Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Першыя культы. Пантэон князя Уладзіміра.




Тая міфалагічная сістэма, што зафіксаваная ў этнаграфічных матэрыялах ХІХ – пачатку ХХ стст., складалася з якасна розных кампанентаў політэістычнага і монатэістычнага характару. Таму багой можна класіфікаваць як па паходжанні, так і па функцыях.

Жыццё на Зямлі даў Род. Ушаноўваўся ён надзвычай шырока. Словы з гэтым коранем утвараюць семантычна багатае гняздо: «прырода» – «радзіма» – «народ» – «ураджай» – «родзічы» – «радовішча» і г.д. Род – бог апладняючы. Ён жа перадаваў з пакалення ў пакаленне кроў-руду як носьбіт жыцця. Род аб’ядноўваў людзей ў адзіную сям’ю. Ёсць меркаванні, што Род – першапачатковае праяўленне Абсалюта, другая назва Сварога, і быў ён хутчэй за ўсё двуполы, спалучаў мужчынскі і жаночы пачаткі. Пра складаны працэс жыцця можна сказаць метафарычна: калі нараджаецца чалавек, яго прызначэнне запісваецца ў кнігу Рода. У Рода былі дачка і ўнучка – Ражаніцы (можа, дзве дачкі). Уведзены нашымі беларускімі даследчыкамі (А. Хатэнка) тэрмін «парадзіхі» не зусім правільны. Ражаніцы адказвалі не столькі за нараджэнне дзяцей, колькі былі багінямі расліннасці, усяго жывога, апекавалі літаральна ўсё, што нараджалася і расло (у тым ліку, безумоўна, і чалавечых дзяцей). Яны вельмі часта прадстаўлены ў вышыўках як жаночыя постаці з паднятымі рукамі, што стаяць па два бакі ад Сусветнага Дрэва.

У беларускім фальклоры можна знайсці легенды і паданні, верагодна, дахрысціянскага паходжання. Так, сярод паданняў, сабраных М. Федароўскім ёсць некалькі, якія прыпісваюць стварэнне Сусвету істотце без імені, але названага «Бог багоў». Іншыя легенды, магчыма, нават больш старажытныя, расказваюць пра розныя дзеянні гэтага бажаства, якое абходзіць увесь свет, прыняўшы аблічча старога. Заслугоўвае ўвагі тое, што гэтыя паданні не гавораць нічога пра ўласнае імя Бога за выключэннем асобных выпадкаў, калі яго называюць Белбогам. Усё гэта магло навесці на думку, што старажытныя беларусы мелі ў асноўным монатэістычныя погляды, і, гаворачы пра Вярхоўнага Бога, яны не адчувалі асобай патрэбы ў тым, каб аддзяліць яго ад іншых міфічных істот.

Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што галоўным богам беларускіх плямён у міфалагічны перыяд быў Белбог, якога яшчэ называлі Бялун, або Бог неба. Паколькі ён лічыўся прабацькам усіх іншых багоў, дык быў больш вядомы як Дзед. Так, напрыклад, А. Кіркор, апісваючы багатыя фальклорныя крыніцы, сцвярджаў, што, паводле беларускіх народных павер’яў, Белбог ушаноўваўся як «прабог» – бог, які даў чароўны молат Перуну для барацьбы з богам зла – Чарнабогам, каб знішчыць апошняга.

Апісанне Белбога, або Белуна, даецца павярхоўна, мімаходзь. Ён быў «прабогам» – гэта значыць першасным бажаством, персаніфікацыяй сіл неба. Вобраз яго боскай вялікасці даволі незразумелы ў беларускай міфалогіі. Паводле сцвярджэння А. Кіркора, які спасылаецца на беларускія павер’і, «Бялун часта абходзіць свет і з’яўляецца ў выглядзе старога з доўгай белай барадой, у белым плашчы, з кіес у руцэ». Ён заўсёды спачувае людзям і нічога не робіць, акрамя дабра. Бялун можа з’явіцца толькі днём, калі свеціць сонца. Калі ён сустрэне спадарожніка, які заблудзіўся ў лесе, ён пакажа яму правільную дарогу. Афанасьеў лічыў, што з гэтай легенды паходзіць беларуская прымаўка: «Цёмна ў лесе без Белуна!».

Выказваюцца меркаванні, што Белбог-Бялун меў трох сыноў: Перуна, Зюзю і Чарнабога, які быў мужам Мараны, багіні смерці. Аб атрыбутах і справах Чарнабога вядома мала, за выключэннем таго, што ён уступіў у барацьбе з богам Перуном, які перамог Чарнабога пры дапамозе магічнага молата, што падарыў яму бацька, Белбог-Бялун. Памяць аб ім захавалася ў народнай песні: «Быў на Русі Чорны бог».

 

У пантэоне князя Уладзіміра як адзін з важнейшых быгоў згадваецца Стрыбог. Этымалогя гэтага імені і сёння застаецца прадметам спрэчак даследчыкаў. Існуе меркаванне, што Стрыбог паходзіць ад лічбы 3, свяшчэннай у нашых продкаў. Ён адказваў за ўсе тры вертыкальныя сферы быцця – Зямлю, Неба і Падзем’е. Але ў эпоху «Слова пра паход Ігара» Стрыбог – толькі бог вятроў («вятры – Стрыбожжы ўнуцы»). Нашы продкі спявалі «Стрыбу, Стрыбу, падабрэй, на палеткі нам павей». Але Стрыбог не сам вецер, а Прынцып ветру, Атмасфера, Прастора, прамежак паміж Небам і Зямлёю.

Галоўнае песца ў пантэоне князя Уладзіміра займае Пярун. Беларускі фальклор апісвае Перуна як істоту вялікага росту, з чорнымі валасамі і залатой барадой, якая трымае ў руках два вялікія камяні ад жорнаў, б’е імі адзін аб адзін – магчыма, для таго, каб выклікаць гром. Калі ён разгневаецца, можа параніць і забіць кожнага, хто асмеліцца зняважыць яго. Яму адпавядае Пірва ў хетаў, Тор у скандынаваў і германцаў, Пяркунас у балтаў. Пярун – галоўны ў пантэоне 980 года князя Уладзіміра. Гэта бог дружыны, ваенных паходаў, ваярскага саслоўя. Апісанні Перуна сустракаюцца ў розных крыніцах: ён паўстае як сівавалосы волат, што трымае ў адной руцэ лук-вясёлку, у другой – стрэлы- маланкі. Ён звязаны з дубам і каменем. Яго жывёла – конь, ахвярная жывёла – вол, які сімвалізаваў жыццёвую магутнасць. Перуноў дзень – чацвер.

Па адным з міфаў пяруз ездзіць па небу ў вогненнай калясніцы, яго атрыбуты – лук і стрэлы. Лук можа быць заменены каменным молатам, часам – вясёлкай. Пярун – адзіны з бостваў беларусаў, які сістэматычна вынішчае нячысцікаў і ўвогуле здольны гэта рабіць. Часам, калі нячысцік схаваецца ў хату ці чалавека, Пярун патрапляе ў іх сваімі стрэламі, хаця ў чалавека ён можа патрапіць з уласнай волі – тады душа забітага ідзе прама на неба. Беларусы не адважваліся нават ратаваць такога чаловека. Перад навальніцай шчыльна зачыняліся хаты, каб не ўпусціць туды нячысціка ў абліччы сабакі, ката, іншай жывёлы. Запаленую Перуном хату, па адной з прыкмет, нельга было тушыць вадой, а толькі малаком. Пярун мог запаліць хату выпадкова, тады ён шчодра ўзнагароджваў чалавека. Дрэва Перуна – дуб.лічылася, што калі ён пацэліць у дуб, дык дрэва становіцца магічным: яго абпаленыя трэсачкі выкарыстоўвалі, напрыклад, каб суцішыцьзубны боль.

Сімвал Перуна ў традыцыйным арнаменце – кола з шасцю пялёсткамі. А яшчэ Пярун увасабляецца ў выглядзе ромба з гарызантальна накіраванымі промнямі-стрэламі. Падчас хрышчэння Русі ў Кіеве Перуна кінулі ў Дняпро, і гэта быў сімвалічны жэст – канец язычніцкай эры.

Жонка Перуна насіла імя Жыва. Вядома яна таксама як Цёця, Грамавіца, Каляда. Яе ўшаноўвалі як багіню вясны і ўрадлівасці і ўяўлялі як прыгожую жанчыну з вянком са спелых каласоў пшаніцы на галаве і з садавіной у руках. Яна вельмі добразычлівая і спачувае людзям. У адным міфе расказваецца аб яе дабраце і спагадзе. Зірнула неяк аднойчы Жыва-Грамавіца з неба на зямлю і ўбачыла, як людзі пакутуюць пад жорскім і суровым кіраваннем Зюзі. Жыва злітавалася над людзьмі і спусцілася з неба на зямлю, каб нарадзіць сына Перуну – Дажбога-Хорса, бога сонца, які ўступіць у барацьбу з Зюзяй і пераможа яго. Калі Зюзя даведаўся пра задуму Жывы-Грамавіцы, ён перакінуўся ў мядзведзя і сабраў злых духаў-вятроў (завеяў), якія ператварыліся ў зграю ваўкоў. Са сваімі драпежнымі памочнікамі Зюзя кінуўся праз гурбы снегу, каб злавіць Грамавіцу і знішчыць яе дзіця. Каб уцячы ад пагоні, Жыва-Грамавіца перакінулася ў белую казу і схавалася ў кусце вярбы. Там яна на пачатку калядак (на Раство) нарадзіла новае сонца, свайго сына Дажбога.

Сонца-цар у большасці тэкстаў называецца Дажбог – бог, што дае, дорыць зямныя даброты (крывіцкая форма – Далібог). Упершыню імя ДАЖБОГА сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», потым ў візантыйскай «Хроніцы Іаана Малалы» (пераклад-устаўка ў Іпацьеўскі летапіс пад 1144 г.). Тут ён называецца сынам Сварога. Згадваецца і ў «Слове аб палку Ігаравым», дзе русічы – «дажбожыя ўнуцы». Ёсць меркаванне, што Дажбог быў першапродак рускіх плямёнаў. У Старажытным Егіпце Сонца малявалі з ручкамі, і ў слове «Дажбог» выразна прасочваецца этымалогія ад слова «даць». Сонца дае ўсё: святло, цяпло, жыццё, багацце. На старажытных стодах Дажбог выцягвае рукі наперад, растапырвае іх, што сімвалізуе мноства формаў жыцця, або замыкае іх на жываце, што азначае кругазварот. Яго колер – белы. Ён падарыў чалавеку несмяротную душу, падказваў ёй шлях па бясконцым коле ператварэнняў. Дажбог – крыніца дабрабыту, багацця, чалавечнасці. Магчыма, Дажбог прадстаўляўся і канкрэтна (сонечны дыск), і абстрактна (як дабро, стваральная функцыя прыроды). Дажбог у канкрэтным абліччы – малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго – сноп жыта, у адной руцэ – сонечная птушка, у другой – яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных