блізка, высока/нізка на культурную, прыродную і міфалагічную. Асноўная частка нячысцікаў беларускага космасу знаходзіцца ў культурнай і прыроднай прасторах — г.зн. там, дзе адбываюцца непасрэдныя кантакты з людзьмі. Дынаміка змянення прасторавых характарыстык нячысцікаў мае традыцыйны характар: чым далей ад культурнай прасторы, тым меней антрапаморфнымі і болей непрыязнымі да чалавека робяцца нячысцікі.

Паміж культурнай і прыроднай прасторай маецца памяжоўе, пэўная пераходная паласа, якая функцыянальна належыць культурнай прасторы, але дзе чалавека ўжо чакае небяспека. У нашым выпадку — гэта палі і лугі. Тут жыве палевік, які ўжо больш варожа настроены да чалавека. І хаця ён турбуецца за ўраджай, але можа забіць чалавека сонцапёкам. Там жа ходзіць страшэнная Жалезная Баба, якая хапае дзяцей, што ўцяклі з хаты. Край поля — гэта канец уласна культурнай прасторы, месца заломаў, адкуль зусім недалёка да ўскрайку лесу, куды можа выйсці лясун.

Духі локусаў – гэта духі, якія жывуць у пэўным месцы і апякуюць яго. Сярод іх ледзь не самы вядомы – ЛЯСУН-ЛЕСАВІК, герой неверагодна вялікай колькасці былічак. Асаблівасць былічак у тым, што яны распавядаюць пра сустрэчы рэальных людзей з міфічнымі істотамі (або гавораць пра тое, што здалося рэальнаму чалавеку, але гэта таксама ўяўляе вялікую цікавасць для псіхалагічнай навукі).

У асноўным ЛЕСАВІК мае чалавечы воблік, але ён вострагаловы, як усе нячысцікі, і з блакітнай крывёю. Акрамя таго, калі ён сустракаецца ў выглядзе звычайнага чалавека, кума ці свата, неабходна звярнуць увагу, ці адкідвае ён цень: нячысцікі ценю не маюць і не пакідаюць слядоў. Лясун (лесавік, лешы) — “лясны цар”, валадар усёй лясной жывёлы. Росту ён звычайна як тыя дрэвы, побач з якімі знаходзіцца (таму лічыцца пярэваратнем), насамрэч жа ён — кульгавы, лысы, з зялёнымі валасамі; па іншай версіі — стары з белым тварам і велізарнымі вачыма, што ніколі не закрываюцца. Гэта надзвычай варожа настроеная супраць чалавека істота. Яго галоўная мэта — спужаць, заблукаць чалавека ў лесе і, згуртаваўшыся з вадзянікам ды балотнікам (хаця яны варагуюць паміж сабой) звесці чалавека ў багну ці вір. Забабоны ад лесуна — пры ўваходзе ў лес назваць аблудны накірунак шляху ці надзець вопратку навыварат. Лешы мае Ляшуху, але іх дзіця жыве самастойна, а самі яны выхоўваюць скрадзенага нехрышчонага немаўлятку. Як і ўсе нячысцікі, лясун мае сваю тэрыторыю, якую пільна ахоўвае ад іншых лесуноў.

Лічыцца, што ЛЕСАВІК не столькі шкодзіць людзям, колькі жартуе з іх, але жартуе груба, злосна. Па яго волі блудзяць па лесе, аднак ЛЕСАВІК усё ж не завядзе чалавека на прамую пагібель, як ЧОРТ. Каб выратавацца ад ЛЕСАВІКА, неабходна вывернуць адзенне, бо ў яго самога – усё навыварат, або яго рассмяшыць. Баіцца ён ліпавага палена, солі і агню, лаянкі (вось прычына жывучасці лаянкі). Наадварот, свіст у лесе яму вельмі падабаецца.

ЛЕСАВІК – гаспадар лесу і дзікіх звяроў – аналаг богу ПАНУ ў грэкаў, ВОЎЧАМУ ПАСТАРУ ў паўднёвых славянаў, ЛЯСНОМУ ДУХУ ў эстонцаў. Ён жа карае за вольныя і нявольныя грахі чалавека, напрыклад, за праклёны бацькамі сваіх дзяцей – забірае іх.

У самых глухіх гушчарах жыве пушчавік, - бязлітасны схільны да забойства чалавека нячысцік; адзінае, што можа выратаваць падарожніка - падслепаватасць пачвары. У нетрах лесу, дзе выпальвалі вугаль, маладым і дужым мужчынам магла сустрэцца лойма - надзвычай прыгожая дзева, якая спакушала іх, а потым знікала ў гушчары.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных